Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Наша Ніва
Апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа» На нацыянальным прававым партале апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа», унесены дэпутаткай Ананіч і ўхвалены парламентам. У ім генацыдам беларускага народа прызнаюцца забойствы…
«Лукашэнка «прысвойвае» ахвяр Халакосту, аб’яўляючы іх у прапагандысцкіх мэтах «беларускім народам». Гісторык пракаментаваў праект закона аб генацыдзе

Гісторык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў з’яўленне праекта закона «Аб генацыдзе беларускага народа».

«Праект не толькі ставіць крыж над непрадузятым даследаванні гісторыі вайны ў Беларусі, але і прадугледжвае драконаўскія штрафы. За адмаўленне «генацыду беларускага народа» можа паследаваць турэмнае пакаранне да 5 гадоў (а паўторна да 10 гадоў), а «беларускім народам» абсурдна называюць усіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі БССР падчас вайны і ў пасляваенны перыяд.

Такім чынам рэжым Лукашэнкі «прысвойвае» сабе ахвяраў Халакосту, аб’яўляючы іх у прапагандысцкіх мэтах «беларускім народам»: словы «яўрэі» і «Халакост» у праекце Ананіч чакана адсутнічаюць. У «беларускі народ» Ананіч, дарэчы, фактычна запісала і яўрэяў з Германіі, Чэхіі і Аўстрыі, якіх нацысты дэпартавалі падчас вайны ў Беларусь і там забілі», — піша Фрыдман.

Чытайце таксама нашы архіўныя матэрыялы па тэме:

Генпракуратура працягвае шукаць за мяжой «знішчальнікаў беларускага народа». Ці можа стаяць за гэтым патрабаванне аб грашовай кампенсацыі?

Нямецкі гісторык пра прэтэнзіі да Германіі на 500 млрд даляраў: Гэта прапагандысцкі ход
Новая Зеландыя забароніць моладзі купляць цыгарэты — на ўсё жыццё

Новая Зеландыя забароніць продаж тытуню новым пакаленням, каб цалкам адмовіцца ад курэння. Кожны, хто нарадзіўся пасля 2008 года, не зможа купіць цыгарэты ці іншыя тытунёвыя вырабы на працягу ўсяго жыцця. Такі закон павінны прыняць у наступным годзе, паведамляе BBC.

Гэты крок з'яўляецца часткай маштабнай барацьбы з курэннем, абвешчанай Міністэрствам аховы здароўя Новай Зеландыі. Краіна плануе дасягнуць нацыянальнай мэты па зніжэнні ўзроўню курэння да 5% да 2025 года, з канчатковай мэтай — цалкам выкараніць гэтую шкодную звычку.

Цяпер прыкладна 13% дарослых у краіне курыць, а дзесяць гадоў таму такіх было 18%.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З’явілася відэа жорсткага ДТЗ, у якім легкавік збіў дзіця ў калясцы

Аварыя адбылася ў аўторак увечары на праспекце Незалежнасці. Легкавік праехаў на чырвонае святло светлафора і збіў 24-гадовага веласіпедыста, а таксама 3-гадовую дзяўчынку ў калясцы. Яе маці не пацярпела.

У выніку ДТЗ хлопец і дзяўчынка былі шпіталізаваныя.
Наша Ніва
Грузы «Беларуськалія» ў Клайпеду будуць пастаўляцца як мінімум да канца снежня Ад сёння канчаткова ўступілі ў сілу ўведзеныя ў жніўні санкцыі ЗША супраць «Беларуськалія», але літоўскія чыгункі будуць вазіць калійныя угнаенні у Клайпедскі порт як мінімум да…
Кіраўнік МЗС Літвы заявіў, што гатовы пайсці ў адстаўку з-за працягу паставак беларускага калію ў Літву

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку, калі высветліцца, што «Беларуськалій», які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, унёс перадаплату Літоўскім чыгункам ужо пасля таго, як санкцыі ўступілі 8 снежня.

«Я разумею, якая рэпутацыйная шкода нанесена Літве», — адзначыў Ландсбергіс.

З уступленнем у сераду амерыканскіх санкцый «Беларуськалій» працягвае транзіт сваіх тавараў праз Літву. Ландсбергіс сказаў, што чыгунка інфармавала толькі аб вераснёўскім авансе за кастрычніцкія паслугі.

«Сітуацыя, якая адбылася пасля, — пра яе не інфармавалі», — сцвярджае кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
Змітра Хведарука арыштавалі на 15 сутак

Сёння прайшоў суд над актыўным мінчуком Зміцерам Хведаруком, якога затрымалі 8 снежня пасля ператрусу. У РУУСе на яго склалі пратакол за «непадпарадкаванне». Суд прызнаў Хведарука вінаватым і пакараў яго 15-сутачным арыштам, піша @viasnanazirae.

Падчас суда стала вядома, што падчасу ператруса Хведарука некалькі разоў ударылі па галаве.
Шпакоўскі, Дзерман, Аўдонін і актывіст незарэгістраванай партыі Лушч прыбылі ў Крым

Дэлегацыя з Беларусі прыбыла ў Крым. Сёння яны наведаюць у Ялце магілу Максіма Багдановіча, а заўтра возьмуць удзел у пасяджэнні Лівадыйскага форуму.

У склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік старшыні «Белай Русі» Аляксандр Шацько, праўладныя аналітыкі Аляксандр Шпакоўскі і Аляксей Дзерман, старшыня незарэгістраванай партыі «Саюз» і былы актывіст паганскай секты Сяргей Лушч, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка прызнаў Крым дэ-факта і дэ-юрэ расійскім, а таксама заявіў, што мае намер наведаць акупаваны рэгіён.
«У Сербіі «ўзнікне» вялікі сырны завод». Як беларускія контрсанкцыі ацэньваюць прадстаўнікі буйнога рытэйлу

На днях лукашэнкаўцы ўвялі забарону на пастаўкі ў Беларусь доўгага спіса харчовай прадукцыі. СМІ ўжо разважаюць, што знікне з паліц у крамах, людзі выказваюць сваю занепакоенасць.

Ці застануцца імпартныя тавары са спісу на паліцах, што будзе з коштамі і гэтак далей? Прадстаўнікі буйнога рытэйлу, з якімі пагаварыла «Наша Ніва», перакананыя: тавары цалкам з паліц не знікнуць, але кошты могуць падрасці.

▫️«Будзе нейкая спроба перадзелу рынка. Яна можа прывесці да масавых пасадак чыноўнікаў МАРГ у нейкай сярэдняй перспектыве».
▫️«Моцна пацерпяць рэстараны, якія займалі нішу прэміяльнай кухні, бо ім давядзецца замяняць якасныя прадукты мясцовымі».
▫️«У сухім астатку за ўсё заплоціць спажывец».

Чытайце па спасылцы
Беларускі гісторык: «Закон «Аб генацыдзе беларускага народа» — гэта чыста рэпрэсіўны закон»

З’явіўся законапраект «Аб генацыдзе беларускага народа» — за адмаўленне генацыду пагражаюць вялікія тэрміны ў калоніі, да 10 гадоў. Але навошта гэты закон патрэбен менавіта сёння? Супраць каго ён накіраваны? Якая карысць ад яго?

Гісторык Алесь Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук, адказаў парталу nashaniva.com на гэтыя пытанні.

Чытайце па спасылцы
Арцёму Баярскаму прысудзілі 5 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 9 снежня агучылі прысуд 20-гадоваму палітзняволенаму Арцёму Баярскаму. Суддзя Алена Шылько прызнала экс-студэнта другога курса хімфака БДУ вінаватым у стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем і ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і асудзіла да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша @viasna96.

Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме па хадайніцтву пракуроркі Вольгі Дындзілевіч. Вядома толькі, што Арцёма абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Мая краіна Беларусь» і тэлеграм-чата «Я выхожу/МКБ», а таксама ва ўдзеле ў маршы 25 кастрычніка мінулага года.
У Шатландыі знайшлі настолькі рэдкі меч вікінгаў, што археолагі баяцца да яго дакранацца

Меч знайшлі на месцы пахавання яшчэ ў 2015 годзе, аднак толькі цяпер, пасля экспертыз, археолагі прыйшлі да высновы, што гэты тып зброі звязаны з ІХ стагоддзем, піша BBC.

Рэнтген паказаў, што рукаятка мае вытанчаныя ўзоры, якія цяжка разгледзець з-за іржы.

Каб захаваць меч як мага лепш, яны паднялі яго разам з пластом глебы і ў такім выглядзе транспартавалі ў лабараторыю, дзе працягнулі даследаванні.

«Ён такі далікатны, што мы нават не ведаем, як выглядае яго ніжняя частка, але мы абавязкова даведаемся больш у наступныя месяцы», — кажуць археолагі.
Памёр глухі байкер, які аб’ездзіў 150 краін

Пра гэта паведаміў партал Deafsport.

Уладзіміру Ярцу было 80 гадоў. Ён, глухі ад нараджэння, аб’ездзіў на «Яве» каля 150 краін.

Яго і ягоны яркі, аблеплены стыкерамі і сцягамі матацыкл, часта можна было пабачыць у Мінску — Ярэц проста стаяў каля гандлёвых цэнтраў і паказваў альбомы з фота і карты падарожжаў.
Беларускія банкі падключыліся да расійскага аналага SWIFT. Цяпер нам ніякія санкцыі не страшныя?

Усе беларускія банкі падключыліся да расійскага аналага SWIFT. Ці значыць гэта, што магчымае адключэнне ад міжнароднай фінансавай сістэмы для Беларусі не стане праблемай?

Тлумачым разам з эканамістам Дзмітрыем Круком. Чытайце па спасылцы
Пракуратура Польшчы: пасаджанаму ў Мінску самалёту не пагражала бомба

Дэпартамент па справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі нацыянальнай пракуратуры Польшчы курыруе расследаванне пасадкі 23 мая 2021 года самалёта Ryanair у Мінску.

Падчас расследавання дапыталі пасажыраў і прадстаўнікоў авіякампаній. Быў усталяваны непасрэдны сведка падзей. Следчыя прыйшлі да высновы, што 23 мая ў дыспетчарскай у аэрапорце знаходзіўся супрацоўнік КДБ, які прыняў рашэнне аб пасадцы самалёта і быў на сувязі яшчэ з адным чалавекам, якому дакладваў аб усіх дзеяннях.

Заяўляецца, што самалёту не пагражала бомба. Паведамляецца, што пілот атрымаў інфармацыю аб пагрозе яшчэ да таго, як з'явіўся ліст пра выбухоўку, якая нібыта знаходзілася на борце самалёта.

«Дзеянні ў мінскім аэрапорце, у тым ліку паводзіны экстраных службаў і персанала аэрапорта, таксама сведчылі аб поўнай адсутнасці пагрозы. Уся гэтая сітуацыя была толькі падставай, каб прымусіць пілота прызямліцца ў Мінску», — сказана ў паведамленні пракуратуры Польшчы.
Што чакае Беларусь праз год? Чатыры сцэнары — з чорнымі лебедзямі і без

Дванаццаць экспертаў з Беларусі, Германіі і Польшчы сабраліся разам і распрацавалі чатыры сцэнары развіцця беларускага палітычнага крызісу да канца 2022 года.

«Стабільнае балота», «Акопная вайна», «Белазахстан» або «Змена ўлады праз памылку».

Чытайце па спасылцы
Хутка пачнуць судзіць расіяніна Дуднікава, яго пры затрыманні моцна збілі. Хлопцу пагражае да 12 год калоніі

20 снежня пачнецца працэс па справе палітвязня Ягора Дуднікава, ён грамадзянін Расіі. Па яго словах, аператыўнікі ГУБАЗіК моцна білі яго пры затрыманні: «Крычалі: «Поскудзь, дабегаўся?» Сказалі, што я заклікаў людзей да гвалту ў дачыненні да сілавікоў».

Абвінавачванне выставілі па двух артыкулах, хлопцу пагражае да 12 год зняволення. Сваякі разлічвалі на дапамогу расійскіх уладаў, але ўсё абмежавалася візітам консула ў СІЗА. Пад вартай Ягор ужо сёмы месяц, быў і ў карцары.

Чытайце па спасылцы.
Судмедэкспертка Надзея Гурманчук кажа, што ведае пра выпадак сэксуальнага гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў

Ці былі выпадкі сэксуальнага гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў? Судмедэкспертка Надзея Гурманчук у інтэрв'ю каналу «Максімальна» кажа, што так, былі.

Судмедэкспертка кажа, што пасля пратэстаў яна наведвала бальніцы з пацярпелымі пратэстоўцамі.

«Пры наведванні бальніц, мне стаў вядомы адзін такі выпадак. З разрывам прамой кішкі. Ну натуральна, разрыў прамой кішкі пасля Акрэсціна не як ад сэксуальнага гвалту ніякім чынам іншым я не магу растлумачыць. Калі на прыём прыходзілі грамадзяне, пацярпелыя на пратэстах, многія з іх расказвалі пра тое, што пры збіцці, катаваннях, жаданні даведацца код ад тэлефона і гэтак далей, што яны (сілавікі — заўв. Рэд.) разрывалі ззаду штаны і дубінку прыстаўлялі да хвастца», — сказала яна.
Ратавальніку з Горадні пагражае да 12 гадоў турмы за лайк пад каментаром пра «справу Зельцэра»

37-гадовы Аляксандр Курганскі жыў у Горадні і працаваў у МНС. Ратавальнікам адслужыў 15 гадоў. Цяпер ён у турме.

Яму пагражае да 12 гадоў турмы за лайк, які ён паставіў пад каментаром у адной з сацыяльных сетак. Каментар пакінуў іншы чалавек у абмеркаванні перастрэлкі ў Мінску, дзе загінулі праграміст Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ.

Чытайце па спасылцы.
Выпілоўвалі замок, заляцеў АМАП са зброяй: як сілавікі прыйшлі да сведкі з пытаннямі пра падпіску на тэлеграм-канал

9 снежня да магілёўскай актывісткі Вольгі Кулажынай прыйшлі сілавікі. Скончылася ўсё пагромам у кватэры і паездкай у Следчы камітэт.

Адметна, што Вольга не падазраваная па нейкай справе і не абвінавачаная, да яе прыйшлі як да сведкі.

Чытайце па спасылцы.
За адзін толькі трэці квартал прытулак у Польшчы атрымалі 450 беларусаў

Паводле даных Еўрастата, у трэцім квартале 2021 года (з ліпеня па верасень) Польшча дала прытулак 450 беларусам. Гэта найбольшая колькасць пазітыўных рашэнняў па справах беларускіх уцекачоў за ўвесь час як у самой Польшчы, так і ва ўсім ЕС.

Паводле статыстыкі, польскія ўлады ў трэцім квартале вынеслі 450 рашэнняў паводле беларусаў, што шукаюць прытулак. 45 чалавек атрымалі статус бежанца, а 405 чалавек — статус дадатковай (субсідыярнай) абароны.

Да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і далейшых рэпрэсій, беларусы вельмі рэдка атрымлівалі прытулак у Польшчы. Але з другой паловы 2020 года Польшча пачала актыўна выдаваць беларусам гуманітарныя візы і міжнародную абарону.

У першым квартале 2021 года міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 120 беларусаў. У другім — 165 беларусаў. А ў трэцім — рэкордныя 450.
У чацвер Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

Яны разам праслухалі выступленне Джо Байдэна на арганізаваным амерыканскім прэзідэнтам саміце за дэмакратыю, у якім Ціханоўская прадстаўляе Беларусь. Пасля яны сустрэліся з сем’ямі беларускіх палітвязняў.

Увечары Дуда прыняў удзел у сустрэчы з беларускай дыяспарай у Варшаве.