Суд над Эдуардам Пальчысам пачнецца 6 снежня
Працэс пачнецца а 10-й гадзіне ў Мінскім гарадскім судзе, судзіць блогера будзе Пётр Арлоў.
Дзеянні Эдуарда Пальчыса кваліфікаваныя следствам па наступных артыкулах КК РБ:
▪️ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
▪️ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
▪️ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
▪️ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

«Не ўяўляю, што цяпер можа зламаць». Інтэрв'ю з той самай парай, якая адсядзела за рэпосты ў прыватнай перапісцы 224 дні на дваіх
Настасся Крупеніч-Кандрацьева разам з мужам Сяргеем правялі за кратамі 224 дні на дваіх. З ліпеня іх бесперапынна судзілі за перасылку адно аднаму навінаў з «экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў».
Нечакана для ўсіх, хто сачыў за лёсам пары і для іх саміх, іх адпусцілі на пачатку лістапада, папярэдне асудзіўшы на чарговыя 15 сутак. Пасля гэтага пара амаль адразу пакінула Беларусь.
У інтэрв'ю @nashaniva маладыя людзі распавялі, што дапамагло ім перажыць гэтыя месяцы і як выпрабаванні іх змянілі.
▫️«Да мяне прад’яў у іх не было, адны мацюкі і абразы кшталту: «Чаму вы сюды прыпёрліся? Вы, айцішнікі, задралі, чаго вам не хапае. Валіце назад у сваю Польшчу. Такія, як вы, тут непатрэбныя».
▫️«Не з’ехаць з глузду дапамагала ўменне іранізаваць над сітуацыяй і падтрымка сукамернікаў».
▫️«Ëсць вялікая злосць на супрацоўнікаў міліцыіі, ЦІП. Яны павінны панесці пакаранне».
Чытайце цалкам

Пенсіянеру з-пад Маладзечна даішнікі падарылі флікер, а праз суткі яго насмерць збілі на трасе
Учора ўвечары недалёка ад вёскі Мойсічы на Маладзечаншчыне «Шэўрале» насмерць збіла 75-гадовага пенсіянера. Як аказалася, за суткі да трагедыі даішнікі падарылі мужчыну флікер, піша mlyn.by.
Тады пенсіянер таксама рухаўся з краю праезнай часткі. На яго склалі пратакол, але абмежаваліся толькі папярэджаннем. Інспектарка падарыла яму флікер і асабіста апранула на рукаво.
Але падчас смяротнага наезду мужчына быў без падоранага флікера.

Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
Фудблогер Павел «Кокобай» Крамар запосціў у сваім канале рэкламу клінікі жаночага здароўя, дадаўшы барадаты пахабны анекдот пра гінеколагаў і клітар, а таксама з’едлівы хэштэг «вагінны маркетынг». У каментарыях адразу пачаўся халівар і пра якасць рэкламы, і пра гінекалагічныя паслугі ў цэлым.
Заснавальніца клінікі публічна адказала Крамару, але яе допіс выдаліў інстаграм.
Хроніка канфлікту — па спасылцы

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Польскія памежнікі апублікавалі відэа, як сцвярджаецца, масавага прарыву мяжы нелегаламі
Палякі сцвярджаюць, што ў раёне Чарэмшы мяжу спрабавалі перайсці больш за 200 чалавек. У гэты час беларускія сілавікі дапамагалі ім, слепячы палякаў лазерамі і страбаскопамі.

Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Кубсаты, ці CubeSats — гэта маленькія прыстасаванні (аб’ёмам усяго некалькі літраў і вагой некалькі кілаграмаў), якія выкарыстоўваюцца для даследаванняў з космасу. Іх можна сабраць хутчэй і больш танна, чым традыцыйныя спадарожнікі, і цяпер на арбіце Зямлі лётаюць сотні такіх кубсатаў.
Што гэта такое і як кубсаты дапамагаюць чалавецтву?

У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых
У Славакіі з чацвярга ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн для ўсяго насельніцтва, у тым ліку тых, хто перахварэў на COVID-19 і прышчэпленых. У краіне зачыняюцца ўсе кафэ, а таксама крамы, акрамя тых, дзе прадаюцца прадукты першай неабходнасці, паведамляе Deutsche Welle.
Улады Славакіі лічаць крытычнай сітуацыю ў бальніцах, а таксама тое, што колькасць новых выпадкаў інфікавання кавідам за суткі дасягнула максімуму з пачатку пандэміі.
Людзям дазволена пакідаць сваё жыллё толькі для паходу ў бліжэйшую краму, школу, на працу або ў пункты вакцынацыі, тэставання, а таксама для атрымання медыцынскай дапамогі. Выгульваць сабак можна на адлегласці не больш за 500 метраў ад месца пражывання.
Урад абвясціў, што праз 10 дзён некаторыя меры могуць змякчыць для вакцынаваных.

«Ёсць небяспека, што праз год адменяць і малако, і грошы». Што не так са зменамі ў Працоўны кодэкс
Нядаўна Мінпрацы анансавала змены ў Працоўны кодэкс. Сярод іх — прапанова дазволіць на заводах замест малака атрымліваць грашовую кампенсацыю, чаргаваць працу ў офісе і дома.
Разбіраемся, ці ўсе змены на карысць работнікам. Што кажа пра іх кіраўнік незалежнага прафсаюза?
Чытайце па спасылцы

Жыхарка Барысаўскага раёна прадстаўлялася санітарным інспектарам і вымагала грошы ў крамах
У Барысаве ў суд перадалі крымінальную справу супраць 32-гадовай жанчыны, якая выдавала сябе за санінспектара і «штрафавала» крамы за адсутнасць антысэптыкаў і масак.
Таксама абвінавачаная прапаноўвала прадаўцам заплаціць ад 50 да 180 рублёў, абяцаючы ўзамен прывезці сродкі дэзінфекцыі.
Усяго ад дзеянняў жанчыны пацярпелі дзевяць прадпрымальнікаў і чатыры прадпрыемствы, сумарная шкода склала 1100 рублёў.
У сітуацыі прававога бязмежжа сталі часцей адбывацца сітуацыі, калі злачынцы прадстаўляюцца чыноўнікамі і міліцыянерамі.

Мігрант паказаў гуманітарную дапамогу: бляшанку з зацвілай тушонкай і пратэрмінаваныя вафлі. Каранік: пратэрмінаваных прадуктаў няма
Напярэдадні ў СМІ з'явілася фатаграфія мігранта ў лагістычным цэнтры «Брузгі», які дэманструе на камеру бляшанку з зацвілай тушонкай.
На здымку мігрант паказвае адкрытую бляшанку з зацвілай тушонкай і вафлі «Яшкіна». Тэрмін прыдатнасці на вафлях 19.11.2021.
Кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік пракаментаваў БелТА: «У дзень аб'ём выдачы даходзіць да 5 кг на чалавека. Узмоцнім і кантроль за захоўваннем прадуктаў бежанцамі. Пратэрмінаваных прадуктаў няма».

Былыя сілавікі заявілі, што знайшлі агента, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы «тэракта» да 25 сакавіка
Аб’яднанне былых сілавікоў апублікавала расследаванне пра спробу арганізаваць тэракт у Беларусі сёлета на Дзень Волі.
Нагадаем, 24 сакавіка ініцыятыва паведаміла, што ўлады рыхтуюць правакацыю — выбух на тэрыторыі аднаго з участкаў міліцыі. Ніякага выбуху ў выніку не было. Праз два дні ўлады заявілі, што прадухілілі арганізацыю некалькіх тэрактаў — выбухі каля дома ў Чыжоўцы ў Мінску і каля вайсковай часткі ў Барысаве.
Тады затрымалі аднаго чалавека, Вячаслава Малейчука, а справу за падрыхтоўку акта тэрарызму завялі на ўдзельнікаў аб’яднання былых сілавікоў і лідараў дэмакратычных сілаў: Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку.
На відэа допытаў Малейчук расказвае, што дзейнічаў не адзін, са знаёмым Яўгенам. Экс-сілавікі расказалі, што гэта за чалавек.
▪️Быў асуджаны за махлярства і павінен быў выйсці на волю толькі ў жніўні 2022 года.
▪️Прыняў іслам і трапіў пад кантроль ГУБАЗіК.

Наша Ніва
«Я добраахвотна прад'явіў усе грошы». За ўваход на 30 см у зялёны калідор аэрапорта ў пенсіянера канфіскавалі $61 тысячу Толькі за тое, што 65-гадовы мінчук ступіў за лінію зялёнага калідора, у яго канфіскавалі на карысць дзяржавы 61 тысячу даляраў. На судзе…
Мінскі гарадскі суд адмяніў рашэнне аб канфіскацыі $61 тысяч у пенсіянера, які на 30 см заступіў за лінію «зялёнага» калідора, піша @onlinerby.
На сённяшнім пасяджэнні адвакат Рачкоўскага заявіў, што раённым судом не былі ўлічаныя абставіны: у Рачкоўскага былі дакументы аб паходжанні грошай і ён меў намер, вусна заявіўшы пра гэта, іх дэклараваць. А правапарушэнне было здзейснена па неасцярожнасці.
Таксама не былі ўлічаныя звесткі аб асобе Рачкоўскага, яго сям'і і стане здароўя, гаворыцца ў скарзе.

Яшчэ адзін ваенкам стаў зоркай — камісар Віцебшчыны збірае мільёны праглядаў у тыктоку
Вайсковы камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін сабраў больш за 340 тысяч падпісчыкаў у сацыяльнай сетцы.
За год ягоныя відэа сабралі больш за 7 мільёнаў лайкаў, піша Мінабароны.
Раней зоркай быў камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў, які запомніўся «зараду энергіі і рашучасці» ад Лукашэнкі. Пасля ваенком прапаў з публічнага поля.

Мінскі электраманцёр перавёў перадаплату прастытутцы, але ў выніку застаўся і без кахання, і без грошай
У Мінску завялі крымінальную справу па факце махлярства. Яе акалічнасці «Мінск-Навінам» распавяла прэс-сакратарка СК Юлія Ганчарова.
37-гадовы электраманцёр захацеў скарыстацца сэкс-паслугамі і знайшоў аб’яву ў інтэрнэце. Падыходзячая кандыдатура па тэлефоне назвала толькі адрас дома і сказала, што сустрэне яго пасля таго, як кліент пералічыць грошы на картку. Калі мінчук ужо быў пад пад’ездам, яму прыйшлі ў смсцы рэквізіты карткі, на якую той адправіў 85 рублёў.
Аднак «жрыца кахання» сказала, што мужчына неўважліва прачытаў аб’яву і трэба перавесці 500 рублёў перадаплаты, якая пасля вернецца. У мінчука было толькі 225 рублёў, якія ён таксама перавёў. Але да яго так ніхто і не выйшаў. Не атрымаўшы жаданага, электраманцёр звярнуўся у міліцыю.
Пакуль аператыўнікі высветлілі толькі, што грошы пераводзіліся на картку расійскага банка.

Ноччу яны чуюць крыкі з лесу на невядомых мовах, брэх сабак і сігналізацыю. Як змянілася жыццё польскага памежжа
У польскай вёсцы за 8 км ад мяжы з Беларуссю нехта носіць гарачую ежу салдатам і моліцца за іх штовечар, а нехта рызыкуючы хавае мігрантаў у сваіх хлявах. Пра ўвядзенне надзвычайнага стану ў памежнай зоне ім пастаянна нагадваюць з узмацняльнікаў гуку вайсковыя машыны, якія раз’язджаюць па вёсцы.
З якой небяспекай сутыкаюцца мігранты і як рэагуюць палякі ў памежнай зоне?

Узламаны тэлеграм-канал «Радыё Свабода». У ім з’явіліся допісы са спасылкамі на праўладныя тэлеграм-каналы.
Наша Ніва
Узламаны тэлеграм-канал «Радыё Свабода». У ім з’явіліся допісы са спасылкамі на праўладныя тэлеграм-каналы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што адбываецца з тэлеграм-каналам «Радыё Свабода».
Наша Ніва
Што адбываецца з тэлеграм-каналам «Радыё Свабода».
Доступ да канала «Радыё Свабода» адноўлены.
«У мяне ён прабачэння не просіць, толькі ў дачкі». Жанчына з-пад Лепеля расказала, як яе з дзіцём ледзь не ўзарваў уласны муж
Скончылася расследаванне гучнай справы: пад Лепелем мужчына заклаў выбуховую прыладу ў машыну, на якой яго жонка ездзіла з дачкой. Такім чынам хацеў напалохаць і вярнуць жонку, якая падала на развод. Бяды не адбылося цудам, мужчыну затрымалі, у хуткім часе будзе суд.
«Наша Ніва» пагаварыла з жанчынай і яе сястрой. Што яны расказалі — чытайце па спасылцы.