Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Пра гэта Энтані Блінкен абвясціў у інтэрв'ю шведскаму тэлебачанню ў нядзелю, піша Deutsche Welle.
Блінкен паведаміў, што падчас сустрэчы з Сяргеем Лаўровым хацеў даць кіраўніку МЗС РФ зразумець, што наступствы ад магчымага паўторнага акту агрэсіі Расіі супраць Украіны будуць «сур'ёзнымі» і што для вырашэння рознагалоссяў паміж дзвюма краінамі існуе лепшы спосаб, а менавіта дыпламатыя, у прыватнасці, прымяненне мінскіх пагадненняў.
Адказваючы на пытанне вядучага аб тым, маюць на ўвазе ці «сур'ёзныя наступствы» ад магчымага нападу Расіі на Украіну «ваенныя наступствы», Блінкен заявіў наступнае:
«Мы далі вельмі ясна зразумець, што ў гэтага (магчымага нападу Расіі на Украіну. Будуць сур'ёзныя наступствы. Мы разглядаем, напрыклад, эканамічныя меры, якія аказалі б вельмі вялікі ўплыў, а таксама рэчы, ад якіх мы ўстрымліваліся ў мінулым, калі ў нас былі глыбокія рознагалоссі з Расіяй».

Намесніца кіраўніка расійскага Севераўральска папрасіла не называць горад «Сральскам»
Намесніца кіраўніка Севераўральска Святлана Міронава прапанавала ўсім адміністратарам гарадскіх паблікаў і груп у сацсетках выдаляць грубыя каментары пра горад. Гэтую просьбу яна выказала на нарадзе па пытаннях ЖКГ у адміністрацыі горада.
«Такія каментары [ёсць] кшталту "Сральск" і гэтак далей. Крытыку мы прымаем, але не ў такой абразлівай форме! Ёсць жа мадэратары [паблікаў і гуртоў], вось няхай выдаляюць такія каментарыі», — сказала Міронава.

Затрыманне ў Кіеве футбаліста Арцёма Мілеўскага назвалі пастановачным
Сёння тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з нібыта затрыманнем футбаліста Арцёма Мілеўскага ў цэнтры Кіева. Паведамлялася, што затрыманне праводзілі «людзі ў абмундзіраванні з паметкамі «СБУ» і аўтаматамі», разам з Мілеўскім быў затрыманы яго агент Аляксандр Панкоў.
Пазней Novyny.online, спасылаючыся на сваю крыніцу, паведамілі, што затрыманне было пастаноўкай. У праваахоўных органах выданню паведамілі, што супрацоўнікі паліцыі не былі задзейнічаны ў сітуацыі, а ў рэстаране адмовіліся каментаваць тое, што адбылося.

Наша Ніва
Сёння пачаўся суд над блогерам Эдуардам Пальчысам Суддзя Пётр Арлоў зрабіў разгляд справы закрытым.
Сёння пачаўся суд над палітвязнем Эдуардам Пальчысам. Сабралі для вас архіўныя матэрыялы пра блогера:
Ён паказаў, што беларуская нацыянальная ідэя можа быць папулярнай. Чаму Эдуард Пальчыс — круты
«Не разумею, хто такі Васкрасенскі і чаму ён мне піша». Блогер Эдуард Пальчыс даў інтэрв’ю з-за кратаў
«Думала вярнуцца ў Беларусь, Эдзік кажа — пакуль не варта». Як і чым сёння жыве Вікторыя Пальчыс

Настаўнікі зноў скардзяцца на прымусовую падпіску. Юрыст: «Без настойлівасці наўрад ці атрымаецца адстаяць свае правы»
Заканчваецца каляндарны год, і на дзвярах у школьных настаўніцкіх зноў з’явіліся аб’явы з заклікам: «Прапануем правесці падпісную кампанію». Скаргі на прымусовую падпіску на дзяржаўную прэсу ад настаўнікаў чуюцца штогод. Яны абураюцца, але грошы на газеты нясуць.
Юрыст, да якога звярнулася «Наша Ніва», расказвае, якім чынам можна адмовіцца ад прымусовай падпіскі.
Чытайце па спасылцы

«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
У сталіцы адкрылі яшчэ адзін палац правасуддзя, на гэты раз — для эканамічнага суда Мінскай вобласці. На рамонт і рэстаўрацыю патрацілі больш за 4 млн даляраў.
Гаворка ідзе пра будынак 1954 года на вуліцы Валадарскага, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Раней тут часткова знаходзіўся Вярхоўны суд, пакуль не пераехаў у пампезны будынак на вуліцы Арлоўскай.
Цяпер у будынку восем залаў для судовых пасяджэнняў, якія абсталяваныя сістэмай аўдыя- і відэафіксацыі. Застаецца толькі спадзявацца, што сістэма будзе працаваць, у Доме правасуддзя на вуліцы Сямашкі, дзе знаходзяцца тры раённыя суды, гукаўзмацняльная апаратура не працуе вось ужо некалькі год. Па словах супрацоўнікаў, яна першапачаткова была зробленая няправільна.
Колькі каштаваў бюджэту рамонт будынка на Валадарскага? Больш за 10,7 млн рублёў, або 4,3 млн долараў.

Павел Белавус зноў арыштаваны на 13 сутак
Павел мусіў выйсці з Акрэсціна ў пятніцу а 15:40, але гэтага не адбылося. Як паведамляе @symbalby, сёння Белавуса судзілі па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Ленінскага раёна пастанавіў пакараць Паўла 13-сутачным арыштам. Агулам за кратамі ён правядзе 28 сутак.

Адказ на санкцыі па-беларуску: хутка будзе апублікаваная пастанова Саўміна, паводле якой будзе забаронены ўвоз некаторых тавараў з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі. Таксама адказ закране фізічныя асобы, якім будзе забаронены ўезд у Беларусь, а таксама авіяперавозчыкаў.
Нагадаем, што ў Беларусі існуе забарона на продаж тавараў Nivea і аўтамабіляў Skoda, якія адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі. Ад гэтага пацярпелі хутчэй канчатковыя пакупнікі, чым вытворцы.

У Беларусі — больш за 900 палітвязняў
Сёння праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 12 чалавек. Гэта Ірына Радзькова, Мікіта Кунтыш, Валерый Казей, Арцём Грыб, Сяргей Ключанскі, Гаянэ Ахціян, Дзмітрый Горбач, Вікторыя Ганчарова, Ігар Пазнякоў, Алена Ягорычава, Анастасія Пацехіна, Аляксандр Шышко.
Такім чынам агульная колькасць палітзняволеных склала 907,

Снегапад — традыцыйная нагода для рамонту асфальту
Дарожныя работы ў складаных умовах надвор’я праходзяць у Дружным і Слуцку.

«Засталося ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарата нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Ён нібыта бярэ інтэрв'ю ў медыкаў. Выдуманых экспертаў у ёй лёгка распазнаць: чальца каманды Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага, лідара прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанку, эканаміста Вадзіма Іосуба.
Сам Лабадзенка знайшоў нумары махляроў і патэлефанаваў разабрацца.
«Першая жанчына сказала, што яна афіцыйны прадстаўнік завода.
Пачала расказваць пра карысць прэпарату. Я кажу: «Пакуль вашу рэкламу не ўбачыў, гіпертаніі не было».
Калі пачула пра рэкламу з маім тварам і патрабаванне прыбраць, дала задні ход: «Мы не ведаем, хто рэкламу дае». Па іншым нумары чалавек паабяцаў, што перадасць усё дырэктару», — расказаў Глеб.
Ці падаваць на махляроў заяву ў міліцыю, ён яшчэ не вырашыў: наўрад ці махляроў змогуць адшукаць.
«Адзіны прэпарат, які я магу ўсім прапісаць — гэта порцыя чарадзейства і захаплення нашай слаўнай гісторыяй ў музеі «Стары Менск», — напісаў у фэйсбуку Лабадзенка.

У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы
Алкагалізм застаецца адной з асноўных прычын злачыннасці ў Беларусі. За апошнія чатыры гады да 20% злачынстваў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, каля 2% — пад уздзеяннем наркотыкаў. Па «п’янай злачыннасці» наша краіна займае трэцяе месца на постсавецкай прасторы.
Найбольш паказальнымі з’яўляюцца гвалтоўныя злачынствы: 84% выпадкаў наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў адбываецца на п’яную галаву, 75% згвалтаванняў — таксама ў стане ап’янення.
У Акадэміі міліцыі прыводзяць лічбы ўдзельнай вагі «п’янай злачыннасці», у Беларусі адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы — 29,3. Для параўнання: Азербайджан — 1,4; Арменія — 0,6; Казахстан — 11,8; Кыргызстан — 2,5. Горш, чым у Беларусі, сітуацыя ў Расіі — 30,7.
Адным са спосабаў барацьбы з алкагалізацыяй і злачыннасцю ў Беларусі з’яўляюцца так званыя лячэбна-працоўныя прафілакторыі (больш вядомая рускамоўная абрывіятура — ЛТП), куды трапляюць людзі з залежнасцю, якія на працягу года здзейснілі два правапарушэнні ў стане ап’янення.
Такая практыка часоў СССР засталася толькі ў нашай краіне. Праваабаронцы крытыкуюць ЛПП, паколькі кіруе ўстановамі Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, часта ўмовы там блізкія да сітуацыі ў калоніях, сама практыка выглядае як пакаранне людзей за тое, што яны хворыя (адказнасць за правапарушэнні не здымаецца змяшчэннем у ЛПП).
Самае галоўнае — улады не маюць даных аб паспяховасці такога «выпраўлення», у Беларусі няма ўліку, колькі людзей адмовіліся ад алкаголю пасля ЛПП.

Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля арышту на 10 сутак Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузнечык застаўся пад вартай, гэта стала вядома ад ягонай сям’і, паведамляе выданне. 25 лістапада Андрэй перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве…
Фрылансеру «Радыё Свабода» Андрэю Кузнечыку прысудзілі яшчэ 10 сутак арышту
Яго зноў судзілі за «дробнае хуліганства». Пасля першых сутак яго не адпусцілі.

Крыніцай заражэння 90% расіянаў штамам каранавіруса дэльта стаў адзін чалавек
Пра гэта гаворыцца ў працы расійскіх навукоўцаў. Коратка пра яе распавёў прафесар Сколкаўскага інстытута навукі і тэхналогій Георгій Базыкін, піша «Медуза».
Падобна, што больш за 90% выпадкаў дэльты у Расіі — нашчадкі аднаго-адзінага віруса, завезенага сюды вясной. Калі вы заразіліся кавідам у Расіі гэтым летам або восенню — напэўна вы хварэлі менавіта гэтым варыянтам, гаворыцца ў паведамленні.
Па словах Базыкіна, варыянт AY.122 па сваіх уласцівасцях не адрозніваецца ад іншых разнавіднасцяў штама дэльта.
«Відаць, справа ў эфекце заснавальніка», — сказаў Базыкін. Ён адзначыў, што і да, і пасля завозу AY.122 у Расіі выяўлялі іншыя завезеныя ў краіну варыянты дэльты, але яны «не мелі канкурэнтнай перавагі» ў параўнанні з пераважным варыянтам.

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Відэахостынг падвёў вынікі года і прадставіў спіс самых папулярных відэа ў Расіі. Узначаліла спіс відэа Аляксея Навальнага «Палац Пуціна. Гісторыя самага вялікага хабару» аб маёнтку ў Геленджыку, які аўтары расследавання звязваюць з прэзідэнтам Расіі. Ролік мае больш за 119 мільёнаў праглядаў.
На другім месцы — выпуск шоу «Што было далей» з Аляксандрам Гудковым і Антонам Лапенкам, на трэцім — інтэрв’ю Юрыя Дудзя з блогерам Івангаей. А на чацвёртым месцы чэлендж беларуса Улада А4 «Кого Первым Накажет НЯНЯ, Получит 1000$», які мае 42,3 мільёна праглядаў.
Улад А4 з 36,3 мільёна падпісчыкаў узначальвае топ аўтараў на ютубе. Разам з ім у дзясятку ўваходзяць яшчэ два беларусы: Глент (10,5 мільёна падпісчыкаў) і Лёша Майсак (6 мільёнаў падпісчыкаў). Усе яны здымаюць чэленджы.

YouTube
Кого Первым Накажет НЯНЯ, Получит 1000$ - Челлендж !
Покупай Мерч А4 на официальном сайте - https://a4shop.ru
Канал ГЛЕНТА - https://bit.ly/2Gwxge4
Канал КОБЯКОВА - http://bit.ly/30eVTFS
Качай ВСЕ игры от Влада А4 - https://a4apps.com
*****
В этом ролике нам предстоит вывести из себя НЯНЮ с помощью пранков…

Кіраўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці звязаў рост колькасці злачынстваў з больш эфектыўнай працай сілавікоў
Кіраўнік Брэсцкага абласнога УСК Дзмітрый Канаплянік падвёў вынікі года:
«У апошнія гады адзначалася тэндэнцыя зніжэння злачыннасці. Сёлета яна крыху змянілася: у параўнанні з мінулым годам назіраецца рост на 2,6%. У пэўнай ступені паўплывала і больш эфектыўная праца праваахоўных органаў: дзякуючы новым формам і метадам выяўляецца больш злачынстваў, якія раней заставаліся латэнтнымі», — адзначыў Канаплянік.
«Напрыклад, істотна павялічылася колькасць махлярстваў. Адзначаецца невялікі рост злачынстваў, звязаных з нявыплатай падаткаў, незаконным абаротам наркотыкаў. Гэтыя тры катэгорыі якраз гавораць аб больш эфектыўнай працы праваахоўнікаў».