Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб прымусовым адабранні ва Украіне ўласнасці Расіі і яе рэзідэнтаў
Нацыяналізуюць усю маёмасць, аб'екты і сродкі як Расіі, так і яе грамадзян.

«Маці лічыць, што мне прамылі мазгі». Беларуска расказала пра канфлікты ў сям’і праз вайну
Аліне 24 гады. Яна цяпер валанцёрыць у Львове. «Маці лічыць, што мяне нехта выкарыстоўвае, а брат — што Пуцін мае права ўводзіць войскі». Дзяўчына расказала «Нашай Ніве» пра тое, як дапамае людзям ва Украіне і як на фоне вайны пасварылася з роднымі.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=286111
Без VPN — па гэтай спасылцы.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Брытанскі акцёр Бенедыкт Камбербэтч падчас узнагароджання на фестывалі ў Санта-Барбары пабачыў у гледачоў украінскі сцяг і папрасіў перадаць яго. Пасля разгарнуў яго на сцэне, прадэманстраваўшы салідарнасць з Украінай.
Эстонія часова прыпыніла выдачу віз грамадзянам Беларусі і Расіі
Пра гэта паведаміла міністр замежных спраў краіны Эва-Марыя Лійметс. Гэта звязана з незаконным уварваннем расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.
Выключэнне зробяць толькі для тых, у каго ў Эстоніі жывуць сваякі, ці праз гуманітарныя прычыны.

«Мы проста марылі патрапіць у карцар». Мінчанка расказала пра здзекі з затрыманых у ізалятарах
«Туалетнай паперы не было ўвогуле. Некаторыя ахоўнікі прыносілі газеты і нават старыя кнігі». Жанчына, якая нядаўна выйшла пасля 15 сутак, распавяла @nashaniva пра жудасныя ўмовы на Акрэсціна і ў Жодзіне, у якіх цяпер сядзяць людзі, затрыманыя за антываенныя мітынгі. А таксама пра тое, як у ізалятары праходзіў рэферэндум.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=286115

Расследавальніцкая група Conflict Intelligence Team сцвярджае, што расійская авіяцыя бамбіць Чарнігаў запальнымі авіябомбамі, якія забароненыя міжнародным правам
Удзельнікі CIT прааналізавалі відэа Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый, на якім спецыялісты размініруюць снарады. На кадрах можна апазнаць аскепкава-фугасна-запальную авіябомбу ОФЗАБ-500.
Артыкул 2.2 Пратакола III да Канвенцыі Конвенции аб канкрэтных відах звычайнай зброі прама забараняе выкарыстанне запальных боепрыпасаў, якія дастаўляюцца па паветры, па ваенных аб'ектах у раёнах засяроджвання цывільнага насельніцтва.
CIT адзначае, што на допытах пілот збітага над Чарнігавам Су-34 Краснаярцаў казаў, што наносіць удары па каардынатах, гэта значыць ні ён, ні яго камандаванне не ўлічваюць наяўнасць цывільных аб'ектаў, а таксама што для бамбаванняў выкарыстоўваюцца некіраваныя бомбы — падобныя да тых, што на відэа ДСНС.

‼️Пры абстрэле горада Корасцень на Жытоміршчыне загінулі два беларусы-дальнабойнікі
Пра гэта паведаміў кіраўнік горада Уладзімір Маскаленка. Па ягоных словах, горад бамбілі расійскія самалёты, якія вылецелі з беларускіх аэрадромаў.
Дальнабойнікі з машынамі стаялі на тэрыторыі базы UPG. Яны папрасіліся там пастаяць на час, пакуль будуць выязджаць.
UPD. Па інфармацыі @nashaniva, двое пацярпелых у Корасцені беларусаў — жывыя, знаходзяцца ў мясцовай лякарні. Заяву аб смерці кіраўнік горада зрабіў, бо прагназуе, што з улікам плошчы апёкаў цела, іх, імаверна, не ўдасца ўратаваць.
Калі вам вядома, што гэта за людзі і на якую кампанію працавалі, адгукніцеся ў @nasa_niva_bot

У Расіі далі першы штраф за абразу літары Z
Жыхара Сургута асудзілі за «фэйк» у дачыненні да арміі Расіі. Ён напісаў Укантакце, што літара Z, нанесеная на расійскую вайсковую тэхніку ва Украіне, азначае «заср…ы». Гэта палічылі дыскрэдытацыяй расійскай арміі.
За каментар мужчыну прысудзілі 40 тысяч расійскіх рублёў штрафу.

Сітуацыя ва Украіне: расійскія войскі сцягваюць кола вакол Кіева, бамбяць гарады
Уварванне Расіі ва Украіну перайшло ў стадыю метадычных бамбёжак і паступовага прасоўвання. За апошнія суткі ракета папала ў радзільню і дзіцячы шпіталь у абложаным Марыупалі.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=286117
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Уварванне Расіі ва Украіну перайшло ў стадыю метадычных бамбёжак і паступовага прасоўвання. За апошнія суткі ракета папала ў радзільню і дзіцячы шпіталь у абложаным Марыупалі.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=286117
Без VPN — па гэтай спасылцы.
З-за санкцый супраць Рамана Абрамовіча ў футбольнага клуба «Чэлсі» вялікія праблемы
Расійскі алігарх Раман Абрамовіч, які трапіў пад брытанскія санкцыі, не паспеў прадаць «Чэлсі». Як піша Бі-бі-сі, у клубе цяпер паралізаваная любая фінансавая дзейнасць: «Чэлсі» не можа прадаваць квіткі, заключаць ці працягваць кантракты з гульцамі. Зачынілася клубная крама з атрыбутыкай.
Але ў такіх умовах клуб працягне гуляць, а гульцы і трэнеры — атрымліваць заробкі.
Продажам клуба цяпер зоймецца брытанскі ўрад, але там адзначаюць, што пасля ўгоды Абрамовіч не атрымае ні пенні.

Наша Ніва
‼️Пры абстрэле горада Корасцень на Жытоміршчыне загінулі два беларусы-дальнабойнікі Пра гэта паведаміў кіраўнік горада Уладзімір Маскаленка. Па ягоных словах, горад бамбілі расійскія самалёты, якія вылецелі з беларускіх аэрадромаў. Дальнабойнікі з машынамі…
❗️Па інфармацыі @nashaniva, двое пацярпелых у Корасцені беларусаў — жывыя, знаходзяцца ў мясцовай лякарні. Заяву аб смерці кіраўнік горада зрабіў, бо прагназуе, што з улікам плошчы апёкаў цела, іх, імаверна, не ўдасца ўратаваць.
Таксама гэта не адзіныя беларускія дальнабойнікі, якія цяпер знаходзяцца ў горадзе. Іх больш, але калегі ў шоку і неахвотна размаўляюць на тэму здарэння, эмацыйна выдаючы, што «да трагедыі прывёў выбух — вось што, навошта вы пытаецеся? Вядома, што адзін з іх працаваў на сваёй уласнай машыне».
Таксама гэта не адзіныя беларускія дальнабойнікі, якія цяпер знаходзяцца ў горадзе. Іх больш, але калегі ў шоку і неахвотна размаўляюць на тэму здарэння, эмацыйна выдаючы, што «да трагедыі прывёў выбух — вось што, навошта вы пытаецеся? Вядома, што адзін з іх працаваў на сваёй уласнай машыне».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У выніку чарговай атакі на Марыупаль знішчаны будынак галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны ў Данецкай вобласці.
У Расіі забаранілі продаж валюты. Тое самае будзе ў Беларусі? Аналізуем
Вайна Расіі з Украінай прывяла да нечуваных санкцый. Пад іх трапіла і Беларусь, з тэрыторыі якой атакуюць Украіну. Курс даляра б'е рэкорды — а што будзе далей? Расія забараніла прадаваць валюту грамадзянам. Беларусь зробіць гэтак жа?
Праект «1906» пагаварыў з Вадзімам Іосубам, эканамістам і старшым аналітыкам «Альпары Еўразія».
https://nashaniva.com/?c=ar&i=286122

Колькасць украінскіх бежанцаў можа перавысіць чатыры мільёны «на працягу некалькіх дзён»
Адзін з заходніх чыноўнікаў ахарактарызаваў сітуацыю на заходніх межах Украіны як «беспрэцэдэнтную».
На дадзены момант у ААН лічаць, што як мінімум 2,3 мільёна чалавек пакінулі свае дамы ва Украіне з пачатку канфлікту. Большасць з іх з’ехала ў Польшчу. Тысячы людзей выязджаюць праз межы з Венгрыяй, Румыніяй, Славакіяй і Малдовай.

«На якую халеру было лезці ва Украіну? Нармалёва ж жылі»
Пра што маўчаць беларускія чыноўнікі?
https://nashaniva.com/?c=ar&i=286125
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пра што маўчаць беларускія чыноўнікі?
https://nashaniva.com/?c=ar&i=286125
Без VPN — па гэтай спасылцы.