Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Праз месяц атрымаў першы заказ — заплацілі 150 даляраў». Былы ўчастковы кінуў міліцыю і працуе ў ІТ

У былым Іван Колас участковы. Пяць год ён працаваў у гомельскай міліцыі, а пасля выбараў сышоў з прафесіі. Перавучыўся на айцішніка і ўладкаваўся ў кампанію па распрацоўцы гульняў. Колькі зарабляў участковым, чаму мала міліцыянтаў звальняецца, як за месяц трапіць у ІТ і пра што шкадуе — пагаварылі з хлопцам пра яго жыццё да і пасля выбараў.

▫️«Кожны тыдзень збіраліся, нас вучылі, як трэба біць людзей, як затрымліваць. І з ідэалагічнага пункту гледжання апрацоўвалі, казалі: раз вы надзелі пагоны, значыць, падтрымліваеце ўладу, павінны галасаваць за Лукашэнку».
▫️«Унутраны клімат у міліцыі такі, што ў гэту структуру я ніколі не вярнуся. Цябе прыніжаюць, абражаюць на ўсіх стадыях. Павагі аднога да аднаго там няма. Тое, што кажуць пра міліцэйскае братэрства, — ды лухта гэта. Хіба цяпер крыху згуртаваліся, бо зразумелі, што нарабілі».
▫️«Адзінае, пра што я шкадую, што не зрабіў гэта 9 жніўня».

Чытайце цалкам
Рэпер Маргенштэрн расказаў у новым кліпе, што збег з Расіі праз Беларусь

Пра гэта расказваецца ў ягоным новым кліпе «Дамоў». Там апавядаецца, што выканаўца сеў на цягнік, прыехаў у Мінск, а адтуль зляцеў у Дубай, і цяпер жыве ў раскошным гатэлі.

Рэпер кажа, што «не разумее, што са мной», але «калі-небудзь зразумее», аднак дахаты «пакуль не хоча ляцець дадому», але калі-небудзь прыляціць.

Інфармацыя пра тое, што Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь з'явілася 24 лістапада. Рэпер зрабіў гэта пасля абвінавачванняў у гандлі наркотыкамі ад кіраўніка расійскага СК Бастрыкіна.
«Скандальныя і бесчалавечныя дзеянні». Прадстаўнікі новага нямецкага ўрада выказаліся пра Беларусь

Новыя канцлер ФРГ Олаф Шольц і міністарка ўнутраных спраў Нэнсі Фэзер выказаліся наконт сітуацыі ў Беларусі.

«Цалкам ясна, што дыктатар у Беларусі, а інакш яго назваць нельга, не мае легітымнасці з боку ўласнага насельніцтва і паспрабаваў з дапамогай уцекачоў аказаць ціск», — мяркуе канцлер Шольц.

Па яго ацэнцы, прыток мігрантаў праз Беларусь цяпер «па большай частцы спынены», паколькі «ЕС і Нямеччына аказалі вельмі шмат ціску і далі выразныя ўказанні авіякампаніям, аэрапортам, пагаварыўшы з многімі краінамі, адкуль адпраўляліся авіярэйсы ў Беларусь». «І сапраўды відаць, што гэта [прыток мігрантаў у ЕС] пайшло на спад», — сказаў ён.

Нэнсі Фэзер заявіла, што Аляксандр Лукашэнка эксплуатуе людзей, якія знаходзяцца ў бядотным становішчы, дзеля дасягнення ўнутрыпалітычных мэтаў.

Разам з тым, па яе меркаванні, Еўрасаюз дасягнуў «першых поспехаў» ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту. Яна назвала важным захаванне прававых стандартаў на межах ЕС. Акрамя таго, неабходна забяспечыць доступ гуманітарных арганізацый і еўрапейскай памежнай службы Frontex да мігрантаў, якія знаходзяцца ў раёне беларуска-польскай мяжы.
Суд пакінуў у сіле рашэнне «аб непажаданасці» ў Расіі беларускага коміка

Маскоўскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне Замаскварэцкага раённага суда аб непажаданасці знаходжання ў Расіі коміка Ідрака Мірзалізадэ.

Міністэрства ўнутраных спраў Расіі раней заявіла аб «пажыццёвай» забароне для коміка на знаходжанне ў краіне, але Ідрак аспрэчыў забарону. Цяпер паліцыя павінна прыняць новае рашэнне, з разумным тэрмінам «непажаданасці» Мірзалізадэ.

У канцы жніўня МУС Расіі пажыццёва забараніла ўезд коміку ў Расію. На думку паліцыі, у сваім публічным выступе Мірзалізадэ дапусціў выразы, якія распальваюць варожасць і нянавісць у адносінах да асоб рускай нацыянальнасці.

Сам Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане (паводле нацыянальнасці ён талыш), але вырас у Беларусі, скончыў універсітэт. Пашпарт у яго беларускі. Пасля вучобы ён пераехаў у Маскву, дзе зрабіў кар'еру ў камедыйных шоу і стэндапе.
У Нарыльску з-за завеі каля 130 чалавек засталіся начаваць у гарадскім цэнтры культуры. Яны ўсю ноч бясплатна глядзелі фільмы і пілі чай з вафлямі

У Нарыльску з-за «чорнай завеі» адміністрацыя горада абмежавала рух усіх відаў транспарту. Тых, хто застаўся ў цэнтры і не змог дабрацца дадому, пакінулі на начлег у гарадскім цэнтры культуры, паведамляе «Таймырскі тэлеграф».

У ноч на 9 снежня ў цэнтры размясцілі каля 130 чалавек. Разам з наведнікамі там засталіся і работнікі ўстановы. Яны ўсю ноч бясплатна глядзелі фільмы і пілі чай з вафлямі. Раніцай надвор'е палепшылася, і гараджане змаглі паехаць дадому.
Са спісу сацыяльна значных тавараў выключаць мяса, каўбасы і паўфабрыкаты

У наступным годзе ўрад Беларусі плануе пераключыцца на адрасную дапамогу, пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Аляксандр Субоцін.

Паводле слоў чыноўніка, пералік сацыяльна значных тавараў стане значна карацейшы. У яго ўвойдуць не больш за 17 пазіцый. Рэгуляваць цэны працягнуць толькі на самыя неабходныя прадукты: хлеб, малако і малочную прадукцыю, дзіцячыя харчовыя прадукты. Са спісу дакладна выключаць мяса без косці, каўбасныя вырабы і іншыя паўфабрыкаты.

Беларускія ўлады цяпер вывучаюць фарматы адраснай дапамогі. Магчыма, пенсіянерам, маламаёмным і шматдзетным сем'ям будуць выдаваць бонусныя карты на ежу.

Выключэнне прадуктаў са спісу сацыяльна значных, на якія распаўсюджвалася дзеянне пастановы ўрада аб рэгуляванні цэн, з вялікай імавернасцю прывядзе да росту цэн на гэтыя прадукты. На наступны год у Беларусі грашова-крэдытная палітыка будзе нацэлена на падтрыманне інфляцыі на ўзроўні 6 працэнтаў.
Дзве навіны пра беларускую эканоміку

▪️Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка: «У бягучым перыядзе эканоміка функцыянуе ў няпростых умовах знешняга санкцыйнага ціску, які нарастае, і абмежаванняў, звязаных з пандэміяй COVID-19. Гэтыя фактары аказваюць адчувальны ўплыў на стан дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці. У такіх умовах наша эканоміка ў цэлым дэманструе ўстойлівасць да пастаянных эканамічных выклікаў і пагроз».

▪️Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў: «У наступным годзе выплаты па дзярждоўгу каля 10 млрд рублёў. Яны прырастаюць у параўнанні з гэтым годам на суму каля 2 млрд. Гэта планавае пагашэнне. Плануем працу па рэфінансаванні часткі даўгоў з нашымі калегамі з Расіі. Працуем з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Плюс у нас ёсць валютныя рэшткі, якія пры неабходнасці будуць задзейнічаны на гэтыя мэты», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Простай мовай, Мінфін плануе ў 2022 годзе браць новыя крэдыты, каб беларуская эканоміка працягвала дэманстраваць устойлівасць да выклікаў і пагроз.
З-за санкцый супраць «Белавіі» літоўская мытня забараніла экспарт грузаў, якія шлі ў Беларусь для авіякампаніі. Тавар (абсталяванне для абслугоўвання самалётаў коштам 154 тысячы еўра) быў вернуты адпраўніку — Embraer Aviation France.

Як паведамляе літоўская мытня, кампанія не пацвердзіла, што ўгода была заключана да 25 чэрвеня гэтага года.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Crazy Frog вярнуўся. З’явіўся першы за 11 гадоў кліп легенды рынгтонаў

Персанаж Crazy Frog выпусціў новы сінгл. Гэта рэмікс на папулярныя трэкі.

Словы ўзялі з трэка «It's tricky» амерыканскага рэп-гурта RUN DMC. Музыку ўзялі з песні рэпершы Millie B «M to the B».
Памёр ксёндз Міхаіл Сапель — першы пробашч адроджанай парафіі святога Роха на Залатой Горцы

Раніцай 10 снежня на 55-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Міхал Сапель, першы пробашч адроджанай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Апошнім часам ён быў вікарыем (дапаможным святаром) у гэтай парафіі, піша catholic.by.

У розны час святар быў душпастырам у парафіях Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве, Нараджэння Маці Божай у Заслаўі, дырэктарам ДКТ Caritas Мінск і Беларусь, узначальваў камісію па перакладзе літургічных тэкстаў.

Інфармацыя пра пахаванне спачылага святара будзе вядома пазней.
Што цяпер будзе з мандарынамі і хурмой? Адказаў Галоўчанка

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з дэпутатамі расказаў, адкуль Беларусь цяпер будзе вазіць экзатычныя фрукты і чым замяняць іншыя прадукты пад санкцыямі.

Прэм'ер упэўнены, што насельніцтву няма чаго хвалявацца, а на заводы заходняя прадукцыя будзе ўвозіцца па квотах.

Чытайце па спасылцы
Выдавец Янушкевіч: Апошні год павялічыў колькасць чытачоў беларускамоўных кніг у тры разы

Выдавецтва «Янушкевіч», якому няма яшчэ і дзесяці гадоў, стала заўважным гульцом на беларускім кніжным рынку амаль з моманту з’яўлення. Прадпрыемства зрабіла стаўку на выданне як беларускіх аўтараў, так і перакладной літаратуры — ад Оруэла да Руні з Роўлінг.

Заснавальнік выдавецтва Андрэй Янушкевіч паразважаў пра асаблівасці беларускага кніжнага рынку, уплыў на яго ўнутранага беларускага крызісу і пра тое, чаму поспех беларускай кнігі ў Беларусі цяжка назваць масавым.

Чытайце па спасылцы
Абменнік, лазня, шаўрма. Прайшоў месяц, як мігранты «пасяліліся» на беларуска-польскай мяжы. Што там адбываецца сёння?

Згадваем гісторыю памежнага канфлікту і расказваем, што адбываецца ў месцах дыслакацыі мігрантаў каля польскай мяжы.

Беларусаў жа затрымліваюць за «няправільныя» каментары пра мігрантаў.

Чытайце па спасылцы