У Беларусі захаваюць спіс сацыяльна значных тавараў, але яго скароцяць
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін, піша БелТА.
«На дадзены момант існуе меркаванне, што пастанова, хутчэй за ўсё, застанецца. Але пералік сацыяльна значных тавараў мы скароцім да 17 [першапачаткова было 62 — НН], прыбярэм бескасцёвае мяса і іншыя пазіцыі. Пакідаем хлеб, малако, натуральнамалочную прадукцыю і гэтак далей», — сказаў Субоцін.
Субоцін распавёў, што жорсткія абмежаванні пастановы ўрада спрацавалі, але ўскладнілі фінансавы стан прадпрыемстваў.
Варта адзначыць, што нягледзячы на рэгуляванне цэн, гадавая інфляцыя ў краіне перавысіла 10%, а пастанова ўрада не перашкаджала расці цэнам на «замарожаныя» прадукты.
Мяса — амаль на 30%, малако — на 18%. Паглядзелі, як змяніліся цэны пасля «замарозкі»

Лукашэнка: Калі толькі Украіна паспрабуе развязаць канфлікт з Расіяй, у баку Беларусь не застанецца
Лукашэнка сёння правёў нараду ў Міністэрстве абароны, дзе абмяркоўвалася сітуацыя вакол межаў Беларусі.
Ён, у прыватнасці, заявіў, што Захад выкарыстоўвае мігрантаў як спосаб стрымлівання беларускай арміі ў выпадку канфлікту з Расіяй.
«Яны, напэўна, перажываюць, што ў нас стаў меншы паток мігрантаў, бо выкарыстоўвалі гэтых людзей (мы гэта ўжо бачым) для таго, каб вырашыць свае ўнутраныя праблемы і трымаць нас у напрузе. Яны выдатна разумеюць: калі толькі Украіна паспрабуе развязаць канфлікт з Расіяй, у баку Беларусь не застанецца, таму беларускае войска трэба стрымліваць, напружваць на заходніх рубяжах».

На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
У аўторак, 30 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.
На дарогах галалёдзіца, па поўначы краіны — моцны снег, паведамляе Белгідрамет.
У Мінску чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, на дарогах — галалёдзіца.

На «Беларуснафце» з-за выбуху абсталявання загінуў супрацоўнік, яшчэ адзін рабочы ў рэанімацыі
На прадпрыемстве «Беларуснафта» ў ноч на 28 лістапада загінуў супрацоўнік. Пра гэта блогу «Отражение» распавяла сястра загінулага. Уладзіміру Цалуйку было 33 гады, у яго засталася жонка і двухгадовая дачка.
Уладзімір Цалуйка быў памочнікам бурыльшчыка. У суботу ён выйшаў на змену і ў 23:20, Як распавяла сястра Уладзіміра, з-за павышэння ціску ва ўсталёўцы адбыўся выбух гідракампенсатара.
Ад аварыі пацярпелі два чалавекі: Уладзімір Цалуйка загінуў, па словах сястры «ў яго няма паловы твару». Другі рабочы цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане — у мужчыны пашкоджаны ногі.

Як змагацца з залежнасцю падлеткаў ад відэагульняў? Раяць самі падлеткі
Гэта не проста гульні, папярэджваюць дарослых усяго свету амерыканскія тынэйджары. Гэта віртуальная прастора, дзе чалавек вучыцца працаваць у камандзе, выбудоўвасць стратэгіі, станавіцца лідарам. І там не бессэнсоўныя чаты з сябрамі — там цэлы новы свет сацыяльных адносінаў.
Журналісты сабралі парады бацькам ад падлеткаў-гульцоў.
Чытайце па спасылцы

Польшча са жніўня 2020 года прыняла 20 тысяч беларусаў
Пра гэта на сённяшнім брыфінгу заявіла афіцыйны прадстаўнік Пагранічнай аховы Польшчы Ганна Міхальска, піша reform.by.
«Польшча ўжо аказала дапамогу 20 тысячам беларускіх апазіцыянераў, якія былі рэпрэсаваныя на тэрыторыі Беларусі», — сказала яна ў адказ на пытанне, колькі беларусаў звярталіся па міжнародную дапамогу.
Міхальска не ўдакладніла, аб якой менавіта дапамозе ідзе гаворка: выдача гуманітарных віз, прадастаўленне прытулку, пропуск праз мяжу.
Нагадаем, у канцы верасня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заяўляў, што ў ягонай краіне каля 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу. Паводле інфармацыі МЗС краіны, са жніўня 2020 года па жнівень 2021 года было выдадзена 12 тысяч гуманітарных віз.
Паводле звестак Еўрастата, за 2020 год першы від на жыхарства ў краінах ЕС атрымалі больш за 63,5 тысяч грамадзян Беларусі, у тым ліку 50,9 тыс. чалавек у Польшчы і каля 7,5 тысяч — у Літве.

Пачаўся Адвент. Як яго праводзяць людзі ў розных краінах?
Вянкі, свечы і календары. Гэта першыя асацыяцыі з Адвентам па ўсім хрысціянскім свеце. Але што менавіта значыць Адвент і як яго праводзяць людзі ў розных краінах свету?

Апублікавана фота першай лэдзі Туркменістана. Яна раней ніколі не з’яўлялася ў СМІ
Турэцкія СМІ апублікавалі фота Агулгерэк Бердымухамедавай. Сумеснае фота з удзелам прэзідэнтаў Туркменістана і Турцыі, а таксама іх жонак было зроблена падчас візіту Эрдагана ў Ашхабад 27 лістапада.
Гурбангулы Бердымухамедаў на экранах тэлебачання і ў СМІ звычайна з'яўляецца адзін, яго жонку туркменскія выданні ніколі не паказваюць. На сямейных фота, як правіла, прадстаўлены яго сын, дочкі і ўнукі.
Шырокай публіцы невядомыя простыя факты пра Агулгерэк Бердымухамедаву, колькі ёй гадоў і чым яна займаецца. У замежныя паездкі Бердымухамедаў жонку не бярэ.

Наша Ніва
«Я дапамагала Аляксандру Рыгоравічу стаць прэзідэнтам». Як 72-гадовая жанчына з інваліднасцю 12 год чакае ў аварыйным доме сваю чаргу на кватэру Случчанцы Ніне Сімак 72 гады. Яна жыве адна і мае інваліднасць, яе дом быў прызнаны аварыйным, і 12 гадоў жанчына…
Памятаеце гісторыю пра пенсіянерку са Слуцка, якая 12 гадоў у аварыйным доме чакае сваёй чаргі на кватэру і спадзяецца на Лукашэнку? Вось што адбываецца цяпер
Нагадаем, што случчанка з інваліднасцю жыве адна ў доме, які ў 2009 годзе прызналі аварыйным. З таго часу жанчына стаіць у ільготнай чарзе на атрыманне сацыяльнага жылля і захоўвае падзяку ад Лукашэнкі, у чыёй ініцыятыўнай групе яна была ў 1994 годзе.
Пасля публікацыі да 72-гадовай жанчыны прыходзілі чыноўнікі, але істотных зрухаў не адбылося. Жанчына кажа, што ёй прапанавалі арэнднае жыллё за 200 рублёй, але для яе з пенсіяй 300 рублёў гэта завялікія грошы.
З 1 снежня пенсіянерка будзе зімаваць у прытулку і чакаць адказу ад Лукашэнкі, якому яна напісала ліст.

З’явілася карта беларускага бізнэсу за мяжой
За апошні год даволі шмат беларусаў пераехала ў суседнія краіны. Многія з іх адкрылі або працягнулі там свой бізнэс. Каб суайчыннікі маглі падтрымаць землякоў, валанцёры распрацавалі сайт BY_MAPKA, — гэта карта беларускага бізнэсу за мяжой.
Сістэма працуе проста. Калі нейкі беларус, што аказвае паслугі за мяжой, хоча дадацца на карту, ён можа проста запоўніць форму. Тады яго кантакты з’явяцца на сайце. Зусім не абавязкова быць палітуцекачом, дастаткова таго, што ты беларус.
Цяпер на карце больш за сто адрасоў бізнэсу ў розных краінах свету. У Польшчы — 63, у Грузіі — 15, ва Украіне — 13. У астатніх краінах — 8. Гэта Аўстралія, Ірландыя, Італія, Літва, Славенія, ЗША і Чэхія.

Мінчанцы прысудзілі два гады хатняй хіміі і 1500 рублёў штрафу за абразу даішніка. За пагрозу смерцю даюць больш мяккае пакаранне
Мінчанка ў «Аднакласніках» пад адным з допісаў пра даішніка Ігара Вольніча напісала слова «ч*о». Была распачатая крымінальная справа за абразу супрацоўніка ДАІ, піша @viasna96.
У выніку суд прызнаў жанчыну вінаватай і прысудзіў той два гады хатняй хіміі і 1500 рублёў штрафу як кампенсацыю маральнай шкоды Вольнічу.
Для параўнання, у Маладзечне мужчына, які душыў жонку, пасля хацеў адрэзаць той язык, уставіўшы ў рот нажніцы, атрымаў паўтара года хатняй хіміі.

❗️«Наступны год будзе яшчэ цяжэйшым». Чыноўнік і старшыня «калгаса» аналізуюць сельскагаспадарчую статыстыку і даюць прагнозы
Белстат апублікаваў статыстыку па стане сельскай гаспадаркі. Акрамя лічбаў уборкі збожжа, надояў, колькасці кароў ды свіней і падобных характарыстык, ёсць параўнанне з сітуацыяй на тую ж дату мінулага года. Мы папрасілі прааналізаваць гэтыя лічбы чыноўніка з упраўлення сельскай гаспадаркі і дырэктара аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Яны мяркуюць, што з апублікаваных лічбаў можна зрабіць высновы аб цяжкім годзе, які чакае сельскую гаспадарку пасля гэтай зімы.
Чытайце далей

Пракурорка запатрабавала пакараць шматдзетную маці Вольгу Залатар пяццю гадамі калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 29 лістапада працягнуўся суд над палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгай Залатар. Ёй ставяць у віну наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамога ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнае віну ні па адным з гэтых артыкулаў.
Палітзняволеная абвінавачваецца ў тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкіх фарміраванняў: тэлеграм-чатаў «Ждановічы сёння», «Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя», якія прызналі экстрэмісцкімі праз сем месяцаў пасля затрымання Вольгі.
Сёння пракурорка Жанна Баранава запрасіла пакаранне для зняволенай шматдзетнай маці – пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша @viasna96.

Стайню Пуслоўскіх у Слоніме прадалі за 67 тысяч даляраў
Хто выкупіў стайню на аўкцыёне і што там будзе знаходзіцца — пакуль невядома, паведамляе budzma.by.
Стайня — помнік гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Яна ўваходзіць у комплекс сядзібы Пуслоўскіх у Альбярціне. Стайня, як і сам палац, флігель, шэраг прадпрыемстваў былі пабудаваныя ў першай палове XIX стагоддзя. Тады ў Альбярціне побач быў закладзены і вялікі парк з рэдкімі пародамі дрэў.
Пасля Другой сусветнай вайны палац і стайня Пуслоўскіх належалі Слонімскаму кардонна-папяроваму заводу. Потым у стайні зрабілі моладзевы цэнтр адпачынку, а ў апошні час стайня пуставала.

Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Экс-дыпламат Павел Слюнькін, які звольніўся з МЗС пасля выбараў 2020 года, успамінае аб падрыхтоўцы перапахавання ў Вільні ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.
«Памятаю, як назаўтра ўбачыў гэта мора беларусаў са сваёй гістарычнай сімволікай, якія запоўнілі ўсе вуліцы Вільні, і як лічыў, што лепшага падарунка да дня нараджэння проста немагчыма прыдумаць. А потым яшчэ і пачуў на цырымоніі ў храме тыя самыя словы пра «Люблю Беларусь! — Дык узаемна!» і ледзь не заплакаў ад гонару».
Чытайце цалкам

Сёння ўвесь свет абляцела навіна: упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ер-міністрам Швецыі Парламент гэтай краіны зацвердзіў на высокай пасадзе Магдалену Андэрсан. Але праз пару гадзін жанчына падала ў адстаўку: яе партнёр па кааліцыі пакінуў урад, а бюджэт…
Магдалену Андэрсан у другі раз за тыдзень абралі прэм'ерам Швецыі. У першы раз яна сышла ў адстаўку праз некалькі гадзін
Лідарка сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі Магдалена Андэрсан не атрымала пярэчанняў парламенцкай большасці і зноў была зацверджана прэм'ер-міністрам каралеўства. Палітык была абраная другі раз менш чым за тыдзень.
24 лістапада, праз некалькі гадзін пасля зацвярджэння Андэрсан была вымушаная падаць у адстаўку з-за распаду кааліцыі.
Андэрсан стала першай жанчынай у гісторыі Швецыі, якая заняла пасаду прэм’ер-міністра.

Сілавікі прапануюць завочныя крымінальныя суды. Пачаць могуць з апазіцыянераў, а пасля перайсці да бізнэсоўцаў і замежнікаў
Старшыня Рады бяспекі заявіў, што СК прапаноўвае ўвесці ў Беларусі завочныя крымінальныя суды. Па словах Аляксандра Вальфовіча, ідэю ўжо падтрымалі Вярхоўны суд і Генпракуратура.
І хоць Вальфовіч адразу заявіў, што так судзіць пачнуць па справах, звязаных з палітычнай пазіцыяй, ніхто не будзе прымаць закон пад умоўную Ціханоўскую ці Латушку. Пачаць могуць з іх, але гэта развазвае рукі далей судзіць такім чынам любога бізнэсмена, які з’ехаў з Беларусі, ці нават замежніка, супраць якога беларускія сілавікі завядуць справу.
Што гэта за практыка, дзе яна існуе і да чаго можа прывесці?

«Разышоўся з дзяўчынай, каб не псаваць ёй жыццё». Асуджаны на хімію па «карагоднай справе» палітвязень збег з Беларусі
20-гадовы Ілля Ягораў вырашыў бегчы з краіны, пасля таго як атрымаў паўтара года «хіміі» па сумна вядомай брэсцкай «карагоднай справе». Пагаварылі з ім.
▫️«Я ўзважыў усе «за» і «супраць» і вырашыў, што не хачу заставацца рабом сістэмы. І прыняў рашэнне бегчы».
▫️«Была дзяўчына, але пасля майго выхаду на волю мы разышліся. Гэта ў мяне нічога няма, а ў яе мама-тата.. Вырашыў не псаваць ёй жыццё».
▫️«Бег сам. Знаёмыя давезлі да мяжы, далей перабіраўся».

Жонку Андрэя Зельцэра Марыю Успенскую прызналі палітзняволенай
40-гадовую жанчыну затрымалі 28 верасня пасля перастрэлкі ў кватэры, падчас якой загінуў ейны муж Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ. Цяпер яна ўтрымліваецца за кратамі.
Паводле распаўсюджаных Следчым камітэтам звестак, затрыманне Марыі Успенскай было звязанае з падазрэннем ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ. Разам з тым, відэасюжэт з кватэры пацвярджае той факт, што непасрэднай ролі ў той перастрэлцы Марыя Успенская не выконвала, толькі ажыццяўляла відэаздымку дзеянняў мужа; іншыя акалічнасці таго здарэння выключаюць абгрунтаваныя абвінавачванні ў любых формах саўдзелу паводле папярэдняй змовы, пішуць праваабаронцы.
Разам з ёй яшчэ чатыры чалавекі атрымалі статус палітвязняў. Агульная колькасць палітвязняў склала 891.
Прадавачка, збірала подпісы за Ціханоўскую, пагражае 25 гадоў. Што вядома пра жонку Андрэя Зельцэра, які застрэліў сілавіка