Так цяпер выглядае іспанскі востраў Пальма ў Канарскім архіпелагу пад шчыльным слоем попелу ад вулкана Кумбрэ-В'еха.
Вывяржэнне на выспе пачалося 19 верасня, вулкан не суцішыўся да гэтага часу, апошні раз ён прачынаўся 50 год таму — у 1971-м.
Фота Emilio Morenatti.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра немагчымасць выкарыстання сваіх каналаў для міжнароднага вышуку экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай у эфіры праграмы "Гэта іншае" на "Беларусь-1":
"Пасля вывучэння прадстаўленых намі матэрыялаў было прынята рашэнне спецыяльнай рабочай групай — структурным падраздзяленнем Генеральнага сакратарыята Інтэрпала аб немагчымасці выкарыстання каналаў Інтэрпала для вышуку дадзенай грамадзянкі".
Як Інтэрпал — арганізацыя, што спрыяе правасуддзю — стала дапамагаць таталітарным рэжымам

Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што Ірак запускае эвакуацыйныя рэйсы з Беларусі
Пра гэта паведаміў міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.
«Многія іракцы хочуць вярнуцца з Беларусі дадому. Прычынай стаў факт шматразовых няўдалых спробаў перайсці польскую мяжу і лагістычныя праблемы з размяшчэннем мігрантаў у Беларусі. Важнай прычынай з'яўляецца таксама паніжэнне тэмпературы ў краіне», — напісаў Жарын.
Раней Германія заяўляла, што дамовілася з Іракам аб спыненні палётаў мігрантаў з Ірака ў Беларусь. Праблему нелегальнай міграцыі абмяркоўвала кіраўніцтва ірацкага Курдыстана з амбасадарам Беларусі ў Іраку.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак, 2 лістапада. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Страйк Шродынгера? Як прайшоў першы дзень анансаванай забастоўкі і чаго чакаць далей
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды (праз VPN)
Белгідрамет перастаў атрымліваць звесткі ад брытанскай мадэлі прагназавання надвор’я UKMET. Што будзе з прагнозамі?
«Учорашняе затрыманне звязанае з даўнім вышукам». Адпусцілі затрыманага ў Расіі беларускага хакера Паўловіча
«Падселі на беларускую арахісавую пасту». Пара з Мінска аб’яднала фермераў і расказвае пра іх усім беларусам
Мільёнам амерыканцаў дазволілі цуда-тэрапію ад кавіду. Што пра яе вядома?
«Тых, хто не хаваў сваіх поглядаў, часта вадзілі да псіхолагаў». Беларусы расказалі, як служылася ў войску пасля выбараў
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У хакейным «Дынама» вірус — каманда гуляла без чвэрці хакеістаў, а трэнер на прэс-канферэнцыі быў без маскі і кашляў
Прэс-служба адмаўляе, што справа ў кавідзе.
Учора мінскае «Дынама» саступіла маскоўскім аднаклубнікам з лікам 3:7. Такая буйная параза была звязана ў тым ліку і з недахопам гульцоў — на лёд у мінчукоў выйшла толькі 14 палявых гульцоў (звычайна гуляюць у чатыры пяцёркі).
Пасля гульні прэс-служба заявіла, што частка гульцоў адчула недамаганне і не змагла згуляць. Аднак ўсе здалі ПЛР-тэсты, і іх вынікі аказаліся адмоўнымі. На прэс-канферэнцыі галоўны трэнер сказаў, што ў ягонай камандзе «вірус». Варта адзначыць, што Крэйг Вудкрафт кашляў і быў без маскі.

У Віцебску ў лістападзе знайшлі цалкам зялёныя дрэвы. Інжынер батанічнага сада патлумачыла, у чым прычына
Пра незвычайную знаходку пішуць «Віцьбічы». Як бачна на відэа, побач з голымі дрэвамі стаіць цалкам зялёнае.
— Гэта звыклая для нас звычайная канадская таполя, — растлумачыла інжынер садова-паркавага будаўніцтва батанічнага сада ВДУ Дар'я Александровіч. — Мяркую, улетку з-за моцнай засухі дрэва запала ў стан супакою. Калі ж стала дастаткова вільгаці, у жніўні-верасні, яно пачало інтэнсіўна нарошчваць лістоту. Кончыкі маладых галінак не паспелі здранцвець. Пышная зялёная крона ў такую пару года кажа пра тое, што гэтая таполя фізіялагічна не гатовая да зімы.
Для расліны гэта небяспечна абмарожваннем кончыкаў галін у моцныя маразы.

Электрамеханік, які абажае пекчы булачкі. Даведаліся, хто хаваецца пад касцюмам Метровіча
23-гадовы Аляксей Пястрак займаецца абслугоўваннем сістэм ацяплення і кандыцыянавання мінскага метро. А калі таго патрабуюць абставіны, электрамеханік апранае на сябе касцюм Метровіча і пераўтвараецца ў героя падземкі, які і пра маскі нагадае, і з’ездзіць павесяліць дзетак у інтэрнат.
Расказваем падрабязней пра таго, хто стаіць за адным з самых папулярных айчынных персанажаў.
Чытайце па спасылцы

МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Белсат» экстрэмісцкім фарміраваннем.
Памёр самы вядомы фельчар Беларусі Сяргей Шклярэўскі. Ён аддаў медыцыне больш за 70 гадоў
Памёр загадчык фельчарска-акушэрскага пункта вёскі Покрашава Слуцкага раёна, герой сацыялістычнай працы і ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці Сяргей Іванавіч Шклярэўскі. Яму было 93 гады.
Бесперапынны стаж працы легенды беларускай медыцыны — больш за 70 гадоў.

Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком затрымаўся з-за паведамлення аб мініраванні будынка суда
Пасля чатырох месяцаў у Мінскім гарадскім судзе сёння мусіў аднавіцца суд над Мікалаем Дзядком. 6 ліпеня па справе прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, якая праводзілася гэтыя месяцы.
Але суд не пачаўся праз паведамленне аб мініраванні будынка суда, піша @viasna96. Цяпер там працуюць сапёры.
На першых пасяджэннях анархіст заяўляў пра катаванні: «Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай».
UPD. Будынак праверылі, людзей запускаюць унутр.

❕Увага, пошук!
З’явілася інфармацыя, што сёння розныя аб’екты гандлю будуць правяраць на наяўнасць налепак аб выкананні масачнага рэжыму.
Калі з праверкай наконт масак завіталі і да вас, раскажыце пра гэта нам у чат-бот @nasa_niva_bot
З’явілася інфармацыя, што сёння розныя аб’екты гандлю будуць правяраць на наяўнасць налепак аб выкананні масачнага рэжыму.
Калі з праверкай наконт масак завіталі і да вас, раскажыце пра гэта нам у чат-бот @nasa_niva_bot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З'явілася відэа з суда над Дзядком
Нагадаем, што пасяджэнні працягнуліся пасля трохмесячнага перапынку.

Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку прысудзілі 3 гады калоніі
Яго памочніцы Таццяне Ласіцы прысудзілі два з паловай гады, паведамляе @viasna96.
Праваабаронцаў затрымалі ў студзені, а працэс над імі пачаўся ў верасні. Іх прызналі вінаватымі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Пракурор запрасіў для абодвух па тры гады пазбаўлення волі.
Разам з імі па справе праходзіла таксама валанцёрка «Вясны» Марыя Тарасенка, але перад абвяшчэннем прысуду жанчына з’ехала з Беларусі.

Па Лепельшчыне бегае чупакабра? Мясцовы жыхар злавіў дзіўнага звера, хацеў завезці спецыялістам, але жывёла збегла
Жыхарка аграгарадка Стаі знайшла ў цяпліцы на ўчастку невядомага звера, піша лепельская раёнка. Яна звярнулася да суседа, які працаваў у лясной гаспадарцы і папрасіла агледзець знаходку.
Мужчына быў у шоку, калі пабачыў жывёлу: яна вяла сябе зусім спакойна і яе можна было ўзяць на рукі. Аднак было бачна, што гэта не сабака і не кот. Доўгі хвост без поўсці, як у пацука, даўгія кіпцюры. Ад звера пахла ці то салёнай рыбай, ці то гніллю.
Вясковец вырашыў звярнуцца да спецыялістаў. Паклаў жывёлу ў мяшок і прынёс у нежылы дом. Вярнуўся праз 20 хвілін — а звер да таго моманту ўжо збег.
Цяпер мясцовыя гадаюць, хто гэта быў: чупакабра, хворы сабака ці янот альбо нешта іншае.

У Ляхавіцкім раёне арганізавалі туры па зборы журавін
Пра незвычайную магчымасць для турыстаў піша БелТА. Ягадныя туры на выхадных арганізуе фізкультурна-спартыўны клуб Ляхавіцкага раёна. За ягадамі турысты адпраўляюцца невялікай групай у суправаджэнні гіда, які добра ведае мясцовасць. На збор журавін адводзіцца некалькі гадзін.
Зборшчыкаў загадзя інфармуюць, як трэба быць апранутымі і без чаго не абысціся ў лесе. Напрыклад, трэба паклапаціцца пра цёплае адзенне і высокія гумавыя боты, узяць з сабой ежу і ваду, зараджаны тэлефон.

Наша Ніва
З'явілася відэа з суда над Дзядком Нагадаем, што пасяджэнні працягнуліся пасля трохмесячнага перапынку.
Для анархіста Мікалая Дзядка пракурор запрасіў 5 гадоў калоніі
Пра гэта паведамляе @viasna96.
Пракурор Антон Цюменцаў у судовых спрэчках заявіў, што віна Мікалая Дзядка цалкам даказаная.