Наша Ніва
26.4K subscribers
62.3K photos
9.51K videos
2 files
48.1K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Сёння Лукашэнка ў чарговы раз сустрэнецца з Пуціным. Ажно на Далёкім усходзе Расіі на касмадроме «Усходні».

Апошняя сустрэча двух палітыкаў нарадзіла мем з прамовай Лукашэнкі пра падрыхтоўку нападзення з Украіны. У шосты і, спадзяемся, апошні раз робім падборку пра «А я сейчас вам покажу…».

Першая падборка — тут, другая — тут, трэцяя — тут, чацвёртая — тут, пятая — тут.
Наша Ніва
У марпехаў-абаронцаў Марыупаля сканчаюцца боепрыпасы: далей — толькі ўрукапашную У 36-й асобнай брыгадзе марской пяхоты Узброеных сіл Украіны паведамілі, што сёння можа быць апошняя бітва. https://nashaniva.com/?c=ar&i=288100 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Марпехі з Марыупаля: Мы не здавалі пазіцый. Памятайце цану гэтага супраціву

Журналістка Наталля Нагорная апублікавала відэа, якое ёй даслалі марскія пехацінцы, якія працягваюць абараняць Марыупаль. Яна напісала, што публікуе відэа, «каб ніхто не мог сказаць, што іх [старонку ў фэйсбуку] проста ўзламалі», і што байцы пакуль трымаюцца, але няма чым трымацца, усё можа вырашыцца праз гадзіны.

На відэа байцы кажуць, што апынуліся ў блакадзе і ніводнага падвозу баепрыпасаў і харчавання не было. Хлопцы кажуць, што ўдзячныя кожнаму, хто верыў і працягвае верыць у марскую пяхоту. Яны заклікаюць украінцаў памятаць цану гэтага супраціву і адстаяць перамогу да канца.

У нядзелю з’явілася інфармацыя пра тое, што ў марпехаў, якія абараняюць Марыупаль, сканчваюцца боепрыпасы і адсутнічае дапамога. Некаторыя крыніцы назвалі гэта фэйкам расійскай прапаганды.
Украіна прапанавала ўвесці «іранскую мадэль» санкцый супраць расійскага газу

Што гэта такое?

https://nashaniva.com/?c=ar&i=288143

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Рубрыка «No Comment».
The Guardian: Расія выкарыстоўвае кантрабандную зброю з Ірака ў вайне з Украінай

Боепрыпасы і ваенную тэхніку з Ірака Расія атрымлівае з дапамогай іранскіх сетак кантрабанды зброі.

Пра гэта The Guardian распавялі іракскія групоўкі, а таксама крыніцы ў рэгіянальнай разведцы. Гаворка ідзе аб процітанкавых ракетах, рэактыўных сістэмах залпавага агню і рэактыўных гранатах. Па словах суразмоўцы выдання, Маскве «падарылі» ракетны комплекс Bavar 373 іранскай вытворчасці, падобны на расійскі С-300. Іран таксама «вярнуў» Расіі зенітны комплекс С-300.

Па словах камандзіра аддзялення паліцыі, якое кантралюе пераправу, там зброю атрымалі іранскія вайскоўцы і даставілі ў Расію па Каспійскім моры да Астрахані.

«Нам усё роўна, куды пойдзе цяжкае ўзбраенне [таму што ў гэты момант яно нам не патрэбнае]. Усё, што накіравана супраць ЗША, робіць нас шчаслівымі», — сказала адна з крыніц у «Хашд аш-Шаабі».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Атрымаў раненне на пратэстах-2020, носіць з сабой гранату на выпадак акружэння: хто такі беларускі добраахвотнік «Янкі» ў вобразе вусатага гусара

Гэтага беларускага добраахвотніка з гусарскімі вусамі вы дакладна бачылі — відэа з ім не раз разляталіся па сацсетках. Яго пазыўны Янкі, сапраўднае імя Ігар. Да вайны ён працаваў у асабістай ахове і займаўся джыу-джыцу. «Наша Ніва» пагутарыла з хлопцам.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=288135

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Літве з-за фразы «Пуцін — х***о» пабіліся футбольныя фанаты

На выхадных падчас матча «Джугаса» і «Жальгірыса» фанаты апошніх пачалі скандаваць крычалку пра Пуціна. У адказ на гэта іх пачалі абражаць фанаты суперніка. Гэта вылілася ў бойку проста на цэнтральнай трыбуне і на полі.

Фанатаў спрабавалі спыніць футбалісты, але некаторыя атрымалі слезацечны газ у твар ад цывільных ахоўнікаў.

Матч быў спынены і будзе дагуляны пазней. Чацвёра фанатаў затрыманыя, ім і клубам пагражаюць вялікія штрафы.
Як выглядаюць геаграфічныя карты для невідушчых

У Беларусі ўпершыню выпусцілі геаграфічныя карты для невідушчых. Яны ўжо прайшлі выпрабаванні ў школе для дзяцей з парушэннем зроку.

На картах рэльефам розных тыпаў вылучаныя раўніны і ўзвышша, рэкі і азёры. Шрыфтам Брайля тлумачыцца, які тып рэльефнага друку што пазначае. Побач з характэрнымі аб'ектамі гэтым жа шрыфтам дадзены подпісы: што намалявана на канкрэтным участку карты, паведамляе The Village.

Выраб тактыльнай картаграфічнай прадукцыі і забеспячэння ёю навучальных устаноў Беларусі дапаможа ў стварэнні безбар'ернага асяроддзя для навучэнцаў з абмежаванымі магчымасцямі па зроку.
Звольненага са скандалам чыноўніка зноў вярнулі на ранейшую пасаду ў Гомельскім аблвыканкаме

Старшынёй Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама прызначаны Дзмітрый Петражыцкі. Для Петражыцкага гэта другое прызначэнне на гэтую пасаду. Першае ён атрымаў у ліпені 2017 года, аднак не пратрымаўся і паўгода.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=288148

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам сказаў, што мэты «аперацыі па абароне Данбаса» будуць дасягнутыя і што яны — высакародныя

Раней гэта называлася «аперацыяй па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны».
Культурная спадчына ў гарадах — эпіцэнтрах вайны. Паглядзелі, якія помнікі захаваліся, а што знішчылі

За час вайны расійскія вайскоўцы пашкодзілі ўнікальныя помнікі архітэктуры ў розных гарадах Украіны. Расказваем, якіх будынкаў ужо няма і якой спадчынай вядомыя гарады — эпіцэнтры вайны. 

https://nashaniva.com/?c=ar&i=288120

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Рагаткамі спецыяльнага прызначэння». Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу па факце «абстрэлу» на беларуска-польскай граніцы

Следствам устаноўлена, што ноччу з 10 на 11 красавіка польскія вайскоўцы «абстралялі» беларускі пункт пропуску «Пясчатка». Ведамства сцвярджае, што беларускі нарад сляпілі страбаскопамі і ён мог пацярпець ад «абстрэлу».

На месцы здарэння знайшлі каля 40 металічных шарыкаў. На відэа бачна, што абстрэў вёўся з рагатак. СК Беларусі называе іх «рагаткамі спецпрызначэння».

Дзеянні палякаў кваліфікаваныя як злоснае хуліганства, накіраванае на «падрыў стабільнасці і парадку на дзяржаўнай граніцы».