Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Шурын ці швагер? Ці ведаеце вы, як называюць сваякоў? ТЭСТ

Роднасныя сувязі — рэч адначасова цікавая і складаная. Пасля вяселля ў вас становіцца прыкладна ўдвая больш сваякоў, і амаль для кожнага ёсць свая назва.

Праверце свае веды і паспрабуйце не пераблытаць ятроўку і залоўку.

Прайсці тэст можна па спасылцы
Так выглядае цэнтр вакцынацыі ў адным з гіпермаркетаў Кіева сёння. Ужо 1 лістапада ў горадзе ўвядуць чырвоную зону, і сертыфікат вакцынацыі будзе патрэбны ў грамадскім транспарце, кафэ і іншых установах, паведамляе Бі-бі-сі Украіна.
Мінздароўя паведаміла, што за мінулыя суткі зафіксавалі 1985 выпадкаў каранавіруса

Агульная колькасць выпадкаў, з пачатку пандэміі, дасягнула 600 168 чалавек.

За суткі ад кавіду памерлі 17 чалавек. Выканалі 37 694 тэсты.

З 25 кастрычніка колькасць штодзённых выпадкаў не перавышае 2000. 24 кастрычніка фіксавалася 2049, 25-га было 1997, учора Мінздароўя паведаміла пра 1992 выпадкі. А рэкорд быў 21 кастрычніка — 2097.
Палітзняволены Ігар Лосік, які знаходзіцца пад вартай у гомельскім СІЗА, даслаў жонцы 17 букетаў кветак

Пра гэта Дар’я Лосік распавяла ў інстаграме:

«Усё пачалося ў 8:44 са званка ў дамафон. Я паглядзела на гадзіннік і падумала, што для ператрусу ўжо позна».

Арганізаваць сюрпрыз палітвязню дапамаглі розныя людзі: яны дасылалі кветкі ў розны час з запіскамі з прызнаннямі ў каханні ад Ігара.
Чыноўнікі прапаноўваюць захады, каб скараціць долю імпартных прадуктаў да 14%. МАРГ баіцца росту цэн і напружанасці

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб мерах па ўдасканальванні дзяржаўнага рэгулявання спажывецкага рынку».

Адна з галоўных прапаноў указа — гэта ўвядзенне мінімальнай долі продажу айчынных тавараў. Мэта — скарачэнне колькасці імпарных прадуктаў на паліцах беларускіх крамаў.

Таксама праект прадугледжвае скарачэнне бонусаў для рознічнага гандлю і ўвядзенне дадатковых штрафаў.

Чытайце болей па спасылцы
На фудкорце ГЦ «Галерэя» памёр чалавек

Факт смерці пацвердзілі ў міліцыі, на месцы працуюць следчыя.

Па папярэдняй інфармацыі, памёр адзін з замежных грамадзян, якіх беларускія чыноўнікі называюць «турыстамі».

На відэа: фудкорт «Галерэі», дзе сядзяць дзясяткі замежнікаў, прыступкі гандлёвага цэнтра і цела памерлага на фудкорце.
Палітзняволеная маці пяці дзяцей: «Дзень маці мне памятны тым, як мне не далі слова»

Ад палітзняволенай мамы пяці дзяцей Вольгі Залатар прыйшлі чарговыя лісты.

Чытайце болей па спасылцы
Тыкток з беларускім смакам: сабралі для вас падборку цікавых айчынных каналаў, за праглядам якіх можна бавіць вечары

TikTok уваходзіць у дзясятку самых наведвальных сацсетак у свеце, і колькасць актыўных карыстальнікаў працягвае расці. Папулярнасць тлумачыцца прастатой і зручнасцю.

Акрамя таго, у тыктоку вельмі шмат забаўляльнага кантэнту, а людзі вельмі стаміліся ад негатыву (каранавірус, смерці, палітычныя канфлікты). Таму сюды аўдыторыя прыходзіць «пазаліпаць» і крыху развеяцца.

Cклалі для вас падборку цікавых і змястоўных каналаў, якія вядуць беларусы пра Беларусь.

Чытайце болей па спасылцы
Цяжарнасць і кавід: вось што варта ведаць

Калі цяжарная жанчына хварэе на кавід, вірус уплывае не толькі на яе здароўе, але і на арганізм будучага дзіцяці.

Што вядома навуцы на гэтую тэму? Мы сабралі важныя факты пра кавід і цяжарнасць.

Чытайце па спасылцы
«Глядзіць, стаіць на парозе заяц, трасецца»: Андрэй Скурко чытае казкі ВІДЭА

Зняволены нашанівец Андрэй Скурко стаў пісаць казкі ў канцы 2019-га, калі рыхтаваліся першыя нумары дзіцячага часопіса «Дуду», а яны з жонкай чакалі з’яўлення Тамаша.

Некалькі казак ён начытаў на відэа. Пакажыце іх сваім дзецям. 

Глядзіце па спасылцы
Відавочцы апублікавалі фота аварыі на Валгаградскай у Мінску, у якой моцна пацярпелі дзве машыны: каршэрынгавая і міліцэйская.

Паводле інфармацыі ДАІ, здарэнне адбылося прыкладна ў 18:10 на скрыжаванні вуліц Кнорына і Валгаградская. Там сутыкнуліся міліцэйскі «Джылі» і каршэрынгавы «Фальксваген».

Ад удару міліцэйскае аўто выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў святлафор.
Піневіч: Інтэнсіўнага зніжэння захворвання на кавід пакуль не назіраецца

Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі каля 2,9 млн чалавек. Пра гэта расказаў міністр Дзмітрый Піневіч на «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

«Крыху менш за 4% вакцынаваных знаходзяцца ў стацыянарах, менш за 0,5% — у рэанімацыйных аддзяленнях. Гэта паказвае эфектыўнасць вакцынацыі. Людзі нас пачулі. Мы не дапускаем ніякага ціску наконт вакцынацыі. Я мяркую, гэта вельмі важна», — падкрэсліў міністр.

Як адзначыў Дзмітрый Піневіч, інтэнсіўнага зніжэння захворвання COVID-19 пакуль не назіраецца.

«Мы бачым павольную стабілізацыю. Аднолькавыя паступленні хворых, расце колькасць выпісаных пацыентаў. Менш паступае ў стацыянары пацыентаў з пнеўманіямі. Гэтая тэндэнцыя працягваецца», — канстатаваў ён.

Паводле афіцыйных даных Мінздароўя, з 25 кастрычніка штодня фіксуецца менш за 2000 выпадкаў кавіду. Сёння было заяўлена пра 1985 выпадкаў.
У Лідзе сышла з рэек пуцявая машынная станцыя. З’явіліся фоты аварыі.
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 30-31 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Як выбраць пульсаксіметр і правільна ім карыстацца дома? Расказвае доктар

«Мужчыны прасілі памацаць». Мінская дызайнерка вырабляе эпатажныя сумкі з жаночымі грудзьмі

Трактар, гарэлка, козачкі. Хто яшчэ з лідараў дзяржаў адмаўляў кавід і яго небяспеку

Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам? (праз VPN)

«На педсавеце так і сказалі: загад зверху — кавіду не баяцца». Дзяцей падчас чацвёртай хвалі будуць вадзіць на экскурсіі і ў музеі

Шурын ці швагер? Ці ведаеце вы, як называюць сваякоў? ТЭСТ

Чыноўнікі прапаноўваюць захады, каб скараціць долю імпартных прадуктаў да 14%. МАРГ баіцца росту цэн і напружанасці

Тыкток з беларускім смакам: сабралі для вас падборку цікавых айчынных каналаў, за праглядам якіх можна бавіць вечары

Цяжарнасць і кавід: вось што варта ведаць

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў

Машыны Volkswagen з’яўляюцца самымі папулярнымі ў Беларусі. На канец 2020 года ва ўласнасці беларусаў было 422815 аўтамабіляў нямецкай маркі. На другім месцы Lada — у грамадзян Беларусі ва ўласнасці 380 991 аўто расійскага брэнда.

На трэцім месцы Renault — іх у Беларусі 212 094.

Таксама ў топ трапілі Audi (198 126), Ford (192 567), Peugeot (122 320) і BMW (89 870).
Як вяртаюцца да нармальнага жыцця пасля турмы і дзе шукаць дапамогу? Гісторыі экс-зняволеных

Частка палітвязняў ужо адбыла свой тэрмін, і людзі выходзяць з турмаў. Што адбываецца з імі пасля вызвалення? Як хутка яны вяртаюцца да нармальнага жыцця на свабодзе?

Пагутарылі з некалькімі экс-палітзняволенымі, а таксама сабралі ў адным месцы парады ад спецыялістаў і арганізацыі, дзе дапамогуць і былым асуджаным, і іх сваякам прыйсці ў сябе хутчэй.

Чытайце па спасылцы