Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Генпракуратура: тэлеграм-суполка «Кусь за Беларусь» прызнана экстрэмісцкай

Гэта было зроблена па заяве пракурора Віцебскай вобласці.
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі

Расійскі грамадскі дзеяч і папулярны блогер Максім Кац выпусціў ролік пра нядаўнюю актыўнасць Лукашэнкі, які за кароткі час даў некалькі інтэрв’ю замежным медыя. Нягледзячы на тое, што апошні год у Беларусі няма масавых акцый пратэсту, па меркаванні Каца, сама рыторыка Лукашэнкі кажа пра тое, што дэмакратычныя змены непазбежныя. 

Чытайце па спасылцы
Сёння пачаўся суд над блогерам Эдуардам Пальчысам

Суддзя Пётр Арлоў зрабіў разгляд справы закрытым.
❄️ У Мінску моцны снег

Дасылайце свае фота ў @nasa_niva_bot
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы

Пра гэта Энтані Блінкен абвясціў у інтэрв'ю шведскаму тэлебачанню ў нядзелю, піша Deutsche Welle.

Блінкен паведаміў, што падчас сустрэчы з Сяргеем Лаўровым хацеў даць кіраўніку МЗС РФ зразумець, што наступствы ад магчымага паўторнага акту агрэсіі Расіі супраць Украіны будуць «сур'ёзнымі» і што для вырашэння рознагалоссяў паміж дзвюма краінамі існуе лепшы спосаб, а менавіта дыпламатыя, у прыватнасці, прымяненне мінскіх пагадненняў.

Адказваючы на пытанне вядучага аб тым, маюць на ўвазе ці «сур'ёзныя наступствы» ад магчымага нападу Расіі на Украіну «ваенныя наступствы», Блінкен заявіў наступнае:

«Мы далі вельмі ясна зразумець, што ў гэтага (магчымага нападу Расіі на Украіну. Будуць сур'ёзныя наступствы. Мы разглядаем, напрыклад, эканамічныя меры, якія аказалі б вельмі вялікі ўплыў, а таксама рэчы, ад якіх мы ўстрымліваліся ў мінулым, калі ў нас былі глыбокія рознагалоссі з Расіяй».
Намесніца кіраўніка расійскага Севераўральска папрасіла не называць горад «Сральскам»

Намесніца кіраўніка Севераўральска Святлана Міронава прапанавала ўсім адміністратарам гарадскіх паблікаў і груп у сацсетках выдаляць грубыя каментары пра горад. Гэтую просьбу яна выказала на нарадзе па пытаннях ЖКГ у адміністрацыі горада.

«Такія каментары [ёсць] кшталту "Сральск" і гэтак далей. Крытыку мы прымаем, але не ў такой абразлівай форме! Ёсць жа мадэратары [паблікаў і гуртоў], вось няхай выдаляюць такія каментарыі», — сказала Міронава.
Затрыманне ў Кіеве футбаліста Арцёма Мілеўскага назвалі пастановачным

Сёння тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з нібыта затрыманнем футбаліста Арцёма Мілеўскага ў цэнтры Кіева. Паведамлялася, што затрыманне праводзілі «людзі ў абмундзіраванні з паметкамі «СБУ» і аўтаматамі», разам з Мілеўскім быў затрыманы яго агент Аляксандр Панкоў.

Пазней Novyny.online, спасылаючыся на сваю крыніцу, паведамілі, што затрыманне было пастаноўкай. У праваахоўных органах выданню паведамілі, што супрацоўнікі паліцыі не былі задзейнічаны ў сітуацыі, а ў рэстаране адмовіліся каментаваць тое, што адбылося.
Настаўнікі зноў скардзяцца на прымусовую падпіску. Юрыст: «Без настойлівасці наўрад ці атрымаецца адстаяць свае правы»

Заканчваецца каляндарны год, і на дзвярах у школьных настаўніцкіх зноў з’явіліся аб’явы з заклікам: «Прапануем правесці падпісную кампанію». Скаргі на прымусовую падпіску на дзяржаўную прэсу ад настаўнікаў чуюцца штогод. Яны абураюцца, але грошы на газеты нясуць.

Юрыст, да якога звярнулася «Наша Ніва», расказвае, якім чынам можна адмовіцца ад прымусовай падпіскі.

Чытайце па спасылцы
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў

У сталіцы адкрылі яшчэ адзін палац правасуддзя, на гэты раз — для эканамічнага суда Мінскай вобласці. На рамонт і рэстаўрацыю патрацілі больш за 4 млн даляраў. 

Гаворка ідзе пра будынак 1954 года на вуліцы Валадарскага, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Раней тут часткова знаходзіўся Вярхоўны суд, пакуль не пераехаў у пампезны будынак на вуліцы Арлоўскай.

Цяпер у будынку восем залаў для судовых пасяджэнняў, якія абсталяваныя сістэмай аўдыя- і відэафіксацыі. Застаецца толькі спадзявацца, што сістэма будзе працаваць, у Доме правасуддзя на вуліцы Сямашкі, дзе знаходзяцца тры раённыя суды, гукаўзмацняльная апаратура не працуе вось ужо некалькі год. Па словах супрацоўнікаў, яна першапачаткова была зробленая няправільна.

Колькі каштаваў бюджэту рамонт будынка на Валадарскага? Больш за 10,7 млн рублёў, або 4,3 млн долараў.
Павел Белавус зноў арыштаваны на 13 сутак

Павел мусіў выйсці з Акрэсціна ў пятніцу а 15:40, але гэтага не адбылося. Як паведамляе @symbalby, сёння Белавуса судзілі па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Ленінскага раёна пастанавіў пакараць Паўла 13-сутачным арыштам. Агулам за кратамі ён правядзе 28 сутак.
Адказ на санкцыі па-беларуску: хутка будзе апублікаваная пастанова Саўміна, паводле якой будзе забаронены ўвоз некаторых тавараў з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі. Таксама адказ закране фізічныя асобы, якім будзе забаронены ўезд у Беларусь, а таксама авіяперавозчыкаў.

Нагадаем, што ў Беларусі існуе забарона на продаж тавараў Nivea і аўтамабіляў Skoda, якія адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі. Ад гэтага пацярпелі хутчэй канчатковыя пакупнікі, чым вытворцы.
У Беларусі — больш за 900 палітвязняў

Сёння праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 12 чалавек. Гэта Ірына Радзькова, Мікіта Кунтыш, Валерый Казей, Арцём Грыб, Сяргей Ключанскі, Гаянэ Ахціян, Дзмітрый Горбач, Вікторыя Ганчарова, Ігар Пазнякоў, Алена Ягорычава, Анастасія Пацехіна, Аляксандр Шышко.

Такім чынам агульная колькасць палітзняволеных склала 907,
Снегапад — традыцыйная нагода для рамонту асфальту

Дарожныя работы ў складаных умовах надвор’я праходзяць у Дружным і Слуцку.
«Засталося ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарата нібыта ад Глеба Лабадзенкі

Ён нібыта бярэ інтэрв'ю ў медыкаў. Выдуманых экспертаў у ёй лёгка распазнаць: чальца каманды Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага, лідара прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанку, эканаміста Вадзіма Іосуба.

Сам Лабадзенка знайшоў нумары махляроў і патэлефанаваў разабрацца.

«Першая жанчына сказала, што яна афіцыйны прадстаўнік завода.

Пачала расказваць пра карысць прэпарату. Я кажу: «Пакуль вашу рэкламу не ўбачыў, гіпертаніі не было».

Калі пачула пра рэкламу з маім тварам і патрабаванне прыбраць, дала задні ход: «Мы не ведаем, хто рэкламу дае». Па іншым нумары чалавек паабяцаў, што перадасць усё дырэктару», — расказаў Глеб.

Ці падаваць на махляроў заяву ў міліцыю, ён яшчэ не вырашыў: наўрад ці махляроў змогуць адшукаць.

«Адзіны прэпарат, які я магу ўсім прапісаць — гэта порцыя чарадзейства і захаплення нашай слаўнай гісторыяй ў музеі «Стары Менск», — напісаў у фэйсбуку Лабадзенка.
У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы

Алкагалізм застаецца адной з асноўных прычын злачыннасці ў Беларусі. За апошнія чатыры гады да 20% злачынстваў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, каля 2% — пад уздзеяннем наркотыкаў. Па «п’янай злачыннасці» наша краіна займае трэцяе месца на постсавецкай прасторы.

Найбольш паказальнымі з’яўляюцца гвалтоўныя злачынствы: 84% выпадкаў наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў адбываецца на п’яную галаву, 75% згвалтаванняў — таксама ў стане ап’янення

У Акадэміі міліцыі прыводзяць лічбы ўдзельнай вагі «п’янай злачыннасці», у Беларусі адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы — 29,3. Для параўнання: Азербайджан — 1,4; Арменія — 0,6; Казахстан — 11,8; Кыргызстан — 2,5. Горш, чым у Беларусі, сітуацыя ў Расіі — 30,7.

Адным са спосабаў барацьбы з алкагалізацыяй і злачыннасцю ў Беларусі з’яўляюцца так званыя лячэбна-працоўныя прафілакторыі (больш вядомая рускамоўная абрывіятура — ЛТП), куды трапляюць людзі з залежнасцю, якія на працягу года здзейснілі два правапарушэнні ў стане ап’янення.

Такая практыка часоў СССР засталася толькі ў нашай краіне. Праваабаронцы крытыкуюць ЛПП, паколькі кіруе ўстановамі Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, часта ўмовы там блізкія да сітуацыі ў калоніях, сама практыка выглядае як пакаранне людзей за тое, што яны хворыя (адказнасць за правапарушэнні не здымаецца змяшчэннем у ЛПП).

Самае галоўнае — улады не маюць даных аб паспяховасці такога «выпраўлення», у Беларусі няма ўліку, колькі людзей адмовіліся ад алкаголю пасля ЛПП.