Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
«Яны мараць здацца ў палон да таго, як іх заб'юць». Як прымусова адпраўляюць на вайну жыхароў «ЛНР»і «ДНР»

Журналіст Дзяніс Казанскі, які нарадзіўся на Данбасе, кажа, што ў самаабвешчаных рэспубліках ідзе «паляванне» на мужчын. Іх гвалтоўна мабілізуюць і адпраўляюць на вайну з Украінай, прычым не мінаюць нават студэнтаў, людзей з інваліднасцю і іншыя катэгорыі, якія не падлягаюць мабілізацыі.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=288073

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Колькі вакансій прапануюць з заробкам $500 і больш? Цікавыя лічбы

«Наша Ніва» вывучыла расклад вакансій у сталіцы ды за яе межамі і падлічыла, які працэнт з іх прадугледжвае заробак «па пяцьсот». Напрыклад, настаўнікам і медсёстрам амаль нерэальна атрымаць нават больш за 700 рублёў.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287952

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пасля заўважнага зніжэння на папярэдніх таргах сёння даляр і еўра рэзка растуць

Расійскі рубель гэтак жа рэзка таннее.
На руінах шматпавярховіка ў Барадзянцы пад Кіевам ратавальнікі знайшлі маленькае кацяня. Цяпер яно жыве ў медыка-ратавальніцы ў Кіеве, якая назвала жывёлу Шпуляй Барадзянскай.
Ці лічаць вас іншыя нудным чалавекам? Вось як гэта праверыць

Нуднасць — чалавечая характарыстыка, якую лічаць вельмі негатыўнай. Што яшчэ больш ускладняе сітуацыю: вельмі цяжка вызначыць, што ж дакладна хаваецца за гэтай характарыстыкай.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287967

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
19-гадовы палітвязень Ціхан Клюкач адбыў тэрмін і з'ехаў з Беларусі Ягоныя цудоўныя турэмныя малюнкі вы дакладна бачылі. https://nashaniva.com/?c=ar&i=287782 Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Спадзяюся, мяне прымуць у батальён Каліноўскага». 19-гадовы Ціхан Клюкач — пра катаванні палітвязняў і каханне, пранесенае праз краты 

Падлеткаў Ціхана Клюкача і Соню Малашэвіч затрымалі 6 верасня 2020 года. Хлопца і дзяўчыну — на той час ім было па 18 год — абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах і ў тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды. Ціхану прысудзілі паўтара года зняволення, яго дзяўчыне Соф’і — два.

7 сакавіка Ціхан Клюкач выйшаў на волю, а днямі з’ехаў з Беларусі. Пагутарылі з былым палітвязнем пра катаванні за кратамі, прыгожыя малюнкі ў лістах на волю і тую самую прыгажуню Соню.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=288064

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расійскі гоншчык «зігануў» падчас узнагароджання на чэмпіянаце Еўропы па картынгу. Цяпер яго патрабуюць дыскваліфікаваць

10 красавіка ў Партугаліі прайшоў першы этап чэмпіянату Еўропы па картынгу сярод юніёраў. Пераможцам стаў расійскі спартсмен Арцём Севярухін, які выступае пад італьянскім сцягам. У сеціве звярнулі ўвагу на жэст Севярухіна на цырымоніі ўзнагароджання: той два разы пастукаў сябе кулаком у грудзі і выцягнуў адкрытую далонь наперад — так званы «рымскі салют», які выкарыстоўваўся фашыстамі і нацыстамі.

Міжнародную аўтамабільную федэрацыю заклікаюць пазбавіць юніёра трафея і дыскваліфікаваць. У той жа час маці гоншчыка лічыць, што такім спосабам яе сын хацеў «паслаць сэрцайкі сваёй камандзе».
Паглядзіце, у якіх умовах ва Украіне праходзіць пасяўная

У Запарожскай вобласці, за 30 км ад баявых дзеянняў, аграрыі выйшлі ў палі. Яны працуюць у вайсковай амуніцыі і толькі пасля праверкі поля сапёрамі.

Фота: Дэпартамент культуры і інфармацыйнай палітыкі Запарожскай Аблдзяржадміністрацыі.
200 украінскіх святароў Маскоўскага патрыярхата ініцыявалі міжнародны царкоўны трыбунал для патрыярха Кірыла

Тым часам Кірыл падчас апошняга набажэнства заклікаў вернікаў згуртавацца «ў складаны для краіны час», у тым ліку вакол улады.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=288083

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Экспертка беларускай прапаганды назвала прыкметай багацця… пітную ваду

«Мы не ведаем, наколькі мы багатыя», — заявіла загадчыца кафедры менеджмента, тэхналогій бізнэсу і ўстойлівага развіцца БГТУ Ірына Новікава ў праекце БелТА.

«Беларусі вялікія запасы вады і драўніны, а больш за мільярд людзей на планеце не маюць доступу да пітной вады. Мы проста гэтага не адчуваем. Уключыў кран — і бяжыць вада. А вось японцы доўга не маглі зразумець, чаму ў іх у зліўных бачках такая ж вада, як тая, якую яны п'юць».

Таксама Новікава адзначыла, што ў Беларусі дастаткова добрая экалогія і што даляр — нічым не забяспечаная валюта.