Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Апытанне: Немцы не хочуць прымаць мігрантаў з-пад беларускай мяжы

Ідэю прыёму Нямеччынай мігрантаў, якія сабраліся на беларуска-польскай мяжы, адкідае амаль палова жыхароў краіны, піша Deutsche Welle. У ходзе апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам YouGov, 45% удзельнікаў не пагадзіліся з тым, каб дазволіць нават частцы гэтых мігрантаў прыехаць у Нямеччыну, каб тут разглядалі іх хадайніцтвы аб прытулку.

Усяго 9% рэспандэнтаў згодныя, каб гэтыя людзі прыбылі ў Нямеччыну і іх хадайніцтвы аб прытулку былі разгледжаны без якіх-небудзь папярэдніх умоў. 21% пагадзіліся б на ўезд мігрантаў толькі ў тым выпадку, калі частку людзей прымуць іншыя краіны ЕС.

Яшчэ 18% апытаных выступілі за прыём толькі тых мігрантаў, якія бягуць з зоны баявых дзеянняў.
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ

Усе мы ведаем творы і радкі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Але як выглядалі класікі айчыннай літаратуры, могуць ведаць не ўсе.

Праверце свае веды ў нашым тэсце, які можна прайсці па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Той самы журналіст BBC Стывен Розенберг, які зрабіў феерычнае інтэрв’ю з Лукашэнкам, сыграў «Купалінку» на піяніне.
На гэтым тыдні «Нашай Ніве» споўнілася 115 гадоў. З гэтай нагоды мы склалі гід па знакавых для газеты месцах Вільні, дзе «Наша Ніва» была заснаваная і адноўленая.

Паказваем, дзе працавала рэдакцыя, выпіваў Янка Купала і захоўваў скарбы Іван Луцкевіч. І не толькі.

Чытайце і глядзіце па спасылцы
Наша Ніва
Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прысвоіла новаму штаму каранавіруса, які быў выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, грэчаскую літару амікрон. У СААЗ прыйшлі да высновы, што штам B.1.1.529 пасля цэлай…
У Еўропе заявілі пра высокую рызыку з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі

Аб небяспецы папярэдзіў Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў. Новы небяспечны штам каранавіруса быў выяўлены ў ПАР і атрымаў назву па грэчаскай літары «амікрон».

«Агульны ўзровень рызыкі, звязанай з варыянтам Omicron SARS-CoV-2, ацэньваецца ад высокага да вельмі высокага», — адзначана ў дакуменце.

Новы вірус дабраўся да Нямеччыны. Меркавана, афрыканскім штамам інфікаваны нямецкі грамадзянін, які нядаўна вярнуўся з паездкі ў ПАР. Паведамленне пацвердзіў міністр па сацыяльных пытаннях зямлі Гесэн Кай Клозэ.

Таксама вірус выяўлены ў жыхаркі Чэхіі, што вярнулася з Егіпта.

Учора паведамлялася пра выяўленне віруса ў Бельгіі, там аказаўся інфікаваным чалавек, які вярнуўся з ПАР.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся з сем’ямі палітычных вязняў з нагоды Дня падзякі, каб выказваць нязменную падтрымку зняволеным і іх сем’ям.

Сярод іх — жонкі палітычных зняволеных вясноўцаў Алеся Бяляцкага і Уладзя Лабковіча, бацькі Мікалая Дзядка і Марыі Калеснікавай, маці Анастасіі Булыбенка, жонкі Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака і іншыя, паведамляе «Вясна».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як выглядае «разбураная вайной» сталіца іракскага Курдыстана — горад Эрбіль?

Дзяржаўныя СМІ ў кантэксце міграцыйнага крызісу паўтараюць, што мігранты, большасць якіх складаюць іракскія курды, бягуць у Еўропу ад вайны, якая знішчыла іх дамы.

Паглядзіце, як выглядае горад Эрбіль, які зусім не падобны да знішчанага баявымі дзеяннямі. На відэа звярнуў увагу карыстальнік твітара Veterrr.

Насамрэч, прычыны міграцыі з Курдыстана — іншыя.

Новае абвастрэнне на мяжы: што не так з аргументамі лукашэнкаўцаў?

«Нават ведаючы, што мяне чакае смерць наперадзе, я не хачу паміраць тут». Чаму курдская моладзь масава пакідае Ірак?

Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?


Ірак — гарачы пункт планеты і адзін з галоўных пастаўшчыкоў бежанцаў у іншыя краіны? Лічбы гавораць, што гэта не так
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі

«Сябры, памёр Раман Якаўлеўскі. Мы спадзяваліся», — напісаў у сваім фэйсбуку Леанід Міндлін.

Якаўлеўскаму было 68 год.
Еўрасаюз уключыў у чорны спіс расійскую авіякампанію, якая запускала «авіямаршрутку» з Калінінграда ў Мінск

Еўрапейская камісія паведамляе, што авіякампанія «Скол» уключаная ў чорны спіс з-за асцярогі, што яна не зможа адпавядаць міжнародным стандартам па бяспецы. Гэта азначае забарону лятаць у краіны ЕС.

Акрамя расійскай кампаніі, у спісе яшчэ 97 кампаній, у тым ліку ўсе авіякампаніі Арменіі і Кыргызстана.

«Скол» базуецца ў Калінінградскай вобласці. У чэрвені кампаніі адкрыла рэйс з Калінінграда ў Мінск на самалётах умяшчальнасцю ў 13 чалавек. Але ўжо ў жніўні падатковая служба Расіі падавала пазоў аб банкруцтве кампаніі.

Цяпер палётаў «Скола» ў раскладзе мінскага аэрапорта няма.
Самы гуманны суд у свеце: маладзечанец, які засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам, атрымаў 1,5 года хатняй хіміі

Здарэнне адбылося 6 ліпеня. Муж пасварыўся з жонкай, схапіў за шыю рукамі і душыў. Затым штурхнуў на канапу, паклаў на твар падушку і душыў. Пастаянна паўтараў: «Задушу! Задушу так, што не падымешся».

Пасля гэтага ён вырашыў пазбавіць жонку языка. Схапіў пальцамі і цягнуў на працягу 10 секунд. Затым узяў жанчыну за падбародак, раскрыў ёй рот, уставіў у яго нажніцы і пагражаў адрэзаць язык.

Жанчына атрымала сінякі на шыі, шчацэ, плячы, колатую рану слізістай абалонкі шчакі і рваную рану слізістай абалонкі дна поласці рота.

Падчас суда мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся, заявіўшы, што з жонкай ужо памірыўся і загладзіў віну.

Справа разглядалася па артыкуле 186 КК «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў» (максімальнае пакаранне — да трох гадоў).

У выніку мужчыну асудзілі да 1,5 года хатняй хіміі.
Піневіч расказаў, калі ў Беларусі будуць прышчапляць дзяцей ад каранавіруса

У Беларусі будуць рэкамендаваць прышчапляць дзяцей ад кавіду, як толькі з'явяцца такія вакцыны. Пра гэта міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў у эфіры «Галоўны. Тур».

«Як толькі ў нас з'явяцца вакцыны, якія будуць мець дазвол на ўжыванне для дзяцей, мы адразу будзем рэкамендаваць праводзіць гэтую вакцынацыю», — сказаў міністр.

На гэтым тыдні ў Расіі зарэгістравалі вакцыну «Спутнік М» для падлеткаў ва ўзросце 12-17 гадоў. Мяркуецца, што дзяцей у суседзяў пачнуць прышчапляць ужо ў снежні.
«У мяне ён прабачэння не просіць, толькі ў дачкі». Жанчына з-пад Лепеля расказала, як яе з дзіцём ледзь не ўзарваў уласны муж

Скончылася расследаванне гучнай справы: пад Лепелем мужчына заклаў выбуховую прыладу ў машыну, на якой ездзіла яго жонка з дачкой.

Такім чынам хацеў напалохаць і вярнуць жонку, якая падала на развод. Бяды не адбылося цудам, мужчыну затрымалі, у хуткім часе будзе суд.

«Наша Ніва» пагаварыла з жанчынай і яе сястрой.

Чытайце па спасылцы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?

Большасць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы не збіраецца прасіць прытулак у Польшчы, пераважна яны хочуць трапіць у Германію.

Там значна прасцей інтэгравацца, краіна больш адкрытая для замежнікаў, з лепшай сацыяльнай абаронай і магчымасцямі для працаўладкавання.

А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, атрымалі прытулак у Германіі?

Чытайце болей па спасылцы
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна

Цэны на традыцыйныя для беларускага стала моркву, бульбу ды капусту сёлета здзівілі шмат каго. Пры тым высокія цэны трымаюцца ў самы сезон, якраз пасля ўборкі ўраджаю, калі гародніна самая танная. У чым прычына?

Як высветліла «Наша Ніва», на кошт паўплывалі адразу некалькі фактараў.

Чытайце па спасылцы.
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў

26 лістапада ў свеце дыягнаставалі больш за 483 тысячы новых выпадкаў захворвання на кавід. Больш за ўсё новых выпадкаў выявілі ў Нямеччыне, Брытаніі, Францыі.

У прыватнасці, у Германіі зафіксавалі больш за 49 тысяч, у Брытаніі — больш за 39 тысяч і ў Францыі — больш за 37 тысяч новых інфікаванняў.

Далей у рэйтынгу знаходзяцца Расія і Польшча.

Больш за ўсё смерцяў за суткі ад кавіду ў Расіі (1239), Індыі (621), Украіне (568).

У Еўропе па сутачным прыросце хваробы лідзіруюць Германія, Брытанія, Францыя.

Па сутачнай смяротнасці ад каранавіруса ў Еўропе лідзіруюць Расія, Украіна, Польшча.
На мяжы загінуў чарговы мігрант

27 лістапада, на ўчастку пагранічнай заставы «Відзы» Полацкага пагранічнага атрада знойдзены труп мужчыны ўзростам каля 30 гадоў, сцвярджае Памежны камітэт Беларусі.

Беларускае ведамства сцвярджае, што цела збітага мігранта ў спальным мяшку без прыкмет жыцця знаходзілася непасрэдна на літоўска-беларускай мяжы.
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося

Брэнд касметыкі LuxVisage Cosmetics на гэтым тыдні выклаў у сваім інстаграме відэа з парадамі па макіяжы з выкарыстаннем пудры.

У ролі майстра ў роліку выступіў хлопец-візажыст. Праз пару дзён ролік знік з сацсеткі.

Чытайце па спасылцы.
СААЗ патлумачыла назву штаму «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіту

Новы штам каранавіруса, выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, атрымаў назву «амікрон» (15-я літара грэчаскага алфавіту) у абыход 13-й («ню») і 14-й («ксі») літары, бо ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) хацелі пазбегнуць нязручнасцяў для носьбітаў англійскай і кітайскай моў.

Літара «ню» занадта сугучная з англійскім словам new (новы). У фразе «новы варыянт «ню» побач стаялі б два вельмі падобных па гучанні словы і людзі думалі б, што гаворка ідзе пра новы варыянт кавіду, а не пра яго назву.

Што тычыцца літары «ксі», то яе прапусцілі, каб пазбегнуць непаразумення сярод тых, хто гаворыць на кітайскай мове, таму што Xi (Сі) — распаўсюджанае кітайская прозвішча. Нагадаем, лідара Кітая завуць Сі Цзіньпін.
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі

Палітзняволеная каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ «Вясна» Марыя Рабкова паведаміла сваякам у лісце, што ёй выстаўленыя канчатковыя абвінавачванні, па якіх яе будуць судзіць — гэта 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Цяпер праваабаронцы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Рабкова знаходзіцца ў зняволенні больш за 14 месяцаў і адмаўляецца даваць паказанні.

Раней яна паведамляла сваякам у лістах, што супрацоўнікі міліцыі «паабяцалі» ёй тэрмін «паміж Бабарыкам і Калеснікавай».