Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Палітзняволены Ігар Лосік, які знаходзіцца пад вартай у гомельскім СІЗА, даслаў жонцы 17 букетаў кветак

Пра гэта Дар’я Лосік распавяла ў інстаграме:

«Усё пачалося ў 8:44 са званка ў дамафон. Я паглядзела на гадзіннік і падумала, што для ператрусу ўжо позна».

Арганізаваць сюрпрыз палітвязню дапамаглі розныя людзі: яны дасылалі кветкі ў розны час з запіскамі з прызнаннямі ў каханні ад Ігара.
Чыноўнікі прапаноўваюць захады, каб скараціць долю імпартных прадуктаў да 14%. МАРГ баіцца росту цэн і напружанасці

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб мерах па ўдасканальванні дзяржаўнага рэгулявання спажывецкага рынку».

Адна з галоўных прапаноў указа — гэта ўвядзенне мінімальнай долі продажу айчынных тавараў. Мэта — скарачэнне колькасці імпарных прадуктаў на паліцах беларускіх крамаў.

Таксама праект прадугледжвае скарачэнне бонусаў для рознічнага гандлю і ўвядзенне дадатковых штрафаў.

Чытайце болей па спасылцы
На фудкорце ГЦ «Галерэя» памёр чалавек

Факт смерці пацвердзілі ў міліцыі, на месцы працуюць следчыя.

Па папярэдняй інфармацыі, памёр адзін з замежных грамадзян, якіх беларускія чыноўнікі называюць «турыстамі».

На відэа: фудкорт «Галерэі», дзе сядзяць дзясяткі замежнікаў, прыступкі гандлёвага цэнтра і цела памерлага на фудкорце.
Палітзняволеная маці пяці дзяцей: «Дзень маці мне памятны тым, як мне не далі слова»

Ад палітзняволенай мамы пяці дзяцей Вольгі Залатар прыйшлі чарговыя лісты.

Чытайце болей па спасылцы
Тыкток з беларускім смакам: сабралі для вас падборку цікавых айчынных каналаў, за праглядам якіх можна бавіць вечары

TikTok уваходзіць у дзясятку самых наведвальных сацсетак у свеце, і колькасць актыўных карыстальнікаў працягвае расці. Папулярнасць тлумачыцца прастатой і зручнасцю.

Акрамя таго, у тыктоку вельмі шмат забаўляльнага кантэнту, а людзі вельмі стаміліся ад негатыву (каранавірус, смерці, палітычныя канфлікты). Таму сюды аўдыторыя прыходзіць «пазаліпаць» і крыху развеяцца.

Cклалі для вас падборку цікавых і змястоўных каналаў, якія вядуць беларусы пра Беларусь.

Чытайце болей па спасылцы
Цяжарнасць і кавід: вось што варта ведаць

Калі цяжарная жанчына хварэе на кавід, вірус уплывае не толькі на яе здароўе, але і на арганізм будучага дзіцяці.

Што вядома навуцы на гэтую тэму? Мы сабралі важныя факты пра кавід і цяжарнасць.

Чытайце па спасылцы
«Глядзіць, стаіць на парозе заяц, трасецца»: Андрэй Скурко чытае казкі ВІДЭА

Зняволены нашанівец Андрэй Скурко стаў пісаць казкі ў канцы 2019-га, калі рыхтаваліся першыя нумары дзіцячага часопіса «Дуду», а яны з жонкай чакалі з’яўлення Тамаша.

Некалькі казак ён начытаў на відэа. Пакажыце іх сваім дзецям. 

Глядзіце па спасылцы
Відавочцы апублікавалі фота аварыі на Валгаградскай у Мінску, у якой моцна пацярпелі дзве машыны: каршэрынгавая і міліцэйская.

Паводле інфармацыі ДАІ, здарэнне адбылося прыкладна ў 18:10 на скрыжаванні вуліц Кнорына і Валгаградская. Там сутыкнуліся міліцэйскі «Джылі» і каршэрынгавы «Фальксваген».

Ад удару міліцэйскае аўто выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў святлафор.
Піневіч: Інтэнсіўнага зніжэння захворвання на кавід пакуль не назіраецца

Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі каля 2,9 млн чалавек. Пра гэта расказаў міністр Дзмітрый Піневіч на «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

«Крыху менш за 4% вакцынаваных знаходзяцца ў стацыянарах, менш за 0,5% — у рэанімацыйных аддзяленнях. Гэта паказвае эфектыўнасць вакцынацыі. Людзі нас пачулі. Мы не дапускаем ніякага ціску наконт вакцынацыі. Я мяркую, гэта вельмі важна», — падкрэсліў міністр.

Як адзначыў Дзмітрый Піневіч, інтэнсіўнага зніжэння захворвання COVID-19 пакуль не назіраецца.

«Мы бачым павольную стабілізацыю. Аднолькавыя паступленні хворых, расце колькасць выпісаных пацыентаў. Менш паступае ў стацыянары пацыентаў з пнеўманіямі. Гэтая тэндэнцыя працягваецца», — канстатаваў ён.

Паводле афіцыйных даных Мінздароўя, з 25 кастрычніка штодня фіксуецца менш за 2000 выпадкаў кавіду. Сёння было заяўлена пра 1985 выпадкаў.
У Лідзе сышла з рэек пуцявая машынная станцыя. З’явіліся фоты аварыі.
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 30-31 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Як выбраць пульсаксіметр і правільна ім карыстацца дома? Расказвае доктар

«Мужчыны прасілі памацаць». Мінская дызайнерка вырабляе эпатажныя сумкі з жаночымі грудзьмі

Трактар, гарэлка, козачкі. Хто яшчэ з лідараў дзяржаў адмаўляў кавід і яго небяспеку

Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам? (праз VPN)

«На педсавеце так і сказалі: загад зверху — кавіду не баяцца». Дзяцей падчас чацвёртай хвалі будуць вадзіць на экскурсіі і ў музеі

Шурын ці швагер? Ці ведаеце вы, як называюць сваякоў? ТЭСТ

Чыноўнікі прапаноўваюць захады, каб скараціць долю імпартных прадуктаў да 14%. МАРГ баіцца росту цэн і напружанасці

Тыкток з беларускім смакам: сабралі для вас падборку цікавых айчынных каналаў, за праглядам якіх можна бавіць вечары

Цяжарнасць і кавід: вось што варта ведаць

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў

Машыны Volkswagen з’яўляюцца самымі папулярнымі ў Беларусі. На канец 2020 года ва ўласнасці беларусаў было 422815 аўтамабіляў нямецкай маркі. На другім месцы Lada — у грамадзян Беларусі ва ўласнасці 380 991 аўто расійскага брэнда.

На трэцім месцы Renault — іх у Беларусі 212 094.

Таксама ў топ трапілі Audi (198 126), Ford (192 567), Peugeot (122 320) і BMW (89 870).
Як вяртаюцца да нармальнага жыцця пасля турмы і дзе шукаць дапамогу? Гісторыі экс-зняволеных

Частка палітвязняў ужо адбыла свой тэрмін, і людзі выходзяць з турмаў. Што адбываецца з імі пасля вызвалення? Як хутка яны вяртаюцца да нармальнага жыцця на свабодзе?

Пагутарылі з некалькімі экс-палітзняволенымі, а таксама сабралі ў адным месцы парады ад спецыялістаў і арганізацыі, дзе дапамогуць і былым асуджаным, і іх сваякам прыйсці ў сябе хутчэй.

Чытайце па спасылцы
Ад сёння падаражэў інтэрнэт ад «Белтэлекама», а таксама некаторыя тарыфы A1 і МТС

З 1 лістапада «Белтэлекам» павышае кошт на некаторыя інтэрнэт-тарыфы. У сярэднім павышэнне складзе каля 4%.

А1 і МТС таксама на 4% павялічаць кошт асноўных паслуг мабільнай сувязі: абаненцкую плату, расцэнкі на некаторыя тарыфныя планы, інтэрнэт-трафік, званкі і SMS.

Павышэнне тарыфаў анансавалася яшчэ з кастрычніка, але яго перанеслі на лістапад.
У жыхара Баранавічаў знайшлі самаробны пісталет

Міліцыянеры ў адной з кватэр горада знайшлі прадмет, падобны да зброі, і больш за дзесяць патронаў. Эксперт высветліў, што гэта — самаробны пісталет са зменнымі стваламі розных калібраў. Большасць знойдзеных патронаў аказаліся прыдатнымі да стральбы.

Праводзіцца праверка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Па Сочы ездзіла канапа на колах. Уладальніка аштрафавалі за тое, што быў непрышпілены

Мясцовы жыхар прыкруціў да звычайнай канапы колы і рухавік, каб ездзіць па горадзе. Ён тлумачыў, што сабраў агрэгат, каб «павесяліць людзей і паказаць заганы сучасных патрабаванняў да правіл дарожнага руху». Па словах гаспадара канапы, транспарт сабраны па ўсіх правілах тэхнічнага рэгламенту.

Але пасля ён быў спынены супрацоўнікамі дарожнай службы, канапу канфіскавалі і адправілі на штрафную паркоўку. А ўладальніка аштрафавалі за тое, што не быў прышпілены.