Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Увага, пошук

Шукаем дальнабойшчыкаў, якія стаяць цяпер у чэргах на мяжы з Польшчай ці Літвой.

Калі гэта вы ці вашыя знаёмыя, напішыце нам у @nasa_niva_bot.
Жыллё для берасцейцаў, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, будуць будаваць у Жабінцы

Пра гэта паведаміў кіраўнік Брэста Аляксандр Рагачук.

«У найбліжэйшы час маем намер актывізаваць развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па розных кірунках з горадам-спадарожнікам Брэста Жабінкай. Адзін з першых кірункаў — будаўніцтва ў райцэнтры жылля для берасцейцаў, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў», — напісаў Рагачук у сваім тэлеграм-канале.

Адзначым, што Жабінка знаходзіцца ў 27 км ад Брэста.
Кіраўнік БПЦ Веніямін заклікаў ставіцца да мігрантаў як да «прышэльцаў»

«Да іх трэба ставіцца, як да «прышэльцаў». Менавіта так Стары Запавет заклікае ставіцца да ўсіх вандроўнікаў у нашым жыцці. Біблія кажа, што і мы прышэльцы на гэтай зямлі, як і многія бацькі нашыя. Таму ў адносінах да вандроўнікаў і прышэльцаў трэба праяўляць міласэрнасць і спачуванне, у складаную хвіліну іх падтрымаць і забяспечыць іх хлебам», — распавёў Веніямін у сераду падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску, піша Interfax.by.

Кіраўнік БПЦ адзначыў, што, згодна з рэлігійным вучэннем, усе людзі, пражыўшы жыццё на зямлі, будуць даваць свой адказ за ўласныя ўчынкі перад Богам, і заклікаў усіх, ад каго залежыць міграцыйны крызіс і лёсы людзей на мяжы, дапамагчы ім.
У мінскім Зялёным Лузе тралейбус наехаў на пешахода

ДТЗ адбылося сёння днём на вуліцы Мірашнічэнкі. На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі і медыкі.

Па папярэдняй інфармацыі, тралейбус наехаў на пешахода. Чытачы «Анлайнера» паведамляюць, што цела было накрыта.
У КДБ засталося менш за месяц, каб перадаць справу Эдуарда Бабарыкі ў пракуратуру

Эдуард Бабарыка быў затрыманы разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года. І калі Віктар Бабарыка ўжо асуджаны і адбывае пакаранне ў калоніі, то Эдуард усё яшчэ ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ. Па законе, ён можа быць пад вартай да суда максімум 18 месяцаў, якія заканчваюцца 18 снежня, гэта крайні тэрмін, калі следства павінна перадаць справу пракурору для накіравання ў суд. 

Бабарыку-малодшаму было выстаўленае абвінавачванне ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК — ад 3 да 7 гадоў зняволення згодна папярэдняй рэдакцыі кодэкса, якая дзейнічала на той момант). Гэта цяжкае злачынства. У такім выпадку, па законе, утрымліваць пад вартай могуць да 18 месяцаў (арт. 127 КПК), гэты тэрмін хутка скончыцца. Пасля справу павінны ці перадаць пракурору для накіравання ў суд, ці змяніць меру ўтрымання Эдуарду на тую, якая не будзе звязаная з абмежаваннем свабоды.
Наша Ніва
У мінскім Зялёным Лузе тралейбус наехаў на пешахода ДТЗ адбылося сёння днём на вуліцы Мірашнічэнкі. На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі і медыкі. Па папярэдняй інфармацыі, тралейбус наехаў на пешахода. Чытачы «Анлайнера» паведамляюць, што цела…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З’явілася відэа ДТЗ з удзелам тралейбуса ў Зялёным Лузе. У ім загінула 86-гадовая жанчына

Як бачна па кадрах, пешаходы пераходзілі вуліцу на зялёнае святло. Але тралейбус не спыніўся на чырвонае і збіў жанчыну, якая памерла на месцы здарэння.

Магчыма, у тралейбуса не спрацавалі тармазы.
«Вельмі амбіцыйны, хоча трапіць у генералы». Хто такі Віталь Казлоў, голас якога часта трапляе на злівы хакераў

Віталь Казлоў стаў сумнавядомай «зоркай» інтэрнэту, дзякуючы злівам аб'яднання хакераў, і бадай што рэкардсменам па ўжыванні слова «бл***». Голас, падобны да Казлова, гучыць на аўдыязапісе пра затрыманне Ціханоўскага, ён ёсць на скандальным абмеркаванні Чамаданавай. Кажуць, што яна сышла з пасады прэс-сакратара менавіта пасля апублічвання гэтага запісу.

Былыя калегі расказалі «Нашай Ніве» пра кар'ерны шлях першага намесніка УУС Мінаблвыканкама.

▪️«Казлоў рваўся праявіць сябе падчас разгону пратэстаў летам 2011-га, зразумеўшы, што гэта шанец запомніцца начальству».
▪️«Бывалі дні, калі ён працаваў па 12-14 гадзін. Гэта адбівалася: кіданне на падлогу папер, посуду, гэтая рыса яго характару раздражняла».
▪️«Зразумеўшы, якія якасці сёння ў цане ў начальства, ён хоча трапіць у генералы».

Чытайце па спасылцы
«Калі былі пытанні пра Расію, ён раздражняўся». Журналіст ВВС Стыў Розэнберг распавёў, як ён браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг у падкасце «Што гэта было?» падзяліўся сваімі ўражаннямі ад гутаркі з Лукашэнкам.

▫️«Ён пераходзіў з вы на ты, што было даволі дзіўна для мяне. Я не ведаю, гэта знак непавагі ці ён проста такі чалавек».
▫️«Фэйкі — гэта тое, што я бачыў у іх [беларускіх дзяржСМІ] версіі. Гэта значыць, яны змантавалі. Яны падзялілі па тэмах. І яны змантавалі мае пытанні разам. А потым «уключылі» яго. Гэта значыць, атрымаўся маналог Лукашэнкі, а не дыялог, які быў».
▫️«Мне здалося, што ў гэтым інтэрвʼю мы гаварылі пра дзве розныя краіны. У яго прадстаўленні Беларусь — гэта такая краіна, дзе ўсе яго любяць, і ўсё нармальна, усе ворагі і здраднікі ўжо ўцяклі або сядзяць і г. д.». 

Чытайце больш па спасылцы
Spiegel: у санкцыйным спісе ЕС будуць «Белавія», «Гродна Азот» і «Беларуснафта»

Нямецкае выданне сцвярджае, што азнаёмілася з канфідэнцыйным спісам кампаній, якія трапілі ў пяты пакет санкцый Еўрасаюза.

Таксама ў спісе беларуская кампанія «ОскарТур», а таксама турэцкія і сірыйскія арганізацыі, якія дапамагалі мігрантам прыбываць у Беларусь.

Spiegel прагназуе, што санкцыі будуць ухваленыя ў наступны панядзелак. А канчатковае рашэнне будзе прынята на нарадзе міністраў у канцы тыдня.
Агалошванне прысуду Мікалаю Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову адбудзецца 14 снежня у 14.00 на тэрыторыі СІЗА

Пра гэта паведаміла Марына Адамовіч, жонка Статкевіча.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента з 30-хвіліннай прамовай

Вось некаторыя цытаты:

▪️«Я ўдзячная ЕС за цвёрды адказ на абуральную выхадку Мінска, які пасадзіў еўрапейскі самалёт. У той момант Еўрасаюзам можна было сапраўды ганарыцца. І ўсё ж, быў бы адказ такім жа жорсткім, калі б на борце Ryanair не было грамадзян ЕС?»
▪️«Пакуль Еўропа працягвае сумнявацца, ідзе час — і гэты час незаконна асуджаных, забітых або выгнаных з краіны».
▪️«Як вы лічыце, ці разумеюць нас усе гэтыя беларусы, калі ім кажуць пра доўгія бюракратычныя працэсы ў ЕС і нюансы сусветнай палітыкі і дыпламатыі? Ці даюць беларусам надзею і ўпэўненасць заявы аб глыбокай заклапочанасці? Што на самой справе можа сказаць ЕС беларусам — забытаму ўсімі еўрапейскаму народу, які хоча таго ж, што маюць іншыя краіны Еўропы?»
▪️«Дапамажыце беларусам, каб яны змаглі дапамагчы Беларусі і Еўропе, каб мы маглі працягваць барацьбу за нашу і вашу свабоду».

Еўрапарламентарыі прамову Ціханоўскай віталі авацыяй.
Заўтра ў Ірак вернуцца больш за 100 мігрантаў

Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на свае крыніцы. Паведамляецца, што мігранты ўжо прыбываюць у мінскі аэрапорт, каб чакаць рэйс у транзітнай зоне.

Нагадаем, што раней адбыліся як мінімум два эвакуацыйныя рэйсы. 18 лістапада ўляцелі каля 430 чалавек, 22 лістапада — 118 чалавек.
МЗС Германіі ўзначаліць прыхільніца санкцый супраць Мінска і жорсткага курсу адносна Масквы

Партыі-ўдзельніцы будучага ўрада Германіі на чале з Олафам Шольцам дамовіліся аб падзеле пасад у кабінеце міністраў. МЗС Германіі ўзначаліць сустаршыня «зялёных» Аналена Бербак, паведамляе нямецкае тэлебачанне.

Бербак мае рэпутацыю жорсткага і паслядоўнага праціўніка аўтарытарызму.

Менавіта «зялёныя» былі найбольш актыўныя ў публічнай падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці на фоне палітычных рэпрэсій у нашай краіне. Яшчэ ў канцы мая Бербак заклікала пашырыць санкцыі ЕС супраць беларускіх уладаў і ўвесці штрафныя меры ў дачыненні да нафтавай галіны Беларусі.

Бербак (як і іншыя «зялёныя») адносіцца да Крамля досыць насцярожана. Напрыклад, яна не падтрымлівае запуск «Паўночнага патоку — 2». Увесну 2021 года, калі Расія ўзмацніла свой кантынгент на мяжы з Украінай, Бербак прапанавала ў адказ узмацніць ціск на Маскву. Крэмль нават спрабаваў перашкаджаць перадвыбарнай кампаніі Бербак з дапамогай кібератак.
10 нумар "Нашай гісторыі" ўжо ў дарозе да нашых падпісчыкаў па ўсёй краіне!

Для тых, хто не афармляў падпіску, нагадаем, дзе яго можна набыць: гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41–42 і 44–45, «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе), «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»), «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9). Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз knihi.by, kniganosha.by, mmkut.by, halijafy.by, ragna.by. Таксама мы ёсць у аддзелах прэсы розных гіпермаркетаў па ўсёй краіне.

А на 11 нумар яшчэ можна падпісацца праз просты і зручны сайт nashakrama.by — спяшайцеся!
Чаму шведы ядуць па кілаграме цукерак на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе

«Я штосуботы купляю па сем розных відаў цукерак», — хваліцца шведскі хлопчык у краме падчас традыцыйнага Лардагсгодзіса. Што гэта за традыцыя такая і чаму дзякуючы ёй у Швецыі дзеці маюць адны з найздаравейшых зубоў у Еўропе?

Што гэта за традыцыя, чытайце па спасылцы
Суддзя па справе журналісткі «Тутбай» пайшла на павышэнне

Суддзя Святлана Бандарэнка, якая разглядала справу «аб нуль праміле», працавала ў Маскоўскім раённым судзе Мінска, апошнім часам — намеснікам старшыні, займалася адміністратыўнымі і крымінальнымі справамі.

На якую пасаду перайшла суддзя і якімі справамі запомнілася — чытайце па спасылцы
Сёння ўвесь свет абляцела навіна: упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ер-міністрам Швецыі

Парламент гэтай краіны зацвердзіў на высокай пасадзе Магдалену Андэрсан. Але праз пару гадзін жанчына падала ў адстаўку: яе партнёр па кааліцыі пакінуў урад, а бюджэт, прапанаваны імі, не быў прыняты. Замест гэтага парламент прагаласаваў за бюджэт, складзены апазіцыяй.

«Я сказала спікеру, што хачу сысці ў адстаўку», — заявіла Магдалена Андэрсан журналістам, перадае Бі-бі-сі.
Іракская кампанія Iraqi Аirways адмяніла два рэйсы з Багдада ў Мінск, вылеты былі прызначаныя на 25 і 27 лістапада.

18 лістапада гэтая кампанія вывезла з Беларусі 430 іракскіх грамадзян, якія беспаспяхова спрабавалі трапіць у Еўрапейскі саюз.

З чым звязана адмена рэйсаў, у самой кампаніі не тлумачаць.
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+

У гэтым месяцы часопіс People вызначыў найсэксуальнейшага мужчыну 2021 года. Ім аказаўся дабрадушны, прыязны, сціплы 52-гадовы Пол Рад, вядомы многім дзякуючы «Чалавеку-мурашу», «Паляўнічым на прывідаў» і серыялу «Сябры».

За такім невідавочным рашэннем аўтарытэтнага часопіса стаіць выразная тэндэнцыя: аказваецца, жанчыны пачалі цаніць ветлівасць, ураўнаважанасць і такую патрэбную надзейнасць значна больш за пераменлівую жарсць і драму. Адпаведна, у фокус жаночай увагі сёння ўваходзяць новыя героі.

У чым шарм новых пяцідзесяцігадовых, чытайце ў матэрыяле.
Олаф Шольц на апошнім пасяджэнні дзейнага Кабінета міністраў ФРГ падарыў Ангеле Меркель метровы куст кізілу. У чым сімвалічнае значэнне такога падарунка?

Па-першае, кізіл трэба вырошчваць у «кіслай» глебе — па-нямецку sauer, што сугучна з прозвішчам мужа Меркель Іахіма Заўэра.

Па-другое, на кусце вырастуць чорныя ягады, а гэты колер сімвалізуе Хрысціянска-дэмакратычны саюз — родную партыю Меркель.