Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Наша Ніва
У прычэпе грузавіка, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі чатырох іракцаў Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс расказаў, што грузавік быў спынены ў Медзінінкаі пасля абеду ў чацвер. «З Беларусі ехаў грузавы аўтамабіль, памежнікі…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У @nashaniva з’явілася відэа спробы правезці іракцаў у грузавой машыне — яны сядзелі проста за дзвярыма ўнутры прычэпа

Усё гэта суправаджаецца небанальнымі каментарыямі кіроўцы наступнай машыны.

Нагадаем, што мігрантаў знайшлі ўчора ў Медзінінкаі ў беларускім грузавіку. За рулём знаходзіўся грамадзянін Беларусі.
Да мігрантаў у Брузгі прыехаў Лукашэнка

Жывую трансляцыю з мяжы вядзе БТ. Дыктар расказвае, што толькі ў цэнтры ў Брузгах мігранты змаглі адчуць сябе людзьмі. Бо палякі нібыта іх паклікалі ў прапускны пункт «Кузніца», а пасля пачалі паліваць з вадамётаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка — мігрантам: «Мы ні ў якім разе не будзем вас затрымліваць, грузіць у самалёты і адпраўляць на радзіму, калі вы гэтага не хочаце. Гэта ваша воля. Пройдзеце — ідзіце. Вось і ўся філасофія»

Таксама ён заявіў, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца каля 2-3 тысяч мігрантаў. Тыдзень таму Наталля Эйсмант казала пра 7 тысяч.

Лукашэнка звярнуўся да немцаў з просьбай забраць мігрантаў, а да палякаў — каб яны прапусцілі іх праз сваю тэрыторыю. У зваротным выпадку ён паабяцаў зрабіць усё, чаго хочуць мігранты [трапіць у Германію]. А таксама сказаў, што зімой і вясной можа быць яшчэ больш нелегалаў на мяжы.

«Поўная дэвальвацыя законаў і прысягі». Дзейны пагранічнік пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Героя відэа пра памідоры са смятанай не выпусцілі праз 15 сутак з Акрэсціна

Яго зноў арыштавалі на 15 сутак, паведамляе @viasna96.

65-гадовага Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада, а пазней пакаралі 15-сутачным арыштам. Яны мусілі скончыцца сёння, але на волю ён так і не выйшаў.

Яго абвінавачвалі ў вырабе БЧБ-сцягоў і развешванні іх на дрэвах.
Дасягнутая агульная згода па пятым пакеце санкцый супраць Беларусі

У ім будуць 28 чалавек і арганізацый, паведамляе журналіст Рыкард Ёзвяк.

Паслы ЕС павінны ў сераду, 1 снежня, ухваліць санкцыі, якія будуць апублікаваныя праз дзень.
У натоўпе мігрантаў заўважылі Колю Лукашэнку.
Ва Украіне рыхтаваўся дзяржаўны пераварот

Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Пераварот павінен быў адбыцца 1 снежня.

Зяленскі назваў датычным да падрыхтоўкі перавароту алігарха Рыната Ахметава. Аднак, па словах Зяленскага, ён не верыць, што Ахметаў будзе ўдзельнічаць у гэтым.
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам

NFT (non-fungible token) — «неўзаемазамяняльны токен» — стала словам года. Гэта такія сертыфікаты, у якіх гаворыцца, што вы валодаеце арыгіналам віруснага відэа, ці мема, ці папулярнага твіта. Іх копіі можна прадаваць як творы мастацтва, але арыгінал твора пры гэтым абавязкова знішчаецца — каб стварыць лічбавы актыў.

Да 2021 года гэтае слова мала хто ведаў. А сёлета частата яго выкарыстання вырасла на 11000%.

Разам з NFT у шорт-ліст увайшлі два іншыя словы, звязаныя з тэндэнцыяй аблічбоўваць рэчаіснасць — crypto (скарот ад крыптавалюты) і metaverse (трохвымерны віртуальны сусвет).

У 2020 годзе укладальнікі Collins English Dictionary словам года назвалі lockdown (лакдаўн).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Гродне грузавік з паднятым кузавам знёс тралейбусныя правады

Born to be wild. Відэа: @autogrodnoby
Наша Ніва
Жыхаркі дома ў Баранавічах другі год не могуць спакойна спаць з-за жаночага твару на сцяне Другі год жыхаркі дома на вуліцы Наканечнікава не могуць жыць спакойна: на сцяне будынка скрозь бетон праступіла аблічча жанчыны. Абрысы вельмі выразныя, асабліва…
Памятаеце дом у Баранавічах, на сцяне якога з’явіўся жаночы твар, што не даваў спаць жыхаркам? Сцяну зафарбавалі

Пра гэта паведамляе @onlinerby, у рэдакцыю якога чытачка даслала фота.

Нагадаем, што пенсіянеркі не маглі спаць з-за аблічча жанчыны на сцяне. Яны не выключалі, што гэта палтэргейст.
Літва можа закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі будзе і надалей выяўляць спробы перавозу мігрантаў у грузавіках

Аб гэтым заявіла МУС Літвы, піша Delfi.

Нагадаем, учора затрымалі чатырох іракцаў, якіх спрабавалі перавезці праз мяжу ў запламбаванай беларускай фуры.
25-гадовы курд памёр у той самы дзень, калі дабраўся да Нямеччыны праз Беларусь

Бахціяру Анвару ўдалося перайсці мяжу, перажыць начныя маразы ў лесе і нават дабрацца да Нямеччыны. Але пасля пераахалоджвання ў пушчы яго арганізм доўга не вытрымаў, і ў той жа дзень, калі дабраўся да запаветнай краіны, ён памёр.

Чытайце далей
Дырэктарку турфірмы «Кінг Трэвэл» абвінавачваюць у махлярстве

Па звестках следства, 36-гадовая дырэктарка збірала ў людзей грошы нібыта для аказання турыстычных паслуг, але аказваць іх яна не збіралася. Пацярпелымі прызнаныя 66 чалавек, у якіх узялі 248 тысяч рублёў.

Заведзена крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Жанчына пад вартай.
Берлін зноў абвергнуў інфармацыю, што гатовы прыняць дзве тысячы мігрантаў

Сцвярджэнні Лукашэнкі, што Берлін пагадзіўся прыняць 2000 мігрантаў, якія апынуліся ў Беларусі, ілжывыя, заявіў у пятніцу афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны.

Гэта ўжо другая такая заява з Берліна на гэтым тыдні. Лукашэнка заяўляў пра нібыта згоду Ангелы Меркель прыняць 2000 чалавек, калі прыехаў сёння ў лагер мігрантаў, піша Deusche Welle.
Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле «народнага» артыкула

Гэта артыкул 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх»).

Пра гэта паведамляе @viasna96.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Калі немцы і палякі мяне не пачуюць — я не вінаваты»

Сёння Лукашэнка выступіў перад мігрантамі, якія знаходзяцца ў лагістычным цэнтры ў Брузгах. Ён гаварыў пра памежнікаў-сяброў, заходніх палітыкаў і Германію, а таксама спрагназаваў новую хвалю нелегальнай міграцыі зімой-вясной.

Сабралі ў адным відэа галоўныя цытаты.
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?

У 2019 годзе ўкраінцы сенсацыйна абралі прэзідэнтам Уладзіміра Зяленскага — чалавека, які раней не займаўся палітыкай. Летам таго ж года ўкраінцы на хвалі татальнага абнаўлення ўлады далі небывалы крэдыт даверу і прапрэзідэнцкай партыі «Слуга народа».

Аднак шматлікія сацыялагічныя групы ва Украіне апошнім часам фіксуюць імклівае зніжэнне падтрымкі Уладзіміра Зяленскага з боку ўкраінцаў. Дайшло да таго, што ў некаторых апытаннях Зяленскі ўзначаліў антырэйтынг украінскіх палітыкаў. Апусцілася падтрымка і ягонай палітычнай партыі «Слуга народа».

У чым прычына такога падзення падтрымкі ўкраінскага прэзідэнта, абранага з рэкордным вынікам на выбарах, і ці з’яўляецца такое істотнае зніжэнне рэйтынгаў канцом эры Зяленскага?

Чытайце па спасылцы
Салігорскага актывіста Паўла Батуева асудзілі на 15 сутак. нібыта за супраціў міліцыі АБНОЎЛЕНА

Паўла Батуева затрымалі 23 лістапада, калі ён ішоў за дачкой у садок. У той жа дзень у ягонай кватэры і ў кватэры бацькоў прайшоў ператрус. Казалі, што гэта звязана з крымінальным артыкулам за абразу.

Праз тры дні мужчына не выйшаў на волю. У РАУСе сваякам сказалі, што да заўтра дакладна будзе ў ізалятары. Дома ў Батуева паўторна прайшоў ператрус.

Увечары следчы паведаміў сям’і, што Паўлу далі 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле — нібыта за супраціў міліцыі. 

Наколькі вядома, абвінавачанняў па крыміналцы Паўлу не прад'яўлялі.
У Мінску — дзевяцібальныя заторы

Абірайце маршруты аб’езду праблемных участкаў.
Прычына ў пуціне? Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы

Цана на чырвоную ікру ў Беларусі за год вырасла ў паўтара-два разы. На пачатку тыдня расійскія СМІ актыўна пісалі аб гэтым гістарычным росце (за 20 гадоў у сем разоў).

Прычым тут пуціна?

Чытайце па спасылцы
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?

Апошнімі днямі паціху пачалі расці і даляр, і еўра. Таксама стаў слабейшым і расійскі рубель, падаюць кошты на нафту. Чаго чакаць далей? Крызісу? Дэвальвацыі? Ці неяк наладзіцца?

Спыталі ў эксперта.

Чытайце па спасылцы