Наша Ніва
26.2K subscribers
62.6K photos
9.55K videos
2 files
48.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Кветачкі ці арматура? Казахстан дае адказ на галоўнае пытанне пратэсту

«Ну што, неверагодныя? Дагэтуль лічыце, што ўставаць на лаўку ў шкарпэтках — эфектыўная форма пратэсту».

https://nashaniva.com/?c=ar&i=282719

Калі няма VPN, чытайце меркаванне па спасылцы.
Двухсэнсоўную застаўку паставіла ў сваім ютуб-канале «Советская Белоруссия».
Біятланістка Ганна Сола здабыла срэбра на пятым этапе Кубка свету ў Абэргофе.

У спрынтарскай гонцы на 7,5 км Ганна Сола заняла другое месца.
Змаганне і надзея. Найлепшыя фота «Нашай Нівы» ў 2021 годзе

Якім быў год у аб'ектыве фотакарэспандэнтаў «НН».

https://nashaniva.com/?c=lr&i=282459

Калі няма VPN, глядзіце матэрыял па спасылцы.
Лукашэнка сёння стэлефанаваўся з Назарбаевым, абмеркавалі сітуацыю ў Казахстане — Пул Первого.

Гэта першае паведамленне пра Назарбаева ад пачатку пратэстаў.
Парадаксальна, што, хаця ніхто ў Казахстане, у адрозненне ад Беларусі, не ставіў пытання пра ўладу, ніхто публічна не патрабаваў адстаўкі Такаева, калі б Алматы быў сталіцай, у гэтай каламуці ўлада і пала б. І Пуціну засталося б зрабіць выгляд, што так і было — як ён не раз ужо рабіў выгляд адносна Кыргызстана.

Многія беларусы пабачылі ў падзеях у сэрцы Азіі паралелі з пратэстамі 2020 года ў Беларусі. Нічога падобнага.

Чаму падзеі ў Казахстане нельга параўноўваць з нашымі, але што з іх логікі трэба запомніць:

https://nashaniva.com/?c=ar&i=282724

А калі без VPN, то тут.
«Не было ніякіх наркотыкаў!» Сябра, які збег з краіны, распавёў пра апошні дзень Дзмітрыя Усхопава

28-гадовы Аляксандар Жогаль — апошні з родных і блізкіх, хто бачыў Дзмітрыя Усхопава жывым. Яны разам стаялі на прыпынку грамадскага транспарту, адкуль Дзмітрыя забрала міліцыя.

Пасля ціску і затрымання сяброў Аляксандр быў вымушаны збегчы з краіны.

Ён распавёў падрабязнасці апошняга дня жыцця Дзмітрыя Усхопава і пра тое, як міліцыя пераследавала яго сяброў.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=282727

Калі няма VPN, чытайце па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску абвалілася частка пуцеправода на Нямізе.

Гэта самы цэнтр горада. Добра, што аварыя адбылася глыбокай ноччу, калі на вуліцы мала транспарту і людзей. Таму, здаецца, ніхто не пацярпеў.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=282729
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У выніку абвалу моста цераз Нямігу рух транспарту па Нямізе і праспекце Пераможцаў паралізаваны.
Абяцанкі-цацанкі. Што чыноўнікі абяцалі зрабіць у 2021 годзе і што зрабілі насамрэч

На сайце promise.by вядуць улік чыноўніцкіх планаў і абяцанняў ды падсумоўваюць, што ў выніку было зроблена, а што засталося пустымі словамі.

«Наша Ніва» паглядзела, якія абяцанні на 2021 год так і не спраўдзіліся.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=282655

Калі няма VPN, чытайце па спасылцы.
Пацярпелых пры абвальванні моста ў Мінску няма

Пацярпелых пры абвальванні пешаходнай часткі пуцеправода праз Нямігу няма, паведаміў тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

«Зараз праводзіцца дэмантаж крайняй левай часткі. У найбліжэйшы час прыступім да дэмантажу пуцеправода», — расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
Экс-прэм'ера Казахстана затрымалі па падазрэнні ў дзяржздрадзе

Былы кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі (КНБ) Казахстана і экс-прэм'ер Карым Масімаў затрыманы, паведаміла прэс-служба ведамства.

Яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. Масімава і іншых фігурантаў справы змясцілі ў ІЧУ.

Крымінальную справу завялі яшчэ 6 студзеня, удакладнілі ў Камітэце. У той жа дзень Масімава затрымалі, аднак КНБ паведаміў пра гэта толькі цяпер.

Масімаў — былы прэм'ер-міністр Казахстана, ён узначальваў урад з 2007 па 2012 год і з 2014 па 2016 год. У прамежак паміж двума тэрмінамі ён займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. У верасні 2016 года быў прызначаны кіраўніком КНБ.

Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў зняў яго з пасады 6 студзеня на фоне масавых пратэстаў.
З-за абвальвання пуцеправода на Нямізе грамадскі транспарт будзе рухацца па новай схеме

Частка маршрутаў адменена

Пра падрабязнасці і новыя схемы маршрутаў распавёў Мінсктранс.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=282733

Калі няма VPN, чытайце па спасылцы.
Мінабароны: Беларускія вайскоўцы распачалі ахову важных аб'ектаў у Казахстане

«Воінскі кантынгент міратворчых сіл Беларусі прыступіў да выканання задач па ахове шэрагу важных аб'ектаў ваеннай інфраструктуры Казахстана», — паведаміла Мінабароны.

«Па дамоўленасці з казахстанскім бокам вайскоўцы міратворчых сіл АДКБ не прыцягваюцца да аператыўна-баявых мерапрыемстваў па навядзенні правапарадку ў краіне. Няштатных сітуацый не зафіксавана» — гаворыцца ў паведамленні.
Стала вядома месцазнаходжанне Назарбаева

Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца ў сталіцы Казахстана, паведаміў яго прэс-сакратар Айдас Укібай.

Паводле яго слоў, Назарбаеў заклікае ўсіх згуртавацца вакол прэзідэнта Казахстана Такаева «для пераадолення бягучых выклікаў і забеспячэння цэласнасці нашай краіны».
Мост цераз Нямігу цалкам дэмантуюць

Зараз будаўнічая тэхніка разбірае канструкцыю. Пралёт, які абваліўся ўначы, ужо адлучылі ад пуцеправода, які таксама будзе дэмантаваны, паведамляюць гарадскія службы.

Таксама закрыта лесвіца, што вяла з боку плошчы Свабоды да вуліцы Няміга. Таксама закрыты выхад са станцыі метро з боку Верхняга горада ў напрамку пралёта. Зменены рух транспарту.

Сур'ёзна пашкоджаны адзін са святлафораў. У найбліжэйшыя хвіліны бетонныя канструкцыі ратавальнікі пачнуць разразаць бензарэзам.

Раней сталічныя ўлады назвалі папярэднюю версію здарэння: да абвальвання прывяла стомленасць канструкцый (у сувязі з працай метро і павышанай нагрузкай з-за перападаў тэмператур).
«Мост рэзка пачаў падаць перад намі»

Onliner.by паразмаўляў з відавочцамі здарэння на Нямізе, у выніку якога сёння ўначы рухнуў мост.

«На вачах усё здарылася. У гадзіны тры ўначы ішлі, спыніліся глянуць, што дарожнікі робяць. Там стаяў маленькі бус і трактар з каўшом. У апоры ў гэты момант тынкоўка абсыпалася, а яны працы нейкія праводзілі побач. І мост рэзка пачаў падаць перад намі. У гэты час пад ім хлопец ішоў, добра хоць без слухавак, дакрычаліся да яго, ён паскорыўся так добра. Потым яму паціснулі руку, з другім днём нараджэння павіншавалі.

Затым пабеглі наверх з таварышам машыны тармазіць. Міліцыянты хутка сцямілі, што да чаго, дасталі стужку, мы яе нацягнулі сяк-так, яны машыну папярок паставілі. ДАІ, па маіх адчуваннях, перакрыла рух хвілін праз 20, не раней».