У Лідзе васьмігадовы хлопчык з’еў селядзец і трапіў у рэанімацыю
Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь-4».
Дзіця з'ела марынаваны ў хатніх умовах селядзец. З батулізмам хлопчыка шпіталізавалі ў рэанімацыю Гродзенскай дзіцячай бальніцы. Амаль чатыры тыдні ён знаходзіўся на лячэнні, яму давялося ўводзіць спецыяльную сыроватку. Цяпер ягонаму жыццю нічога не пагражае.

«Тых, хто не хаваў сваіх поглядаў, часта вадзілі да псіхолагаў». Беларусы расказалі, як служылася ў войску пасля выбараў
Служба ў войску Івана ды Мацвея прыйшлася якраз на выбарчы і поствыбарчы перыяды. Хлопцы расказваюць, што ў гэты час узмацнілася «ідэалагічнае выхаванне». Часам прыёмы былі досыць нечаканымі.
📍«Я асабіста сказаў, што на ўсе палітычныя пытанні я адказваць не буду. І мне адказалі, што, значыць, я хадзіў на пратэсты».
📍«Калі выйшаў фільм пра здрадніка ў спецслужбах, яго месяц круцілі ў нас па тэлевізары. Прычым гучнасць не ніжэйшая за палову».
📍«Потым выйшаў фільм “Забіць прэзідэнта“. Мы таксама яго глядзелі. Адмовіцца не маглі: загад ёсць загад. Прытым адцягвацца альбо спаць таксама забаранялі».
📍«Перад галасаваннем нас збіралі на выступ даверанай асобы дзейнага прэзідэнта, ён прапаноўваў галасаваць за Лукашэнку. Абяцалі, што іншыя кандыдаты ў прэзідэнты таксама выступяць у нас, але гэтага так і не адбылося».
Увесь матэрыял чытайце па спасылцы

Наша Ніва
Google заблакаваў ютуб-канал Следчага камітэта «Акаўнт Google адключаны ў адпаведнасці з нашымі правіламі датычна абмежавання экспарту і прымянення санкцый і не можа быць адноўлены», — сказана ў паведамленні кампаніі, якое апублікаваў сам СК. Мяркуючы па…
Стала вядома, што былі заблакаваны Youtube-каналы ўсіх кампаній і арганізацый, якія трапілі пад амерыканскія санкцыі: і табачнай фабрыкі "Нёман", і "Нафтана", і "Дана Холдынгс", і "Белшыны", і "Беларуськалія", і абласных упраўленняў унутраных спраў.
Так цяпер выглядае іспанскі востраў Пальма ў Канарскім архіпелагу пад шчыльным слоем попелу ад вулкана Кумбрэ-В'еха.
Вывяржэнне на выспе пачалося 19 верасня, вулкан не суцішыўся да гэтага часу, апошні раз ён прачынаўся 50 год таму — у 1971-м.
Фота Emilio Morenatti.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра немагчымасць выкарыстання сваіх каналаў для міжнароднага вышуку экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай у эфіры праграмы "Гэта іншае" на "Беларусь-1":
"Пасля вывучэння прадстаўленых намі матэрыялаў было прынята рашэнне спецыяльнай рабочай групай — структурным падраздзяленнем Генеральнага сакратарыята Інтэрпала аб немагчымасці выкарыстання каналаў Інтэрпала для вышуку дадзенай грамадзянкі".
Як Інтэрпал — арганізацыя, што спрыяе правасуддзю — стала дапамагаць таталітарным рэжымам

Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што Ірак запускае эвакуацыйныя рэйсы з Беларусі
Пра гэта паведаміў міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.
«Многія іракцы хочуць вярнуцца з Беларусі дадому. Прычынай стаў факт шматразовых няўдалых спробаў перайсці польскую мяжу і лагістычныя праблемы з размяшчэннем мігрантаў у Беларусі. Важнай прычынай з'яўляецца таксама паніжэнне тэмпературы ў краіне», — напісаў Жарын.
Раней Германія заяўляла, што дамовілася з Іракам аб спыненні палётаў мігрантаў з Ірака ў Беларусь. Праблему нелегальнай міграцыі абмяркоўвала кіраўніцтва ірацкага Курдыстана з амбасадарам Беларусі ў Іраку.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак, 2 лістапада. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Страйк Шродынгера? Як прайшоў першы дзень анансаванай забастоўкі і чаго чакаць далей
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды (праз VPN)
Белгідрамет перастаў атрымліваць звесткі ад брытанскай мадэлі прагназавання надвор’я UKMET. Што будзе з прагнозамі?
«Учорашняе затрыманне звязанае з даўнім вышукам». Адпусцілі затрыманага ў Расіі беларускага хакера Паўловіча
«Падселі на беларускую арахісавую пасту». Пара з Мінска аб’яднала фермераў і расказвае пра іх усім беларусам
Мільёнам амерыканцаў дазволілі цуда-тэрапію ад кавіду. Што пра яе вядома?
«Тых, хто не хаваў сваіх поглядаў, часта вадзілі да псіхолагаў». Беларусы расказалі, як служылася ў войску пасля выбараў
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У хакейным «Дынама» вірус — каманда гуляла без чвэрці хакеістаў, а трэнер на прэс-канферэнцыі быў без маскі і кашляў
Прэс-служба адмаўляе, што справа ў кавідзе.
Учора мінскае «Дынама» саступіла маскоўскім аднаклубнікам з лікам 3:7. Такая буйная параза была звязана ў тым ліку і з недахопам гульцоў — на лёд у мінчукоў выйшла толькі 14 палявых гульцоў (звычайна гуляюць у чатыры пяцёркі).
Пасля гульні прэс-служба заявіла, што частка гульцоў адчула недамаганне і не змагла згуляць. Аднак ўсе здалі ПЛР-тэсты, і іх вынікі аказаліся адмоўнымі. На прэс-канферэнцыі галоўны трэнер сказаў, што ў ягонай камандзе «вірус». Варта адзначыць, што Крэйг Вудкрафт кашляў і быў без маскі.

У Віцебску ў лістападзе знайшлі цалкам зялёныя дрэвы. Інжынер батанічнага сада патлумачыла, у чым прычына
Пра незвычайную знаходку пішуць «Віцьбічы». Як бачна на відэа, побач з голымі дрэвамі стаіць цалкам зялёнае.
— Гэта звыклая для нас звычайная канадская таполя, — растлумачыла інжынер садова-паркавага будаўніцтва батанічнага сада ВДУ Дар'я Александровіч. — Мяркую, улетку з-за моцнай засухі дрэва запала ў стан супакою. Калі ж стала дастаткова вільгаці, у жніўні-верасні, яно пачало інтэнсіўна нарошчваць лістоту. Кончыкі маладых галінак не паспелі здранцвець. Пышная зялёная крона ў такую пару года кажа пра тое, што гэтая таполя фізіялагічна не гатовая да зімы.
Для расліны гэта небяспечна абмарожваннем кончыкаў галін у моцныя маразы.

Электрамеханік, які абажае пекчы булачкі. Даведаліся, хто хаваецца пад касцюмам Метровіча
23-гадовы Аляксей Пястрак займаецца абслугоўваннем сістэм ацяплення і кандыцыянавання мінскага метро. А калі таго патрабуюць абставіны, электрамеханік апранае на сябе касцюм Метровіча і пераўтвараецца ў героя падземкі, які і пра маскі нагадае, і з’ездзіць павесяліць дзетак у інтэрнат.
Расказваем падрабязней пра таго, хто стаіць за адным з самых папулярных айчынных персанажаў.
Чытайце па спасылцы

МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Белсат» экстрэмісцкім фарміраваннем.
Памёр самы вядомы фельчар Беларусі Сяргей Шклярэўскі. Ён аддаў медыцыне больш за 70 гадоў
Памёр загадчык фельчарска-акушэрскага пункта вёскі Покрашава Слуцкага раёна, герой сацыялістычнай працы і ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці Сяргей Іванавіч Шклярэўскі. Яму было 93 гады.
Бесперапынны стаж працы легенды беларускай медыцыны — больш за 70 гадоў.

Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком затрымаўся з-за паведамлення аб мініраванні будынка суда
Пасля чатырох месяцаў у Мінскім гарадскім судзе сёння мусіў аднавіцца суд над Мікалаем Дзядком. 6 ліпеня па справе прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, якая праводзілася гэтыя месяцы.
Але суд не пачаўся праз паведамленне аб мініраванні будынка суда, піша @viasna96. Цяпер там працуюць сапёры.
На першых пасяджэннях анархіст заяўляў пра катаванні: «Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай».
UPD. Будынак праверылі, людзей запускаюць унутр.

❕Увага, пошук!
З’явілася інфармацыя, што сёння розныя аб’екты гандлю будуць правяраць на наяўнасць налепак аб выкананні масачнага рэжыму.
Калі з праверкай наконт масак завіталі і да вас, раскажыце пра гэта нам у чат-бот @nasa_niva_bot
З’явілася інфармацыя, што сёння розныя аб’екты гандлю будуць правяраць на наяўнасць налепак аб выкананні масачнага рэжыму.
Калі з праверкай наконт масак завіталі і да вас, раскажыце пра гэта нам у чат-бот @nasa_niva_bot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З'явілася відэа з суда над Дзядком
Нагадаем, што пасяджэнні працягнуліся пасля трохмесячнага перапынку.