Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Рэцэпт на выходныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Томос Парры — шэф-повар з Усходняга Лондана, кіраўнік уласных рэстаранаў Brat і Brat at Climpson’s Arch. З Wall Street Journal ён падзяліўся ўласным рэцэптам таго, як правільна прыгатаваць качку — сытнае мяса, якое дасць вам шмат энергіі ў халодны сезон.

Чытайце рэцэпт па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Гомелі пабіліся пешаход і кіроўца таксі

Здарэнне адбылося 28 кастрычніка на вуліцы Зайцава. Дарогу не падзялілі кіроўца таксі і пешаход, які рухаўся па пераходзе. Пешаход ударыў па аўтамабілі за тое, што той не адразу спыніўся. Паміж мужчынамі завязаўся канфлікт, а пасля і бойка, паведамляе ЧП Гомель.

Скончылася тым, што бакі выказалі адзін аднаму свае абурэнні і разышліся.
Як выбраць пульсаксіметр і правільна ім карыстацца дома? Расказвае доктар

Што такое сатурацыя і які паказчык нармальны? Колькі каштуе пульсаксіметр? Каму ўвогуле ён патрэбны? А як правільна мераць? А ці праўда, што можна прычапіць пульсаксіметр на палец нагі ці на вуха? А мае Эпл Вотч заменяць пульсаксіметр? Бо яны ж даражэйшыя!

Разабрацца з гэтымі пытаннямі «Нашай Ніве» дапамагла Вольга Садоўская — былая лекарка-фармаколаг 6-й клінічнай бальніцы Мінска.
«Сёння такі прыбор мусіць быць у кожным доме, разам з электронным тэрмометрам і танометрам. Цяпер хварэюць цяжка і маладыя людзі, таму ад пагаршэння сатурацыі не застрахаваны ніхто».

Чытайце па спасылцы.
Палітзняволены Антон Бяленскі адбыў пакаранне. Цяпер ён на волі

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. 30-гадовы Антон Бяленскі — індывідуальны прадпрымальнік, валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, валанцёр ініцыятывы «Сумленныя людзі».

Яго затрымалі 10 жніўня 2020 года ў гасцініцы «Беларусь» на 17-м паверсе — сілавікі ўварваліся ў нумар. За ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў Антону выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, але перад судом справу перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 КК.

5 сакавіка яго асудзілі да 1,5 гады «хіміі», якія ён адбыў у выпраўленчай ўстанове адкрытага тыпу №24 у Гродне. Да суда яго ўтрымлівалі пад вартай амаль сем месяцаў.
Затрымалі Ірыну Слаўнікаву, прадстаўніцу польскага тэлеканала, прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім»

Сёння ноччу яна прыляцела ў Мінск з Егіпта, але сваякі, якія прыехалі сустракаць Ірыну, так і не дачакаліся яе.
Беларускія сілавікі сцвярджаюць, што знайшлі труп іракца на беларуска-польскай мяжы

Днём 29 кастрычніка выявілі цела мужчыны без прыкмет жыцця паблізу памежнай заставы «Такары». На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Загінулы — 25-гадовы грамадзянін Ірака, паведамляюць беларускія сілавікі.

Побач з загінулым знаходзіліся яшчэ 7 замежных грамадзян, у тым ліку пяцігадовае дзіця.

«Яны расказалі, што ўзброеныя мужчыны ў форме выштурхалі іх на тэрыторыю Беларусі і ўжо ў той момант мужчына быў мёртвы», — сцвярджаюць беларускія сілавікі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Робаты Boston Dynamics паўтарылі кліп The Rolling Stones

Робасабакі ад Boston Dynamics паўтарылі кліп The Rolling Stones у гонар 40-годдзя выхаду альбома Tattoo You.

На відэа робаты паўтараюць рухі саліста групы Міка Джагера і гітарыстаў Кіта Рычардсана і Роні Вуда.

Boston Dynamics — амерыканская інжынірынгавая кампанія, што займаецца распрацоўкай робатаў на двух ці чатырох нагах, а таксама на колах.
«Мужчыны прасілі памацаць». Мінская дызайнерка вырабляе эпатажныя сумкі з жаночымі грудзьмі ФОТЫ

Дызайнерка сумкі расказвае, як прыдумала рэч, ад якой у захапленні і жанчыны, і мужчыны. Sisi bag — так называецца гэта незвычайная мадэль.

Чытайце па спасылцы.
Мінздароўя сцвярджае, што за суткі ад кавіду памерлі 18 чалавек. Гэта рэкорд з пачатку пандэміі

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1992 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 2158, сцвярджае Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйных даных, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4614 пацыентаў.

За суткі — 18. Гэта рэкорд з пачатку пандэміі.
«Трапіла ў спіс Іудаў». Чэмпіёнка Беларусі па конным спорце пра тое, як адмовілася падпісваць праўладны ліст і з'ехала ў Польшчу

Вольга Сафронава — чэмпіёнка Беларусі па конным спорце. Яна падпісала пісьмо спартоўцаў супраць гвалту і не трапіла на Алімпіяду.

Чыноўнікі сказалі, што ў яе каня праблемы са здароўем, хоць незалежнае абследаванне за мяжой паказала, што конь гатовы быў да спаборніцтваў.

Цяпер Вольга жыве ў Польшчы і рыхтуецца выступаць за іншую краіну.

Чытайце па спасылцы.
Мужчына выпадкова выліў 1600 літраў каньяку ў каналізацыю і атрымаў 4 гады хатняй хіміі

Майстар участка разліву алкаголю на мінскім «Крышталі» трапіў у непрыемную сітуацыю. З-за яго халатнасці 1 622,13 літра паўфабрыката каньяку выцеклі ў трубаправод.

Мужчына ўнёс у журнал агляду рэзервуараў і арматуры запіс аб адсутнасці заўваг. Аднак перад пачаткам працоўнай змены не пераканаўся ў завяршэнні разліву паўфабрыката каньяку.

Краны былі адкрыты, і прадукт трапіў у каналізацыю. Туды выліліся 1 622,13 літра прадукту на суму 34 095 рублёў.

Мужчыну далі 4 гады хатняй хіміі, а таксама будуць спаганяць шкоду.
Наша Ніва
Затрымалі Ірыну Слаўнікаву, прадстаўніцу польскага тэлеканала, прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім» Сёння ноччу яна прыляцела ў Мінск з Егіпта, але сваякі, якія прыехалі сустракаць Ірыну, так і не дачакаліся яе.
Журналістка Ірына Слаўнікава, прадстаўніца Белсата ў Беларусі , а таксама яе муж Аляксандр Лойка знаходзяцца на Акрэсціна

У Савецкім РУУС Мінска, куды бацька Ірыны прыехаў пісаць заяву аб знікненні дачкі, яму паведамілі, што Ірыну і Аляксандра затрымалі нібыта за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння. Іх затрымлівалі міліцыянеры Першамайскага РУУС.
У гэтую ноч суседзі Беларусі пераходзяць на зімовы час

У апошнія выходныя кастрычніка, з 30 на 31 кастрычніка 2021 года, суседзі Беларусі пераходзяць з летняга на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў у Еўрасаюзе і ва Украіне будуць пераведзеныя з 3:00 на 2:00. У Расіі стрэлкі гадзіннікаў, як і ў Беларусі, не пераводзяцца.

Розніца з Варшавай у Мінска з 31 кастрычніка будзе — 2 гадзіны, а розніца з Вільнюсам і Кіевам — 1 гадзіна. Мінскі час ад маскоўскага, як і зараз, адрознівацца не будзе.
Журналіст Дзяніс Івашын абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве.

Гэта вынікае з адказу Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, які атрымала жонка журналіста Вольга Івашына.

Пакаранне прадугледжваецца ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

41-гадовы Івашын быў затрыманы ў Гродне 12 сакавіка 2021 года. Праваабаронцы прызналі Дзяніса Івашына палітвязнем.

25 кастрычніка «ананімныя» праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Івашыну перакваліфікавалі абвінавачванне.

Раней Івашын скардзіўся, што да яго не даходзяць многія лісты, таксама яго каралі штрафным ізалятарам. У чэрвені ў журналіста здарыўся сардэчны прыступ падчас знаходжання ў ізалятары, паведамляла яго маці. А 26 кастрычніка стала вядома, што журналіст зноў знаходзіцца ў ШІЗА: адбыў там 6 сутак і правядзе ў карцары яшчэ тыдзень.
Трактар, гарэлка, козачкі. Хто яшчэ з лідараў дзяржаў адмаўляў кавід і яго небяспеку

За апошнія паўтара года пандэміі Лукашэнка стаў аўтарам шматлікіх экзатычных выказванняў на тэму каранавіруса. То ён называў пандэмію «псіхозам», то казаў, што «у нас у краіне не памёр ні адзін чалавек ад каранавіруса, ні адзін, яны памерлі ад букета хранічных захворванняў».

Таксама беларускі палітык прапаноўваў лячыць каранавірус трактарам, гарэлкай, саўнай, хакеем, вяршковым маслам і нават козачкамі.

Беларусаў цяжка здзівіць нестандартным падыходам дзяржаўных дзеячаў да пандэміі.

Але мы не адзінокія. Сабралі для вас усе самыя экстравагантныя і цемрашальскія выказванні пра кавід сусветных палітыкаў.

Чытайце па спасылцы.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Савіных: На Захадзе насамрэч няма дэмакратыі, а ў Беларусі яна прысутнічае

На Захадзе насамрэч няма дэмакратыі, а ў Беларусі ў рэальным сваім змесце яна прысутнічае. Пра гэта старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных заявіў у эфіры YouTube-канала «Главный. Тур».

«Беларусь нават блізка і побач не стаіць з дыктатурай. Гэта выключана. У Беларусі выбудавана сацыяльная дзяржава, рэальна забяспечваецца вяршэнства закона. Мы можам казаць аб тым, што мы адданыя пэўным каштоўнасцям, якія мы гатовыя абараняць. Але гэта нават не аўтарытарызм. Так, існуе пэўная лінія. Але тут няма супрацьпастаўлення дэмакратыі, як спосабу прыняцця рашэнняў. Наадварот, якраз дэмакратыя ў рэальным сваім змесце прысутнічае ў Беларусі», — упэўнены парламентарый.

Адначасова ён лічыць, што на Захадзе насамрэч няма дэмакратыі.
У праваслаўных храмах Беларусі сёння пройдуць службы за ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

Ва ўсіх праваслаўных храмах і манастырах Беларусі 31 кастрычніка за літургіяй «бласлаўляецца здзейсніць памінальнае памінанне» людзей, «бязвінна багаборцамі забітых ці тых, хто быў у зняволенні» — пацярпеў у гады сталінскіх рэпрэсій, — гаворыцца ў паведамленні на сайце БПЦ.

31 кастрычніка якраз прыпыдае на адзначэнне Сабора навамучанікаў і спаведнікаў зямлі беларускай.

У паведамленні адзначаецца, што праваслаўная царква «памятае не толькі славутых яе святых, але і ўсіх нявінных ахвяр рэпрэсій, заклікаючы грамадства захаваць памяць аб гэтых трагічных старонках гісторыі».

«28, 29 і 30 кастрычніка 1937 года па Беларусі пракацілася хваля расстрэлаў вернікаў, а ў падвалах мінскай турмы пакаралі смерцю больш за сотню прадстаўнікоў беларускай культурнай і навуковай эліты. Менавіта таму і ў царкоўным, і ў грамадзянскім календары апошнія дні кастрычніка ў Беларусі стаяць асобна, як дні нацыянальнай жалобы», — адзначае БПЦ.
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?

Часцей ягонае імя можна сустрэць у адным шэрагу з Ёганам Гутэнбергам ці Іванам Фёдаравым. Бо ў сучасным грамадскім светаўспрыманні Скарына ў першую чаргу друкар.


Менавіта пра друкарскія справы Скарыны найперш распавядаюць газетныя артыкулы, мастацкія творы, тэлевізійныя перадачы. 

Але Скарына быў не толькі выдаўцом. Яго дзейнасць адлюстроўвае агульныя змены ў рэлігійным жыцці ў Еўропе на мяжы Сярэднявечча і Новага часу. 

Чытайце болей па спасылцы (праз VPN)
«На педсавеце так і сказалі: загад зверху — кавіду не баяцца». Дзяцей падчас чацвёртай хвалі будуць вадзіць на экскурсіі і ў музеі

Ад панядзелка ў школьнікаў стартуюць канікулы, якія фактычна прыйдуцца на пік чацвёртай хвалі каранавіруса.

Між тым для дзяцей запланаваныя школьныя лагеры, а таксама экскурсіі і іншыя мерапрыемствы, нягледзячы на неспрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку. 

Дзеці хоць і хварэюць пераважна ў лёгкай форме, але яны прыносяць вірусы дадому і перадаюць родзічам. У тым ліку і пажылым, у якіх хвароба можа працякаць досыць цяжка.

Чытайце па спасылцы
Карпянкоў: Мы анёлы — тыя, якія на зямлі і са зброяй у руках абараняюць і нашу Радзіму, і простых людзей

Пра гэта кіраўнік унутранымі войскамі заявіў у інтэрв’ю СТБ, у праграме Рыгора Азаронка «Тайныя спружыны палітыкі», каментуючы прывоз іконы Жыровіцкай Божай маці ў вайсковую частку 3214.

Карпянкоў адзначыў, што органы ўнутраных спраў выконваюць вялікую працу:

«Нашы ўсе намеры, нашы ўсе задачы, яны скіраваныя на дабро нашай радзімы Рэспублікі Беларусь. Каб выканаць іх якасна і правільна, іх можна выканаць толькі з божай дапамогай, блаславеннем, з абаронай, з наказам. У нас у войсках шэсць храмаў, будзе будавацца яшчэ два храмы, у Гомелі і Віцебску. Уладыка Веніямін (кіраўнік БПЦ), уладыка Гурый вялікую ўвагу надаюць выхаванню нашых вайскоўцаў.

Трэба, каб пры выкананні нашых задач і ў зносінах з не найлепшымі прадстаўнікамі нашага грамадства, нашы сэрцы не зачарсцвелі. Бо многія нашы задачы, яны не толькі для таго, каб абараніць і спыніць супрацьпраўныя дзеянні бандытаў, злачынцаў.

Нашы многія задачы скіраваныя і на дапамогу простым людзям, дзесьці старому трэба дапамога, дзесьці згубілася дзіця, і яго не могуць знайсці, дзесьці без вестак прапаў чалавек. І вы ведаеце, з Богам у сэрцы, мы паспяхова выконваем гэтыя задачы. Многа размоў гэтых змагароў, злых людзей, подлых бесаў, што сіла ў дачыненні да іх прымянялася. Мы маем рацыю, мы — стваральнікі, мы тое воінства, як кажа мітрапаліт, як кажа Гурый, вось ёсць на небе анёлы, якія абараняюць людзей і ўсё добрае, а мы — людзі, мы анёлы, якія на зямлі, і са зброяй абараняюць і нашу радзіму, і простых людзей.

І з нашай Праваслаўнай царквой мы не пераможныя, і мы паспяхова выканаем усе задачы, якія стаяць перад органамі унутраных спраў, перад унутранымі войскамі. Вялікі дзякуй нашай Праваслаўнай царкве».