Наша Ніва
Затрымалі галоўнага бізнэс-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру У «пакаянным відэа», што з'явілася ў прраўладных тэлеграм-каналах, ён кажа пра ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года. А таксама пра тое, што быў падпісаны на тэлеграм-каналы, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.…
Як паведамляе dev.by, Дзяніса Насуру судзілі ўчора па ч. 2 арт. 19.11 КоАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ён атрымаў 13 сутак арышту.
За апошнія дні мігранткі нарадзілі ўжо траіх дзецей. Ім дадуць беларускае грамадзянства?
Сёння стала вядома, што яшчэ дзве цяжарныя жанчыны, якія знаходзіліся ў лагеры для мігрантаў каля пункта пропуску «Брузгі», нарадзілі дзяўчынак. Маладым мамам зрабілі кесарава ў Гродзенскім перынатальным цэнтры. Да гэтага яшчэ адна жанчына нарадзіла хлопчыка, перадаваў тэлеканал АНТ.
Акрамя іх, яшчэ дзве цяжарныя жанчыны ляжаць у Гродзенскім перынатальным цэнтры. Адна на 14-м тыдні, а другая — на 20-м. Паўстае пытанне, а што будзе з грамадзянствам гэтых дзяцей?
Чытайце па спасылцы.

Навіна пра затрыманне прэс-сакратара беларускага офіса аўстрыйскай кампаніі А1 дайшла да міністэрства замежных спраў Аўстрыі. У суботу яны заявілі, што «асуджаюць зневажальныя дзеянні беларускіх уладаў». Таксама міністэрства заявіла, што вельмі занепакоенае арыштам прэс-сакратара.
«Асноўныя правы і свабоды ўсіх людзей павінны быць заўжды абароненыя, — цытуе аўстрыйскае выданне kurier.at суботнюю заяву МЗС. — Мы інтэнсіўна працуем па дыпламатычных каналах і знаходзімся ў цесным супрацоўніцтве з аўстрыйскай кампаніяй, каб аказаць тут падтрымку».

Літоўская чыгунка шукае спосабы вярнуць 10 мільёнаў еўра авансу ад «Беларуськалія»
Дзяржаўная літоўская чыгуначная кампанія ЛЧД шукае спосабы вярнуць аванс, які «Беларуськалій» заплаціў за транспарціроўку калійных угнаенняў у студзені-лютым наступнага года, паведамляе delfi.lt.
«Наша мэта — вярнуць грошы за студзень і люты, мы будзем шукаць шляхі і яшчэ раз пастараемся іх вярнуць», — заявіў прадстаўнік літоўскай чыгункі па сувязях з грамадскасцю Мантас Дубаўскас.
Ён адзначыў, што кампанія ўжо спрабавала пагасіць гэты дадатковы аванс праз Swedbank 7 снежня, за дзень да ўступлення ў сілу санкцый ЗША адносна «Беларуськалія». Але 8 снежня грошы вярнулі назад на рахунак. Бо расійскі карэспандэнт-банк ВТБ, што абслугоўвае «Беларуськалій», адхіліў перавод сродкаў.

Беларуская капуста і буракі падаражэлі, а імпартныя апельсіны сталі танней
У лістападзе беларускія буракі і капуста падаражэлі на 12,8%. І гэта ў пачатку снежня, пасля таго, як ураджай толькі-толькі прыбралі.
А вось імпартныя цытрусавыя патаннелі на 12,5%. Між тым, агулам гародніна падаражэла на 3,8%, а фрукты і садавіна патаннелі на 3,66%.
Рэйтынг падаражэння гародніны за лістапад выглядае так:
белакачанная капуста — 12,79%,
буракі — 9,9%,
грэчка — 6,4%,
свежыя агуркі — 5,69%.

Герой роліка пра памідоры і смятану не выйшаў на волю пасля 30 сутак
65-гадовы інжынер Аляксандр Шалковіч сёння павінен быў выйсці на свабоду. Але гэтага не адбылося. Пра гэта @mediazona_by паведаміў яго сябра Аляксандр Знак.
Нагадаем, 19 лістапада Шалковіча затрымалі на 15 сутак, па якім артыкуле яго судзілі, невядома. МУС заяўляў, што Шаковіч нібыта «арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэснай сімволікі» — бела-чырвона-белых сцягаў, якія пазней нібыта закідваў на дрэвы. 26 лістапада яго асудзілі на 15 сутак яшчэ раз.

Герой роліка пра памідоры і смятану не выйшаў на волю пасля 30 сутак 65-гадовы інжынер Аляксандр Шалковіч сёння павінен быў выйсці на свабоду. Але гэтага не адбылося. Пра гэта @mediazona_by паведаміў яго сябра Аляксандр Знак. Нагадаем, 19 лістапада Шалковіча…
@nashaniva звязалася з сынам Анатоля Шаўковіча. Ён кажа, што бацьку судзяць за кожны сцяг паасобку, таму пакуль цяжка прагназаваць, колькі сутак агулам яму прыйдзецца адседзець.
Лідар незалежных прафсаюзаў на сустрэчы з МВФ раскрытыкаваў санкцыі
Старшыня Беларускай канфедэрацыі прафсаюзаў Аляксандр Ярашук анлайн сустрэўся з місіяй МВФ па Беларусі.
Пры адказе на пытанне пра санкцыі, якія ўводзяцца ЕС і ЗША супраць Беларусі, Аляксандр Ярашук адзначыў, што не лічыць іх уплыў крытычным:
«Па дзвюх прычынах. Адна заключаецца ў тым, што застаюцца шчыліны для іх абыходу, што пацвярджаецца сёння канкрэтнымі прыкладамі. Другая звязана з падтрымкай Расіі, якая зацікаўлена ў мінімізацыі Беларуссю страт ад санкцый і будзе гэтаму ўсяляк садзейнічаць».
Аляксандр Ярашук адзначыў неадназначнае стаўленне незалежных прафсаюзаў да эканамічных санкцый, паколькі яны супярэчаць мэтам стварэння і дзейнасці прафсаюзаў — занятасць, захаванне працоўных месцаў і стварэнне новых, забеспячэнне годных заробкаў.
Увесь тэкст заявы чытайце па спасылцы

Польскі фатограф атрымаў міжнародную прэмію за праект «Шнары», што расказвае аб пратэстах у Беларусі
Польскі фатограф Енджэй Навіцкі атрымаў міжнародную прэмію Луіса Валтуэны ў вобласці гуманітарнай фатаграфіі за свой праект «Шнары» аб падаўленні пратэстаў у Беларусі. Яго праца скіраваная на фізічныя і псіхалагічныя шнары, якія нанесены сотням людзей, піша The Guardian.
Галоўныя героі гэтых фатаграфій — пратэстоўцы, збітыя рэжымам, сем’і, сваякі якіх падвергліся катаванням з боку спецслужбаў, або грамадзяне, якія выступаюць супраць гвалту і хочуць волі.
Міжнародная прэмія гуманітарнай фатаграфіі імя Луіса Вальтуэны, заснаваная ў 1997 годзе і якую штогод арганізоўвае арганізацыя Médicos del Mundo Spain, прысвечана памяці Флоса, Луіса, Мануэля і Мэрсэдэс, чатырох гуманітарных работнікаў арганізацыі, якія былі забітыя ў Руандзе і Босніі.
Больш фота – па спасылцы.

Кубінца, які 30 год пражыў у Беларусі і мае трох дзяцей, дэпартавалі на радзіму
55-гадовы кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 год. Ён працаваў графічным дызайнерам, свабодна размаўляе па-руску, мае сям'ю і трох дзяцей. Яго затрымалі на маршы Народаўладдзя 8 лістапада мінулага года. Яму прысудзілі 15 сутак, з якіх ён не выйшаў.
Больш за год мужчына правёў у ІЧУ на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі. 10 лістапада яго дэпартавалі на Кубу. Гэтую інфармацыю @zerkalo_io пацвердзіў кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» звяртае ўвагу, што ні ІЧУ, ні ЦІП не прыдатныя для ўтрымання людзей доўгі час, бо ўмовы там падыходзяць толькі для кароткачасовага зняволення (да 15 сутак). Таму ўтрыманне замежнікаў і асобаў без грамадзянства ў гэтых установах праваабаронцы расцэньваюць як жорсткае і прыніжальнае зняволенне і абыходжанне.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міністр інфармацыі прапанаваў пазбаўляць права выбару беларусаў, што маюць від на жыхарства іншых краін
«Людзі, што валодаюць відамі на жыхарства, картамі паляка, пашпартамі іншых дзяржаў, павінны быць абмежаваныя ў правах на тэрыторыі Беларусі, — заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. — Менавіта той, хто пражывае больш за паўгода ў іншай краіне і з'яўляецца падатковым рэзідэнтам іншай краіны, там будуе нейкае грамадства, туды плаціць падаткі, атаясамлівае сваю нейкую жыццядзейнасць з той краінай, тут, ва ўсякім разе, не можа галасаваць, быць выбраным, бо ён залежыць ад іншай дзяржавы».
Адзначым таксама, што Расія не першы год заяўляе, што хоча стварыць свой аналаг — картку рускага, якую збіраюцца выдаваць былым суайчыннікам па СССР. Беларускія палітыкі ідэю калег з Расіі не крытыкуюць.
Пры гэтым у Беларусі пражывае амаль 707 тысяч грамадзян, якія лічаць сябе рускімі, палякамі, для параўнання, — амаль 288 тысяч.

Паглядзіце, якія шыкоўныя выцінанкі робіць беларуская мастачка ФОТЫ
Гэтая мастачка, бадай, часцей за ўсіх сутыкаецца з плагіятам. Хто б падумаў, што на выцінанку шалёны попыт!
Лізавета Чырвонцава з Маладзечна працягвае займацца рамяством, беларускай традыцыі якога больш за 500 год.

Пуцін расказаў, што ў 1990-я працаваў таксістам
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызнаў, што ў 1990-я гады падпрацоўваў прыватным возніцтвам.
Відэазапіс, на якім ён пра гэта кажа, увайшоў у фільм «Найноўшая гісторыя», які выйдзе на тэлеканале «Россия 1» у нядзелю. Фрагменты фільма ў суботу апублікаваў тэлеканал «Россия 24».
«Часам даводзілася падпрацоўваць і возніцтвам. Непрыемна пра гэта казаць, але, на жаль, і гэта таксама было», — сказаў Пуцін.
У фільме Пуцін таксама расказаў аб агентах ЦРУ, якія нібыта працавалі ў 90-я ў расійскім урадзе.
Пуцін удакладняў, што ў пачатку 2000-х, пасля таго, як стаў прэзідэнтам, «ужо вычысціў усіх».

Тарнада ў ЗША забіў больш за 100 чалавек
Сама меней 100 чалавек загінулі ў амерыканскім штаце Кентукі ў выніку тарнада. Магутныя смерчы разбурылі свечачны завод, пажарныя і паліцэйскія ўчасткі, дом састарэлых у суседнім штаце Місуры і забілі сама меней шэсць рабочых на складзе Amazon у Ілінойсе, піша Reuters.
Губернатар Кентукі заявіў, што серыя тарнада была самай разбуральнай у гісторыі штата. Каля 40 рабочых былі выратаваны на свечачнай фабрыцы ў горадзе Мэйфілд, дзе знаходзілася ў момант смерчу каля 110 чалавек. Фабрыка ператварылася ў груду абломкаў.
Мяркуючы па відэа і фатаграфіях у сацыяльных сетках, цагляныя будынкі ў цэнтры Мэйфілда разбураныя, а прыпаркаваныя аўтамабілі амаль пахаваныя пад абломкамі.
Гэтая прыродная катастрофа была адной з самых буйных у гісторыі ЗША. Такой сілы тарнада здараюцца рэдка, і звычайна ў цяплейшыя сезоны.