Наша Ніва
Які агульны спіс забароненых да ўвозу і рэалізацыі тавараў? ▫️жывыя свінні, ▫️мяса буйной рагатай жывёлы (БРЖ), свежае, ахалоджанае, замарожанае, ▫️свежая, ахалоджаная і замарожаная свініна, ▫️субпрадукты БРЖ і іншых жывёл, ▫️мяса і харчовыя субпрадукты хатняй…
❓Пытанні і адказы па беларускіх антысанкцыях
▪️Цяпер з паліц увесь імпарт будуць здымаць?
Не. Пастанова не распаўсюджваецца на тавары, што былі ці будуць увезеныя да 1 студзеня 2022 года, калі яно ўступіць у сілу.
▪️Хто можа ўвозіць «санкцыёнку»?
Звычайныя людзі, калі вязуць з-за мяжы нешта для асабістага спажывання. Вытворцы для перапрацоўкі ў межах спецыяльных квот.
▪️А што будзе замест забароненых тавараў?
Савет Міністраў у сваёй пастанове патрабуе ад Міністэрства сельскай гаспадаркі, «Белдзяржхарчпрама», аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама забяспечыць «насычэнне ўнутранага рынку шырокім асартыментам харчовай прадукцыі вытворчасці Рэспублікі Беларусь».
▪️Відаць, цэны вырастуць?
Савет Міністраў таксама патрабуе, каб МАРГ, Мінсельгас і «Белдзяржхарчпрам», а таксама вытворцы і гандлёвыя арганізацыі прытрымліваліся «ўстаноўленага параметра індэкса спажывецкіх цэн».
▪️Калі пачне дзейнічаць забарона?
Пастанова будзе дзейнічаць на працягу 6 месяцаў з 1 студзеня 2022 года.

Задача з запалкамі
Камісія па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў узгадніла павышэнне цэн на запалкі.
Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам дазволілі падняць цэны на 9% у параўнанні з цэнамі на 28 лютага 2021 года.
Але ёсць дылема: карабок запалак каштуе 5 капеек. Падняць цану да 6 капеек будзе немагчыма, бо гэта павышэнне ажно на 20%.

На фоне размоваў аб пазбаўленні грамадзянства апанентаў рэжыму Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты сотням украінцаў
У адпаведнасці з указам Лукашэнкі беларускае грамадзянства прынялі 448 грамадзян Украіны.
У грамадзянства прынятыя асобы, якія звярнуліся «пасля адпаведных даручэнняў» Лукашэнкі, якія былі дадзены ў час так званай «Вялікай размовы» 9 жніўня гэтага года.
Раней Лукашэнка ўжо падпісаў аналагічны ўказ, па якім у грамадзянства Беларусі прыняты 248 грамадзян Украіны.
Акрамя таго, падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС аформілі рашэння аб прадастаўленні беларускага грамадзянства ў рэгістрацыйным парадку 485 грамадзянам Украіны.
У цэлым пасля «Вялікай размовы» Лукашэнкі каля 1,2 тысячы чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі.
Нагадаем, раней стала вядома, што ГУБАЗіК прапануе пазбаўляць беларускага грамадзянства тых, хто быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні асобных катэгорый злачынстваў «экстрэмісцкага характару». Што пра гэта кажа закон?

Міністр гандлю Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
«Прычына прыняцця гэтай пастановы — працяг санкцыйнага ціску на Беларусь і, па сутнасці, гэта з'яўляецца вымушанай мерай. <…> У сувязі з тым, што мы маем тавары крытычнага імпарту ў гэтым пераліку, будуць створаныя кампенсацыйныя механізмы пераарыентацыі пастаўшчыкоў на іншыя краіны або ўвозу такіх тавараў з дружалюбных краін. У гэтай сувязі мы спадзяёмся, што гэтыя меры не адчуюць пакупнікі. Акрамя таго, меры не распаўсюджваюцца на тавары, увезеныя для асабістага спажывання, тавары, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці лекавых сродкаў, дзіцячага харчавання, якія рэалізуюцца ў гандлёвай сетцы для дзіцячага харчавання і гэтак далей, — растлумачыў міністр. — Таму думаю, што гэтая мера кропкавая і вельмі канкрэтная. Калі казаць пра суму, то Беларусь за 9 месяцаў імпартавала больш чым на $2 млрд харчавання. Каля чвэрці тавараў — у гэтым пераліку».

❓Пытанні і адказы па беларускіх антысанкцыях ▪️Цяпер з паліц увесь імпарт будуць здымаць? Не. Пастанова не распаўсюджваецца на тавары, што былі ці будуць увезеныя да 1 студзеня 2022 года, калі яно ўступіць у сілу. ▪️Хто можа ўвозіць «санкцыёнку»? Звычайныя…
Якая адказнасць і ці будуць знішчаць бульдозерамі «санкцыёнку» — яшчэ два пытанні па антысанкцыях
▪️Хто будзе кантраляваць увоз забароненых тавараў і што з расійскай мяжой?
Згодна з дакументам, на забароненыя тавары будзе распаўсюджвацца дзеянне спецыяльнага дакумента — палажэння «Аб парадку дзеяння ў адносінах забароненых тавараў». У прыватнасці, пункта 2 і раздзел 2.
Пункт два кажа пра тое, што кантраляваць увоз забароненых тавараў будзе мытня. А беларуска-расійскі ўчастак мяжы будуць патруляваць спецыяльныя «мабільныя падраздзяленні» мытнікаў, міліцыі, пагранічнікаў, а таксама міністэрства сельскай гаспадаркі і падначаленых яму арганізацый.
▪️Ці будуць у Беларусі знішчаць санкцыёнку, як гэта рабілі ў Расіі?
Раздзел два палажэння «Аб парадку дзеяння ў адносінах забароненых тавараў» больш міласэрны, чым расійскае заканадаўства. Арганізацыю, што прывезла забаронены тавара, абавяжуць яго вывезці. А за непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы па артыкуле 24.3 КоАП пагражае штраф да 100 БВ.

Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Беларусь ва ўмовах заходніх санкцый плануе рэалізаваць праекты ў сферы імпартазамяшчэння на $9 мільярдаў, паведаміў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.
Паводле яго слоў, рэспубліка ў 2021 годзе сутыкнулася «з беспрэцэдэнтнымі выклікамі» — гэта пандэмія і санкцыі, якія абвешчаныя ў дачыненні да Беларусі. Чарвякоў абазначыў імпартазамяшчэнне «як інструмент процідзеяння санкцыям».
Але адкуль грошы? І ці пойдзе гэта на карысць спажыўцам?
Чытайце па спасылцы.

Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
У распараджэнні Dev.by аказаўся ліст супрацоўнікам, напісаны Тэйнам Лімэнам, кіраўніком мінскай студыі Wargaming Mobile. У ім Лімэн аб'яўляе аб «няпростым рашэнні» — выдаленні бчб-эмодзі з карпаратыўнага Slack і тлумачыць прычыны.
«Я разумею, што гэтае рашэнне многім можа не спадабацца, але спадзяюся, што ўсе зразумеюць прычыны, па якіх яно прынятае. Гэта няпростае рашэнне, але мы вельмі сур'ёзна ставімся да бяспекі кожнага. Дзякуй за ваша разуменне», — гаворыцца ў лісце.
Тэйн Лімэн — амерыканец, працуе ў Wargaming з 2015 года. Узначальваў глабальны паблішынг Wargaming America, быў выканаўчым прадзюсарам World of Tanks PC. З 2018 года кіруе мінскай студыяй WG Mobile.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак, 7 снежня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Няўжо настаўнікаў разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску зменшыліся. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Хто ўвойдзе ў санкцыйныя спісы беларускіх уладаў, ці з’явіцца дэфіцыт тавараў, хто выйграе ад праграмы імпартазамяшчэння ‒ пра гэта паразважаў эканаміст Яраслаў Раманчук.
Чытайце па спасылцы

«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Анархіст Раман Халілаў больш за два гады не жыве ў Беларусі. Калі на яго завялі крымінальную справу, з вобшукам прыйшлі да маці ў Полацку. «Бацькі ў адказе за сваіх дзяцей», — напісана ў відэа сілавікоў з кадрамі затрымання жанчыны. Цяпер яна за кратамі па «крыміналцы».
Падрабязнасці гісторыі па спасылцы.

Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
З чэрвеня мінулага года грузы, якія праязджалі праз мяжу ЕАЭС у Беларусі, пламбіравалі на выбарачнай аснове. Цана арэнды пломбы дасягала трох базавых велічыняў, паведамляе канал «Эканоміка па-беларуску».
У канцы ліпеня 2021 года Саўмін увёў абавязковае пламбіраванне грузаў, якія ўвозяцца з тэрыторыі Літвы. Цана пломбы падрасла да 5 БВ.
З 9 снежня пламбіраванне ахопіць грузы, якія паступаюць і з тэрыторыі Польшчы. Цана пломбы для транзітных грузаў вырасце да 10 базавых.
Улетку літоўскім перавозчыкам далі месяц на падрыхтоўку да зменаў. А цяпер адпаведная пастанова набыла сілу за дзень: апублікавалі 8 снежня, уступае 9-га.
Ці шмат гэта дасць беларускаму бюджэту? Па інфармацыі Мытнага камітэта за 2020 год, «праз мытную мяжу ЕАЭС у Беларусі праехала больш як 2,3 млн грузавых аўтамабіляў».
Калі навігацыйнымі пломбамі ахапіць мяжу з Украінай і Латвіяй, то выходзіць да 667 млн руб даходаў.

ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне ЗША не будуць адпраўляць афіцыйных асоб на зімовыя Алімпійскія Гульні 2022 года ў Пекіне. Дыпламатычны байкот прадугледжвае, што афіцыйныя прадстаўнікі амерыканскіх уладаў не будуць прысутнічаць…
Аўстралія далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды ў Пекіне
Аўстралія не адправіць дыпламатычную місію на Алімпійскія гульні ў Пекіне ў 2022 годзе. Пра гэта аб'явіў прэм'ер-міністр краіны Скот Морысан.
Ён заявіў, што адносіны паміж краінамі моцна пагоршыліся. У якасці прычын Морысан пералічыў рознагалоссі з Кітаем па многіх пытаннях, парушэнні правоў чалавека ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, і крытыку КНР у дачыненні да планаў Аўстраліі купіць атамныя падводныя лодкі.
Таксама Морысан абвінаваціў Кітай у нежаданні палепшыць адносіны паміж краінамі.
Нагадаем, што раней аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды заявілі ЗША. Гэта значыць, што не будзе прадстаўнікоў уладаў, але спартсмены будуць удзельнічаць у спаборніцтвах.