Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Польшчу накрывае новая хваля кавіду. У краіне зафіксавалі амаль 10 тысяч заражэнняў упершыню з красавіка

У краіне за мінулыя суткі зарэгістравалі 9387 новых заражэнняў каранавірусам, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам з красавіка, калі спадала папярэдняя хваля эпідэміі, паведамляе PAP. Памерлі за мінулыя суткі 102 хворых.

У папярэднія дні ў Польшчы рэгістравалі больш за 8 тысяч заражэнняў, а на мінулым тыдні самы высокі паказчык перавышаў 6 тысяч. У бальніцы знаходзяцца 6175 хворых, з іх 521 ў цяжкім стане.

Для абмеркавання эпідэміялагічнай сітуацыі збіраецца крызісная каманда ўрада пад старшынствам прэм'ера Маравецкага.

Больш за палову насельніцтва Польшчы вакцынавана ад кавіду.
МЗС Германіі паведаміла, што Берлін і Багдад дамовіліся аб спыненні палётаў мігрантаў з Ірака ў Беларусь

Таксама ў МЗС адзначылі, што некалькі чартарных рэйсаў адмяніла Іарданія, паведамляе Deutsche Welle.

Нямецкая паліцыя паведаміла, што за кастрычнік у Германію праз Беларусь трапілі амаль 5 тысяч нелегалаў, а ўсяго з пачатку года — 7300.
Звяртацемся да супрацоўнікаў МТЗ

Калі вы працуеце на трактарным заводзе, напішыце нам у @nasa_niva_bot.
Прафесар Карпаў: Людзям, што хварэлі на кавід, не варта зацягваць з вакцынацыяй

«Часта пытаюцца, ці трэба прышчапляцца тым, хто перахварэў. Адказ адназначны: трэба. Калі чалавек не хоча ісці праз два тыдні, хай гэта будзе праз месяц, паўтара месяца, у больш позні тэрмін, але гэта абавязкова трэба рабіць», — сказаў доктар медыцынскіх навук, прафесар Ігар Карпаў у эфіры Беларускага радыё.

Што тычыцца людзей, якія маюць сардэчна-сасудзістыя захворванні ці перанеслі інсульт, прафесар падкрэсліў: прышчапіцца ім таксама варта. Ігар Карпаў заўважыў, што магчымыя пабочныя эфекты непараўнальныя з рызыкамі самога захворвання COVID-19.

Прафесар выказаўся і аб іншых мерах прафілактыкі. «У перыяд павышэння захворвання маскі надзвычай патрэбныя. Калі ёсць рашэнне не штрафаваць за іх адсутнасць, гэта не значыць, што іх не трэба насіць. Перш за ўсё трэба адчуваць адказнасць за сваё здароўе і здароўе блізкіх людзей», — адзначыў ён.
Наша Ніва
«$2 млрд непрадбачаных выдаткаў». Лукашэнка звязаў будучы падатак на кватэры з каранавіруснымі выдаткамі Аляксандр Лукашэнка на добрушскай папяровай фабрыцы распавёў, чаму ў краіне ўзяліся за падаткі: «На канец года $2 млрд непрадбачаных выдаткаў, каб ратаваць…
Амаль 5 мільёнаў рублёў толькі на ваенруках. На чым можа было б сэканоміць бюджэтныя грошы?

Сёння Лукашэнка звязаў будучы падатак на кватэры з каранавіруснымі выдаткамі. «На канец года $2 млрд непрадбачаных выдаткаў, каб ратаваць людзей», — прывёў ён лічбы.

«Наша Ніва» сабрала прыклады, на чым можна было б сэканоміць у эпідэмію. Некаторыя графы расходаў вас моцна здзівяць.

Чытаць па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Тэлеграм-канал «Еўрарадыё» прызналі экстрэмісцкім.

Канал выдання налічвае 30 тысяч падпісчыкаў.
У гэтым годзе «Ноч расстраляных паэтаў» пройдзе па ўсім свеце — 29 кастрычніка

Чытанні вершаў памяці расстраляных у сталінскія часы паэтаў праводзяцца вечарам 29 кастрычніка.

Ранейшыя гады такая акцыя праводзілася ў Курапатах, але сёлета было вырашана адмовіцца ад такога фармату з-за боязі затрыманняў, а таксама дадаецца сітуацыя з каранавірусам.

На гэтай карце можна пабачыць, у якіх гарадах і дзе будзе праведзеная акцыя.

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — чорная ноч у гісторыі Беларусі. За адну ноч савецкія спецслужбы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

Агулам у 1930-1950-я гады ў Беларусі было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек. Каля 200 тысяч з іх загінулі. Як мяркуецца, каля 30 тысяч расстраляных пахавана ў Курапатах.

Чытайце па спасылцы наш архіўны матэрыял: «Маці насіла перадачы сыну два гады пасля расстрэлу»

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
«Кароў рэжуць і сплаўляюць у Расію». У КДК расказалі, што меў на ўвазе Лукашэнка

Праз тыдзень пасля заявы Лукашэнкі КДК раскрыў схему скупкі буйной рагатай жывёлы ў Гомельскай вобласці. Як паведамляе прэс-служба ведамства, арганізатарам схемы стаў кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі Лоеўскага раёна.

Мужчына, найбуйнейшы скупшчык жывёлы ў вобласці, зарэгістраваў у Расіі, Хойніках і Брагінскім раёне некалькі суб'ектаў гаспадарання на імя падстаўных асоб. З 2019 года праз іх ён скупіў каля 13 тысяч галоў жывёлы на суму большую за 10 мільёнаў рублёў. Быдла па фіктыўных дакументах з мінімальнай нацэнкай ён прадаваў падкантрольнай фірме ў Расіі.

Кіраўнік фермерскай гаспадаркі не даплаціў падаткаў на 511 тысяч рублёў.

Распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Нагадаем, 19 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што ў Гомельскай вобласці па начах рэжуць кароў і прадаюць у Расію.

«Не дай бог ты мне не вылавіш гэтую мярзоту на працягу двух тыдняў! Расперазаліся, далей няма куды!» — заявіў ён.
А пацярпелы хто? Як палітычная справа ў Беларусі стала скандалам на ўзроўні ААН

У лютым былі затрыманыя двое супрацоўнікаў арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю».

Іх бралі супрацоўнікі ДФР, якія заявілі, што фігуранты датычныя да махлярства — нібыта праз іх арганізацыю грошы, выдзеленыя ААН на дапамогу інвалідам і пацярпелым ад хатняга гвалту, пайшлі на аплату юрыдычнай дапамогі ўдзельнікам пратэстаў. Галоўным, па іх версіі, быў супрацоўнік ААН, але яго ніхто не чапаў.

Драздоўскаму і Граблеўскаму, якія віну не прызналі, у ліпені змянілі меру ўтрымання і адпусцілі на свабоду.

Гэты час ішла падрыхтоўка да сесіі Рады па правах чалавека ААН, дзе разглядалі і гэты кейс. Скончылася ўсё скандалам — Макей на ўвесь свет заявіў, што ААН ледзь не фінансавала пратэсты ў Беларусі. Справа па «махлярстве» дагэтуль незакрытая. Узнікае пытанне: а каго ж прызначаць пацярпелым — ААН?

Чытайце па спасылцы.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У Слуцку нецвярозы мужчына катаў дзяўчыну на кабрыялеце ў канцы кастрычніка. Цяпер абое ў бальніцы

Сёння ноччу на ўскраіне Слуцка перакуліўся кабрыялет БМВ, у якім знаходзіліся 33-гадовы кіроўца і 19-гадовая пасажырка. Папярэдне высветлена, што прычынай аварыі стала перавышэнне хуткасці нецвярозым кіроўцам. Абое атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.
Ва Уруччы тралейбус урэзаўся ў слуп

Аварыя з удзелам тралейбуса адбылася сёння ўвечары на вуліцы Русіянава ў Мінску. У выніку траўмы атрымалі два пасажыры, яны дастаўлены ў медустановы для агляду.

ДАІ праводзіць праверку, каб высветліць абставіны ДТЗ.
Як беларусы правялі «Ноч расстраляных паэтаў» у розных краінах ФОТЫ

29 кастрычніка беларусы ў многіх краінах Еўропы праводзяць акцыю «Ноч расстраляных паэтаў». У 1937-м за адну ноч сталінскія каты расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, а сярод іх 22-х літаратараў — выдатных паэтаў і пісьменнікаў. Акцыі прайшлі ў розных гарадах.

Глядзіце фоты па спасылцы.

Таксама пачытайце матэрыял «Нашай Гісторыі» пра Курапаты. Калі расстрэльвалі, як расстрэльвалі, расказвае гісторык Сяргей Егарэйчанка. Застаецца толькі пайменна назваць імёны пахаваных. І звесткі пра гэта ў архівах таксама ёсць. (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Рэцэпт на выходныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Томос Парры — шэф-повар з Усходняга Лондана, кіраўнік уласных рэстаранаў Brat і Brat at Climpson’s Arch. З Wall Street Journal ён падзяліўся ўласным рэцэптам таго, як правільна прыгатаваць качку — сытнае мяса, якое дасць вам шмат энергіі ў халодны сезон.

Чытайце рэцэпт па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Гомелі пабіліся пешаход і кіроўца таксі

Здарэнне адбылося 28 кастрычніка на вуліцы Зайцава. Дарогу не падзялілі кіроўца таксі і пешаход, які рухаўся па пераходзе. Пешаход ударыў па аўтамабілі за тое, што той не адразу спыніўся. Паміж мужчынамі завязаўся канфлікт, а пасля і бойка, паведамляе ЧП Гомель.

Скончылася тым, што бакі выказалі адзін аднаму свае абурэнні і разышліся.
Як выбраць пульсаксіметр і правільна ім карыстацца дома? Расказвае доктар

Што такое сатурацыя і які паказчык нармальны? Колькі каштуе пульсаксіметр? Каму ўвогуле ён патрэбны? А як правільна мераць? А ці праўда, што можна прычапіць пульсаксіметр на палец нагі ці на вуха? А мае Эпл Вотч заменяць пульсаксіметр? Бо яны ж даражэйшыя!

Разабрацца з гэтымі пытаннямі «Нашай Ніве» дапамагла Вольга Садоўская — былая лекарка-фармаколаг 6-й клінічнай бальніцы Мінска.
«Сёння такі прыбор мусіць быць у кожным доме, разам з электронным тэрмометрам і танометрам. Цяпер хварэюць цяжка і маладыя людзі, таму ад пагаршэння сатурацыі не застрахаваны ніхто».

Чытайце па спасылцы.
Палітзняволены Антон Бяленскі адбыў пакаранне. Цяпер ён на волі

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. 30-гадовы Антон Бяленскі — індывідуальны прадпрымальнік, валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, валанцёр ініцыятывы «Сумленныя людзі».

Яго затрымалі 10 жніўня 2020 года ў гасцініцы «Беларусь» на 17-м паверсе — сілавікі ўварваліся ў нумар. За ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў Антону выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, але перад судом справу перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 КК.

5 сакавіка яго асудзілі да 1,5 гады «хіміі», якія ён адбыў у выпраўленчай ўстанове адкрытага тыпу №24 у Гродне. Да суда яго ўтрымлівалі пад вартай амаль сем месяцаў.