Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У пятніцу Лукашэнка паабяцаў мігрантам, што выканае ўсё, што яны хочуць і не будзе сілком прымушаць іх вяртацца дадому. А ў аўторак у інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву палітык сказаў іншае: мігрантаў будуць прасіць вярнуцца назад, бо гуманітарнага калідора не будзе.

Як мяняліся выказванні Лукашэнкі — на нашай выяве.
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы

Выданне Denikn апублікавала падрабязнасці затрымання кіраўніка беларускага футбола ў Чэхіі. Нагадаем, Уладзімір Базанаў разам з жонкай быў затрыманы ў Чэхіі, калі прыляцеў разам з жаночай зборнай на гульню. Чэшская паліцыя абвінавачвала чыноўніка ў парушэнні супрацькавідных правіл і заяўляла, што ў Базанава не было права ўезду на тэрыторыю краіны.

Базанавы атрымалі загад пакінуць тэрыторыю Чэхіі да 1 снежня, а таксама ім анулявалі шэнгенскія візы, выдадзеныя іншай краінай.

Футбольная федэрацыя Чэхіі адхрысцілася ад сітуацыі, заявіўшы, што Базанаў не атрымліваў запрашэння ад афіцыйных асоб.
Двух іракцаў знайшлі пад прычэпам грузавіка ў порце Хельсінкі. Мяркуецца, што яны дабраліся з Беларусі

Памежны патруль 30 лістапада выявіў у порце Хельсінкі двух іракцаў, якія хаваліся на восях паўпрычэпа грузавіка, які прыбыў на пароме з Таліна, паведамляе Yle.fi. Мужчыны змерзлі, але ніякіх траўмаў у іх не было выяўлена.

Фінскія памежнікі зазначаюць, што хованка была небяспечнай для жыцця, асабліва калі б грузавік разагнаўся да максімальнай хуткасці.

У мужчын не было дакументаў, якія дазваляюць ім уезд у краіну. Мяркуецца, што яны патрапілі ў шэнгенскую зону з Беларусі.

Па словах старшага следчага Пагранслужбы Юха Сіланпяя, гэты выпадак з'яўляецца унікальным для Фінляндыі. Ён адзначае, што падобных спробаў раней не было выяўлена.
Супрацоўніка EPAM за каментар пра загінулых дэсантнікаў затрымліваў САХР са шчытамі і зброяй

Праўладныя каналы апублікавалі відэа затрымання супрацоўніка EPAM Андрэя Швыдрыка. Айцішніка, які, па папярэдняй інфармацыі, напісаў абразлівы каментар пра загінулых расійскіх дэсантнікаў, прыехаў затрымліваць САХР са шчытамі і зброяй. Пасля з ім апублікавалі «пакаяльнае» відэа, дзе Швыдрык расказвае пра высокі заробак і што нібыта ўдзельнічаў у беспарадках.

МУС паведаміла, што за аналагічныя каментары затрымалі 11 чалавек.

За апошнія месяцы гэта не першы вядомы выпадак прыходу сілавікоў да супрацоўнікаў EPAM. Найбольш рэзанансны адбыўся 28 верасня, калі айцішнік Андрэй Зельцэр застрэліў супрацоўніка КДБ, які ламіўся ў ягоную кватэру. У перастрэлцы Зельцэр загінуў.

Як паведамляе dev.by, у кастрычніку да супрацоўнікаў ІТ-кампаніі прыходзілі ў сувязі з падпіскамі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. Былі затрыманыя двое айцішнікаў, аднаму з іх далі 5 сутак, але за дробнае хуліганства.
Беларусь будзе атрымліваць у 2022 годзе газ па старых цэнах

Сёння міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сустрэліся з кіраўніком «Газпрама» Аляксеем Мілерам.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне пратакола аб цэнах на расійскі газ для Беларусі на 2022 год. Цэны застануцца на ўмовах бягучага года — 128,52 даляра за тысячу кубаметраў.
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень Зміцер Шыманскі, якому @by_culture дапамагла выехаць з краіны, распавёў @nashaniva пра Валадарку, прысуд і пабег

Дудар Зміцер Шыманскі быў асуджаны на тры гады «хіміі» за тое, што граў на маршы 16 жніўня 2020 года. Але музыка змог пакінуць Беларусь, сёння ён знаходзіцца ў Варшаве.

Ён расказаў «Нашай Ніве» пра тое, як вырабіў дуду ў камеры, што адчуваў за кратамі і чаму вырашыў бегчы з-пад «хіміі».

▫️«Сукамернікі табе тлумачаць: няма ніякіх законаў, ёсць толькі жаданне сілавікоў. І калі гэта разумееш, то паціху неяк пачынаеш асімілявацца, разумець турэмнае жыццё, неяк выжываць».
▫️«Калі мне прысудзілі 3 гады «хіміі», з аднаго боку, я быў рады, што адразу адпусцілі. Але ж «хімія» — гэта зусім не крута. Па сутнасці, гэта сучасны варыянт катаржных работ».
▫️«Вера ў перамены нікуды не знікла — яны будуць, проста, можа, не так хутка. Але нікуды ад гэтага не падзецца».

Чытайце цалкам
Ва Украіне прапануюць увесці дзень баршчу. Таму што гэта маркер нацыянальнай ідэнтычнасці

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны праект пастановы аб увядзенні нацыянальнага свята — Дня ўкраінскага баршчу. Яго плануецца адзначаць кожную другую суботу верасня.

Ініцыятары праекта заяўляюць, што прыняцце гэтай пастановы павысіць турыстычны патэнцыял Украіны, а таксама ўзмоцніць яе пазіцыі ў ЮНЕСКА, дзе Кіеў дамагаецца прызнання баршчу аб'ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Украіны.

Яшчэ адна прычына — гэта стварэнне турыстычнага магніта: у Дзень баршчу плануюць праводзіць разнастайныя фестывалі, майстар-класы па гатаванні і гэтак далей.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Wargaming выпусцілі рэкламу са Шварцнэгерам

Апублікаваны трэйлер з анонсам падзеі «Навагодні наступ» у World of Tanks.
Лукашэнка пра Украіну: Валодзя Зяленскі выпадковы чалавек, украінскія вайскоўцы самі папрасілі Расію выратаваць Крым, ва ўкраінскай арміі фашызм

Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву выказаўся пра Украіну.

▫️«Некаторыя падраздзяленні, часткі і кіраўнікі даходзяць да фашызму».
▫️«Яны выйшлі на расейцаў, гэта было не на самым высокім узроўні… Вайскоўцы. Была размова (як звычайна… і завязалася размова, малайцы, вядома, украінцы), яны папярэдзілі расейцаў, што Крым будзе расійскім, калі мы не прымем пэўныя дзеянні. Ён не будзе і ўкраінскім. А чыім? Натаўскім».
▫️Са слоў беларускага палітыка, Уладзімір Пуцін прапаноўваў Пятру Парашэнку дапамогу ў аднаўленні Данбаса. «Пуцін мне проста пра гэта сказаў. Я гэта падкрэсліваў. І вы ведаеце, Парашэнка ўрэшце пагадзіўся. Але на працягу месяца ён пачаў усё рабіць наадварот. Чаму? Таму што хлопец знаходзіўся пад знешнім кіраваннем», — запэўнівае Лукашэнка.

Чытайце цалкам
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу

33-гадовы мінчук ехаў у транспарце без квітка. На адным з прыпынкаў у салон увайшлі кантралёры, якія запатрабавалі ад мужчыны выйсці. У адказ той пачаў лаяцца, некалькі разоў штурхнуў кантралёрку і ўдарыў кулаком у сківіцу.

Была заведзеная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да асобы, што выконвае службовыя абавязкі. Суд прызнаў мінчука вінаватым і прысудзіў яму штраф у памеры 100 базавых велічынь (2900 рублёў), яшчэ 700 рублёў мужчына сплаціць у рамках маральнай кампенсацыі.

Для параўнання: палітвязня Сяргея Верашчагіна за ўдар нагой міліцыянера пры затрыманні асудзілі на 5 гадоў калоніі. А барда Анатоля Кудласевіча аштрафавалі на 100 базавых велічынь за сцяг на балконе.

Самы гуманны суд у свеце: маладзечанец, які засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам, атрымаў 1,5 года хатняй хіміі
Наша Ніва
Лукашэнка пра Украіну: Валодзя Зяленскі выпадковы чалавек, украінскія вайскоўцы самі папрасілі Расію выратаваць Крым, ва ўкраінскай арміі фашызм Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву выказаўся пра Украіну. ▫️«Некаторыя падраздзяленні, часткі…
«Ціск Масквы» і «гандляр савецкім паветрам». Што пішуць украінскія СМІ пасля таго, як Лукашэнка прызнаў Крым?

«Крым дэ-факта — гэта расійскі Крым, пасля рэферэндуму і дэ-юрэ ён стаў расійскім», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Кісялёву. Гэта адразу выклікала бурную рэакцыю і ў Беларусі, і ў Расіі. А як адрэагавалі ўкраінскія медыя?

▪️«Гаворка ідзе аб прызнанні часова акупаванага Крыма «расійскім» прыватнай асобай».
▪️«З 1994 года Лукашэнка прадае Крамлю байку аб хуткай інтэграцыі Расіі і Беларусі».
▪️«Масква правакуе канчатковы разрыў эканамічных адносін паміж Украінай і Беларуссю».

Чытайце цалкам па спасылцы
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?

Уступіў у сілу новы закон — аб персанальных даных, які закранае і простых беларусаў, і дзяржорганы, і бізнэс. Каб кантраляваць, як выконваецца закон, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры адміністрацыі Лукашэнкі стварыў новы орган — Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных. Як будзе працаваць цэнтр і што зменіцца ў жыцці людзей, у нашым матэрыяле.

Чытайце па спасылцы.
Лукашэнка: У нас ужо ёсць С-400

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі ў навучальным цэнтры ўжо ёсць С-400. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю расійскаму тэлепрапагандысту Дзмітрыю Кісялёву.

«Стварылі цэнтр, навучаем. Расія паставіла ў гэты цэнтр С-400. Мы павінны яго бачыць, вывучаць. Ужо ідзе вучоба, трэніроўкі і гэтак далей», — заявіў ён.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, ён заявіў, што гэта не нейкая навучальная мадэль, а менавіта баяздольная тэхніка.

«Гэта значыць, С-400 цяпер у Беларусі ёсць?» — перапытаў Дзмітрый Кісялёў.

«Так, мы ў гэтым навучальным цэнтры навучаем нашых хлопцаў. Вось я хачу папрасіць прэзідэнта, каб гэты комплекс і застаўся тут», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У інтэрв'ю ён таксама заявіў, што Беларусі для эфектыўнай абароны ад ракетнага нападу патрэбныя комплексы С-400 і С-500.
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх

У кожнага дзясятага з тых, хто пераставаў адчуваць пахі падчас кавіду, нюх не аднаўляецца нават праз некалькі тыдняў. Скажонае ўспрыняцце пахаў, ці парасмія, можа стаць сапраўдным праклёнам для некаторых людзей, чыя праца — нюхаць ці каштаваць. Пра тое, як эксперт па віскі ратуецца ад кавіду і магчымай парасміі.

Чытайце па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Брамнік беларускага гандбольнага клуба на апошніх секундах адбіў кідок, а пасля закінуў пераможны мяч

Гандбольны клуб «Мяшкоў Брэст» здабыў першую перамогу ў сёлетняй Лізе чэмпіёнаў над нарвежскім «Эльверумам».

Прычым вікторыю прынёс брамнік Іван Мацкевіч — на апошніх секундах ён адбіў кідок, а пасля закінуў мяч у пустую браму нарвежцаў. Тыя знялі брамніка ў спадзеве здабыць перамогу ў апошняй атацы.
Рэпер Аксімірон выдаў першы за 6 гадоў альбом і ў адным з трэкаў згадаў Лукашэнку

Адзін з найбольш папулярных расійскіх рэпераў 1 снежня апублікаваў альбом «Красота и уродство», у які ўвайшлі 22 трэкі. Гэта першы лонгплэй Аксімірона з 2015 года. У трэку «Окно в Париж» выканаўца згадаў Аляксандра Лукашэнку:

Как же Астана похорошела при Нур-Султане!
Кстати, реквизиты в описании
«Блаженны нищие духом» — так учит нас Священное Писание
Путин носит Celine, Лукашенко — Margiela

Margiela (Маржэла) — модны брэнд, заснаваны ў 1988 годзе бельгійскім куцюр’е Мартанам Маржэлам. Гэта загадкавы, упарты і ўплывовы дызайнер, яго фірмовы стыль – дэканструкцыя. Яго імперыя пачыналася з нічога, дакладней, з сэкандаў – ён рэзаў і перашываў рэчы адтуль.
Кампанія Meta (былы Facebook) заявіла, што выявіла сетку акаўнтаў беларускага КДБ, якія публікавалі фэйкі пра мігранцкі крызіс

Meta ў сваім афіцыйным паведамленні заявіла, што мае доказы таго, што беларускі КДБ выкарыстоўваў фэйкавыя акаўнты, якія выдавалі сябе за журналістаў і актывістаў, каб распальваць напружанасць у сувязі з мігранцкім крызісам на мяжы Беларусі і Польшчы.

Сцвярджаецца, што гэтыя акаўнты публікавалі крытыку Польшчы на ​​англійскай, польскай і курдскай мовах, уключаючы фатаграфіі і відэа пра польскіх памежнікаў, якія нібыта парушаюць правы мігрантаў. Каб зрабіць фальшывыя вобразы пераканаўчымі, некаторыя з уліковых запісаў маглі выкарыстоўваць тэхналогіі «дыпфейку»

Усяго Meta выявіла і выдаліла 41 акаўнт у Facebook, чатыры акаўнты ў Instagram і пяць груп у Facebook, як сцвярджаецца, звязаных з беларускім КДБ. Таксама кампанія выявіла асобную польскую сетку з фэйкавых акаўнтаў, якія выдавалі сябе за мігрантаў, што спрабавалі адгаварыць людзей ад уезду ў Еўрапейскі Саюз.
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі

ЗША ў супрацоўніцтве з ЕС рыхтуюць дадатковы пакет санкцый у дачыненні да Беларусі з-за міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы. Пра гэта заявіў амерыканскі дзяржсакратар Энтані Блінкен падчас брыфінгу ў Рызе.

«Мы заклікаем рэжым неадкладна перастаць выкарыстоўваць мігрантаў як палітычную зброю», — заявіў Блінкен.

Ён адзначыў, што санкцыі рыхтуюцца ў «цеснай каардынацыі» з Еўрасаюзам і іншымі партнёрамі і саюзнікамі. ЗША ўскладаюць на афіцыйны Мінск адказнасць за «грэбаванне» правамі чалавека і дэмакратыяй.
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў сераду, 1 снежня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Як не хвалявацца і не выгараць. Парады псіхолага прадуктыўнасці, які выкладае вайскоўцам

«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы

Выхоўваў кулакамі. На Століншчыне 23-гадовы айчым атрымаў 21 год калоніі за забойства дзіцяці

Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць

«Суцэльная пакута». Японцы рады новай хвалі кавіду, бо не трэба ісці на карпаратыў з босам

«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны

«Ціск Масквы» і «гандляр савецкім паветрам». Што пішуць украінскія СМІ пасля таго, як Лукашэнка прызнаў Крым?

Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў

Адкрыты музей лістоў беларускіх палітвязняў сабраў у сябе на старонцы ўжо больш за 200 вестачак з-за кратаў. Абралі адтуль адны з самых моцных і натхняльных выказванняў.

Чытайце па спасылцы
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі

Сусветнавядомая плыўчыха Аляксандра Герасіменя пасля выбараў адкрыта асудзіла гвалт з боку сілавікоў. Яна, як і многія беларускія спартсмены, пасля гэтага была вымушаная з'ехаць. На «залатую рыбку», якой нядаўна ўручалі дзяржаўныя ўзнагароды, завялі крымінальную справу і сталі патрабаваць вярнуць участкак у Драздах.

Кіраўніца Фонду спартыўнай салідарнасці расказала «Нашай Ніве», чым скончылася гісторыя з домам, што яна думае пра Домрачаву і цяперашнюю сітуацыю. 

Чытайце па спасылцы