Як падчас пандэміі начальнік з ГУБАЗіК уладкоўвае ў двухмесную палату свайго бацьку і яго сужыцельку — новы зліў
У той час, як у Брэсце пад палаты для каранавірусных хворых пераабсталёўваюць нават сталовыя, намеснік начальніка 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК Андрэй Бараноўскі па блаце без праблем уладкоўвае свайго бацьку і яго сужыцельку ў двухмесную палату. Так сцвярджаюць былыя сілавікі, якія апублікавалі новы зліў тэлефоннай размовы.
Чытайце па спасылцы

Інстаграм дазволіць усім карыстальнікам дадаваць спасылкі ў сторыз
Раней функцыя была даступнай толькі верыфікаваным акаўнтам і профілям, у якіх больш за 10 тысяч падпісчыкаў.
«Ад астатняй часткі супольнасці мы пачулі, што яны таксама хочуць дзяліцца спасылкамі, якія маюць для іх значэнне <...> . Так што цяпер мы даём доступ [да функцыі гіперспасылак] для ўсіх», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у сераду ў афіцыйным блогу Instagram.
Падпішыцеся на «Нашу Ніву» ў Інстаграме — instagram.com/nashaniva

❕❔Пазітыўныя эмоцыі, сон у прон-пазіцыі і масаж. Як аднавіцца пасля каранавіруса
Як аднавіцца пасля каранавіруса? Ці вернуць свой аб'ём лёгкія пасля цяжкай пнеўманіі і чаму важна есці шмат бялку? Рэкамендацыі дае доктар інтэнсіўнай тэрапіі Валер Лышчык. Цяпер ён працуе ў польскім кавідным шпіталі. Пры рэкамендацыях ён абапіраўся на асабісты досвед назірання за кавідам і лячэння цяжкіх хворых.
▫️«Прон-пазіцыя — палажэнне на жываце — карысная ў працэсе аднаўлення».
▫️«Раяць ужываць шмат бялку, прыкладна на 50% больш, чым да хваробы. Бялок патрэбны для сінтэзу антыцелаў».
▫️«Пасля цяжкага кавіду бываюць сасудзістыя ўскладненні, таму важна прафілактыка тромбаў».
▫️«Выкцынавацца ад кавіду можна праз месяц пасля хваробы».
Чытайце цалкам па спасылцы

У Брэсце судзяць маёра міліцыі, які вывез са штрафстаянкі чатыры аўтамабілі і матацыкл
42-гадовы былы маёр міліцыі, паводле абвінавачвання, завалодаў трыма аўтамабілямі і адным матацыклам са штрафстаянкі на суму 13 тысяч рублёў, паведамляе «Вячэрні Брэст».
Мужчына паказваў работнікам стаянкі ліпавыя дакументы, якія нібыта давалі яму права забіраць машыны для далейшых следчых дзеянняў. Машыны і матацыкл ён размясціў на ўчастках сяброў у Брэсцкім раёне.
Віну мужчына цалкам прызнаў і растлумачыў свае дзеянні ў судзе цяжкай хваробай жонкі, з-за якой яму тэрмінова спатрэбіліся грошы.
Аўтамабілі былі знойдзены ў лесе без кіроўцаў і знаходзіліся на стаянцы для захоўвання больш за чатыры гады. Таму ён і вырашыў, што яны нікому не патрэбныя.
Былому міліцыянеру пагражае ад 2 да 7 гадоў турмы.

20-гадовая дзяўчына на машыне каршэрынгу ўрэзалася ў слуп у Малінаўцы
Дзяўчына паварочвала налева з вуліцы Напалеона Орды на вуліцу Чачота ў Мінску і ўрэзалася ў слуп.
Кіроўца не пацярпела, у адрозненне ад легкавіка.

Наша Ніва
У Баранавічах невядомыя зладзілі разгром на стадыёне Увечары 18 кастрычніка нехта трапіў на гарадскі стадыён у Баранавічах, дзе ідзе рэканструкцыя. У выніку невядомыя пабілі шкло ў катку, перакулілі пагрузчык, сапсавалі газон у рулонах, паламалі будаўнічыя…
Разгром на стадыёне ў Баранавічах зладзілі падлеткі. Старэйшаму ўсяго 14 гадоў
Следчыя ўстанавілі, што да злачынства маюць дачыненне трое падлеткаў. Старэйшаму з іх 14 гадоў, а дваім па 13. СК сцвярджае, што непаўналетнія трапілі на тэрыторыю стадыёна, дзе праходзіць рэканструкцыя, і вырашылі пакатацца на пагрузчыку. Аднак не далі рады кіраванню і пашкодзілі маёмасць.
Паведамляецца, што гэтыя ж падлеткі ў той жа вечар спалілі вянкі ля Вечнага агню.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«П**дуй на прышчэпку!». Маскоўскі абласны штаб па барацьбе з кавідам апублікаваў відаролік з катом і нецэнзурным заклікам вакцынавацца
Ролік з'явіўся ў тэлеграм-канале штаба, але праз некалькі хвілін быў выдалены.
Пасля Масаблштаб аднавіў ролік, але цяпер ён заканчваецца фразай «Ідзі рабі прышчэпку. Калі ласка».

У Кіеве з лістапада ўводзіцца лакдаўн
Наведванне рэстаранаў, кафэ, забаўляльных мерапрыемстваў, гандлёва-забаўляльных цэнтраў і іншых публічных аб'ектаў і мерапрыемстваў будзе магчымым толькі пры наяўнасці ва ўсіх работнікаў і наведвальнікаў ПЛР-тэсту або сертыфіката аб вакцынацыі.
Карыстацца грамадскім транспартам таксама змогуць толькі тыя, хто мае ПЛР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі. Прычым правяраць іх наяўнасць будуць не кіроўцы, а спецыяльныя групы праваахоўнікаў.

За што кіраўнікоў дзяржарганізацый будуць пазбаўляць прэмій і калі заплацяць 12 акладаў?
Новыя правілы аплаты працы кіраўнікоў дзяржарганізацый прапісаны ў пастанове Саўміна № 612.
Цяпер могуць пазбавіць прэміі за нясплату камуналкі.
Чытайце больш па спасылцы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Віцэ-прэм'ер Назараў прызнаўся, што расіяне хочуць падняць цану на нафту для Беларусі з-за санкцый
Гэта вынікае з яго адказу на пытанне дэпутата Гайдукевіча, відэазапіс якога выклала прэс-служба Палаты прадстаўнікоў. На гэта звярнуў увагу партал Reform.by.
«Вось мы зараз вядзем кампанію закупкі нафты на наступны год. Нам кажуць: слухайце, ну рызыкоўна з вамі працаваць. Давайце мы за рызыкі падымем цану. Мы абмяркоўваем, мы пераконваем, мы знаходзім рашэнні. Вось гэта вельмі важна», — сказаў Юрый Назараў.
Паводле яго слоў, ва ўрада ёсць пэўныя планы, што рабіць у выпадку прыняцця пятага пакета санкцый.
«Разумееце, што з 2007 года прадпрыемствы «Белнафтахіма» навучыліся вось хітрыць… У нас па кожным ведамстве распрацавана дарожная карта. Яна не застылая. <…> Мы ведаем, што трэба рабіць у выпадку далейшага паглыблення санкцый», — патлумачыў схему абыходу санкцый чыноўнік.

У Оршы заклалі алею з дзіўнай назвай
У горадзе на Віцебшчыне з'явілася алея адзінства грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый «Спадчына». Ініцыятарам акцыі выступіў мясцовы райкам БРСМ, прымеркаваўшы гэта да дня нараджэння камсамола.
Нагадаем, што сёлета па ўсёй Беларусі ліквідавалі больш за 100 грамадскіх аб’яднанняў.

У Гродне да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне пабудуюць другую Каложу
У Гродне ў 2025 годзе з'явіцца другая Каложа, створаная па ўзоры святыні XII стагоддзя, перадае «Перспектыва».
Пра будучы праект распавялі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній падчас цырымоніі памятнага гашэння паштовага блока «Каложская ікона Божай Маці».
Новы храм будзе прысвечаны 80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У якой частцы горада ён будзе ўзведзены, пакуль невядома.

Nashaniva.com шукае карэктара ў замежжы
Калі вы дасканала валодаеце беларускай мовай і гатовыя з 9:00 да 18:00 чытаць нашы матэрыялы і выпраўляць памылкі, то дасылайце сваё рэзюмэ на nashaniva.com@gmail.com.

Падобна, у Беларусі заблакавалі сайты Deutsche Welle, «Настоящего времени» і «Новага часу». Яны не адкрываюцца, замест некаторых — плашка Мінінфарма аб блакіроўцы.
Міністэрства інфармацыі патлумачыла, што сайты Deutsche Welle, «Настоящего времени» і «Новага часу» былі заблакаваныя за спасылкі на «экстрэмісцкія матэрыялы».
Мінчук Арцемій Нікіценка прыйшоў у кавярню з сяброўкай. Нехта з прысутных заўважыў на руцэ ў хлопца бел-чырвона-белы бранзалет з надпісам «Жыве Беларусь» — і выклікаў міліцыю.
На хлопца склалі пратакол. Па словах сілавікоў, ён «з мэтай выказвання свайго негатыўнага стаўлення да дзейнай улады правёў пікетаванне, прадэманстраваўшы бчб-бранзалеты на руках з надпісам «Жыве Беларусь».
Сёння суддзя Першамайскага раёна Анастасія Кулік дала хлопцу 15 сутак.