Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Памёр былы міністр адукацыі і сумленны гісторык Пётр Брыгадзін

Яму было 72 гады.

Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 года ў в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Ён быў гісторыкам, міністрам адукацыі (2001—2003), рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001).

У бытнасць міністрам адукацыі ён паспрабаваў правесці шэраг прагрэсіўных рэформ. А з пасады ён сышоў, бо не хацеў закрываць флагман беларускамоўнай адукацыі — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў аспірантуры БДУ (1975—1978). У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафесар (1996).

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Раду па абароне доктарскіх дысертацый.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маці Рамана Бандарэнкі запісала відэа, у якім тлумачыць, чаму нельга здавацца.

“Гэта відэа я запісала для тых, каму цяпер вельмі цяжка і ў памяць пра майго сына Рамана Бандарэнку”.
Палітзняволенай Вользе Гарбуновай выставілі абвінавачванне па двух артыкулах

Праваабаронцам стала вядома, што актывістку Вольгу Гарбунову абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1, 2 і 3 арт. 293 і ч.1 і 2 арт. 342. Справу супраць актывісткі вядзе маёр следчай групы УСК па Мінску Кудрэйка.

Нагадаем, 9 лістапада экс-кіраўніцу арганізацыі «Радзіслава» затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля дзесяці дзён яе перавялі ў СІЗА-1.
«Мы перажываем смерць надзей і сталеем як нацыя». Псіхолагі пра тое, што цяпер адбываецца з беларусамі і як з гэтым справіцца

Страх, шок і пачуццё бездапаможнасці — усё тое, што ў апошні час адчувалі многія беларусы, нярэдка выцякае ў дыягназы.

Пра тое, як распазнаць трывожныя сімптомы, калі звяртацца па дапамогу да спецыялістаў і як дапамагчы сабе самастойна, на сустрэчы, арганізаванай Беларускім фондам медыцынскай салідарнасці, Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і аб’яднаннем дактароў «Белыя халаты», расказалі псіхолагі і валанцёры.

Чытайце па спасылцы.
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен

28 мая фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай аб зацвярджэнні Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі ў памеры 3 мільярды еўра.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы расказала аб планах дэмакратычных сіл на найбліжэйшы час і транзітны перыяд. Пасля асабістай сустрэчы з Ціханоўскай кіраўнік Еўракамісіі заявіла аб усебаковай падтрымцы беларусаў і выдзяленні дадатковых 30 мільёнаў еўра на дапамогу грамадзянскай супольнасці.
A1 Telekom Austria Group не атрымлівала афіцыйных абвінавачванняў ад уладаў Беларусі

Прадстаўнік A1 Telekom Austria Group распавёў, што кампаніі нічога невядома пра ніякія судовыя разгляды, а пра абвінавачванні ведаюць толькі па неафіцыйных каналах.

Доступ да даных кліентаў строга рэгулюецца і рэгіструецца індывідуальна, і пасада прэс-сакратара кампаніі Мікалая Брэдзелева не прадугледжвае наяўнасці тэхнічнага доступу да такой інфармацыі. Пачалася пашыраная праверка ўнутры кампаніі.

Улады Беларусі пакуль што не змаглі паказаць тып і маштабы ўцечак даных.

Нагадаем, у пятніцу, 10 снежня, затрымалі прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева.
Падборка акцый беларусаў, якія адбыліся на выхадных

Фота з Каўнаса, Батумі, Уроцлава, Стакгольма, Свіслачы і іншых кропак Зямлі, дзе беларусы падтрымліваюць сваіх землякоў.
Што не так з апошнімі «тэрарыстычнымі» справамі аб камяні ў акне пракурора і аблітай фарбай машынай суддзі? Разбіраемся з былымі сілавікамі

Днямі з'явілася інфармацыя пра дзве новыя тэрарыстычныя справы. Першая — па кінутым камяні ў акно аднаго з пракурораў. Другая — аблітая фарбай машына суддзі. Цікава, што яшчэ пару год таму гэтыя дзеянні кваліфікавалі б як хуліганства. А цяпер за гэтыя дзеянні фігурантам пагражае расстрэльны артыкул.

Прааналізавалі з былымі сілавікамі дзве гэтыя справы.

Чытайце па спасылцы