Наша Ніва
27.4K subscribers
59.2K photos
9.15K videos
2 files
44.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

У Беларусі шмат людзей арыштавалі за каментары ў тэлеграме, але шмат хто дагэтуль не ведае, як працуе месенджар і як сілавікі знаходзяць карыстальнікаў.

❗️Сабралі 20 магчымых спосабаў пошуку і 21 правіла бяспекі.

https://nashaniva.com/294433

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Брытанская разведка: Расійскія вайскоўцы не паспяваюць аднаўляцца пасля баёў

Вось тэзісы з чарговай справаздачы міністэрства абароны Вялікабрытаніі:

Аналітыкі звярнулі ўвагу на відэа, якое размясціла заблакаванае ў Расіі выданне «Людзі Байкала». На ім жонкі вайскоўцаў 36-й агульнавайсковай арміі патрабуюць вярнуць дадому мужоў, адна жанчына распавядае, што вайскоўцы 5-й асобнай гвардзейскай танкавай брыгады «знясіленыя маральна, фізічна» і не пакідалі зону баявых дзеянняў з 24 лютага.

Адсутнасць планавых перапынкаў для адпачынку ад інтэнсіўных баявых дзеянняў — гэта, з высокай верагоднасцю, адна з самых цяжкіх сярод мноства кадравых праблем у войсках, задзейнічаных у аперацыі, і расійскае мінабароны не дае гэтай праблеме рады, робіць выснову брытанская ваенная разведка.
Наша Ніва
У Віцебску асвяцілі новы касцёл Касцёл святога Ігнацыя Лаёлы пабудаваны ў мікрараёне Білева. https://nashaniva.com/295127 Калі няма VPN, чытайце па спасылцы.
Рокеры, журналісты і Дыега Марадона. Паглядзіце, якія роспісы ў новым касцёле ў Віцебску

Будынак Касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы мала нагадвае класічную беларускую сакральную архітэктуру — ён цалкам складаецца з паралелепіпедаў. Фрэскі на алтарнай сцяне спалучаюць класічны сюжэт з Тайнай вячэрай з выявамі нашых сучаснікаў.

Фота Алега Клімовіча.
Палонных каліноўцаў уключылі ў спісы на абмен

Полк Каліноўскага паведаміў, што разам з Узброенымі сіламі Украіны прыкладае намаганні па вызваленні байцоў Яна «Тромблі» Дзюрбейкі і Сяргея «Кляшча» Дзёгцева. Абодва яны ўключаны ў спіс на абмен ваеннапалонных.

Украінскае грамадзянства ёсць толькі ў некалькіх каліноўцаў. Усе байцы маюць кантракт з УСУ і вайсковы білет.

За час вайны 40 каліноўцаў атрымалі раненні. Частка з іх на лячэнні, частка на рэабілітацыі, частка вярнулася ў строй.

Загінулымі лічацца сямёра — Ілля «Ліцвін» Хрэнаў, Зміцер «Тэрор» Апанасовіч, Павел «Волат» Суслаў, Іван «Брэст» Марчук, Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Папік» Шатроў, Васіль «Атам» Грудовік. Целы апошніх чатырох, якія ўдзельнічалі ў баі пад Лісічанскам, полк яшчэ не мае, таму афіцыйна каліноўцы лічацца зніклымі без звестак.

Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?

Расказваем пра беларуса Сяргея Дзёгцева — другога каліноўца ў палоне
КДК: Цэны растуць хутчэй, чым чакалася, а эфектыўных мер удзеяння на гандлёвыя сеткі няма 

https://nashaniva.com/295173

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Называць гэта акупацыяй — зручная пазіцыя, але гэта не так». Максім Кац выказаўся аб прысутнасці расійскіх вайскоўцаў у Беларусі

Расійскі палітык і блогер на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Варшаве заявіў, што Беларусь павінна прызнаць адказнасць за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.

https://nashaniva.com/295176

Без VPN — па гэтай спасылцы.
З футбольнага клуба «Віцебск» выганяюць гульцоў. Меркавана, з-за праверкі на алкатэстары

У пачатку ліпеня «Віцебск» расстаўся з некалькімі футбалістамі: абаронцам Андрэем Лебедзевым, паўабаронцам Яраславам Яроцкім і форвардам Глебам Рассадкіным. Для нашых рэалій гэта справа звыклая, улічваючы, што клуб ідзе на 13-м месцы ў табліцы. Але адкрыліся магчымыя прычыны звальнення.

https://nashaniva.com/295177

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як былога дружынніка і афіцэра МНС запісалі ў «тэрарысты». Пагутарылі з хлопцам, уключаным у спіс КДБ

Андрэю Слізюку цяпер 27 гадоў — і ён са здзіўленнем знайшоў сябе ў спісе КДБ. Пагутарылі з ім пра тое, як ён жыў, кім працаваў і што здарылася.

https://nashaniva.com/295060

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Падмаскоўі загінуў «атаман казацкіх войсках» падчас бою на шаблях

Сяргей Капітонаў, якога называлі атаманам «Вялікага братэрства казацкіх войскаў Русі і замежжа», ладзіў двубой на шаблях каля спартовай пляцоўкі ў двары, пішуць расійскія тэлеграм-каналы. Падчас бою супернік выпадкова ўсадзіў клінок у грудзі атаману.

Капітонаў памёр на месцы.
З канца чэрвеня Украіна знішчыла 14 ваенных баз і складоў узбраення ў тыле расійскіх войскаў

Гаворка ідзе аб ударах па складах і базах у «глыбокім тыле» расійскіх войскаў — за 5-75 кіламетраў ад фронту.

https://nashaniva.com/295184

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША: «Мы бачым, што ў Беларусі вайну не падтрымліваюць»

«Мы праводзім выразнае адрозненне між уладамі Беларусі і народам Беларусі. Мы зробім усё магчымае, каб прыцягнуць рэжым Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці», — заявіла ў інтэрв’ю «Нашай Ніве» Кара Макдональд, намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы.

https://nashaniva.com/295182

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Выйшаў новы эпізод «Масяні» — пра нападзенне Кітая на Расію

У мультыку Кітай «дэнацыфікуе» Расію: гарады бамбяць, а сям’я Масяні гіне. Але ўсё канчаецца шчасліва.

«Мульт выйшаў нясмешны, але якая нафіг весялосць, калі столькі людзей гіне кожны дзень», — кажа аўтар мультсерыяла Алег Куваеў праз сваю геранію.

https://youtu.be/s-GLAIY4DXA
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Слуцку вызначылі чэмпіёна па паяданні бургераў

Конкурс зладзіла адна з устаноў фаст-фуда. Дзевяць удзельнікаў спаборнічалі ў паяданні булачак з катлетай на хуткасць.

Як піша «Інфа-Кур’ер», чэмпіён за пяць хвілін з’еў восем бургераў. Мяркуючы па відэа, некаторыя ўдзельнікі асабліва не спяшаліся і проста атрымлівалі асалоду ад бясплатнай ежы.
Зніклымі без вестак лічацца каля 7200 украінскіх вайскоўцаў

Пра гэта паведаміў «Суспільне» ўпаўнаважаны па асобах, якія зніклі без вестак пры асаблівых абставінах Алег Катэнка. Паводле яго слоў, большасць вайскоўцаў, якія прапалі без вестак, знаходзяцца ў палоне.

«Калі мы гаворым пра вайскоўцаў, то давайце разбярэмся, хто ёсць вайскоўцы. Ёсць Узброеныя сілы Украіны, ёсць Нацыянальная гвардыя, ёсць памежнікі, ёсць СБУ, і гэта розныя інстытуцыі. Ва УСУ даюць звесткі аб дзвюх тысячах зніклых без вестак вайскоўцаў. У нашым кол-цэнтры прыкладна 7200 чалавек. Там, напрыклад, полк «Азоў» — гэта Нацыянальная гвардыя (падпарадкоўваецца МУС) і там таксама ёсць зніклыя, яны не выходзілі на сувязь са сваякамі, калі пакідалі «Азоўсталь», — кажа Катэнка.
«І гэта мы яшчэ не пачыналі!» — кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў троліць Пуціна.
Расійскі тэлеграм-канал напісаў пра дзясяткі ахвяр пасля ўкраінскага ўдару па складзе ўзбраення ў Данецку

Крыху раней маладагвардзейцы «Адзінай Расіі» пахваліліся, што распісваюць у ім снарады.

https://nashaniva.com/295203

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Telegram заблакаваў сетку каналаў ГУБАЗіКа. Ужо ў дванаццаты раз (але, магчыма, разоў было больш, мы маглі збіцца)

Не дапамог нават рэбрэндзінг і пераназыванне канала з «ГУБОП» у «Цэнтр «Э» (мімікрыя пад расійскую структуру з такой назвай).

Больш за тое, заблакаваны бот, куды яны збіралі даносы, і цэлая сетка каналаў, звязаных з ГУБАЗіКам.

Папярэдняя блакіроўка адбылася 7 чэрвеня 2022 года.
Аўтуховіч абвясціў сухую галадоўку

Сёння на судзе пасля перапынку палітвязень паскардзіўся, што яму перадаюць лісты толькі ад маці, а таксама ён не атрымлівае газеты, напісала ў сваім тэлеграме прапагандыстка Людміла Гладкая.

У выніку Аўтуховіч заявіў, што абвяшчае сухую галадоўку на знак пратэсту.