Судмедэкспертка Надзея Гурманчук кажа, што ведае пра выпадак сэксуальнага гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў
Ці былі выпадкі сэксуальнага гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў? Судмедэкспертка Надзея Гурманчук у інтэрв'ю каналу «Максімальна» кажа, што так, былі.
Судмедэкспертка кажа, што пасля пратэстаў яна наведвала бальніцы з пацярпелымі пратэстоўцамі.
«Пры наведванні бальніц, мне стаў вядомы адзін такі выпадак. З разрывам прамой кішкі. Ну натуральна, разрыў прамой кішкі пасля Акрэсціна не як ад сэксуальнага гвалту ніякім чынам іншым я не магу растлумачыць. Калі на прыём прыходзілі грамадзяне, пацярпелыя на пратэстах, многія з іх расказвалі пра тое, што пры збіцці, катаваннях, жаданні даведацца код ад тэлефона і гэтак далей, што яны (сілавікі — заўв. Рэд.) разрывалі ззаду штаны і дубінку прыстаўлялі да хвастца», — сказала яна.

Ратавальніку з Горадні пагражае да 12 гадоў турмы за лайк пад каментаром пра «справу Зельцэра»
37-гадовы Аляксандр Курганскі жыў у Горадні і працаваў у МНС. Ратавальнікам адслужыў 15 гадоў. Цяпер ён у турме.
Яму пагражае да 12 гадоў турмы за лайк, які ён паставіў пад каментаром у адной з сацыяльных сетак. Каментар пакінуў іншы чалавек у абмеркаванні перастрэлкі ў Мінску, дзе загінулі праграміст Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ.
Чытайце па спасылцы.

Выпілоўвалі замок, заляцеў АМАП са зброяй: як сілавікі прыйшлі да сведкі з пытаннямі пра падпіску на тэлеграм-канал
9 снежня да магілёўскай актывісткі Вольгі Кулажынай прыйшлі сілавікі. Скончылася ўсё пагромам у кватэры і паездкай у Следчы камітэт.
Адметна, што Вольга не падазраваная па нейкай справе і не абвінавачаная, да яе прыйшлі як да сведкі.

За адзін толькі трэці квартал прытулак у Польшчы атрымалі 450 беларусаў
Паводле даных Еўрастата, у трэцім квартале 2021 года (з ліпеня па верасень) Польшча дала прытулак 450 беларусам. Гэта найбольшая колькасць пазітыўных рашэнняў па справах беларускіх уцекачоў за ўвесь час як у самой Польшчы, так і ва ўсім ЕС.
Паводле статыстыкі, польскія ўлады ў трэцім квартале вынеслі 450 рашэнняў паводле беларусаў, што шукаюць прытулак. 45 чалавек атрымалі статус бежанца, а 405 чалавек — статус дадатковай (субсідыярнай) абароны.
Да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і далейшых рэпрэсій, беларусы вельмі рэдка атрымлівалі прытулак у Польшчы. Але з другой паловы 2020 года Польшча пачала актыўна выдаваць беларусам гуманітарныя візы і міжнародную абарону.
У першым квартале 2021 года міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 120 беларусаў. У другім — 165 беларусаў. А ў трэцім — рэкордныя 450.

У чацвер Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам
Яны разам праслухалі выступленне Джо Байдэна на арганізаваным амерыканскім прэзідэнтам саміце за дэмакратыю, у якім Ціханоўская прадстаўляе Беларусь. Пасля яны сустрэліся з сем’ямі беларускіх палітвязняў.
Увечары Дуда прыняў удзел у сустрэчы з беларускай дыяспарай у Варшаве.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў чацвер, 9 снежня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«У месяц на прадукты сыходзіць каля 1000 рублёў». Параўноўваем беларускія цэны з цэнамі ў суседніх краінах
Багдановічу — 130. Што вы ведаеце пра класіка? ТЭСТ
Пенсія ўпадзе ў 1,5 раза. Эканамісты падлічылі, што чакае беларусаў у старасці, калі не рэфармаваць сістэму
«У Сербіі «ўзнікне» вялікі сырны завод». Як беларускія контрсанкцыі ацэньваюць прадстаўнікі буйнога рытэйлу
Беларускі гісторык: «Закон «Аб генацыдзе беларускага народа» — гэта чыста рэпрэсіўны закон»
Беларускія банкі падключыліся да расійскага аналага SWIFT. Цяпер нам ніякія санкцыі не страшныя?
Выпілоўвалі замок, заляцеў АМАП са зброяй: як сілавікі прыйшлі да сведкі з пытаннямі пра падпіску на тэлеграм-канал
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Да 3600 еўра штрафу. Аўстрыя будзе сурова караць тых, хто не хоча прышчапляцца
Аўстрыйскі ўрад прадставіў законапраект аб абавязковай вакцынацыі, паведамляе аўстрыйскае тэлебачанне. Закон пачне дзейнічаць з 1 лютага 2022 года.
Штоквартальна, пачынаючы з 15 сакавіка, павінны вызначацца крайнія тэрміны вакцынацыі. Кожнаму, хто не будзе вакцынаваны ў гэтыя дні і не падпадае пад выключэнні ад вакцынацыі, пагражае штраф да 3600 еўра.
Калі чалавек усё ж зробіць прышчэпку, штраф будзе зняты заднім днём. Людзей, якія працягнуць ігнараваць патрабаванне прышчапіцца, пры гэтым не маючы падстаў для вызвалення ад вакцынацыі, будуць штрафаваць штоквартальна.
Ад абавязку вакцынавацца вызваляюцца дзеці да 14 гадоў і цяжарныя жанчыны, тыя, хто перахварэў на COVID-19 не пазней, чым за 180 дзён, а таксама асобы, якія не могуць быць вакцынаваны па стане здароўя.
Аўстрыя стала першай краінай у ЕС, якая абвясціла абавязковую вакцынацыю.

«Праз месяц атрымаў першы заказ — заплацілі 150 даляраў». Былы ўчастковы кінуў міліцыю і працуе ў ІТ
У былым Іван Колас участковы. Пяць год ён працаваў у гомельскай міліцыі, а пасля выбараў сышоў з прафесіі. Перавучыўся на айцішніка і ўладкаваўся ў кампанію па распрацоўцы гульняў. Колькі зарабляў участковым, чаму мала міліцыянтаў звальняецца, як за месяц трапіць у ІТ і пра што шкадуе — пагаварылі з хлопцам пра яго жыццё да і пасля выбараў.
▫️«Кожны тыдзень збіраліся, нас вучылі, як трэба біць людзей, як затрымліваць. І з ідэалагічнага пункту гледжання апрацоўвалі, казалі: раз вы надзелі пагоны, значыць, падтрымліваеце ўладу, павінны галасаваць за Лукашэнку».
▫️«Унутраны клімат у міліцыі такі, што ў гэту структуру я ніколі не вярнуся. Цябе прыніжаюць, абражаюць на ўсіх стадыях. Павагі аднога да аднаго там няма. Тое, што кажуць пра міліцэйскае братэрства, — ды лухта гэта. Хіба цяпер крыху згуртаваліся, бо зразумелі, што нарабілі».
▫️«Адзінае, пра што я шкадую, што не зрабіў гэта 9 жніўня».
Чытайце цалкам

Рэпер Маргенштэрн расказаў у новым кліпе, што збег з Расіі праз Беларусь
Пра гэта расказваецца ў ягоным новым кліпе «Дамоў». Там апавядаецца, што выканаўца сеў на цягнік, прыехаў у Мінск, а адтуль зляцеў у Дубай, і цяпер жыве ў раскошным гатэлі.
Рэпер кажа, што «не разумее, што са мной», але «калі-небудзь зразумее», аднак дахаты «пакуль не хоча ляцець дадому», але калі-небудзь прыляціць.
Інфармацыя пра тое, што Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь з'явілася 24 лістапада. Рэпер зрабіў гэта пасля абвінавачванняў у гандлі наркотыкамі ад кіраўніка расійскага СК Бастрыкіна.

«Скандальныя і бесчалавечныя дзеянні». Прадстаўнікі новага нямецкага ўрада выказаліся пра Беларусь
Новыя канцлер ФРГ Олаф Шольц і міністарка ўнутраных спраў Нэнсі Фэзер выказаліся наконт сітуацыі ў Беларусі.
«Цалкам ясна, што дыктатар у Беларусі, а інакш яго назваць нельга, не мае легітымнасці з боку ўласнага насельніцтва і паспрабаваў з дапамогай уцекачоў аказаць ціск», — мяркуе канцлер Шольц.
Па яго ацэнцы, прыток мігрантаў праз Беларусь цяпер «па большай частцы спынены», паколькі «ЕС і Нямеччына аказалі вельмі шмат ціску і далі выразныя ўказанні авіякампаніям, аэрапортам, пагаварыўшы з многімі краінамі, адкуль адпраўляліся авіярэйсы ў Беларусь». «І сапраўды відаць, што гэта [прыток мігрантаў у ЕС] пайшло на спад», — сказаў ён.
Нэнсі Фэзер заявіла, што Аляксандр Лукашэнка эксплуатуе людзей, якія знаходзяцца ў бядотным становішчы, дзеля дасягнення ўнутрыпалітычных мэтаў.
Разам з тым, па яе меркаванні, Еўрасаюз дасягнуў «першых поспехаў» ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту. Яна назвала важным захаванне прававых стандартаў на межах ЕС. Акрамя таго, неабходна забяспечыць доступ гуманітарных арганізацый і еўрапейскай памежнай службы Frontex да мігрантаў, якія знаходзяцца ў раёне беларуска-польскай мяжы.

Суд пакінуў у сіле рашэнне «аб непажаданасці» ў Расіі беларускага коміка
Маскоўскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне Замаскварэцкага раённага суда аб непажаданасці знаходжання ў Расіі коміка Ідрака Мірзалізадэ.
Міністэрства ўнутраных спраў Расіі раней заявіла аб «пажыццёвай» забароне для коміка на знаходжанне ў краіне, але Ідрак аспрэчыў забарону. Цяпер паліцыя павінна прыняць новае рашэнне, з разумным тэрмінам «непажаданасці» Мірзалізадэ.
У канцы жніўня МУС Расіі пажыццёва забараніла ўезд коміку ў Расію. На думку паліцыі, у сваім публічным выступе Мірзалізадэ дапусціў выразы, якія распальваюць варожасць і нянавісць у адносінах да асоб рускай нацыянальнасці.
Сам Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане (паводле нацыянальнасці ён талыш), але вырас у Беларусі, скончыў універсітэт. Пашпарт у яго беларускі. Пасля вучобы ён пераехаў у Маскву, дзе зрабіў кар'еру ў камедыйных шоу і стэндапе.

У Нарыльску з-за завеі каля 130 чалавек засталіся начаваць у гарадскім цэнтры культуры. Яны ўсю ноч бясплатна глядзелі фільмы і пілі чай з вафлямі
У Нарыльску з-за «чорнай завеі» адміністрацыя горада абмежавала рух усіх відаў транспарту. Тых, хто застаўся ў цэнтры і не змог дабрацца дадому, пакінулі на начлег у гарадскім цэнтры культуры, паведамляе «Таймырскі тэлеграф».
У ноч на 9 снежня ў цэнтры размясцілі каля 130 чалавек. Разам з наведнікамі там засталіся і работнікі ўстановы. Яны ўсю ноч бясплатна глядзелі фільмы і пілі чай з вафлямі. Раніцай надвор'е палепшылася, і гараджане змаглі паехаць дадому.