Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Кітай забараніў крыптавалюты. Чаму ён на гэта пайшоў і што гэта азначае для свету?

У 2019 годзе ў Кітаі здабывалася тры чвэрці ўсіх біткойнаў планеты. Але апошнія некалькі месяцаў кітайскія ўлады ўводзілі ўсё новыя і новыя забароны супраць крыптавалюты. Апошнім цвіком у дамавіну кітайскага рынку біткойна (і яго аналагаў) сталі вераснёвыя абмежаванні, пасля якіх стала відавочна, што кітайскія ўлады не дапусцяць на сваёй тэрыторыі незалежных дэцэнтралізаваных крыптавалют.

Чаму Кітай, які раней быў адным з лідараў на рынку біткойнаў, знішчыў гэту індустрыю, а таксама што гэта азначае для свету?

Разбіраемся па спасылцы
Віцэ-прэм’ер Назараў: Страты беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў ад санкцый ужо склалі $80 мільёнаў

Пра гэта ён заявіў падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

«На жаль, мы разумеем, што санкцыйная сітуацыя — гэта надоўга, і яна ў далейшым можа быць адчувальнай для эканомікі нашай краіны», — сказаў Назараў.
Абвінавачаных у тэрарызме прызналі палітвязнямі. Праваабаронцы перагледзелі крытэрыі?

На днях сем чалавек, абвінавачаных у акце тэрарызму, прызналі палітвязнямі. Гэта былы следчы Яўген Юшкевіч і фігуранты справы Аўтуховіча — Галіна Дзербыш, Ірына і Антон Мельхеры, Сяргей, Любоў і Павел Разановічы.

Звычайна па артыкулах, звязаных з гвалтам, праваабаронцы чакаюць суду, каб праясніць карціну. Але тут статус палітвязня людзі атрымалі да суда. Чаму?

Чытайце па спасылцы
У Гомелі загарэліся чатыры аўто, падазраюць падпал

Учора ўвечары ў МНС паведамілі, што гараць чатыры аўтамабілі на вуліцах Дзімітрава, Ільіча і Радзішчава.

Пацярпелых няма, паведамляе МНС.

Прычыны пажараў высвятляюцца. Разглядаецца версія падпалу.
Павел Вінаградаў распавёў феерычную гісторыю пра тое, як міліцыянеры яму вярталі самагон

Публікуем са скарачэннямі. Цалкам можна прачытаць у фэйсбуку.

«Памятаеце, я пісаў, што падчас ператрусу ў мяне самагон забралі? 15 літраў. А яшчэ ў Юрыя Вінаградава [НН — бацькі Паўла] таксама канфіскавалі 10 літраў. Пасля экспертызы яму патэлефанавалі: «Ідзі забірай». Ён адмовіўся. Мне не тэлефанавалі, але я б таксама адмовіўся.

Фішка ў тым, што самагонку можна толькі захоўваць, а перавозіць нельга. Пакуль будзем везці яго дадому з РУУС, мы будзем парушаць закон, за што можна атрымаць штраф. Мы вырашылі, што не станем правяраць.

Але ім жа справу закрыць трэба, таму сёння здагадайцеся што? Дзынь-дзынь! Дастаўка самагону.

Беларусікі, пераязджайце ў Беразіно, я вам кажу. Тут міліцыя прывязе табе алкаголь проста да брамы, нават калі ты адмаўляешся яго забіраць, і ўсё гэта ў масках і на патрульнай машыне. Такое нават «Еўраопт» не робіць».
Наша Ніва
Меркаваны забойца расійскага банкіра Яхантава скончыў жыццё самагубствам у беларускім СІЗА Пра гэта піша ТАСС. Учора паведамлялася, што былога дзелавога партнёра затрымалі ў Беларусі. Яго падазравалі ў забойстве банкіра, яго жонкі і сына.
СК Беларусі пацвердзіў смерць Андрэя Скрыпкіна, якога падазравалі ў забойстве сям’і банкіра

«Следча-аператыўная група праводзіць агляд у ізалятары. Атрыманыя звесткі ўказваюць на тое, што мела месца самагубства», — заявіла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Як падчас пандэміі начальнік з ГУБАЗіК уладкоўвае ў двухмесную палату свайго бацьку і яго сужыцельку — новы зліў

У той час, як у Брэсце пад палаты для каранавірусных хворых пераабсталёўваюць нават сталовыя, намеснік начальніка 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК Андрэй Бараноўскі па блаце без праблем уладкоўвае свайго бацьку і яго сужыцельку ў двухмесную палату. Так сцвярджаюць былыя сілавікі, якія апублікавалі новы зліў тэлефоннай размовы.

Чытайце па спасылцы
Інстаграм дазволіць усім карыстальнікам дадаваць спасылкі ў сторыз

Раней функцыя была даступнай толькі верыфікаваным акаўнтам і профілям, у якіх больш за 10 тысяч падпісчыкаў.

«Ад астатняй часткі супольнасці мы пачулі, што яны таксама хочуць дзяліцца спасылкамі, якія маюць для іх значэнне <...> . Так што цяпер мы даём доступ [да функцыі гіперспасылак] для ўсіх», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у сераду ў афіцыйным блогу Instagram.

Падпішыцеся на «Нашу Ніву» ў Інстаграмеinstagram.com/nashaniva
Пазітыўныя эмоцыі, сон у прон-пазіцыі і масаж. Як аднавіцца пасля каранавіруса

Як аднавіцца пасля каранавіруса? Ці вернуць свой аб'ём лёгкія пасля цяжкай пнеўманіі і чаму важна есці шмат бялку? Рэкамендацыі дае доктар інтэнсіўнай тэрапіі Валер Лышчык. Цяпер ён працуе ў польскім кавідным шпіталі. Пры рэкамендацыях ён абапіраўся на асабісты досвед назірання за кавідам і лячэння цяжкіх хворых.

▫️«Прон-пазіцыя — палажэнне на жываце — карысная ў працэсе аднаўлення».
▫️«Раяць ужываць шмат бялку, прыкладна на 50% больш, чым да хваробы. Бялок патрэбны для сінтэзу антыцелаў».
▫️«Пасля цяжкага кавіду бываюць сасудзістыя ўскладненні, таму важна прафілактыка тромбаў».
▫️«Выкцынавацца ад кавіду можна праз месяц пасля хваробы».

Чытайце цалкам па спасылцы
У Брэсце судзяць маёра міліцыі, які вывез са штрафстаянкі чатыры аўтамабілі і матацыкл

42-гадовы былы маёр міліцыі, паводле абвінавачвання, завалодаў трыма аўтамабілямі і адным матацыклам са штрафстаянкі на суму 13 тысяч рублёў, паведамляе «Вячэрні Брэст».

Мужчына паказваў работнікам стаянкі ліпавыя дакументы, якія нібыта давалі яму права забіраць машыны для далейшых следчых дзеянняў. Машыны і матацыкл ён размясціў на ўчастках сяброў у Брэсцкім раёне.

Віну мужчына цалкам прызнаў і растлумачыў свае дзеянні ў судзе цяжкай хваробай жонкі, з-за якой яму тэрмінова спатрэбіліся грошы.
Аўтамабілі былі знойдзены ў лесе без кіроўцаў і знаходзіліся на стаянцы для захоўвання больш за чатыры гады. Таму ён і вырашыў, што яны нікому не патрэбныя.

Былому міліцыянеру пагражае ад 2 да 7 гадоў турмы.
20-гадовая дзяўчына на машыне каршэрынгу ўрэзалася ў слуп у Малінаўцы

Дзяўчына паварочвала налева з вуліцы Напалеона Орды на вуліцу Чачота ў Мінску і ўрэзалася ў слуп.

Кіроўца не пацярпела, у адрозненне ад легкавіка.
Наша Ніва
У Баранавічах невядомыя зладзілі разгром на стадыёне Увечары 18 кастрычніка нехта трапіў на гарадскі стадыён у Баранавічах, дзе ідзе рэканструкцыя. У выніку невядомыя пабілі шкло ў катку, перакулілі пагрузчык, сапсавалі газон у рулонах, паламалі будаўнічыя…
Разгром на стадыёне ў Баранавічах зладзілі падлеткі. Старэйшаму ўсяго 14 гадоў

Следчыя ўстанавілі, што да злачынства маюць дачыненне трое падлеткаў. Старэйшаму з іх 14 гадоў, а дваім па 13. СК сцвярджае, што непаўналетнія трапілі на тэрыторыю стадыёна, дзе праходзіць рэканструкцыя, і вырашылі пакатацца на пагрузчыку. Аднак не далі рады кіраванню і пашкодзілі маёмасць.

Паведамляецца, што гэтыя ж падлеткі ў той жа вечар спалілі вянкі ля Вечнага агню.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«П**дуй на прышчэпку!». Маскоўскі абласны штаб па барацьбе з кавідам апублікаваў відаролік з катом і нецэнзурным заклікам вакцынавацца

Ролік з'явіўся ў тэлеграм-канале штаба, але праз некалькі хвілін быў выдалены.

Пасля Масаблштаб аднавіў ролік, але цяпер ён заканчваецца фразай «Ідзі рабі прышчэпку. Калі ласка».
У Кіеве з лістапада ўводзіцца лакдаўн

Наведванне рэстаранаў, кафэ, забаўляльных мерапрыемстваў, гандлёва-забаўляльных цэнтраў і іншых публічных аб'ектаў і мерапрыемстваў будзе магчымым толькі пры наяўнасці ва ўсіх работнікаў і наведвальнікаў ПЛР-тэсту або сертыфіката аб вакцынацыі.

Карыстацца грамадскім транспартам таксама змогуць толькі тыя, хто мае ПЛР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі. Прычым правяраць іх наяўнасць будуць не кіроўцы, а спецыяльныя групы праваахоўнікаў.