Наша Ніва
25.9K subscribers
63.2K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Наша Ніва
Украінскія і польскія актывісты вядуць блакаду польска-беларускай мяжы, чарга з фураў ужо 45 км Актывісты патрабуюць поўнай забароны гандлю з Расіяй і дамагліся таго, каб за мінулыя суткі і за час ад пачатку нядзелі мяжу не перасекла ніводная фура з таварамі…
З-за блакіровак актывістамі польска-беларускай мяжы ў памежным пераходзе Кукурыкі — Казловічы за суткі на тэрыторыю Беларусі заехалі толькі 14 фур пры прапускной здольнасці ў 1200 машын

Пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі. Ведамства абвінавачвае польскі бок у тым, што ён не перашкаджае актывістам блакаваць рух грузавога транспарту.

Украінцы і беларусы Польшчы патрабуюць прыпыніць пропуск расійскіх і беларускіх грузавікоў, пакуль Расія не спыніць ваенных дзеянняў.
Спявачка Вера Брэжнева з'ехала з Расіі і дапамагае ўкраінскім бежанцам у Польшчы

Вядома, што цяпер артыстка ў Цэнтры дапамогі займаецца зборам гуманітарнай дапамогі для бежанцаў па ўсёй Еўропе.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=286764

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Спявачка Вера Брэжнева з'ехала з Расіі і дапамагае ўкраінскім бежанцам у Польшчы Вядома, што цяпер артыстка ў Цэнтры дапамогі займаецца зборам гуманітарнай дапамогі для бежанцаў па ўсёй Еўропе. https://nashaniva.com/?c=ar&i=286764 Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Екацярынбургу кіраўнік бара павесіў банер з фота музыкантаў і артыстаў, якія асудзілі вайну ва Украіне. Учора ўвечары яго сарвалі паліцэйскія

Партрэты размясцілі з мэтай паказаць, што немагчыма забараніць музыку. Учора ўвечары кіраўніку таварыства ўласніка жылля ў доме, на плоце якога размясцілі выяву, пазванілі з паліцыі з пытаннямі, ці ўзгодненая акцыя. Пасля сілавікі прыехалі і сарвалі банер.
У Маскве пасля даносу шукаюць гаспадара кватэры, у якой гарыць сіня-жоўтая гірлянда

Жыхар Масквы пазваніў у міліцыю і паскардзіўся на гірлянду ў колерах украінскага сцяга, якая гарыць у доме насупраць, піша @bazabazon. Паліцэйскія не змаглі паразмаўляць з гаспадаром кватэры — ніхто дзверы не адчыніў.

Цяпер гаспадара шукаюць, а гірлянда працягвае гарэць вось ужо тыдзень.
Выдавецтву «Янушкевіч» загадалі тэрмінова вызваліць офіс

«Нас «папрасілі» вызваліць офіс на Мар'еўскай 7А цягам бліжэйшых трох дзён. Прычын, зразумела, нам не тлумачаць, прыкрываючыся таямнічай «острой необходімостью» ў нашых утульных кабінетах», — піша выдавецтва.

Цяпер выдавецтва, якое, дарэчы, пераклала і выдала тры часткі Гары Потэра на беларускай мове, ладзіць распродаж кніг, якія застаюцца на офісе. «Ёсць амаль увесь асартымент, прыходзьце, калі ласка, на месцы мы будзем рабіць зніжку», — дадаюць у выдавецтве.
Расійскія медыкі заявілі пра недахоп 80 прэпаратаў

Гэта паказалі вынікі апытання 3317 дактароў супрацоўнікамі прафесійнай супольнасці «врачи.рф».

https://nashaniva.com/?c=ar&i=286776

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўны рэдактар расійскай «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў вырашыў перадаць свой Нобелеўскі медаль на карысць украінскіх бежанцаў

Ён просіць адгукнуцца аўкцыённыя дамы, каб выставіць на таргі сваю ўзнагароду. Муратаў заклікаў спыніць агонь, абмяняць палонных і вярнуць целы загінулых, даць гуманітарныя калідоры і забяспечыць бежанцаў.

Нагадаем, што Муратаў стаў адным з двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2021 года.
Дадатак банка БелВЭБ выдалілі з AppStore

Пра гэта паведаміла прэс-служба банка. Таксама паведамляецца, што спецыялісты цяпер шукаюць варыянты, каб карыстальнікі айфонаў маглі пампаваць дадатак.

БелВЭБ трапіў пад амерыканскія санкцыі як «дачка» расійскага банка ВЭБ.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Карэспандэнты CNN суправаджаюць украінскія войскі пад Мікалаевам, якія маюць намер вызваліць Херсон — адзіны ўкраінскі абласны цэнтр, які расіяне здолелі захапіць

«Немцы такога з намі не рабілі, як гэтыя», — кажа стары селянін, які бачыў яшчэ Другую сусветную.
«Я сейчас покажу, откуда готовилось нападение»: прамова Лукашэнкі аб пагрозе з боку Украіны стала мемам

Аляксандр Лукашэнка на апошняй сустрэчы з Пуціным заявіў, што на Беларусь рыхтаваўся напад з боку Украіны. У выніку відэа стала мемам — паўхвілінны фрагмент з апраўданнем нападу на Украіну ўстаўляюць у выпадковыя дэкарацыі.

«Ён што, тую бомбу на ровары вязе?» Вялікая падборка мемаў і тыктокаў пра вайну ва Украіне
❗️Сайт Nashaniva.com часова недаступны.

Сачыце за навінамі пакуль праз наш тэлеграм-канал @Nashaniva.

UPD. Пытанне з сайтам усё ж прасцейшае, чым мы спачатку думалі, вырашаем яго.

UPD2. Праца Nashaniva.com аднавілася.
Украінскія войскі вызвалілі Макараў — стратэгічна важны горад на захад ад Кіева на трасе, якая вядзе на Жытомір

Кіраўнік паліцыі Кіеўскай вобласці паказаў фота і відэа з вызваленага горада.