Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Маргарыта Ляўчук зладзіла вечарынку з нагоды свайго разводу

Оперная зорка да нядаўняга часу не афішыравала сваё прыватнае жыццё, але на днях зладзіла ў Вільні вечарынку пасля разводу.

Аказалася, што Ляўчук 7 гадоў была замужам за сваім прадзюсарам і выканаўчым дырэктарам беларускай Рады культуры Аляксандрам Чахоўскім.

Раней у інтэрв’ю Ляўчук казала, што не хоча расказваць пра прыватнае, але распавяла, што першы раз выйшла замуж у 21 год і што ніколі не бывае адна.
МУС прызнаў сетку тэлеграм-каналаў Сцяпана Пуцілы: НЕХТА-Лайв, НЕХТА і Лухта — экстрэмісцкім фарміраваннем.

Гэтыя каналы ўваходзяць у дзясятку самых папулярных сярод беларускіх, займаючы першы, трэці і дзясяты радок. У суме яны маюць амаль 1,5 мільёна падпісчыкаў.
«Настаўнік казаў бацьку: «Лепш не мучыць, слыху ў яго няма». Беларус насуперак усяму стаў дырыжорам і выйграў адзін з самых прэстыжных конкурсаў

Вілейчанін Віталь Алексяёнак выйграў прэстыжны міжнародны конкурс дырыжораў у Італіі, атрымаўшы пры гэтым яшчэ і прыз глядацкіх сімпатый. Цяпер для яго адчыненыя дзверы міжнародных оперных тэатраў і аркестраў, але свой галоўны канцэрт ён марыць адыграць у свабоднай Беларусі.

Пагутарылі з ім пра качавы лад жыцця дырыжора, дзяцінства ў Вілейцы, знаёмства з Марыяй Калеснікавай і яго кніжку пра беларускі пратэст «Белыя дні Мінска».

▫️«Чаму ў Беларусі немагчыма развівацца? Таму што табе проста не даюць. У нас усіх імкнуцца прычасаць на адзін лад».
▫️«На вуліцах Мінска ў 2020 годзе я зразумеў, што такое мастацтва, значна лепш, чым за ўсе гады навучання і працы».
▫️«Я спрабую камбінаваць мастацтва і грамадзянскую пазіцыю, хоць гэта і цяжка. На мой погляд, абавязак публічных персон — нагадваць пра Беларусь у свеце, даносіць гэтую тэму за мяжой».

Чытайце па спасылцы
Шрайбман: Што рухае ініцыятарамі забастоўкі, я не ведаю. У такую ступень адарванасці ад дамашняга кантэксту я не веру

Палітычны аналітык піша, што не так забастовачнай ініцыятывай Дылеўскага і кампаніі. Раней ад яе дыстанцыянаваліся Ціханоўская, Латушка і прадстаўнікі рабочага руху.

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Начальніку Камянецкай міліцыі паскардзіліся на мігрантаў. Вось што ён адказаў

У чацвер начальнік Камянецкага РАУС Віктар Водчыц праводзіў выязны прыём у адным з сельвыканкамаў. Жыхары паскардзілі на мігрантаў, якія блукаюць па вёсках.

Міліцэйскі начальнік запэўніў, што дзеянні мігрантаў у раёне знаходзяцца пад пільным кантролем. Па яго словах, замежнікі разбіваюць намётавыя лагеры і чакаюць магчымасці працягнуць свой шлях у Еўропу. У адваротным выпадку, кажа Водчыц, яны будуць вернутыя ў свае краіны.

Нагадаем, учора дэпутат Савіных сказаў, што ў Беларусі няма мігрантаў, бо ў гэтых людзей ёсць беларускія турыстычныя візы, якія выдаюць фірмы сумесна з МЗС. Проста частка з «турыстаў» спрабуе пасля перайсці мяжу з Еўрасаюзам, а назад Беларусь нібыта не можа іх прыняць, бо яны выкідваюць дакументы.
Дзяржпрапаганда КНДР прапануе жыхарам краіны есці чорных лебедзяў. Такі новы спосаб вырашыць праблему з харчаваннем

Эканоміка Паўночнай Карэі знаходзіцца ў цяжкім стане, і жыхары краіны рэгулярна сутыкаюцца з нястачай ежы. У чэрвені кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын прызнаў наяўнасць у краіне харчовага крызісу. Цяпер дзяржаўныя медыя КНДР пачалі актыўна распавядаць пра новы прадукт харчавання — мяса чорных лебедзяў. Афіцыйнае партыйнае выданне Rodong Sinmun напісала ў панядзелак, што мяса гэтых птушак «смачнае і мае лекавую вартасць, а развядзенне чорных лебедзяў на прамысловым узроўні «будзе актыўна садзейнічаць паляпшэнню жыцця людзей», піша NK News.

Шмат дзе ў свеце лічыцца непрымальным есці мяса любых лебедзяў, не толькі чорных. Але мяса лебедзяў насамрэч не надта адрозніваецца ад, напрыклад, качынага ці гусінага мяса. Таму тое, што лебедзяў не ўжываюць у ежу, звязана выключна з традыцыямі харчавання.
Synesis, што трапіла пад санкцыі, ліквідуе адну з сваіх кампаній — «Сінезіс Фенікс»

Афіцыйная працэдура ліквідацыі кампаніі пачалася ў канцы верасня, піша dev.by. У Synesis адмовіліся расказаць, чым займалася «Сінезіс Фенікс» і чаму ліквідуецца.

Synesis трапіла ў трэці пакет санкцый ЕC у снежні 2020 года, а ў чэрвені гэтага года ў чацвёрты санкцыйны спіс ЕC трапіў і сузаснавальнік Аляксандр Шатроў.

Праз санкцыі кампанія перайменавала частку сваіх кампаній, а Аляксандр Шатроў перастаў быць асноўным уладальнікам Synesis спачатку ў Беларусі, а потым і ўласнікам кампаніі ў Расіі.
«Грузім балоны кругласутачна». Хто цяпер пастаўляе кісларод у бальніцы

Пакуль у краіне прыбіраюць апошнія згадкі пра масачны рэжым, усё больш прадпрыемстваў пераключаецца на выпуск кіслароду для бальніц.

«Наша Ніва» даведалася, што там адбываецца. 

▫️«СветлагорскХімвалакно» возіць кісларод у Светлагорскую і Рэчыцкую бальніцы.
▫️«Нафтан» бярэ паветра на беразе возера і ў сасновым бары.
▫️«Гродна Азот», які раней не вырабляў кісларод. купіў новую ўстаноўку і наймае тэхнолага.

Чытайце больш па спасылцы
У Маскве затрымалі беларуса, які быў у вышуку за ўдзел у маршы ў Гомелі

Сёння раніцай у Маскве паліцыя затрымала жыхара Гомеля Міхаіла Зубкова. Яго спынілі для праверкі пашпарта, і высветлілася, што беларус — у вышуку. Цяпер Міхаіл у аддзяленні паліцыі, паведамілі @navinyonline яго сваякі.

У верасні мінулага года Зубкоў удзельнічаў у маршы ў Гомелі, яго затрымаў АМАП. Мужчына правёў 15 сутак у ІЧУ. Больш да яго прэтэнзій з боку міліцыі не было, упэўніваюць сваякі. Міхась з'ехаў на працу ў Маскву.

«У жніўні да жонкі і маці Міхаіла прыйшла міліцыя — былі ператрусы, шукалі і яго самога. Потым жонку выклікалі ў СК. Следчая паказала ёй фотаздымкі з маршу і патлумачыла, што яе муж падышоў да супрацоўніка АМАП "бліжэй, чым трэба", і што ў Міхаіла на фота быў чырвоны твар. Гэта значыць "ён гатовы быў кінуцца на супрацоўніка АМАП"», — распавялі сваякі.

Папярэдне, на Зубкова распачалі крымінальную справу за гвалт над супрацоўнікам міліцыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапагандысты правакуюць еўрапейскіх дыпламатаў, якія прыехалі ў Курапаты

Сёння дыпламаты прыехалі ў Курапаты, каб ускласці кветкі да мемарыяла ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Там жа апынуліся прапагандысты з БТ, СТБ і СБ, якія пачалі правакаваць іх.

29 кастрычніка 1937 года ў Курапатах былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культуры.
У Мінску закрываецца офіс агенцтва па міжнародным развіцці USAID пры пасольстве ЗША

Аддзел займаўся праграмамі па міжнародным развіцці і сувязямі з грамадскасцю ў Беларусі

Як заявіла спецпасланнік ЗША па Беларусі Джулі Фішэр, беларускія ўлады праінфармавалі ЗША аб прыняцці новых мер, накіраваных на тое, каб перашкодзіць функцыянаванню Амбасады ЗША ў Мінску. Па яе словах, беларускія ўлады прымушаюць амбасаду спыніць працу з больш чым дваццацю беларускімі супрацоўнікамі.
📈Параўнайце, як выглядаюць графікі захворванняў у Беларусі і суседніх краінах

Статыстыка кавіду ў Беларусі зноў апусцілася ніжэй за 2 тысячы — на гэтым тыдні, нягледзячы на рэкорд па зробленых тэстах, максімальная колькасць дзённых выпадкаў не перавысіла 1998.

Раней мы паказвалі, што колькасць тэстаў ніяк не карэлюе з афіцыйнай статыстыкай каранавіруса ў Беларусі. Цяпер паглядзіце, як выглядаюць графікі захворванняў у Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі.
«$2 млрд непрадбачаных выдаткаў». Лукашэнка звязаў будучы падатак на кватэры з каранавіруснымі выдаткамі

Аляксандр Лукашэнка на добрушскай папяровай фабрыцы распавёў, чаму ў краіне ўзяліся за падаткі: «На канец года $2 млрд непрадбачаных выдаткаў, каб ратаваць людзей. У нас жа бясплатная вакцынацыя, бясплатнае лячэнне ад кавіду. Я не хачу сказаць, што ў нас ідэальна ўсё, але ў параўнанні з іншымі, як аказалася, нядрэнна. Але гэта вялікія грошы».

Нагадаем, што ў Беларусі быў адменены абавязковы масачны рэжым (які пратрымаўся 13 дзён), з транспарту і ўстаноў паздымалі інфармацыю аб нашэнні масак, а сам Лукашэнка выказаўся катэгарычна супраць прымусовай вакцынацыі, па ўзроўні якой Беларусь адстае ад заходніх краін.
Forwarded from Нашы дзеткі
А вось і новыя нумары «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»!

У «Дуду» (для меншых дзетак) тэма нумара — вежы. У нумары і навуковая старонка, і новая Пластыляндыя, і вершы Андрэя Скурко, і заданні на развіццё логікі і маторыкі.

У «Асцярожна: дзеці!»! (для старшых дзетак) — настолка «Мовамэн», комікс «З'яўленне супергероя» і апавяданне з серыі «Расследуюць дзеці» «Загадка чалавека-тарнада».

Пытайцеся ў кнігарнях і супермаркетах! А найлепш — падпісвайцеся!
Як толькі ў школе зафіксаваны першы выпадак каранавіруса ў вучня, можна арганізоўваць дыстанцыйнае навучанне. Чаму гэтага не робяць?

У інтэрнэце актыўна абмяркоўвалі дакумент Мінздароўя, у якім даюцца рэкамендацыі школам на выпадак рэгістрацыі або падазрэння на каранавірус сярод вучняў. Аказваецца, школы могуць арганізоўваць дыстанцыйнае навучанне пасля фіксацыі хаця б аднаго выпадку каранавіруса.

Чаму ж ён не ўводзіцца?

Чытаць па спасылцы