Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Разбітая падлога і страшная столь — студэнты гістфака паказалі, куды пераехалі. БДУ: «Гэта тэхнічныя памяшканні»

Гістфак БДУ на Чырвонаармейскай закрылі на рамонт. Студэнты пераехалі ў будынак на вуліцы Мендзялеева, 36. Па словах студэнтаў, новы будынак выглядае, мякка кажучы, не асабліва добра. Многія аўдыторыі патрабуюць рамонту.

Маладыя людзі даслалі «Нашай Ніве» фотаздымкі ўмоваў навучання.

Што на гэта адказваюць у БДУ, чытайце па спасылцы
Амбасада Ірака ў Маскве арганізуе эвакуацыю сваіх грамадзян з Беларусі

Пасольства Рэспублікі Ірак у Расійскай Федэрацыі арганізуе эвакуацыйныя рэйсы для іракскіх грамадзян, якія жадаюць вярнуцца з Беларусі ў Ірак.

Усіх, хто хоча выехаць з Беларусі ў Ірак ці патрапіць у спіскі для эвакуацыі, пасольства просіць патэлефанаваць у кансулят Іраку ці звязацца з прадстаўніцтвам гэтай краіны па электроннай пошце.

Тэлефон для сувязі з кансулятам Іраку +79652673377 (WhatsApp); 
e-mail кансуляту — cons@iqemb.ru.
«Нас вельмі шмат, і ідуць яшчэ». Што расказаў курд з лагера мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

Рэбазу, курду з Ірака, менш за 30 гадоў. Ён мае эканамічную адукацыю, на радзіме займаўся сістэмамі ацяплення. У Беларусь прыбыў у кастрычніку. Ужо трэці раз за месяц спрабуе трапіць з Беларусі ў Польшчу.

Ëн распавёў пра тое, што адбываецца ў эпіцэнтры памежнага крызісу, са стыхійнага лагера мігрантаў паблізу ад пункта пропуску Кузніца — Брузгі.

Чытайце па спасылцы
Наша Ніва
Затрымалі чэмпіёнку свету па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую Пра гэта паведамляе Фонд спартовай салідарнасці. Яе затрымалі ўчора пасля трэніроўкі прыкладна ў 16:30. Цяпер Раманоўская знаходзіцца ў Партызанскім РУУС. Пасля выбараў фрыстайлістка асудзіла…
Аляксандру Раманоўскую аштрафавалі на 90 базавых велічынь (2610 рублёў)

Пра гэта паведаміў Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

Спартоўку затрымалі ўчора пасля трэніроўкі. Як стала вядома, на яе быў складзены пратакол за «пікетаванне».
Былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба ў цяжкім стане з кавідам. Яму 42 гады

Вядомы ў мінулым футбаліст 42-гадовы Дзяніс Коўба трапіў у цяжкім стане ў рэанімацыю. «Прашу вашай малітвы за вельмі добрага чалавека, бацьку маіх дзяцей Дзяніса Коўбу. Ён знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі з дыягназам кавід», — паведаміла ў сваім інстаграме былая жонка футбаліста — фотамастачка Надзя Коўба.

Дзяніс Коўба гуляў за віцебскі «Лакаматыў», кіраваградскую «Зорку», чэшскую «Спарту», правёў 247 матчаў за самарскія «Крылы Саветаў» і 35 матчаў за зборную Беларусі.

У 2018 годзе ён вярнуўся ў Віцебск, дзе ўваходзіў у трэнерскі штаб мясцовай каманды, якая выступае ў чэмпіянаце Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
22-гадовы маладзён уцякаў на «Запарожцы» ад даішнікаў. Давялося страляць па колах

Кіроўца «Запарожца» праігнараваў патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні, у выніку пачалася пагоня. Як паведамілі ў перадачы «ЧП», пасля шматразовых патрабаванняў аб спыненні, даішнікі прынялі рашэнне выкарыстаць табельную зброю. Толькі пасля гэтага машына спынілася.

За стырном быў нецвярозы 22-гадовы жыхар Слуцкага раёна, які ніколі не атрымліваў пасведчання кіроўцы. Сёлета яго двойчы лавілі за стырном без правоў. Цяпер яму пагражае крымінальная адказнасць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Ціха, бл*!» Паглядзіце, як чалавек у вайсковай форме раздае прадукты мігрантам у лагеры ў Брузгах

На відэа бачна, як з фургона чалавек у форме раздае мігрантам ежу. За гэтым назіраюць іншыя сілавікі, якія спрабуюць не дапусціць цісканіну.
«Я добраахвотна прад'явіў усе грошы». За ўваход на 30 см у зялёны калідор аэрапорта ў пенсіянера канфіскавалі $61 тысячу

Толькі за тое, што 65-гадовы мінчук ступіў за лінію зялёнага калідора, у яго канфіскавалі на карысць дзяржавы 61 тысячу даляраў. На судзе было пацверджана, што ён не меў ніякага намеру незаўважна праслізнуць праз яго. Але суд вырашыў іначай.

Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Невядомы мужчына абураецца тым, што мігранты высякаюць дрэвы ў памежнай зоне.
Міліцыя заявіла пра затрыманне топ-менеджараў МТЗ і БелАЗ

МУС сцвярджае, што затрыманыя атрымлівалі хабары за перамогі ў тэндарах на пастаўку каштоўнага абсталявання. Хабары маскіраваліся пад фіктыўныя дамовы займу і куплі-продажу нерухомасці.

Затрыманыя сямёра фігурантаў. Канфіскавана каля 100 тысяч даляраў.
«Адабралі акуляры, хаця ў яго на адным воку -21, а на другім -19». Мінчука затрымалі пасля вяртання з заробкаў

Настаўнік гісторыі 37-гадовы Артур Эшбаеў прыехаў з заробкаў у Польшчы. Праз пару дзён, 5 лістапада, яго затрымалі па 342 артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Ён зараз знаходзіцца ў ІЧУ.

«Там у яго адабралі акуляры, хаця на адным воку -21, на другім -19. Ён зусім нічога не бачыць, чалавеку нават з сярэднім зрокам немагчыма зразумець, як гэта. Акуляры выдаюць, толькі калі трэба падпісаць нейкую паперку, пры гэтым яго абвінавачваюць па фота з інтэрнэту», — расказалі @nashaniva сваякі.
Цяжарная бежанка з лагера на мяжы страціла дзіця

Інфармацыю пацвердзіў начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксей Шчарбінскі. 

Ён сцвярджае, што ў бальніцу Гродзенскай вобласці звярнулася цяжарная грамадзянка Ірака. «На жаль, нягледзячы на ўсе прынятыя дзеянні, спецыялістам не ўдалося выратаваць дзіця: была дыягнаставана гібель плода ва ўлонні. Сама жанчына знаходзіцца ў стабільным стане і атрымлівае ўсю неабходную дапамогу», — сказаў прадстаўнік ведамства.
«Хацела дзяцей мігрантаў пасяліць у сябе — не пусцілі»

@nashaniva пагаварыла з жыхаркай аднаго з пасёлкаў, якія знаходзяцца побач з памежным пераходам «Брузгі — Кузніца», дзе некалькі тысяч мігрантаў спрабуюць трапіць на тэрыторыю Польшчы.

"Не даязджаючы да запраўкі, што побач з мяжой, я натыкнулася на ачапленне: многа народу — і памежнікі, і ў штацкім, і міліцыя", — падзялілася жанчына.

"У мяне праверылі дакументы: каб трапіць у памежную зону, мусіць быць польская віза ці адмысловы пропуск.

Гэтага ў мяне не было. Таму памежнікі прагарталі дакументы, чамусьці праверылі мой тэлефон і адмовілі. Сказалі: памежная зона, вам нельга, у вас візы няма, — расказала суразмоўца. — Я спытала, чаму нельга праехаць. Я ж хачу дапамагчы! Адказалі: нельга — і ўсё.

Я спрабавала тлумачыць, што магу ўзяць да сябе людзей, натапіць грубку, накарміць-напаіць, але ніхто не стаў са мною гаварыць, загадалі з’язджаць».

Увесь аповед чытайце па спасылцы
Схему, па якой акцыі «Беларусбанка» маглі даваць сотні працэнтаў прыбытку, прыкрылі

15 лістапада пройдзе пазачарговы сход акцыянераў, на якім у парадку дня пытанне аб адмене ранейшага рашэння акцыянераў аб пераводзе акцый банка.

Іншымі словамі, прапануецца закрыць схему ўзбагачэння топ-менеджараў банка праз канвертацыю звычайных акцый банка ў прывілеяваныя, якія таргуюцца ў разы даражэй.

Мы ўжо ў дэталях апісвалі сэнс схемы: «Беларусбанк» прадаваў па 18 капеек акцыі, якія маглі купіць толькі супрацоўнікі.

Праз два гады валодання гэтыя акцыі можна было прадаць шматкроць даражэй — па 3,5-5 рублёў за штуку, пры ўмове пераводу іх у разрад «прывілеяваных».

Працэс прыняцця рашэння быў непразрыстым, а асноўнымі скупшчыкамі акцый былі топ-менеджары банка.
«Забралі пасля нарады ў дырэктара». Што вядома пра затрыманне топаў на МТЗ?

За хабары затрыманы топ-менеджары МТЗ і БелАЗа. МУС паведамляе пра семярых фігурантаў справы.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», сярод затрыманых на МТЗ — два намеснікі дырэктара і галоўны тэхнолаг. Прыйшлі па іх 29 кастрычніка.

Што вядома яшчэ — чытайце па спасылцы
Што адбывалася 11 лістапада на беларуска-польскай мяжы? Сабралі галоўныя матэрыялы па тэме за сёння

🔺Жыхарам лагера падвезлі некалькі машын дроў, каб яны не высякалі дрэвы для вогнішчаў у навакольных лясах. Таксама невялікія фургоны прывезлі запасы харчу.

🔺Польскае выданне Oko.pl напісала, што ў лагеры мігрантаў ад пераахаладжэння памёр 14-гадовы хлопчык. У Памежным камітэце абверглі гэтую інфармацыю.

🔺Лагер бежанцаў наведаў прадстаўнік ААН у Беларусі Мулусеу Мамо, ён прапанаваў мігрантам папрасіць часовага прытулку ў Мінску або добраахвотна вярнуцца дадому.

🔺Амбасада Ірака ў Маскве паведаміла, што арганізуе эвакуацыю сваіх грамадзян з Беларусі.

🔺Меркель зноў пазваніла Пуціну для абмеркавання мігранцкага крызісу ў Беларусі.

🔺У Мінздароўя пацвердзілі, што цяжарная бежанка з лагера на мяжы страціла дзіця.

🔺Пад пагрозай магчымых санкцый кампанія Turkish Airlines паведаміла, што перастане вазіць у Мінск грамадзян Ірака, Сірыі і Емена.

🔺«Самі падышлі і прапанавалі 500 даляраў». Таксісты расказваюць, як падвозяць мігрантаў да мяжы

🔺«Нас вельмі шмат, і ідуць яшчэ». Што расказаў курд з лагера мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

🔺«Хацела дзяцей мігрантаў пасяліць у сябе — не пусцілі». Гісторыя пра тое, як мясцовая жыхарка спрабавала дапамагчы бежанцам
У гадавіну гібелі Рамана Бандарэнкі яго мама Алена пакінула шчымлівы допіс пра сына і апублікавала яго дзіцячыя фота

«Я благодарна Вселенной за сына. Честного, смелого, благородного, настоящего защитника и гражданина своей страны. За то, что ты выбрал именно меня быть твоей мамой.

Для меня это большая честь.

И пусть твой жизненный путь в земном мире оказался недлинным, он был ярким, насыщенным и оставил свой след в сердцах многих людей, таких же честных, смелых и благородных.

Спи спокойно и жди нас долго. А я сделаю всё, чтобы правда восторжествовала».