Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў

Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая — адна з самых пазнавальных зорных пар у Беларусі. Іх гады працы на тэлебачанні і «Славянскім базары» перакрэсліць адзін пост Дзяніса з асуджэннем дзеянняў сілавікоў. Потым былі суткі на Акрэсціна — у Дзяніса. І чаканне мужа — для Кацярыны. І нечаканы візіт супрацоўнікаў ДФР у чэрвені.

Пасля трох дзён допытаў сям’я прыняла рашэнне з’ехаць з Беларусі. Для перастрахоўкі выбіралася партызанскімі сцежкамі да Масквы, без сімак. Адтуль — у Ерэван і потым у Кіеў, дзе і застаюцца па сённяшні дзень.

У інтэрв’ю «Нашай Ніве» Дзяніс распавёў пра адаптацыю за мяжой, маўчанне ДФР, сум па талерках з кватэры на Аўтазаводскай, сваё стаўленне да сённяшняй беларускай прапаганды, стасункі з бацькамі, якія падтрымліваюць дзейны рэжым, і працу над кніжкай.

Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
HBO Max выпусціў тызер спецэпізоду, прысвечанага 20-годдзю «Гары Потэра»

Прэм'ера адбудзецца 1 студзеня 2022 года. У 50-секундным тызеры паказалі некаторых акцёраў, якія прынялі ўдзел у рэтраспектыўным выпуску.

У ім раскажуць гісторыю стварэння першага фільма, а Дэніэл Рэдкліф, Руперт Грынт, Эма Уотсан і іншыя зоркі карціны ўз'яднаюцца і падзеляцца гісторыямі са здымачнай пляцоўкі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык

Праціўнікі і прыхільнікі ультраправавага публіцыста Эрыка Зэмура, які балатуецца на пасаду прэзідэнта Францыі, у нядзелю, 5 снежня, зладзілі некалькі сутычак на яго першым перадвыбарным мітынгу пад Парыжам.

У выніку пацярпелі некалькі чалавек, у тым ліку журналісты і сам Зэмур, які атрымаў лёгкую траўму запясця: адзін з прысутных груба схапіў яго ў той момант, калі той накіроўваўся для выступу на сцэну.

На думку Зэмура, сучасная Францыя пакутуе ад іміграцыі, якой трэба пакласці канец. Публіцыст выступае супраць імігрантаў з ісламскіх краін і ўжо двойчы пераследваўся правасуддзем за распальванне нянавісці да мусульманаў.

Страсці падчас перадвыбарчага мітынгу разгарэліся, калі ў зале ўсталі з крэслаў некалькі актывістаў у футболках з лозунгам «Не расізму». Як паведамляе агенцтва AFP, непасрэдна пасля гэтага прыхільнікі Зэмура накінуліся на іх і пачалі кідаць у іх крэсламі.
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце

Да канца года плануецца павышэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце на 5 капеек.

Паездка ў аўтобусе, тралейбусе або трамваі ў Мінску будзе каштаваць 80 капеек, а ў метро — 85 капеек. Апошні раз кошты на праезд падымаліся ў снежні 2020 года.
Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля арышту на 10 сутак

Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузнечык застаўся пад вартай, гэта стала вядома ад ягонай сям’і, паведамляе выданне.

25 лістапада Андрэй перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. Пасля гэтага суд прызнаў Кузнечыка вінаватым у «дробным хуліганстве» і пакараў 10 суткамі арышту.

Кузнечык на працэсе віны не прызнаў. Яго змясцілі на Акрэсціна.
Генпракуратура: тэлеграм-суполка «Кусь за Беларусь» прызнана экстрэмісцкай

Гэта было зроблена па заяве пракурора Віцебскай вобласці.
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі

Расійскі грамадскі дзеяч і папулярны блогер Максім Кац выпусціў ролік пра нядаўнюю актыўнасць Лукашэнкі, які за кароткі час даў некалькі інтэрв’ю замежным медыя. Нягледзячы на тое, што апошні год у Беларусі няма масавых акцый пратэсту, па меркаванні Каца, сама рыторыка Лукашэнкі кажа пра тое, што дэмакратычныя змены непазбежныя. 

Чытайце па спасылцы
Сёння пачаўся суд над блогерам Эдуардам Пальчысам

Суддзя Пётр Арлоў зрабіў разгляд справы закрытым.
❄️ У Мінску моцны снег

Дасылайце свае фота ў @nasa_niva_bot
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы

Пра гэта Энтані Блінкен абвясціў у інтэрв'ю шведскаму тэлебачанню ў нядзелю, піша Deutsche Welle.

Блінкен паведаміў, што падчас сустрэчы з Сяргеем Лаўровым хацеў даць кіраўніку МЗС РФ зразумець, што наступствы ад магчымага паўторнага акту агрэсіі Расіі супраць Украіны будуць «сур'ёзнымі» і што для вырашэння рознагалоссяў паміж дзвюма краінамі існуе лепшы спосаб, а менавіта дыпламатыя, у прыватнасці, прымяненне мінскіх пагадненняў.

Адказваючы на пытанне вядучага аб тым, маюць на ўвазе ці «сур'ёзныя наступствы» ад магчымага нападу Расіі на Украіну «ваенныя наступствы», Блінкен заявіў наступнае:

«Мы далі вельмі ясна зразумець, што ў гэтага (магчымага нападу Расіі на Украіну. Будуць сур'ёзныя наступствы. Мы разглядаем, напрыклад, эканамічныя меры, якія аказалі б вельмі вялікі ўплыў, а таксама рэчы, ад якіх мы ўстрымліваліся ў мінулым, калі ў нас былі глыбокія рознагалоссі з Расіяй».
Намесніца кіраўніка расійскага Севераўральска папрасіла не называць горад «Сральскам»

Намесніца кіраўніка Севераўральска Святлана Міронава прапанавала ўсім адміністратарам гарадскіх паблікаў і груп у сацсетках выдаляць грубыя каментары пра горад. Гэтую просьбу яна выказала на нарадзе па пытаннях ЖКГ у адміністрацыі горада.

«Такія каментары [ёсць] кшталту "Сральск" і гэтак далей. Крытыку мы прымаем, але не ў такой абразлівай форме! Ёсць жа мадэратары [паблікаў і гуртоў], вось няхай выдаляюць такія каментарыі», — сказала Міронава.
Затрыманне ў Кіеве футбаліста Арцёма Мілеўскага назвалі пастановачным

Сёння тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з нібыта затрыманнем футбаліста Арцёма Мілеўскага ў цэнтры Кіева. Паведамлялася, што затрыманне праводзілі «людзі ў абмундзіраванні з паметкамі «СБУ» і аўтаматамі», разам з Мілеўскім быў затрыманы яго агент Аляксандр Панкоў.

Пазней Novyny.online, спасылаючыся на сваю крыніцу, паведамілі, што затрыманне было пастаноўкай. У праваахоўных органах выданню паведамілі, што супрацоўнікі паліцыі не былі задзейнічаны ў сітуацыі, а ў рэстаране адмовіліся каментаваць тое, што адбылося.
Настаўнікі зноў скардзяцца на прымусовую падпіску. Юрыст: «Без настойлівасці наўрад ці атрымаецца адстаяць свае правы»

Заканчваецца каляндарны год, і на дзвярах у школьных настаўніцкіх зноў з’явіліся аб’явы з заклікам: «Прапануем правесці падпісную кампанію». Скаргі на прымусовую падпіску на дзяржаўную прэсу ад настаўнікаў чуюцца штогод. Яны абураюцца, але грошы на газеты нясуць.

Юрыст, да якога звярнулася «Наша Ніва», расказвае, якім чынам можна адмовіцца ад прымусовай падпіскі.

Чытайце па спасылцы
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў

У сталіцы адкрылі яшчэ адзін палац правасуддзя, на гэты раз — для эканамічнага суда Мінскай вобласці. На рамонт і рэстаўрацыю патрацілі больш за 4 млн даляраў. 

Гаворка ідзе пра будынак 1954 года на вуліцы Валадарскага, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Раней тут часткова знаходзіўся Вярхоўны суд, пакуль не пераехаў у пампезны будынак на вуліцы Арлоўскай.

Цяпер у будынку восем залаў для судовых пасяджэнняў, якія абсталяваныя сістэмай аўдыя- і відэафіксацыі. Застаецца толькі спадзявацца, што сістэма будзе працаваць, у Доме правасуддзя на вуліцы Сямашкі, дзе знаходзяцца тры раённыя суды, гукаўзмацняльная апаратура не працуе вось ужо некалькі год. Па словах супрацоўнікаў, яна першапачаткова была зробленая няправільна.

Колькі каштаваў бюджэту рамонт будынка на Валадарскага? Больш за 10,7 млн рублёў, або 4,3 млн долараў.
Павел Белавус зноў арыштаваны на 13 сутак

Павел мусіў выйсці з Акрэсціна ў пятніцу а 15:40, але гэтага не адбылося. Як паведамляе @symbalby, сёння Белавуса судзілі па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Ленінскага раёна пастанавіў пакараць Паўла 13-сутачным арыштам. Агулам за кратамі ён правядзе 28 сутак.
Адказ на санкцыі па-беларуску: хутка будзе апублікаваная пастанова Саўміна, паводле якой будзе забаронены ўвоз некаторых тавараў з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі. Таксама адказ закране фізічныя асобы, якім будзе забаронены ўезд у Беларусь, а таксама авіяперавозчыкаў.

Нагадаем, што ў Беларусі існуе забарона на продаж тавараў Nivea і аўтамабіляў Skoda, якія адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі. Ад гэтага пацярпелі хутчэй канчатковыя пакупнікі, чым вытворцы.
У Беларусі — больш за 900 палітвязняў

Сёння праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 12 чалавек. Гэта Ірына Радзькова, Мікіта Кунтыш, Валерый Казей, Арцём Грыб, Сяргей Ключанскі, Гаянэ Ахціян, Дзмітрый Горбач, Вікторыя Ганчарова, Ігар Пазнякоў, Алена Ягорычава, Анастасія Пацехіна, Аляксандр Шышко.

Такім чынам агульная колькасць палітзняволеных склала 907,
Снегапад — традыцыйная нагода для рамонту асфальту

Дарожныя работы ў складаных умовах надвор’я праходзяць у Дружным і Слуцку.