This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У брусельскім метро мужчына свядома штурхнуў жанчыну пад колы цягніка
Інцыдэнт адбыўся 15 студзеня, каля ў 19:45 па мясцовым часе мужчына раптам кінуўся на жанчыну і штурхнуў яе на рэйкі, калі цягнік пад'язджаў да станцыі.
Машыніст, убачыўшы чалавека на пуцях, націснуў на аварыйны тормаз. Відавочцы здарэння дапамаглі жанчыне падняцца з пуцей на платформу.
Падазраваны ўцёк з месца злачынства, але паліцыя яго знайшла і арыштавала. Мужчына затрыманы за замах на забойства, яму прызначаная псіхіятрычная экспертыза.

Рэцэпт на выхадныя: pasta bolognese, макарона з класічным балонскім соусам
Балонскі соус да спагеці ды любой «пасты» — гэта адна з самых дасканалых страў сусветнай кухні. Ëн ніколі не прыядаецца. Сакрэт — у правільным тушэнні фаршу і падборы духмяных прыпраў. Гатуйце па нашым правераным рэцэпце — і смачна есці!
https://nashaniva.com/?c=ar&i=282678
Без VPN — па гэтай спасылцы.

«60 працэнтаў беларусаў маюць лішнюю вагу. І яны таксама хочуць быць прыгожымі і сэксуальнымі»
Нядаўні твіт заснавальніка «Анлайнера» Віталя Шураўкі пра бодзіпазітыўную рэкламу ўскалыхнуў інтэрнэт. «Раней вітрыны «Вікторыя Сікрэт» прыцягвалі анёламі, а цяпер пужаюць, рамантызуючы залішнюю вагу і хваробы абмену рэчываў», — напісаў ён.
Мы вырашылі працягнуць тэму і паглядзець на пытанне не з эстэтычнага боку, а з медыцынскага. Няўжо поўныя мадэлі могуць камусьці нашкодзіць і дзе мяжа паміж бодзіпазітывам і здароўем?
https://nashaniva.com/?c=ar&i=283121

З'явіліся новыя падрабязнасці кібератакі на Украіну. Microsoft кажа аб маштабным пашкоджанні сервераў і знішчэнні звестак
Цэнтр разведкі пагроз Microsoft (MSTIC) выявіў шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, замаскіраванае пад праграмы-вымагальнікі. Яно, паводле інфармацыі кампаніі, выкарыстоўвалася пры нядаўняй хакерскай атацы на ўрадавыя сеткі Украіны.
Намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Сяргей Дземядзюк заявіў, што за маштабнай кібератакай на Украіну стаіць хакерская група, звязаная з беларускай разведкай.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=283131

Незалежны архіў VEHA стварае фотаальбом «Людзі лесу». Кожны можа падзяліцца сямейнымі зборамі
Да 20 лютага VEHA прымае лічбавыя копіі фатаграфій з сямейных архіваў, на якіх чалавек узаемадзейнічае з дзікай прыродай. Фота павінны быць знятыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі, да 1980 года!
Дагэтуль VEHA паспяхова рэалізавала цікавыя праекты «Апошні фотаздымак» (фотаздымкі з пахаванняў), «Дзявочы вечар» (вясельныя фотаздымкі да 1985 года), «Найлепшы бок» (традыцыя партрэтнага фатаграфавання на фоне даматканых дываноў).
https://nashaniva.com/?c=ar&i=283130

Пратасевіч, Матолька, Пуціла і Вячорка праходзяць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса
Прынамсі, гэта вынікае з таго дакумента, які цяпер пашыраецца ў Сеціве і нібыта паходзіць са Следчага камітэта.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=283134
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прынамсі, гэта вынікае з таго дакумента, які цяпер пашыраецца ў Сеціве і нібыта паходзіць са Следчага камітэта.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=283134
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памёр італьянскі куцюр'е Ніно Чэруці
Чэруці быў 91 год, ён заснавальнік аднаго з самых папулярных дамоў італьянскай моды «Cerruti 1881». Куцюр'е памёр у бальніцы горада Верчэлі ў П'емонце, дзе яму павінны былі зрабіць аперацыю на сцягне.
Свой першы буцік ён адкрыў у Парыжы ў 1967 годзе. Але ў ягонай сям'і была трывалая традыцыя вытворчасці тканін на ўласнай мануфактуры: ткацкую фабрыку ў горадзе Біела заснаваў у 1881 годзе яшчэ ягоны дзед. Ад года яе заснавання пайшла частка назвы фірмы.
Як адзначае «Франс Прэс», рашэнне Чэруці вырабляць для мужчын і жанчын вопратку аднолькавых мадэляў зрабіла рэвалюцыйны эфект у індустрыі моды.
Пад кіраўніцтвам Чэруці сваю кар'еру пачыналі многія карыфеі моды, уключаючы Джорджыа Армані. Мадэльер быў афіцыйным дызайнерам каманды «Ferrari» ў гонках «Formula 1», ягоную вопратку насілі многія галівудскія акцёры, у тым ліку Джэк Нікалсан, Майкл Дуглас, Шарон Стоўн, Джулія Робертс і Том Хэнкс.

У Тэхасе тэрарыст захапіў закладнікаў у сінагозе
У закладніках апынуліся рабін і трое наведнікаў сінагогі ў горадзе Колівіл.
Пасля дзесяці гадзін перамоваў усе закладнікі былі вызваленыя, а тэрарыст забіты.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=283117
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У закладніках апынуліся рабін і трое наведнікаў сінагогі ў горадзе Колівіл.
Пасля дзесяці гадзін перамоваў усе закладнікі былі вызваленыя, а тэрарыст забіты.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=283117
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сахавуд. Якуцкае нацыянальнае кіно стала феноменам, з якім лічацца і ў Маскве
Сучасныя малыя народы Расііі знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі. З Крамля зададзены курс на моўна-культурную ўніфікацыю краіны, усялякім чынам абмяжоўваецца нацыянальная адукацыя, выцясняюцца з актыўнага абарачэння нацыянальныя мовы там, дзе яны да нядаўняга часу яшчэ захоўвалі хоць якія пазіцыі. Грамадска-палітычную актыўнасць пад сваімі нацыянальнымі сцягамі весці цяпер амаль немагчыма.
Але ў некаторых рэспубліках мясцовая інтэлігенцыя намагаецца рэалізоўваць сябе прынамсі на культурным полі. І асаблівы феномен апошніх гадоў — якуцкі нацыянальны кінематограф, які збірае шматлікія прызы на расійскіх і міжнародных фестывалях. І якуцкасць якога — зусім не толькі геаграфічная.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=283135

Праваабаронца Алесь Капуцкі з Маладзечна не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту
Адразу пасля затрымання на Капуцкага склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак.
1 студзеня Алесь мусіў выйсці на волю, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
Сёння Алесь павінен быў выйсці на волю, але гэтага зноў не адбылося.
Адразу пасля затрымання на Капуцкага склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак.
1 студзеня Алесь мусіў выйсці на волю, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
Сёння Алесь павінен быў выйсці на волю, але гэтага зноў не адбылося.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відавочцы: У клубе Crazy Horse падчас тусоўкі распылілі газ і запалілі дымавую шашку. Ёсць пацярпелыя
У клубе Crazy Horse на Партызанскім праспекце праходзіла тусоўка Fire Story. Яна стартавала ў 16:00 і павінна была скончыцца ў 22:00. Але, як паведамілі @nashaniva відавочцы, недзе каля а палове на 9-ю ў натоўпе распылілі перцавы балончык і запалілі дымавую шашку. На мерапрыемстве, паводле ацэнак удзельнікаў, было некалькі сотняў чалавек.
Некаторым хлопцам і дзяўчатам было кепска, іх выносілі на руках. Прыехалі міліцыя, хуткая дапамога і выратавальнікі.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=283139
Калі ў вас няма VPN, то чытайце тут

Наша Ніва
Відавочцы: У клубе Crazy Horse падчас тусоўкі распылілі газ і запалілі дымавую шашку. Ёсць пацярпелыя У клубе Crazy Horse на Партызанскім праспекце праходзіла тусоўка Fire Story. Яна стартавала ў 16:00 і павінна была скончыцца ў 22:00. Але, як паведамілі…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым відэа бачна, як у суправаджэнні медыкаў пацярпелых выносяць з клуба Crazy Horse, дзе ў натоўпе распылілі перцавы балончык і запалілі дымавую шашку.
Цяпер у клубе працуе міліцыя.
Калі вам штосьці вядома пра абставіны здарэння, пішыце нам у @nasa_niva_bot.

Новае з допісаў Андрэя Скурко: хто будзе перажываць пекла, што цікавага ў «БГЧ» і лёс Марціна Кухты
Не трымаю зла ні на каго з тых, каму трэба «дзякаваць» за сённяшняе. Павер, яны і цяпер перажываюць пекла, і пасля з ім застануцца, калі для нас ужо ўсё скончыцца.
* * *
Ведаю, што многія добрыя людзі цяпер вымушаны шукаць новую працу. Адна з каштоўнасцей, якую можна вынесці з гэтай сітуацыі — мёртвае адмірае, а жывое трансфармуецца і працягвае жыць.
* * *
Хачу пахваліць «Беларускі гістарычны часопіс». Трус напісаў змястоўны матэрыял пра Марціна Кухту і яго сям’ю.
У яго быў унук, якога ён вельмі любіў. Калі ў Кухты была сустрэча з акцыянерамі і прыходзіла нянька з малым, ён казаў: «Размова закончана, усе свабодныя, да мяне прыйшоў унук!» Яшчэ запомнілася, што ён пасля смерці першай жонкі ажаніўся са служанкай, якая доўгія гады ў іх працавала. Яна была руская і прывучыла ўсіх піць чай з варэннем:) Хоць у цэлым сям’я яе не прыняла. Кухта пражыў за 80 год і пахаваны ў Коўне. Бальшавікі яго не чапалі, бо напярэдадні іх прыходу ён збанкрутаваў.
Цалкам новыя допісы палітзняволенага нашаніўца з турмы чытайце тут:
https://nashaniva.com/?c=ar&i=283141
А калі вы яшчэ не паставілі сабе VPN, то тут.

На панядзелак і аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
Прычына — моцны вецер. У Мінску 17 студзеня прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 20 м/с. У аўторак у сталіцы захаваецца ўзмацненне ветру з парывамі да 24 м/с.
У асобных раёнах Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 27 м/с.
Акрамя таго, у панядзелак у многіх мясцовасцях Беларусі на дарогах чакаецца галалёдзіца.
Нагадаем, што ў пятніцу моцны вецер нарабіў бяды ў 458 населеных пунктах у 58 раёнах. Электрычнасць знікала ў 3114 вёсках. Хуткасць ветру сягала 32 м/с.

Самы гуманны суд у свеце: у Пружанскім раёне мужчына забіў сякерай двух суседскіх сабак і атрымаў за гэта штраф 20 базавых велічынь
Пра судовае разбіральніцтва, якое прайшло напрыканцы мінулага года па артыкуле «Жорсткае абыходжанне з жывёлай», пішуць «Раённыя будні».
Адказчык злавіў двух суседскіх сабак у сілкі, а пасля забіў сякерай за тое, што тыя нібыта забілі яго сельскагаспадарчую жывёлу. Гаспадыня сабак звярнулася ў міліцыю.
На судзе мужчына заявіў, што не меў іншага выйсця і стараўся скончыць усё хутка, каб жывёлы не мучыліся.
У выніку суд прызначыў яму пакаранне ў памеры 20 базавых велічынь — мінімальна магчымае па ч. 3 арт. 16.29 КаАП РБ.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 15-16 студзеня. Чытайце нашы тэксты на сайце, гэта абсалютна бяспечна:
«Выканаўца, імаверна, былы вайсковец». Эксперт разабраў відэа падрыву міліцэйскай машыны
Што вядома пра мужчыну, якога вінавацяць у падрыве аўто каля Цэнтральнага РУУС?
Ці стане Такаеў казахстанскім Гарбачовым?
Боўі, Босх, чабор і нават чэлес. Беларуска вяжа ўнікальныя швэдары і прадае па ўсім свеце
Ва Украіне паў апошні бастыён рускамоўных СМІ. Глянцавыя часопісы масава пераходзяць на ўкраінскую мову
Кіно на вечар: топ-5 навінак ад Netflix, якія выйшлі на гэтым тыдні
Тэст па загадкавых загалоўках: паспрабуйце сябе ў ролі рэдактара раёнкі
«60 працэнтаў беларусаў маюць лішнюю вагу. І яны таксама хочуць быць прыгожымі і сэксуальнымі». Абмяркоўваем з доктарам бодзіпазітыў
Відавочцы: У клубе «Crazy Horse» падчас тусоўкі на сотні чалавек запалілі дымавую шашку. Ёсць пацярпелыя
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Пара з Канады набыла блэндар, але месяц не можа яго распакаваць. Іх каты ваююць за права заскочыць на каробку
Як толькі каробка з пасылкай апынулася на падлозе кухні, на яе заскочыў чатырохгадовы кот Макс. Пасля ёй зацікавіліся старэйшыя браты Макса: Джордж і Лэнда. Жывёлы пачалі вайну за права сядзець на каробцы, у якой па чарзе перамагалі, піша выданне Mirror.
На адмысловай старонцы ў фэйсбуку людзі з усяго свету прапаноўваюць свае рашэнні: напрыклад, зрабіць падкоп пад каробку або замовіць яшчэ тры блэндары, каб кожнаму кату знайшлося месца.
Неўзабаве на Джэсіку і Ніккей выйшлі прадстаўнікі кампаніі-вытворцы тэхнікі і даслалі другую скрынку, ідэнтычную першай. Але гэта не вырашыла праблему, бо каты занялі абедзве каробкі. Гісторыя працягваецца.