Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
З’явіўся набор паштовак з ілюстрацыямі і цытатамі Паўла Севярынца

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Вольга.

«Гляджу я на гэтыя паштоўкі, думаю пра свайго каштоўнага мужа і быццам чую, што ён кажа мне без словаў: «Нягледзячы ні на што, рабі сваю справу і вер у лепшае». І так аднойчы пераможаш», — піша Вольга Севярынец.

У набор уваходзяць 10 рознакаляровых паштовак з актуальнымі цытатамі з тэкстаў Паўла Севярынца з-за кратаў і малюнкамі беларускіх храмаў, якія ён дасылае сыну ў лістах. Памер паштоўкі 14,5х10,5 см, блізкі па фармаце да А6. Глянцавая ламінацыя з двух бакоў.

Каштуе адзін набор 10 рублёў. Замовіць можна па спасылцы.
Віталь Цыганкоў: У мігранцкай гісторыі Лукашэнка рызыкуе страціць рэшткі свайго электарату

Што павінны адчуваць прыхільнікі Лукашэнкі, якія дзесяцігоддзямі жывуць паняццямі «парадку», «чыстых вуліц» і «мірнага неба», назіраючы, як мігранты беспакарана разбураюць ходнікі і кідаюць камянямі ў паліцыю пры поўнай падтрымцы беларускіх сілавікоў?

Піша ў сваім блогу Віталь Цыганкоў.

Чытайце цалкам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Блогеры-музыканты запісалі партыі пад мяўканне ката, які смешна хлябтае малако, — трэк стаў вірусным

13 лістапада карыстальнік тыктока пад нікам MiMo злучыў разам некалькі музычных дуэтаў з катом, які хлябтае малако. Акампанемент пацешным гукам жывёлы склалі больш за дзясятак музыкантаў-аматараў: два клавішнікі, тры вакалісты, адразу некалькі духавых выканаўцаў.

Сам MiMo не музыка — ён проста сумясціў гэтыя ролікі ў паўнавартасную двуххвілінную кампазіцыю.

За тры дні кліп набраў амаль 6 мільёнаў праглядаў, а ў твітары — больш за 8,5 мільёна праглядаў.
Тры месяцы ў Мінску не рэгіструюць ІП

Вось ужо тры месяцы ў Мінску не рэгіструюць новых індывідуальных прадпрымальнікаў. За ўвесь гэты час знайшлося толькі адно афіцыйнае паведамленне аб спыненні рэгістрацыі. І з таго часу — цішыня.

Яшчэ ў жніўні бізнэс-саюзы звязалі гэта з будучымі зменамі сістэмы падаткаабкладання для «іпэшнікаў».

Чытайце далей
Міністр замежных спраў Эстоніі: Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам і знялі санкцыі ў абмен на спыненне міграцыйнага крызісу

Эва-Марыя Лійметс заявіла пра гэта ў эфіры эстонскага тэлебачання.

Лійметс сцвярджае, што гэта інфармацыя атрымана ў выніку тэлефоннай размовы паміж в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель і Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнік МЗС Эстоніі таксама лічыць, што новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі трэба ўвесці як мага хутчэй.
Жыхаркі дома ў Баранавічах другі год не могуць спакойна спаць з-за жаночага твару на сцяне

Другі год жыхаркі дома на вуліцы Наканечнікава не могуць жыць спакойна: на сцяне будынка скрозь бетон праступіла аблічча жанчыны. Абрысы вельмі выразныя, асабліва пасля дажджу, расказалі жыхары мясцовай раёнцы.

Жанчыны вельмі занепакоеныя гэтай з’явай. Да іх прыязджалі і спецыялісты аб'яднання «Космапошук», якія займаюцца даследаваннем анамальных з'яў, але дапамагчы нічым не змаглі, хоць і не выключаюць палтэргейста.

Каб паўплываць на сітуацыю, жанчыны спрабуюць розныя метады:

— Молімся, ставім свечкі, асвячаем кватэры і тую самую сцяну — нічога не дапамагае. <…> Мы выразна бачым яе, прычым у поўны рост яна з'яўляецца перад намі і ў яе відавочна не добрыя намеры. Чым мы ёй не дагадзілі? Лягу спаць — хапае за ногі, за рукі. Грукае ў сцяну, гучна плача, — кажа адна з жанчын.

Пенсіянеркі мяркуюць, што гэта несупакоеная душа жанчыны, якая памерла гвалтоўнай смерцю, і што да гэтага датычны мужчына.
Аднавіўся суд над Статкевічам, Лосікам, Ціханоўскім і яшчэ трыма палітвязнямі ў гомельскім СІЗА

Як піша Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, суд падыходзіць да заключнага этапу.

«Ты не павінна мець ніякіх ілюзій наконт гэтага «правасуддзя». Таму прымі спакойна гэтае яго прамежкавае, а потым і наступнае «рашэнні». Наша адказнасць за лёс краіны вымагае гэтага, бо іншыя варыянты прывядуць да ўжо вядомага кола падзей, да абрыдлай «рэал-паліцік». Толькі хто ж тут застанецца жыць, пакуль тое кола замкнецца. Значыць, трэба прыняць і вытрымаць, мая родная. Вельмі хвалююся за твой стан. Калі ласка, вытрымай», – цытуе Марына словы Мікалая з СІЗА.

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не вядома. Усім шасці фігурантам справы пагражае да 12–15 гадоў пазбаўлення волі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Якая абстаноўка ў «Брузгах»?

Польская памежная служба апублікавала новае відэа.

Учора тэрыторыю КПП ачапілі следчыя, цяпер там нікога няма. Каля пункта пропуску размяшчаюцца мігранты ў намётах.
Сёння ў 10.33 зноў быў адключаны ад сеткі аўтаматыкай першы энергаблок БелАЭС

Як піша БелЭнерга, праводзіцца дыягностыка і аналіз працы тэхналагічных сістэм.
«Гомельтранснафта» на трое сутак абмежавала прапампоўку нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў напрамку Польшчы з-за пазапланавага рамонту на адной з ветак трубаправода.

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін, піша ТАСС.

«З учорашняга дня «Гомельтранснафта» (Беларусь) пачала пазапланавы рамонт на адной з ветак магістральнага нафтаправода «Дружба», абмежаваўшы прапампоўку ў напрамку Адамавай Заставы (Польшча) меркавана на трое сутак, пры гэтым планавае заданне месяца не пераглядаецца», – сказаў ён.

Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мігранты, якія заставаліся каля «Брузгоў», пакідаюць лагер.
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па факце ўчорашніх падзей у «Брузгах»

Справа заведзена па артыкуле 128 КК «Злачынства супраць бяспекі чалавецтва», польскі бок абвінавачваецца ў масавых праявах жорсткасці, учыненых у сувязі з расавай і этнічнай прыналежнасцю.

Нагадаем, што следчы камітэт не завёў ніводнай справы па факце гвалту над грамадзянамі Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.
❗️Крыніцы: судзяць падпалкоўніка ваеннай разведкі, ён мог быць звязаны са злівамі размоў высокапастаўленых чыноўнікаў

У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць справу ў дачыненні да падпалкоўніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення Мінабароны Дзмітрыя Самсонава. Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у тым ліку «дзяржаўнай здрадзе». Самсонава затрымалі яшчэ ў 2020-м.

Крыніцы @nashaniva лічаць, што Самсонаў мог быць датычны да гучных зліваў перамоваў Эйсмант, Шакуты і Баскава восенню 2020-га

Чытайце далей
«Тут не будзе вострасацыяльных тэмаў». Onliner патлумачыў змены ў рэдакцыйнай палітыцы

Onliner — адно з нешматлікіх уцалелых недзяржаўных медыя ў Беларусі. Апошнім часам там паменела палітычных навін, а пасля яны наогул зніклі. Рэдакцыя распавяла, што адбываецца.

У звароце да чытачоў гаворыцца, што з раздзела «Людзі» знікнуць навіны. Ён працягне займацца гісторыямі звычайных людзей. У іншых раздзелах навіны застануцца.

З’явіцца раздзел «Лайфстайл» з артыкуламі пра здароўе, псіхалогію, адносіны, культуру і моду.

Летам з партала сышлі галоўны рэдактар Мікалай Казловіч і некалькі журналістаў. Пасля выбараў Onliner асвятляў акцыі пратэсту, аднак пасля палітычных навінаў амаль не засталося. Цяпер ад іх вырашана адмовіцца цалкам.
ЕС адмаўляецца канвертаваць 923 мільёны даляраў, выдзеленыя Беларусі МВФ

Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Жазэп Барэль у сваім лісце, піша ej.by.

Нагадаем, што ў жніўні 2021 года МВФ было прынята рашэнне аб размеркаванні спецыяльных правоў запазычання (SDR) сярод краін — удзельніц Міжнароднага валютнага фонду. Паводле яго краіны — удзельніцы МВФ атрымалі больш за 650 мільярдаў даляраў. Беларусі таксама дасталася 923 млн даляраў.

SDR — гэта не жывыя грошы, а рэзервовы актыў, які можна выкарыстоўваць у міжкраінавых разліках або для міжнацыянальных здзелак. Таксама SDR можна канвертаваць ў іншую, больш цвёрдую валюту. Цяпер ЕС не дапусціць абмену SDR, выдзеленыя МВФ Беларусі на еўра.
Наша Ніва
Міністр замежных спраў Эстоніі: Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам і знялі санкцыі ў абмен на спыненне міграцыйнага крызісу Эва-Марыя Лійметс заявіла пра гэта ў эфіры эстонскага тэлебачання. Лійметс сцвярджае, што гэта інфармацыя атрымана ў выніку…
Германія не прызнае Лукашэнку, але лічыць патрэбнымі перамовы з ім для аказання дапамогі мігрантам

Пра гэта заявіў у сераду на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў Штэфен Зайберт, піша ТАСС.

«Для таго, каб палепшыць гэтую гуманітарную сітуацыю для тысяч людзей, мае сэнс размаўляць з тымі, хто ў Мінску мае магчымасць змяніць становішча, нават калі гаворка ідзе пра кіраўніка, легітымнасць якога Германія і астатнія еўрапейскія краіны не прызнаюць», — сказаў ён.

«Таму канцлер правяла тэлефонную размову з Лукашэнкам — каб знайсці гуманітарныя шляхі, каб забяспечыць, напрыклад, доступ для Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў», — падкрэсліў Зайберт, адзначыўшы, што мігранты пачалі атрымліваць першую дапамогу на месцы.

«І яна правяла гэтую размову ў цеснай каардынацыі з Еўракамісіяй і пасля папярэдняй інфармацыі з боку важных партнёраў у рэгіёне», — сказаў Зайберт.