Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Абменнік, лазня, шаўрма. Прайшоў месяц, як мігранты «пасяліліся» на беларуска-польскай мяжы. Што там адбываецца сёння?

Згадваем гісторыю памежнага канфлікту і расказваем, што адбываецца ў месцах дыслакацыі мігрантаў каля польскай мяжы.

Беларусаў жа затрымліваюць за «няправільныя» каментары пра мігрантаў.

Чытайце па спасылцы
Сацапытанне: Амаль палова ўкраінцаў лічаць Беларусь варожай краінай. За год гэты паказчык вырас у два разы

Сацыялагічная група «Рэйтынг» з 6 па 8 снежня правяла тэлефоннае апытанне 2500 чалавек з усіх рэгіёнаў Украіны, акрамя часова акупаваных.

Беларусь 48% рэспандэнтаў лічаць варожай да Украіны краінай, прычым за год гэты паказчык вырас з 22%.

Расію варожай краінай лічаць 72% апытаных, саюзнай — толькі 12%. Але 56% рэспандэнтаў выступаюць за прамыя перамовы з Расіяй як безальтэрнатыўнае рашэнне сітуацыі на Данбасе. Супраць — 41%.
Названыя пераможцы журналісцкага конкурсу «Вольнае слова»

Цырымонія прайшла ў Вільні падчас журналісцкага форуму, прымеркаванага да Сусветнага дня правоў чалавека. За кратамі на гэты момант знаходзіцца больш за 30 журналістаў, у тым ліку нашаніўцы Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко.

Конкурс праводзіўся ў пяці намінацыях. 

Са спісам пераможцаў і іх працамі можна азнаёміцца па спасылцы.
Сёння яшчэ больш за 400 іракцаў вяртаюцца дадому

У Мінску прыляцеў Boeing 747-400 авіякампаніі Iraqi Airways, якім на радзіму вернуцца яшчэ некалькі соцень іракскіх курдаў.

Усяго на рэйс зарэгістравалася 417 пасажыраў.

У Ірак вярнуліся ўжо больш за 3 тысячы чалавек.
За год колькасць запытаў Генпракуратуры аб міжнароднай прававой дапамозе вырасла амаль у два разы

У 2020 годзе Генпракуратура РБ накіравала краінам СНД больш за 4800 зваротаў аб аказанні прававой дапамогі. За год да таго такіх зваротаў было каля 2700.

А як часта з такімі просьбамі звяртаюцца да самой Беларусі? Летась было ўсяго 45 запытаў. 

Генпракуратура таксама мае права звяртацца да замежных партнёраў з просьбай выдаць грамадзянаў, якія, па меркаванні беларускіх сілавікоў, парушылі закон. У 2020-м годзе такіх запытаў было 220, у 2019 — 230, у 2018 — 240 (часцей за ўсё запыты паступаюць у Расію).

У 2020-м і 2021-м годзе істотна павялічылася колькасць запытаў Генпракуратуры праз Інтэрпал. Лічбы ведамства не прадастаўляе, аднак хакеры апублікавалі ў сеціве размовы прадстаўнікоў пракуратуры і беларускага бюро Інтэрпал, з якіх вынікае, што накіравана пад тысячу запытаў з аднатыпнай фабулай у абвінавачванні па справах, звязаных з палітычнай пазіцыяй грамадзян.
Расія змяніла правілы ўезду для замежнікаў

Ад 8 снежня змяніліся правілы ўезду ў Расію. Замежныя грамадзяне, якія прылятаюць у расійскія аэрапорты ці следуюць праз іх транзітам, для рэгістрацыі і пасадкі павінны прадаставіць адмоўны вынік ПЛР-тэста, зробленага не раней чым за 2 дні да прыбыцця ў Расію. Тое ж самае тычыцца і чыгуначнага транспарту.

Раней для ўезду быў патрэбны ПЛР-тэст, зроблены не раней за 72 гадзіны да прыбыцця.

«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Салістам фолк-гурта IRDORATH Уладзіміру і Надзеі Калач запрасілі 2 гады калоніі

Палітвязняў-музыкаў пачалі судзіць учора. Мужа і жонку абвінавачваюць па частках 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу: групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці фінансаванне такой дзейнасці, піша @viasna96.

Сёння пракурорка Вольга Емельянчанка запрасіла для Уладзіміра і Надзеі па два гады калоніі. Прысуд будзе абвешчаны 14 снежня.
Агароднікі, кіроўцы, медработнікі: каго шукаюць у беларускіх рэгіёнах і на якія заробкі?

Беларусь, як сапраўдная айці-краіна, праводзіць нават кірмашы вакансій у электронным фармаце. Прасцей кажучы, у пэўны час на сайце службы занятасці публікуюцца прапановы ад дзяржпрадпрыемстваў па гарадах ці раёнах.

«Наша Ніва» пацікавілася прапановамі гэтага электроннага кірмашу.

▫️У Драгічынскім раёне шукаюць працаўнікоў на прадпрыемствы Міншчыны, а таксама ажно 10 кіроўцаў у аўтапарк.
▫️На Случчыне — 0 вакансій у самім раёне.
▫️У Глыбоцкім раёне даяркам і бухгалтару абяцаюць амаль аднолькавыя заробкі.

Цалкам чытайце па спасылцы
Увага пошук!

Раскажыце, якія цяпер цэны на фрукты і гародніну на рынках у вашых гарадах.

Фотаздымкі дасылайце ў @nasa_niva_bot.
Каб не ісці на працу нецвярозым, сантэхнік з Гомеля прыдумаў, што яго абакралі

8 снежня 50-гадовы гамельчук паведаміў міліцыі, што ў яго скралі залатыя вырабы. Аператыўнікам ён сказаў, што жыве адзін і не ведае, хто яго мог абакрасці. Таксама ён сказаў, што як толькі прыйшоў дадому, пазваніў у міліцыю, але пасля аказалася, што за дзве гадзіны да званка на 102 ён паведаміў пра «рабаванне» свайму кіраўніку.

Калі мужчыну ўказалі на нестыкоўкі ў гісторыі, той прызнаўся, што гісторыю выдумаў. Ён раскідаў рэчы па кватэры, а золата схаваў у туалеце. Навошта — проста сантэхнік не хацеў ісці на працу нецвярозым, бо яму сказалі, што звольняць.

Крымінальную справу супраць гамельчука не завялі, але ягоныя дзеянні правераць.
Сёння ў мінскім каледжы сферы абслугоўвання хтосьці распыліў пярцовы газ. Пацярпелі 7 чалавек

Усіх пацярпелых шпіталізавалі. Іх стан задавальняючы. Пазней дваіх адпусцілі дадому.
Дэпутат прапануе прыраўняць карту паляка да другога пашпарта і забараніць яе. А як гэта зробяць?

Дэпутат Ігар Хлабукін (у мінулым — спецыяліст па пажарнай бяспецы) лічыць, што на заканадаўчым узроўні трэба прыраўняць атрыманне карты паляка да другога грамадзянства, якое, па яго словах, «у нас не дапускаецца практычна», адпаведна, «карта паляка павінна быць забароненая». Між тым такія карты маюць больш за 130 тысяч грамадзян Беларусі.

Разабралі падрабязна заяву Хлабукіна ў эфіры тэлебачання. Чытайце па спасылцы
«Прадставіліся электрыкамі і прымусілі падпісацца на праўладныя тэлеграм-каналы» — мінчук распавёў пра дзіўны вобшук у брата

Мінчук Сяргей Мельянец з іроніяй распавёў у сваім фэйсбуку пра вобшук, які прайшоў у брата.

Чытайце па спасылцы
Польскія спецслужбы: Самалёт з Пратасевічам дапамагаў саджаць афіцэр КДБ. А што казалі беларусы?

Днямі стала вядома, што былы авіядыспетчар «Белаэранавігацыі» Алег Галегаў, які пакінуў Беларусь, прызнаўся, што ён пад наглядам афіцэра КДБ вёў перамовы з самалётам Ryanair, якім ляцеў Раман Пратасевіч з Афін у Вільню.

Сёння Польшча агучыла некаторыя дэталі гэтай гісторыі. На апублікаваным палякамі аўдыя чуваць голас таямнічага афіцэра, які, як сцвярджаецца, адказваў за пасадку самалёта.

«Наша Ніва» параўнала дзве версіі падзей: ад польскіх спецслужб і беларускіх уладаў.

Чытайце па спасылцы
Палітолаг: Балючасць санкцый не азначае іх эфектыўнасць

Ці гутарылі Байдэн і Пуцін пра Беларусь? Ці прымусяць рэжым у Беларусі новыя жорсткія санкцыі Захаду пайсці на спыненне рэпрэсій і вызваленне палітвязняў? І як доўга рэжым зможа існаваць ва ўмовах санкцый?

Пра гэта гаворыць старшы навуковы супрацоўнік Брытанскага Інстытута міжнароднага і параўнальнага права, галоўны рэдактар Journal of Belarusian Studies Яраслаў Крывой.

Чытайце па спасылцы
Затрыманы кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалай Брэдзелеў

Відэа з яго ўдзелам з’явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.
Ціханоўская: Я дагэтуль не магу зразумець, як адной групе галаварэзаў удаецца тэрарызаваць усю Еўропу

Святлана Ціханоўская выступіла на міжнародным Форуме за дэмакратыю. У сваім выступе яна расказала пра сітуацыю ў Беларусі і заклікала дэмакратычныя дзяржавы да паслядоўнай палітыкі ў дачыненні да беларускіх уладаў.

«Усё пачалося як пратэст супраць фальсіфікаваных выбараў, але стала барацьбой за годнасць і справядлівасць. Беларусы былі сытыя па горла 27 гадамі жыцця пры кіраванні краінай рэжымам. Яны адчувалі, што заслугоўваюць таго, каб іх паважалі, а іх галасы — чулі. 

«Я не разумею, у чым розніца паміж словамі very, deeply, strongly concerned («мы вельмі, глыбока, моцна занепакоеныя») і gravely, extremely, seriously concerned («мы надзвычай, сур'ёзна занепакоеныя»)?

Я да гэтага часу не магу зразумець, як адной групе галаварэзаў атрымоўваецца тэрарызаваць ўсю Еўропу — з дапамогай захопу самалёта або арганізацыі незаконнага ўвозу мігрантаў. Чаму гэтыя людзі да гэтага часу не сутыкнуліся з якімі-небудзь сур'ёзнымі наступствамі за свае бесчалавечныя дзеянні?

Нядаўна я пачула ад аднаго міністра замежных спраў: «Мы зрабілі ўсё, што маглі, і нічога не спрацавала». У яго голасе чуліся расчараванне і стомленасць. На жаль. Але беларусы не могуць сказаць: «Мы зрабілі ўсё, што маглі, і нічога не атрымалася». Мы не можам вярнуцца дадому. У нас адабралі наш дом. І пакуль мы не вернем яго, мы не спынімся», — сказала яна.

Ціханоўская нагадала, што сярод палітвязняў — і яе муж Сяргей, які, хутчэй за ўсё, на наступным тыдні будзе асуджаны на 15 або 20 гадоў пазбаўлення волі: «Сёння я тут праз яго. Я не магу мірыцца з тым, што мае дзеці не бачылі свайго бацьку 18 месяцаў».

Палітык прапанавала ўдзельнікам саміту зрабіць наступны год годам канцэнтраваных дзеянняў. Паводле яе слоў, дыктатуры нагадваюць высокія і магутныя дрэвы, якія здаюцца моцнымі, але падаюць ад моцнага ветру.

Ціханоўская адзначыла, што адчувае і аптымізм ад тых зменаў, якія яна бачыць у беларускім грамадстве.

Яе выступ цалкам можна паглядзець па спасылцы:
https://youtu.be/WDHtTJgIl-g
Міністр замежных спраў Літвы напісаў заяву аб адстаўцы на фоне скандалу з перавозкамі беларускага калію

Габрыэлюс Ландсбергіс напісаў у заяве на імя прэм’ер-міністаркі Інгрыды Шыманіце наступнае: «Я бачу, якое становішча склалася ў сувязі з перавозкамі беларускіх грузаў праз Літву пасля ўведзеных ЗША санкцый, і разумею, як гэта адбіваецца на рэпутацыі ўрада Літвы, таму прашу прыняць заяву аб адстаўцы і звольніць мяне з пасады міністра замежных спраў у найкарацейшыя тэрміны».

Нагадаем, што з уступленнем у сераду амерыканскіх санкцый «Беларуськалій» працягвае транзіт сваіх тавараў праз Літву.
На рагу Свярдлова і Бабруйскай у Мінску «Яндэкс» сутыкнуўся з Uber

У ДТЗ сёння раніцай трапілі дзве машыны таксі: 41-гадовы кіроўца Škoda платформы Uber ехаў па Свярдлова і пры павароце налева на вуліцу Бабруйскую выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Hyundai «Яндэкса».

У выніку ДТЗ пацярпеў пасажыр Hyundai — яго даставілі ў медустанову.
ЗША ўвялі санкцыі супраць начальнікаў Акрэсціна

Дзярждэпартамэнт увёў санкцыі супраць начальнікаў ізалятара ў завулку Акрэсціна ў Мінску ў сувязі з іх удзелам у парушэннях правоў чалавека. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у пятніцу пісьмовай заяве дзяржсакратара Энтані Блінкена.

«Дзярждэпартамэнт уводзіць санкцыі <…> супраць наступных асоб за іх дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека:<…> Ігар Кенюх і Яўген Шапецька, кіраўнікі сумна вядомага ізалятара Акрэсціна ў Мінску (Беларусь), за іх дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека, а менавіта да катаванняў і/або жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання і пакарання затрыманых пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні Блінкена.
“Беларуснафта” адмяніла свае планы на 2022 год на экспарт у Германію па трубаправодзе “Дружба” ў сувязі з новымі санкцыямі ЕС, паведамляе Reuters.

2 снежня ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да некалькіх беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку супраць “Беларуснафты”.

У кастрычніку-снежні Беларусь магла б паставіць у Нямеччыну каля 450 000 тон нафты, згодна з квартальным графікам. Нафта пастаўляецца на нафтаперапрацоўчы завод PCK Schewdt у Нямеччыне, які належыць расейскай "Раснафце” і італьянскай Eni.

Са слоў трэйдараў, "Беларуснафта" можа перанакіраваць нафту на экспарт на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, што прывядзе да зніжэння паставак расійскай нафты ў краіну.