Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Узламаны тэлеграм-канал «Радыё Свабода». У ім з’явіліся допісы са спасылкамі на праўладныя тэлеграм-каналы.
Наша Ніва
Што адбываецца з тэлеграм-каналам «Радыё Свабода».
Доступ да канала «Радыё Свабода» адноўлены.
«У мяне ён прабачэння не просіць, толькі ў дачкі». Жанчына з-пад Лепеля расказала, як яе з дзіцём ледзь не ўзарваў уласны муж

Скончылася расследаванне гучнай справы: пад Лепелем мужчына заклаў выбуховую прыладу ў машыну, на якой яго жонка ездзіла з дачкой. Такім чынам хацеў напалохаць і вярнуць жонку, якая падала на развод. Бяды не адбылося цудам, мужчыну затрымалі, у хуткім часе будзе суд.

«Наша Ніва» пагаварыла з жанчынай і яе сястрой. Што яны расказалі — чытайце па спасылцы.
Еўразійскі банк развіцця апублікаваў прагноз на наступны год: у Беларусі найгоршыя паказчыкі сярод краін-удзельніц

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) апублікаваў прагноз эканамічных паказчыкаў краін-удзельніц банка на наступны год. Згодна з прагнозам, Беларусь чакае самы нізкі рост ВУП і самая высокая інфляцыя сярод 6 эканомік, якія ўваходзяць у ЕАБР.

Чытайце па спасылцы
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?

Як стала вядома «Нашай Ніве», з Коласаўскага тэатра ў Віцебску будзе звольнены не толькі дырэктар Аляксандр Старых, але і некаторыя акцёры.

У прыватнасці, кантракт не працягваюць як мінімум з трыма акцёрамі: Анжалікай Баркоўскай, Юліяй Крашэўскай і Арцёмам Гераком.

Чытайце далей
У Інтэрпала новы кіраўнік з ААЭ, у пяці краінах яго абвінавачваюць у катаваннях

Новым прэзідэнтам Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі абраны генеральны інспектар Міністэрства ўнутраных спраў ААЭ Ахмед Насер Аль-Раісі.

Крытыкі называюць яго прыхільнікам агрэсіўных сілавых ведамстваў, якія падвяргаюць праціўнікаў уладаў адвольным арыштам і катаванням. Прынамсі ў пяці краінах супраць яго пададзеныя судовыя іскі ў сувязі з абвінавачваннямі ў катаваннях.

Паводле звестак The Daily Maíl, Аль-Раісі датычны да катаванняў брытанскага навукоўца Мэцью Хеджэса, затрыманага ў ААЭ ў 2018 годзе паводле лжывага абвінавачвання ў шпіянажы. Пазней навуковец падаў супраць чатырох чыноўнікаў ААЭ, уключаючы Аль-Раісі, судовы іск аб кампенсацыі шкоды ў памеры 350 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Як Інтэрпал — арганізацыя, што спрыяе правасуддзю — стала дапамагаць таталітарным рэжымам
У выніку катастрофы на шахце ў Расіі загінулі 52 чалавекі, у тым ліку 6 ратавальнікаў

Сёння раніцай на шахце «Ліствяжная» ў Кемераўскай вобласці адбыўся выбух метану. Там знаходзілася 285 чалавек. Як паведамляе РІА Навіны са спасылкай на свае крыніцы, у выніку аварыі загінулі 52 чалавекі, сярод іх 6 ратавальнікаў.

Ратавальнікі загінулі, бо ім не хапіла кіслароду ў балонах.

Па факце трагедыі распачалі крымінальную справу, дырэктар шахты і яго намеснік затрыманыя.
Еўропа цалкам здыме абмежаванні для прышчэпленых падарожнікаў з 1 сакавіка

Гэта будзе тычыцца грамадзян усіх трэціх краін. Пра гэта паведамляе сайт Еўракамісіі.

Паведамляецца, што будзе распрацаваны аптымізаваны падыход, які цалкам будзе залежаць ад статусу вандроўніка, а не ад краіны адпраўлення. Гэта азначае адмену так званага «чорнага спіса» краін, грамадзян якіх дазволяць свабодна прапускаць на тэрыторыю ЕС.

Еўракамісія адзначае, што частыя абнаўленні спіса абцяжарваюць планаванне падарожжаў, а новыя правілы зробяць сістэму больш зразумелай.

Таксама ўдакладняецца, што тыя, хто атрымаў вакцыну, ухваленую СААЗ, але не Еўрапейскім агенцтвам па лекавых сродках, павінны будуць прад'яўляць адмоўныя тэсты на COVID.

На цяперашні момант у спіс ухваленых СААЗ вакцын уваходзяць Pfizer/BioNTech, AstraZeneca/Oxford, Serum Institute of India Oxford, Janssen, Moderna, Sinopharm/BIBP, Sinovac і Covaxin.
Фота з польска-беларускага памежжа трапіла ў топ-100 найлепшых кадраў года па версіі часопіса Time

Кадр быў зроблены фатографкай Касяй Стрэк 14 лістапада каля вёскі Орла на Падляшшы. На ім сірыйскі мігрант, якому аказваюць дапамогу валанцёры. Таксама вядома, што мужчына на фота да таго, як яго знайшлі, правёў разам з братам як мінімум 4 дні ў лесе.

Цалкам топ-100 можна паглядзець па спасылцы.
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў чацвер, 25 лістапада. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»

«Я ўжо не думаў, што гэты дзень прыйдзе». Праз 43 гады з амерыканскай турмы вызвалілі чалавека, які быў памылкова асуджаны

«Не ўяўляю, што цяпер можа зламаць». Інтэрв'ю з той самай парай, якая адсядзела за рэпосты ў прыватнай перапісцы 224 дні на дваіх

Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі

Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет

«Ёсць небяспека, што праз год адменяць і малако, і грошы». Што не так са зменамі ў Працоўны кодэкс

Былыя сілавікі заявілі, што знайшлі агента, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы «тэракта» да 25 сакавіка

«У мяне ён прабачэння не просіць, толькі ў дачкі». Жанчына з-пад Лепеля расказала, як яе з дзіцём ледзь не ўзарваў уласны муж

«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Вязні калоніі ў Казахстане здымаюць стрэс пры дапамозе 3D-акуляраў. Так яны «наведваюць» Луўр і Эрмітаж

Псіхолагі калоніі ў Карагандзе прыдумалі нестандартны метад для падтрымання псіхаэмацыйнага стану вязняў. Асуджаныя з дапамогай акуляраў віртуальнай рэальнасці наведваюць музеі: Эрмітаж і Луўр, а таксама сталіцу — горад Нур-Султан.

Па словах супрацоўнікаў калоніі, выкарыстанне VR-ачкоў дапамагае зняволеным забыцца пра сваю няпростую сітуацыю.
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку

«Мы не знали друг друга до этого лета», — смяюцца Вольга і Аляксандр. Дакладней, праўда будзе сказаць не да лета, а да зімы 2020 года. Два, здавалася б, зусім розныя чалавекі пазнаёміліся падчас свайго змагання з сістэмай, закахаліся, прайшлі праз СІЗА, а пасля беглі праз лес і раку з краіны.

▫️«Я з акна камеры на Акрэсціна вывешваў самаробны бел-чырвона-белы сцяжок: белая сурвэтка, чырвоная палоска з нейкага часопіса, усё гэта склеіў мылам. Дні тры ён дакладна вісеў».
▫️«У нас прынтар працаваў з 8 раніцы да апоўначы. І мы адчувалі, што робім нешта важнае, бо ўлёткі распаўсюджваліся па ўсёй краіне».
▫️«Ноччу мы спалі ў ложку, а сілавік сядзеў побач у крэсле».

Гісторыю, вартую калі не экранізацыі, то рамантычнай аповесці, чытайце па спасылцы
У прычэпе грузавіка, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі чатырох іракцаў

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс расказаў, што грузавік быў спынены ў Медзінінкаі пасля абеду ў чацвер.

«З Беларусі ехаў грузавы аўтамабіль, памежнікі праверылі — адкрылі дзверцы прычэпа, і там было чацвёра іракцаў ля самага грузу», — сказаў прадстаўнік пагранведамства.

Паводле яго слоў, грузавік зарэгістраваны ў Беларусі, за яго рулём знаходзіўся грамадзянін Беларусі, паведамляе Delfi.
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце

У сталіцы Нідэрландаў пачаліся выпрабаванні аўтаномных электрычных судоў пад назвай Roboats («робалодкі»). Дзякуючы модульнай канструкцыі яны трансфармуюцца і адаптуюцца пад розныя задачы, перадае tjournal.ru

Так, робаты могуць перавозіць груз або пасажыраў, збіраць смецце па шляху руху і нават злучацца адзін з адным для фармавання плывучай інфраструктуры, напрыклад докаў або мастоў.

У аснове судна ляжыць электраплатформа з акумулятарам, рухальнай устаноўкай і сістэмамі кіравання, у тым ліку для аналізу вады ў рэальным часе. Арыентавацца ў прасторы дапамагаюць камеры з вуглом агляду ў 360° і лідары — як у беспілотных аўтамабілях.

Верхняя частка платформы ўзаемазамяняльная. Пасажырскі модуль абсталяваны сядзеннямі і змяшчае 5-6 чалавек. Час аўтаномнай працы — каля 10 гадзін, пры гэтым «робалодкі» падтрымліваюць бесправадную зарадку.
Жыхар Столінскага раёна прадаў унікальную машыну, а пасля пачаліся праблемы

Індывідуальны прадпрымальнік па рамонце аўтамабіляў купіў паасобку бітую машыну і кузаў. І з двух аўто зрабіў адзін. Пасля выгадна прадаў свой цудамабіль — ажно за $10500.

Але затым пакупніка спынілі даішнікі і аказалася, што дакументы не адпавядаюць марцы машыны. Мужчына запатрабаваў у «кулібіна» грошы назад, той аддаў, але на яго завялі крымінальную справу за падробку ідэнтыфікацыйнага нумара з мэтай збыту і збыт.

Суд вырашыў аштрафаваць прадпрымальніка на 70 базавых, а машыну — канфіскаваць. Але прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.
На таргах курс даляра дарос да 2,55 рубля. За два тыдні амерыканская валюта падаражэла на 11 капеек

На пачатку таргоў у Мінску 26 лістапада курсы даляра і еўра выраслі. Даляр падаражэў на 1,36 капейкі да 2,5530.

Амерыканская валюта расце з 10 лістапада, тады даляр пачынаў з 2,4350.

Еўра вырас адразу на 2,07 капейкі да 2,8693. Два тыдні таму еўра каштаваў 2,8012 — гэта быў гадавы мінімум.

Расійскі рубель сёння знізіўся на 1,86 капейкі да 3,3857 беларускага за 100 адзінак.

Таргі працягваюцца.

У пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871.