Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Макей заявіў, што Беларусь рызыкуе страціць дзяржаўнасць, калі санкцыйны ціск будзе працягвацца

Пра гэта ён сказаў па выніках паездкі ў Стакгольм на пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АБСЕ, куды была запрошаная і Святлана Ціханоўская.

«Беларусь рызыкуе страціць дзяржаўнасць, калі санкцыйны ціск будзе працягвацца. Хоць мы зробім усё, каб такога не здарылася, а Еўрасаюз назаўжды страціць Беларусь. І я думаю, што гэта абсалютна не ў інтарэсах Еўропы», — сказаў Макей.

У аргументацыі ён спаслаўся на пазіцыю Пазняка, які таксама выступае супраць санкцый.

«Нават, у маім разуменні, сапраўдны апазіцыянер, такі як Зянон Пазняк, казаў пра тое, што тыя людзі, якія цяпер заклікаюць да санкцый супраць свайго народа, не толькі па-дурному паводзяць сябе, яны — ідыёты. І ён робіць выснову, што Беларусь можа ў выніку сапраўды страціць суверэнітэт, незалежнасць і дзяржаўнасць. Я абсалютна згодны з меркаваннем Зянона Пазняка і лічу, што шмат у чым вінаватыя тыя людзі, якія сёння заклікаюць да санкцый», — заявіў Уладзімір Макей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Новая газета»: Мінск даў сірыйскім уцекачам тры дні, каб прарвацца ў Еўропу. Інакш іх чакае рэйс у Дамаск

З выданнем звязаўся чалавек, які прадставіўся Абу Амарам, і паведаміў, што ў лагер сірыйцаў прыйшлі два чалавекі, адзін у вайсковай форме, другі — у цывільным, якія паведамілі ўцекачам, што цягам трох дзён яны павінны прарвацца на польскі бок.

Чалавек у цывільным запэўніў Абу Амара і яго землякоў, што беларускія памежнікі забяспечаць ім свабодны выхад. У адваротным выпадку бежанцаў абяцалі вывезці ў Мінск і дэпартаваць на радзіму, у Сірыю.

Услед за першымі візіцёрамі ў лагер бежанцаў прыехала здымачная група «Беларусь-1», якая зняла «стыхійны» мітынг бежанцаў са зваротамі да Папы Рымскага.
У літоўскім Каўнасе 39-гадовы мужчына падпаліў святочную ялінку, усталяваную на ратушнай плошчы. Што ім кіравала — нянавісць да ялінкі ці навагодніх святаў агулам — невядома.

Проста пасярод ночы 4 снежня ён пад’ехаў на аўто да самай плошчы, абліў ялінку запальнай сумяссю і падпаліў. Пасля гэтага вярнуўся ў сваё аўто і з’ехаў.

Пазней яго затрымалі супрацоўнікі паліцыі, адзін з іх пры гэтым пацярпеў і цяпер знаходзіцца на амбулаторным лячэнні, паведамляе партал Kas vyksta Kaune.
Неверагодна кранальная перапіска: што напісаў Віктар Бабарыка 7-гадоваму хлопчыку

«Виктор Бабарико, здравствуйте! Нам очень жаль, что ты в тюрьме. Как у тебя дела? А на сколько лет тебя посадили в тюрьму?»

Чытайце па спасылцы
Беларуская прапаганда: Германія мала дапамагае бежанцам. Але колькі насамрэч краіна выдатковаўвае грошай? Спойлер — вельмі шмат

Глядзіце лічбы па спасылцы
ТЭСТ: Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі

Падрыхтавалі для вас адмысловы тэст — клікайце на спасылку і праходзьце, не пашкадуеце.
Рэдактар і публіцыст Пётр Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук

«Тэма дня — відавочна выказванне Макея аб тым, што калі ЕЗ не спыніць санкцыі, то гэта прывядзе да страты дзяржаўнасці Беларусі.

Мне, вядома, цяжка ўтрымацца і не адзначыць, наколькі гэты пасаж наўпрост пацвярджае ўсё, што я казаў раней — галоўным чынам тое, што ўсе «пасы» ў бок Расіі з нагоды ядзернай зброі, Крыма, Украіны і інтэграцыі — гэта не «капітулявалі» і «Крэмль даціснуў», гэта акурат шантаж Еўропы: размаўляйце з намі, альбо мы зробім вось так.

І робіцца гэта не для таго, каб «легчы пад Расію», а якраз наадварот: каб, схіліўшы ЕЗ да дыялогу, атрымаць прастору для манеўру, каб ад Крамля і яго сцэнарыяў ухіліцца.

Гэта такое «рабі са мной што хочаш, толькі не кідай у цярновы куст» — выказванні, якія трэба чытаць роўна наадварот».

Чытайце меркаванне цалкам па спасылцы
Доктар Мікіта Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць

Вядомы доктар-інфекцыяніст, кандыдат медыцынскіх навук Мікіта Салавей паведамляе, што ў Мінску дактары фіксуюць грып. Як зразумець, што чалавек хварэе менавіта на грып, а не на кавід? Якія сімптомы сігналізуюць нам пра ўскладненні? Хто ў групе рызыкі?

Чытайце па спасылцы
Кныровіч расказаў Мелказёраву пра сэксуальнае жыццё ў калоніі. І даў несуцяшальныя прагнозы развіцця палітычнай сітуацыі

«Беларуская рэвалюцыя прайграла. Але прайграла не Лукашэнку, а Пуціну, — мяркуе бізнэсовец Аляксандр Кныровіч і прызнае, што такая канстатацыя прыгнятае людзей. — Многія жывуць рэальнасцю 2020 года і не хочуць прыняць рэальнасць канца 2021 года», — кажа Кныровіч.

Сам Мікіта Мелказёраў лічыць, што гэта адна з самых глыбокіх гутарак у гісторыі праекта «Жыццё-маліна».

Кныровіч параўноўвае цяперашнюю беларускую сітуацыю з Чэхаславаччынай 1968 года. Яшчэ 20 гадоў пасля, кажа ён, чэхі пасля жылі пад прыгнётам, пакуль не кракнуўся сам Савецкі Саюз.
«Крэмль не гатовы нас адпускаць, — мяркуе бізнэсовец. — У Расіі зусім іншая ментальнасць улады».

На думку Кныровіча, беларусам трэба быць зараджанымі на доўгі марафон — 10, 20, 30 гадоў як мінімум, а Бабарыка адседзіць 12,5 гадоў.

«Усім новым палітыкам страшна сказаць праўду. У новай сітуацыі мы надоўга, можа быць, нават на 50 ці 70 гадоў», — засцерагае Кныровіч.

Акрамя палітычнага аналізу, Кныровіч расказаў пра нацыянальныя асаблівасці беларускага бізнэсу. А таксама, з надзвычайнай шчырасцю і дэталёва, пра арганізацыю побыту ў СІЗА і калоніях, у тым ліку пра сэксуальнае жыццё ў калоніі, дзе ў адным пакоі жыве па 36 мужчын.

Рэкамендуем паглядзець, ёсць над чым падумаць:
https://youtu.be/IG2Kvx6ONkI
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае відэа

Сёння каля 10 гадзін раніцы мужчына заўважыў на возеры Обаль казулю, якая правалілася пад лёд, і выклікаў ратавальнікаў. Казуля была ў 50 метрах ад берага і самастойна выбрацца не магла.

Жывёлу дасталі з вады і перадалі работнікам Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры». Пасля агляду спецыялістамі казулю адпусцілі на волю.
«Цераз лес ідзе цягнік — зайцы едуць на пікнік!» — новая порцыя турэмнай лірыкі ад нашаніўца Андрэя Скурко

Цераз лес ідзе цягнік —
зайцы едуць на пікнік!
Праваднік у іх — бабёр,
а варона — кантралёр.
Цягнічок «ту-ту!» спявае,
машыніст яго спыняе,
бо ля кожнае нары
іх надчэкваюць сябры.
Дзве лісіцы-правадніцы
раздаюць звяратам піцу,
хамякі, мядзведзь і сойкі
паразвязвалі ссабойкі.
Хай сабе ідзе цягнік —
пачынаецца пікнік!

Вершы Андрэя настолькі спадабаліся камандзе беларускамоўнага YouTube-канала «Бэйбус», што аўтары вырашылі запісаць цэлую аўдыякнігу. Неабходная сума ўжо сабраная, але збор вырашылі не закрываць. Усе ахвотныя могуць ахвяраваць грошы для выдання папяровай кнігі з вершамі Андрэя.

Падтрымайце нашаніўцаў лістом, паштоўкай ці пасылкай. Гэта можна зрабіць па адрасе: 
СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030. 
Марціновіч Ягор Аляксандравіч
Скурко Андрэй Генадзевіч
Наша Ніва
❗️«Спісы нібыта спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні Што адбываецца на «Гомсельмашы», у БДУ і Інстытуце метралогіі? Мы пагутарылі з супрацоўнікамі і кіраўніцтвам — чытайце па спасылцы Поўная карціна дня — на…
Каментар Рэдакцыі да тэксту пра «палітычныя» звальненні па ўсёй краіне:

У часе падрыхтоўкі мы прасілі адгукнуцца беларусаў, якіх гэта закранула. Мы пагутарылі з некалькімі дзясяткамі чалавек і паспрабалі спраўдзіць атрыманую інфармацыю ў кіраўніцтва прадпрыемстваў.

Але адна з гісторый — былога супрацоўніка «Гомсельмаша» — аказалася выдуманай героем. Ён таксама сфальсіфікаваў доказы таго, што мае дачыненне да прадпрыемства, калі размаўляў з журналістам.

Прыносім выбачэнні чытачам. Надалей мы будзем яшчэ больш пільна правяраць крыніцы інфармацыі.

Між іншым, недахоп кадраў на «Гомсельмашы» — рэч не выдуманая. На сайце вакансій туды шукаюць некалькі дзясяткаў чалавек.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Казахстане згарэла фура з феерверкамі

Свята надышло крыху раней. Грузавік згарэў на трасе Нур-Султан – Шчучынск. Пацярпелых няма.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам

Выданне адзначае, што інфармацыя пра магчымае ўварванне Расіі ва Украіну заснавана на ацэнках некалькіх людзей з НАТА і службаў бяспекі, якія змаглі ўбачыць некаторыя з магчымых планаў нападу Расіі.

Па словах высокапастаўленага афіцэра, план захопу Украіны разглядаецца Пуціным і канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.

Чытайце па спасылцы
📍Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае ад 5 да 12 год зняволення.

Крыніцы ВВС паведамляюць, што справу расіянкі перадалі ў суд. Асноўны артыкул, па якім яе абвінавачваюць — ч. 3 арт.130 «Распальванне варожасці».

Па версіі СК, Сапега адміністравала тэлеграм канал, які займаўся дэанонам сілавікоў.

Па дадзеным крыніцы ВВС, Мінімальны тэрмін для Сафіі — 6 год з улікам таго, што яна заключыла дасудовае пагадненне са следствам.

Па словах крыніц ВВС, Сапега знаходзілася пад хатнім арыштам у Лідзе ў кватэры бацькоў.
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі

Дзмітрый Круты ў інтэрв'ю «Беларусь-1» паведаміў, што санкцыі закранаюць экспарт на суму каля $250-300 мільёнаў на год. 

Паводле слоў Крутога, 65% прыросту эканомікі ў наступным годзе чакаецца за кошт экспартных паставак. Прагназуецца, што экспарт вырасце прыкладна на $2,7 мільярда або 106,3%.

Асноўныя рынкі — Кітай (+32%), Расія — +9,5% і Афрыка — +52%. Асноўныя краіны ў Афрыцы — Егіпет і Зімбабвэ. Пастаўляць будуць трактары, грузавікі, прадукцыю сельгасмашынабудавання.

«Па той групе, якая знаходзіцца ў санкцыйным спісе, паводле ацэнак экспертаў — прыкладна $250-300 мільёнаў на год. Гэта ў першую чаргу энергетычная група, нафтахімічная. Плануецца, натуральна, зніжэнне паставак, таму ідзе пераарыентацыя патокаў на тыя рынкі, пра якія я сказаў вышэй. Гэта задача нумар адзін для нашых прадпрыемстваў», — акцэнтаваў Круты.
Прадстаўнік дыяспары: На наступным тыдні ў Крым прыедзе прадстаўнічая дэлегацыя з Беларусі, каб ушанаваць памяць Багдановіча

Пра гэта паведаміў ТАСС старшыня нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыма» Раман Чагрынец.

«Чакаецца ўзроўневая дэлегацыя, але ўзровень не выканаўчай улады, а знакавыя палітыкі і грамадскія дзеячы, якія на ўсю краіну гучаць. Канкрэтныя прозвішчы пакуль не назаву, бо ўсё можа змяніцца», — сказаў Чагрынец.

Старшыня аўтаноміі адзначыў, што правядзе дэлегацыю па тых месцах Крыма, якія, на яго думку, неабходна у будучым паказаць Аляксандру Лукашэнку, калі той прыедзе ў Крым.

«Я ўпэўнены, што па прыбыцці Лукашэнка таксама паедзе на магілу Багдановіча, як і гэтая дэлегацыя, а таксама наведае санаторый «Беларусія», — лічыць Чагрынец.

Нагадаем, што раней Лукашэнка назваў Крым дэ-юра і дэ-факта расійскім, а таксама выказаў здзіўленне, што беларускія самалёты не лятаюць у Крым. 

Максім Багдановіч памёр у Ялце ў 1917-м. 9 снежня будзе адзначацца 130 гадоў з яго нараджэння.
Як хутчэй звыкнуцца з новай краінай і што ўплывае на адаптацыю эмігранта? Тлумачыць псіхолаг

Зараз немагчыма сказаць, колькі людзей пакінулі Беларусь пасля выбараў-2020. Ясна адно — размова як мінімум пра дзясяткі тысяч чалавек.

Шмат для каго пераезд аказаўся паспешным і непадрыхтаваным, хапае і тых, хто бяжыць ад катаванняў і пераследу.

Пагутарылі з псіхолагам Мілай Іваноўскай пра тое, як цяжкія абставіны ўскладняюць перажыванні пераездаў і праз што праходзіць эмігрант.

Чытайце па спасылцы
У Вільні з аншлагам прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева

Дзясятая па ліку і заключная прэзентацыя прайшла ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча 4 снежня, паведамляе «Новы час».

Уладзімір Някляеў падчас прэзентацыі ўзгадваў гісторыі свайго жыцця, якія паўплывалі на ягоны прыход у літаратуру, распавядаў пра сваю новую кнігу, чытаў вершы і нават выканаў песню «Васільковае поле».

Хаця збольшага песні спяваў Зміцер Вайцюшкевіч. Ён выканаў нізку сваіх найпапулярнейшых кранальных песень на словы Уладзіміра Пракопавіча.

Паводле кіраўніка kamunikat.org Яраслава Іванюка, які выдаў кнігу, у суботу была 10-я, заключная прэзентацыя кнігі, практычна ўсе асобнікі раскупленыя.

Перад гэтым прэзентацыі прайшлі ў Кракаве, Уроцлаве, Познані, Гданьску, Варшаве, Лодзі, Беластоку, Белым Падляску.