Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Польскія паліцэйскія паказалі драўляныя масткі, з якімі мігранты штурмуюць мяжу

Палякі сцвярджаюць, што зрабіць такія прылады нелегалам дапамагае беларускі рэжым. На фоне сапраўды бачныя вайскоўцы па іншы бок мяжы, а масткі зробленыя занадта якасна для ўмоваў, у якіх знаходзяцца мігранты.
Выйшла новая серыя народнага мультфільма пра блізнятаў-важанятаў

Каманда некамерцыйнага праекта Vozhyki Bel рабіла гэты эпізод з асаблівай любоўю, бо ў цяперашнія часы не толькі малятам, але і дарослым так неабходна трошку больш колераў, яскравасці і добрых гісторый.

«Цяпер шмат людзей адкладае жыццё да лепшых часоў. Але нашыя дзеткі растуць цяпер, і каб і ім, і дарослым было троху святлей, мы працягваем наш праект. Нас праз краўдфандынг падтрымала так шмат людзей, што зразумела — казкам зараз самы час», — адзначыла прадзюсарка Марыя Грыц.

https://www.youtube.com/watch?v=4Dr00v881Sg
Mince pies, салодкія кошыкі з начыннем — адзін з самых старых сімвалаў Раства ў Англіі

Іх абажалі хобіты. Іх гатавала Джэйн Эйр.

Цяпер, калі да першага Раства засталося ўсяго чатыры тыдні, самы час навучыцца выпякаць гэтыя калядныя кошыкі і нам.

Чытайце па спасылцы
«Прыемна, што так высока ацанілі»: ад Уладзіміра Цыгановіча прыйшоў ліст перад прысудам

14 снежня абвесцяць прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Уладзіміру Цыгановічу і Дзмітрыю Папову. Ім пагражае да 12—15 гадоў пазбаўлення волі.

У судзе, які праходзіць у гомельскай турме ў закрытым рэжыме, ужо выступілі абвінаваўца і адвакаты. Таксама прагучала апошняе слова абвінавачаных. Колькі запрасіў пракурор для палітвязняў — невядома. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, нагадвае Радыё Свабода.

З лістоў вязняў можна зразумець, што тэрміны, якія просіць пракурор, — вялікія ці максімальныя. «Канкрэтна тэрміны не ведаю. Але ведаю, што запрасіў пракурор па самае не магу», — кажа Наталля, жонка блогера Цыгановіча.

Муж напісаў з турмы з гумарам: «Прыемна, што мяне так высока ацанілі».
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?

Падзеі, што адбыліся ў Беларусі пасля выбараў-2020, адразу назвалі вартымі сюжэтаў кніг і кіно. І першая порцыя іх ужо створаная. У тым ліку і першыя спектаклі.

Расказваем пра частку з іх: на якіх тэатральных пляцоўках прагучалі (ці хутка пачнуць гучаць) гісторыі пра беларусаў.

Чытайце па спасылцы
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў

Інданезія — адна з краін-лідараў у свеце па вытворчасці кавы. Кававую гушчу ў Інданезіі можна цяпер не выкідаць у сметніцу — яна атрымала новае жыццё, бо навукоўцы навучыліся выкарыстоўваць яе як кампанент для літый-іённых акумулятараў.

Такія батарэйкі важаць значна менш за звычайныя акумулятары. А гэта ў сваю чаргу дазволіць сур’ёзна павялічыць прабег машыны.

Чытайце далей
З Беларусі вылецелі ўжо амаль 1,5 тысячы іракцаў

Міністэрства транспарту Ірака пацвердзіла вылет чацвёртага эвакуацыйнага рэйса, які выконваецца Iraqi Airways з Мінска ў аэрапорты Эрбіля і Багдада. Ім вылецелі 420 чалавек, паведамляе ірацкі авіяперавозчык.

Агульная колькасць эвакуіраваных за чатыры рэйсы склала 1458 іракскіх грамадзян. У Мінтрансе Ірака чакаюць, што гэтая колькасць будзе расці.

Яшчэ два рэйсы плануюцца ў суботу і нядзелю.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Двое польскіх салдат атрымалі лёгкія раненні падчас спробы штурму мігрантамі мяжы

Як паведамляюць польскія пагранічнікі, каля 100 замежнікаў спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу на ўчастку ў раёне Белавежы.

Падчас атакі беларускія сілавікі асляплялі палякаў лазерамі і страбаскопамі.
У Беларусі забаранілі мармеладную піцу ад «Чупа Чупс»

Як паведамляе Дзяржстандарт, у прадукце ўтрымліваецца сок радыскі, што недапушчальна пры вытворчасці сокаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ангела Меркель папрасіла вайсковы аркестр правесці яе з пасады канцлера песняй культавай панк-рокершы

На ўрачыстай цырымоніі аркестр Бундэсвера сыграе песню панк-рокершы Ніны Хаген «Du hast den Farbfilm vergessen» («Ты забыў каляровую плёнку»). Пра гэта піша Spiegel.

Музычнае суправаджэнне для мерапрыемства канцлер традыцыйна выбірае самастойна. Апроч Ніны Хаген, Меркель папрасіла аркестр сыграць песню Хільдэгарды Кнеф «Für mich sollʼs rote Rosen regnen» («Для мяне павінен ісці дождж з чырвоных ружаў»), а таксама хрысціянскі гімн «Großer Gott, wir loben dich» («Божа, мы славім цябе»).

З-за каранавіруса мерапрыемства пройдзе ў абмежаваным фармаце, на ім будуць прысутнічаць толькі 200 гасцей. Цырымонія адбудзецца 2 снежня.

Ніну Хаген называюць «маці нямецкага панку». Яна, як і Меркель, родам з ГДР. Кампазіцыя «Du hast den Farbfilm vergessen» выйшла ў 1974 годзе і атрымала папулярнасць ва Усходняй Германіі. Меркель тады было 19 гадоў.
Апытанне: Немцы не хочуць прымаць мігрантаў з-пад беларускай мяжы

Ідэю прыёму Нямеччынай мігрантаў, якія сабраліся на беларуска-польскай мяжы, адкідае амаль палова жыхароў краіны, піша Deutsche Welle. У ходзе апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам YouGov, 45% удзельнікаў не пагадзіліся з тым, каб дазволіць нават частцы гэтых мігрантаў прыехаць у Нямеччыну, каб тут разглядалі іх хадайніцтвы аб прытулку.

Усяго 9% рэспандэнтаў згодныя, каб гэтыя людзі прыбылі ў Нямеччыну і іх хадайніцтвы аб прытулку былі разгледжаны без якіх-небудзь папярэдніх умоў. 21% пагадзіліся б на ўезд мігрантаў толькі ў тым выпадку, калі частку людзей прымуць іншыя краіны ЕС.

Яшчэ 18% апытаных выступілі за прыём толькі тых мігрантаў, якія бягуць з зоны баявых дзеянняў.
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ

Усе мы ведаем творы і радкі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Але як выглядалі класікі айчыннай літаратуры, могуць ведаць не ўсе.

Праверце свае веды ў нашым тэсце, які можна прайсці па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Той самы журналіст BBC Стывен Розенберг, які зрабіў феерычнае інтэрв’ю з Лукашэнкам, сыграў «Купалінку» на піяніне.
На гэтым тыдні «Нашай Ніве» споўнілася 115 гадоў. З гэтай нагоды мы склалі гід па знакавых для газеты месцах Вільні, дзе «Наша Ніва» была заснаваная і адноўленая.

Паказваем, дзе працавала рэдакцыя, выпіваў Янка Купала і захоўваў скарбы Іван Луцкевіч. І не толькі.

Чытайце і глядзіце па спасылцы
Наша Ніва
Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прысвоіла новаму штаму каранавіруса, які быў выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, грэчаскую літару амікрон. У СААЗ прыйшлі да высновы, што штам B.1.1.529 пасля цэлай…
У Еўропе заявілі пра высокую рызыку з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі

Аб небяспецы папярэдзіў Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў. Новы небяспечны штам каранавіруса быў выяўлены ў ПАР і атрымаў назву па грэчаскай літары «амікрон».

«Агульны ўзровень рызыкі, звязанай з варыянтам Omicron SARS-CoV-2, ацэньваецца ад высокага да вельмі высокага», — адзначана ў дакуменце.

Новы вірус дабраўся да Нямеччыны. Меркавана, афрыканскім штамам інфікаваны нямецкі грамадзянін, які нядаўна вярнуўся з паездкі ў ПАР. Паведамленне пацвердзіў міністр па сацыяльных пытаннях зямлі Гесэн Кай Клозэ.

Таксама вірус выяўлены ў жыхаркі Чэхіі, што вярнулася з Егіпта.

Учора паведамлялася пра выяўленне віруса ў Бельгіі, там аказаўся інфікаваным чалавек, які вярнуўся з ПАР.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся з сем’ямі палітычных вязняў з нагоды Дня падзякі, каб выказваць нязменную падтрымку зняволеным і іх сем’ям.

Сярод іх — жонкі палітычных зняволеных вясноўцаў Алеся Бяляцкага і Уладзя Лабковіча, бацькі Мікалая Дзядка і Марыі Калеснікавай, маці Анастасіі Булыбенка, жонкі Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака і іншыя, паведамляе «Вясна».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як выглядае «разбураная вайной» сталіца іракскага Курдыстана — горад Эрбіль?

Дзяржаўныя СМІ ў кантэксце міграцыйнага крызісу паўтараюць, што мігранты, большасць якіх складаюць іракскія курды, бягуць у Еўропу ад вайны, якая знішчыла іх дамы.

Паглядзіце, як выглядае горад Эрбіль, які зусім не падобны да знішчанага баявымі дзеяннямі. На відэа звярнуў увагу карыстальнік твітара Veterrr.

Насамрэч, прычыны міграцыі з Курдыстана — іншыя.

Новае абвастрэнне на мяжы: што не так з аргументамі лукашэнкаўцаў?

«Нават ведаючы, што мяне чакае смерць наперадзе, я не хачу паміраць тут». Чаму курдская моладзь масава пакідае Ірак?

Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?


Ірак — гарачы пункт планеты і адзін з галоўных пастаўшчыкоў бежанцаў у іншыя краіны? Лічбы гавораць, што гэта не так