Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Польскія СМІ паведамляюць пра выбух на польска-беларускай мяжы

Польскае выданне Onet піша, што на памежным пераходзе ў Кузніцы адбыўся выбух у каналізацыі пункта кантролю аўтатранспарту.

Пацярпеў адзін чалавек, машына загарэлася.
Наша Ніва
Падобна, у Беларусі заблакавалі сайты Deutsche Welle, «Настоящего времени» і «Новага часу». Яны не адкрываюцца, замест некаторых — плашка Мінінфарма аб блакіроўцы.
Міністэрства інфармацыі патлумачыла, што сайты Deutsche Welle, «Настоящего времени» і «Новага часу» былі заблакаваныя за спасылкі на «экстрэмісцкія матэрыялы».
Мінчук Арцемій Нікіценка прыйшоў у кавярню з сяброўкай. Нехта з прысутных заўважыў на руцэ ў хлопца бел-чырвона-белы бранзалет з надпісам «Жыве Беларусь» — і выклікаў міліцыю.

На хлопца склалі пратакол. Па словах сілавікоў, ён «з мэтай выказвання свайго негатыўнага стаўлення да дзейнай улады правёў пікетаванне, прадэманстраваўшы бчб-бранзалеты на руках з надпісам «Жыве Беларусь».

Сёння суддзя Першамайскага раёна Анастасія Кулік дала хлопцу 15 сутак.
Скора Дзяды: энтузіясты склалі карту беларускіх месцаў памяці па ўсім свеце

Адмыслова да 2 лістапада — старадаўняга свята ўшанавання продкаў Дзяды — з'явілася карта з падрабязнымі каардынатамі беларускіх месцаў памяці, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

«Гэта добрая нагода дайсці да месцаў апошняга спачыну нашых продкаў па ўсім свеце і запаліць знічкі», — лічаць аўтары.

Каталог будзе дапаўняцца супольнымі высілкамі, далучыцца можа кожны ахвотны. На карце ўжо сабрана 174 месцы пахавання выбітных беларусаў, што спачылі на чужыне.

Вывучыць карту можна па спасылцы
Апошняга адваката Віктара Бабарыкі, Яўгена Пыльчанку, пазбавілі ліцэнзіі

Якія прэтэнзіі да працы абаронцы Віктара Бабарыкі выказала Дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў? Быццам бы Яўген Пыльчанка рабіў заўвагі на судовым працэсе і ацэньваў працу іншых адвакатаў. Таксама ён быў абаронцам сяброўкі сям’і Бабарыкі Святланы Купрэевай — а гэта як быццам бы выклікала канфлікт інтарэсаў.
Пакінулі для расіян і цяжарных? Чаму немагчыма знайсці кітайскую вакцыну

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ні «Пфайзер», ні «Мадэрну», ні іншыя заходнія вакцыны ад каранавіруса ў нашу краіну завозіць не будуць. У беларусаў засталіся варыянты прышчапіцца альбо «Спутнікам V» ці «Спутнікам лайт», альбо кітайскай вакцынай VeroCell. Апошнюю знайсці досыць цяжка.

Разбіраемся, у чым прычыны
Бел-чырвона-белы сцяг з аўтографам мэра Рыгі Марціньша Стакіса прадалі на аўкцыёне за 12600 даляраў

Гэта той самы сцяг, які быў узняты сярод сцягаў каманд-удзельніц чэмпіянату свету ў Рызе самім мэрам. За гэта на Марціньша Стакіса ў Беларусі завялі крымінальную справу.

Фонд спартыўнай салідарнасці, які арганізаваў аўкцыён, накіруе ўсю суму на дапамогу рэпрэсаваным Беларусі.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Кампанія «Фэйсбук» мяняе назву — на лаканічную Meta. Але спяшаемся супакоіць карыстальнікаў папулярнай сацсеткі Facebook: яна захавае звыклую назву.
Ціханоўская дыстанцыявалася ад страйку, які абвясціў Дылеўскі пад уплывам Радзінай і Саннікава

Гэта стала вядома падчас стрыму, які Святлана Ціханоўская правяла з прадстаўнікамі рабочага руху і Паўлам Латушкам. На ім абмяркоўвалася магчымасць правядзення забастоўкі, як да таго заклікае Сяргей Дылеўскі. Сам Дылеўскі на анлайн-сустрэчы не з’явіўся.

Ціханоўская дыстанцыявалася ад стачкі, падкрэсліўшы, што забастоўка мусіць быць падрыхтаваная і ўключаць шырокія колы.

Прадстаўнікі рабочага руху таксама канстатавалі, што страйк не падрыхтаваны і не можа быць зроблены наскокам, як тое ўжо рабілася і ў нашмат больш удалых умовах.

Пазіцыя Паўла Латушкі салідарная з іншымі выступоўцамі, таксама ён звярнуў увагу на жудасную хвалю кавіду ў Беларусі, якая сама па сабе вымагае ад людзей заставацца па магчымасці дома.

Сам Сяргей Дылеўскі днямі прызнаваўся, што ідэю аб'явіць забастоўку яму падказалі Наталля Радзіна, Андрэй Саннікаў і Дзмітрый Балкунец.
У Беларусі створаць асобны Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак

Стварэнне такога цэнтра цяпер можа выглядаць як адказ уладаў на шырокамаштабную працу аб'яднання хакераў, якія паведамлялі аб паспяховым узломе пашпартнай сістэмы ўсёй краіны, баз ДАІ і МУС, але насамрэч пытанне паляпшэння абароны персанальных дадзеных узнікае час ад часу ўжо з дзясятак год.

Чым будзе займацца ведамства? Праводзіць праверкі выканання заканадаўства аб персанальных звестках, выносіць патрабаванні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, патрабаваць спынення апрацоўкі персанальных звестак, калі іншымі спосабамі немагчыма забяспечыць абарону правоў суб'ектаў персанальных звестак.

У задачы цэнтра таксама будзе ўваходзіць спецыяльнае навучанне асобаў, у абавязкі якіх уваходзіць абарона персанальных звестак.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
❗️Дэпутат Савіных пацвердзіў: турфірмы сумесна з МЗС выдаюць беларускія візы людзям, якія пасля пераходзяць мяжу з ЕС

Журналісты «Мінск-Навінаў» звярнуліся да старшыні камісіі па міжнародных справах Андрэя Савіных з просьбай пракаментаваць скаргі чытачоў на мігрантаў, якія запаланілі мінскія гасцініцы і нават спяць у пераходах.

Гэта не мігранты, а турысты, якія прыбылі ў Беларусь па турыстычных візах. <…> Міністэрства замежных спраў праводзіць вельмі сур’ёзную селекцыю і выдае візы толькі па запрашэннях ад канкрэтных турыстычных фірм. Яны функцыянуюць у Беларусі, даюць поўны пакет паслуг і маюць адпаведную рэгістрацыю, — патлумачыў Савіных.

Паводле яго слоў, частка гэтых людзей пасля вырашае перайсці мяжу з Еўрасаюзам.

— Вось гэта ўжо можна кваліфікаваць як парушэнне закона і нелегальныя дзеянні. Але да таго моманту гэтыя грамадзяне знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі цалкам легальна, — запэўнівае дэпутат.

Савіных сцвярджае, што ў Беларусі затрымалі 15 чалавек, якія займаліся незаконнай перапраўкай мігрантаў за мяжу. Але сярод іх няма грамадзян РБ.

— Яны ўбачылі, што мяжа паміж Літвой і Беларуссю дрэнна ахоўваецца, і пачалі выкарыстоўваць гэта ў сваіх мэтах. І тут мы зрабіць нічога не можам. Калі нам удаецца затрымаць парушальнікаў на падыходзе да мяжы, мы адпраўляем іх назад. Але многія прасочваюцца, паколькі стопрацэнтная ахова рубяжоў патрабуе вельмі сур'ёзных мер і ўкладанняў.

Савіных абвінавачвае заходнія краіны ў тым, што яны збіваюць і выпіхваюць мігрантаў на тэрыторыю Беларусі. Але Беларусь нібыта не можа прыняць гэтых людзей, паколькі пераважная большасць з іх ужо выкінула дакументы.

Па сутнасці, гэта першы выпадак, калі беларускі чыноўнік пацвердзіў, што мігранты, якія тысячамі штурмуюць ўсходнюю граніцу Еўрасаюза, прыбываюць у Беларусь легальна і атрымліваюць тут турыстычныя візы. Калі памежныя службы Польшчы, Літвы і Латвіі штодня даюць справаздачы, колькі мігрантаў было затрымана, то Беларусь не дае статыстыкі, колькі мігрантаў затрымалі пры спробе незаконна перайсці мяжу. Неаднаразова публікаваліся відэа, на якіх бачна, як беларускія памежнікі ніяк не рэагуюць на людзей і нават дапагаюць ім трапіць у Еўрасаюз.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў чацвер, 28 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Юрыст да мозга касцей». Расказваем пра Вольгу Чупрыс, адказную за тое, каб ідэі Лукашэнкі сталі законам

Кітай забараніў крыптавалюты. Чаму ён на гэта пайшоў і што гэта азначае для свету?

Абвінавачаных у тэрарызме прызналі палітвязнямі. Праваабаронцы перагледзелі крытэрыі?

Як падчас пандэміі начальнік з ГУБАЗіК уладкоўвае ў двухмесную палату свайго бацьку і яго сужыцельку — новы зліў

Пазітыўныя эмоцыі, сон у прон-пазіцыі і масаж. Як аднавіцца пасля каранавіруса

За што кіраўнікоў дзяржарганізацый будуць пазбаўляць прэмій і калі заплацяць 12 акладаў?

Пакінулі для расіян і цяжарных? Чаму немагчыма знайсці кітайскую вакцыну

Ціханоўская дыстанцыявалася ад страйку, які абвясціў Дылеўскі пад уплывам Радзінай і Саннікава

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
З Беларусі забаранілі вывозіць кісларод

Урад Беларусі ўвёў часовую забарону на вываз медыцынскага і тэхнічнага кіслароду за межы краіны. Яна адносіцца да вадкага і газападобнага кіслароду медыцынскага і тэхнічнага прызначэння і будзе дзейнічаць 6 месяцаў.

У чацвер урадам прынята рашэнне замарозіць цэны на медыцынскі кісларод. Цяпер яго цану будзе вызначаць Міністэрства аховы здароўя.
Ідэя Банк афіцыйна спыніў дзейнасць

Гэта адбылося ў сувязі з далучэннем фінансавай установы да МТБанка. З 1 лістапада ён становіцца правапераемнікам па ўсіх абавязацельствах далучанага банка.

Увесну МТБанк за 50 млн рублёў купіў 99,999% акцый ЗАТ «Ідэя Банк» у польскага холдынгу Getin. У жніўні пачаўся працэс далучэння набытага актыву. Рэарганізацыя заканчваецца 31 кастрычніка.
Маргарыта Ляўчук зладзіла вечарынку з нагоды свайго разводу

Оперная зорка да нядаўняга часу не афішыравала сваё прыватнае жыццё, але на днях зладзіла ў Вільні вечарынку пасля разводу.

Аказалася, што Ляўчук 7 гадоў была замужам за сваім прадзюсарам і выканаўчым дырэктарам беларускай Рады культуры Аляксандрам Чахоўскім.

Раней у інтэрв’ю Ляўчук казала, што не хоча расказваць пра прыватнае, але распавяла, што першы раз выйшла замуж у 21 год і што ніколі не бывае адна.
МУС прызнаў сетку тэлеграм-каналаў Сцяпана Пуцілы: НЕХТА-Лайв, НЕХТА і Лухта — экстрэмісцкім фарміраваннем.

Гэтыя каналы ўваходзяць у дзясятку самых папулярных сярод беларускіх, займаючы першы, трэці і дзясяты радок. У суме яны маюць амаль 1,5 мільёна падпісчыкаў.
«Настаўнік казаў бацьку: «Лепш не мучыць, слыху ў яго няма». Беларус насуперак усяму стаў дырыжорам і выйграў адзін з самых прэстыжных конкурсаў

Вілейчанін Віталь Алексяёнак выйграў прэстыжны міжнародны конкурс дырыжораў у Італіі, атрымаўшы пры гэтым яшчэ і прыз глядацкіх сімпатый. Цяпер для яго адчыненыя дзверы міжнародных оперных тэатраў і аркестраў, але свой галоўны канцэрт ён марыць адыграць у свабоднай Беларусі.

Пагутарылі з ім пра качавы лад жыцця дырыжора, дзяцінства ў Вілейцы, знаёмства з Марыяй Калеснікавай і яго кніжку пра беларускі пратэст «Белыя дні Мінска».

▫️«Чаму ў Беларусі немагчыма развівацца? Таму што табе проста не даюць. У нас усіх імкнуцца прычасаць на адзін лад».
▫️«На вуліцах Мінска ў 2020 годзе я зразумеў, што такое мастацтва, значна лепш, чым за ўсе гады навучання і працы».
▫️«Я спрабую камбінаваць мастацтва і грамадзянскую пазіцыю, хоць гэта і цяжка. На мой погляд, абавязак публічных персон — нагадваць пра Беларусь у свеце, даносіць гэтую тэму за мяжой».

Чытайце па спасылцы