Мінздароўя паведаміла пра змяншэнне тэмпаў шпіталізацыі з каранавірусам
Мінздароўя паведамляе, што другі тыдзень рэгіструецца нязначная, але тэндэнцыя па зніжэнні тэмпаў шпіталізацыі пацыентаў у стацыянары.
«У трох абласцях эпідсітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з «кавіднага рэжыму», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, з 25 кастрычніка фіксуецца менш за 2000 выпадкаў у дзень, аднак не менш за 1979.
25 кастрычніка паведамлялася пра 1997 выпадкаў каранавіруса за мінулы дзень, 26-га — 1995, 27-га — 1998, 28-га — 1979, 29-га — 1998, 30 кастрычніка — 1992. Аднак статыстыка не паведамляе пра колькасць шпіталізаваных.

Шурын ці швагер? Ці ведаеце вы, як называюць сваякоў? ТЭСТ
Роднасныя сувязі — рэч адначасова цікавая і складаная. Пасля вяселля ў вас становіцца прыкладна ўдвая больш сваякоў, і амаль для кожнага ёсць свая назва.
Праверце свае веды і паспрабуйце не пераблытаць ятроўку і залоўку.
Прайсці тэст можна па спасылцы

Так выглядае цэнтр вакцынацыі ў адным з гіпермаркетаў Кіева сёння. Ужо 1 лістапада ў горадзе ўвядуць чырвоную зону, і сертыфікат вакцынацыі будзе патрэбны ў грамадскім транспарце, кафэ і іншых установах, паведамляе Бі-бі-сі Украіна.
Мінздароўя паведаміла, што за мінулыя суткі зафіксавалі 1985 выпадкаў каранавіруса
Агульная колькасць выпадкаў, з пачатку пандэміі, дасягнула 600 168 чалавек.
За суткі ад кавіду памерлі 17 чалавек. Выканалі 37 694 тэсты.
З 25 кастрычніка колькасць штодзённых выпадкаў не перавышае 2000. 24 кастрычніка фіксавалася 2049, 25-га было 1997, учора Мінздароўя паведаміла пра 1992 выпадкі. А рэкорд быў 21 кастрычніка — 2097.

Палітзняволены Ігар Лосік, які знаходзіцца пад вартай у гомельскім СІЗА, даслаў жонцы 17 букетаў кветак
Пра гэта Дар’я Лосік распавяла ў інстаграме:
«Усё пачалося ў 8:44 са званка ў дамафон. Я паглядзела на гадзіннік і падумала, што для ператрусу ўжо позна».
Арганізаваць сюрпрыз палітвязню дапамаглі розныя людзі: яны дасылалі кветкі ў розны час з запіскамі з прызнаннямі ў каханні ад Ігара.

Чыноўнікі прапаноўваюць захады, каб скараціць долю імпартных прадуктаў да 14%. МАРГ баіцца росту цэн і напружанасці
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб мерах па ўдасканальванні дзяржаўнага рэгулявання спажывецкага рынку».
Адна з галоўных прапаноў указа — гэта ўвядзенне мінімальнай долі продажу айчынных тавараў. Мэта — скарачэнне колькасці імпарных прадуктаў на паліцах беларускіх крамаў.
Таксама праект прадугледжвае скарачэнне бонусаў для рознічнага гандлю і ўвядзенне дадатковых штрафаў.
Чытайце болей па спасылцы

На фудкорце ГЦ «Галерэя» памёр чалавек
Факт смерці пацвердзілі ў міліцыі, на месцы працуюць следчыя.
Па папярэдняй інфармацыі, памёр адзін з замежных грамадзян, якіх беларускія чыноўнікі называюць «турыстамі».
На відэа: фудкорт «Галерэі», дзе сядзяць дзясяткі замежнікаў, прыступкі гандлёвага цэнтра і цела памерлага на фудкорце.

Палітзняволеная маці пяці дзяцей: «Дзень маці мне памятны тым, як мне не далі слова»
Ад палітзняволенай мамы пяці дзяцей Вольгі Залатар прыйшлі чарговыя лісты.
Чытайце болей па спасылцы
Ад палітзняволенай мамы пяці дзяцей Вольгі Залатар прыйшлі чарговыя лісты.
Чытайце болей па спасылцы
Тыкток з беларускім смакам: сабралі для вас падборку цікавых айчынных каналаў, за праглядам якіх можна бавіць вечары
TikTok уваходзіць у дзясятку самых наведвальных сацсетак у свеце, і колькасць актыўных карыстальнікаў працягвае расці. Папулярнасць тлумачыцца прастатой і зручнасцю.
Акрамя таго, у тыктоку вельмі шмат забаўляльнага кантэнту, а людзі вельмі стаміліся ад негатыву (каранавірус, смерці, палітычныя канфлікты). Таму сюды аўдыторыя прыходзіць «пазаліпаць» і крыху развеяцца.
Cклалі для вас падборку цікавых і змястоўных каналаў, якія вядуць беларусы пра Беларусь.

Цяжарнасць і кавід: вось што варта ведаць
Калі цяжарная жанчына хварэе на кавід, вірус уплывае не толькі на яе здароўе, але і на арганізм будучага дзіцяці.
Што вядома навуцы на гэтую тэму? Мы сабралі важныя факты пра кавід і цяжарнасць.
Чытайце па спасылцы

«Глядзіць, стаіць на парозе заяц, трасецца»: Андрэй Скурко чытае казкі ВІДЭА
Зняволены нашанівец Андрэй Скурко стаў пісаць казкі ў канцы 2019-га, калі рыхтаваліся першыя нумары дзіцячага часопіса «Дуду», а яны з жонкай чакалі з’яўлення Тамаша.
Некалькі казак ён начытаў на відэа. Пакажыце іх сваім дзецям.
Глядзіце па спасылцы

Відавочцы апублікавалі фота аварыі на Валгаградскай у Мінску, у якой моцна пацярпелі дзве машыны: каршэрынгавая і міліцэйская.
Паводле інфармацыі ДАІ, здарэнне адбылося прыкладна ў 18:10 на скрыжаванні вуліц Кнорына і Валгаградская. Там сутыкнуліся міліцэйскі «Джылі» і каршэрынгавы «Фальксваген».
Ад удару міліцэйскае аўто выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў святлафор.

Піневіч: Інтэнсіўнага зніжэння захворвання на кавід пакуль не назіраецца
Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі каля 2,9 млн чалавек. Пра гэта расказаў міністр Дзмітрый Піневіч на «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
«Крыху менш за 4% вакцынаваных знаходзяцца ў стацыянарах, менш за 0,5% — у рэанімацыйных аддзяленнях. Гэта паказвае эфектыўнасць вакцынацыі. Людзі нас пачулі. Мы не дапускаем ніякага ціску наконт вакцынацыі. Я мяркую, гэта вельмі важна», — падкрэсліў міністр.
Як адзначыў Дзмітрый Піневіч, інтэнсіўнага зніжэння захворвання COVID-19 пакуль не назіраецца.
«Мы бачым павольную стабілізацыю. Аднолькавыя паступленні хворых, расце колькасць выпісаных пацыентаў. Менш паступае ў стацыянары пацыентаў з пнеўманіямі. Гэтая тэндэнцыя працягваецца», — канстатаваў ён.
Паводле афіцыйных даных Мінздароўя, з 25 кастрычніка штодня фіксуецца менш за 2000 выпадкаў кавіду. Сёння было заяўлена пра 1985 выпадкаў.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 30-31 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Як выбраць пульсаксіметр і правільна ім карыстацца дома? Расказвае доктар
«Мужчыны прасілі памацаць». Мінская дызайнерка вырабляе эпатажныя сумкі з жаночымі грудзьмі
Трактар, гарэлка, козачкі. Хто яшчэ з лідараў дзяржаў адмаўляў кавід і яго небяспеку
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам? (праз VPN)
«На педсавеце так і сказалі: загад зверху — кавіду не баяцца». Дзяцей падчас чацвёртай хвалі будуць вадзіць на экскурсіі і ў музеі
Шурын ці швагер? Ці ведаеце вы, як называюць сваякоў? ТЭСТ
Чыноўнікі прапаноўваюць захады, каб скараціць долю імпартных прадуктаў да 14%. МАРГ баіцца росту цэн і напружанасці
Тыкток з беларускім смакам: сабралі для вас падборку цікавых айчынных каналаў, за праглядам якіх можна бавіць вечары
Цяжарнасць і кавід: вось што варта ведаць
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Машыны Volkswagen з’яўляюцца самымі папулярнымі ў Беларусі. На канец 2020 года ва ўласнасці беларусаў было 422815 аўтамабіляў нямецкай маркі. На другім месцы Lada — у грамадзян Беларусі ва ўласнасці 380 991 аўто расійскага брэнда.
На трэцім месцы Renault — іх у Беларусі 212 094.
Таксама ў топ трапілі Audi (198 126), Ford (192 567), Peugeot (122 320) і BMW (89 870).