Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
📈Як колькасць выкананых тэстаў уплывае на сутачную колькасць захворванняў на кавід? Ніяк

У сваёй справаздачы Мінздароўя паведаміла, што за суткі было зроблена 59920 тэстаў на каранавірус. Гэта рэкорд, але афіцыйныя лічбы сутачных выпадкаў кавіду на гэтым тыдні не перавышаюць дзвюх тысяч.

@nashaniva зрабіла графік колькасці тэстаў і выпадкаў каранавіруса, якія дае афіцыйная статыстыка, за апошнія сем дзён. Як бачна, паміж колькасцю тэстаў і колькасцю хворых няма ніякай карэляцыі: рэкорд па хворых (2097) быў зафіксаваны пры 38789 тэстах, а рэкордная колькасць тэстаў (59920) дала 1998 выпадкаў захворванняў.
У Польшчы завялі 180 спраў супраць людзей, якія маюць дачыненне да кантрабанды мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Па іх праходзіць больш за 700 падазраваных.

Гэта не толькі кіроўцы аўто, у якіх бежанцаў перавозілі ў кірунку Германіі, але і так званыя «пілоты» — адмысловае суправаджэнне, якое дапамагае пазбягаць праверак на дарогах.

З пачатку года польскія памежнікі зарэгістравалі амаль 26 000 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, 14 200 з іх толькі ў кастрычніку.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Адна з васьмі старонак Воранаўскай раёнкі за 27 кастрычніка цалкам складаецца са спачуванняў.

Многія звязаныя са смерцю 43-гадовага намесніка кіраўніка раёна Віталя Мілюнца, але цэлая старонка з чорных рамак уражвае.

У Воранаўскім раёне на пачатак 2021 года пражываў 23 551 чалавек.
Салігорскі «Шахцёр» датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе

«Гарнякі» перамаглі сёння «Гомель» у перанесеным матчы 15 тура (3:2) і сталі недасягальнымі для канкурэнтаў.

Салігорскі клуб заваёўвае залатыя медалі другі год запар.
Меркаваны забойца сям'і маскоўскага банкіра Андрэй Скрыпкін быў затрыманы ў Беларусі

Гэта былы дзелавы партнёр забітага банкіра Яхантава, праз Беларусь ён збіраўся трапіць у Еўропу.

Па папярэдняй версіі следства, злачынца не чакаў, што ў кватэры, акрамя банкіра Яхантава, будуць яго сын і жонка.
Францыя абвінаваціла сям'ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі, але імёнаў не назвала

Сваякі Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, да яе межаў з краінамі Еўрапейскага саюза, заявіў дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон, не называючы канкрэтных імёнаў. Па яго словах, мэта беларускага боку — аслабіць і раз'яднаць ЕС.

Выступаючы перад камітэтам сената па еўрапейскіх справах, Бон патлумачыў, што «беларускі рэжым умела арганізуе сябе праз Турцыю і Дубай».

«Гэта невыносны гандаль, накіраваны на паслабленне і падзел Еўрапейскага саюза», — дадаў намеснік міністра замежных спраў Францыі.

Лукашэнка хоча завабіць Еўрасаюз у пастку, сцвярджаючы, што Еўропа парушае ўласныя прынцыпы, мяркуе Бон.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў сераду, 27 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Набыў нерухомасці на мільён рублёў і гуляў у хакей з Віктарам Лукашэнкам. Расказваем пра новага намесніка міністра ўнутраных спраў

«Шчаслівы, што жонцы ўдалося з'ехаць. А я вытрымаю». Андрэй Любецкі даў інтэрв'ю з СІЗА

«Можна сказаць, што ў расійскага боку з’явіўся пэўны рычаг ціску на Лукашэнку». Што значыць інтэрв'ю Ціханоўскай «Эху Москвы»?

Фэйкі, фэйкі. Амаль мільён водгукаў на сайце для падарожнікаў Tripadvisor аказаліся хлуслівымі

Ці сапраўды ў Оршы такая вялікая смяротнасць праз кавід, што ў горадзе не хапае нават капачоў для могілак?

У свеце ўзнік дэфіцыт камп’ютарных чыпаў. Як так здарылася і чаму ад гэтага цярпяць цэлыя індустрыі?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
У свеце ўзнік дэфіцыт камп’ютарных чыпаў. Як так здарылася і чаму ад гэтага цярпяць цэлыя індустрыі?

Камп’ютарныя чыпы — адно з найбольш значных вынаходніцтваў чалавецтва за апошнія дзесяцігоддзі. Чыпы ёсць не толькі там, яны сустракаюцца нават у самых нечаканых месцах: у пралцы, аўтамабілі, электрычнай зубной шчотцы і халадзільніку. Гэтыя малюсенькія дэталі цяпер знаходзяцца ў страшным дэфіцыце.

Некаторыя аўтавытворцы вымушаныя былі спыняць свае заводы, а на рынку смартфонаў, планшэтаў і гульнявых прыставак утварыўся дэфіцыт. Ён ставіць пад пагрозу існаванне цэлых галін эканомікі і крытычнай інфраструктуры.

Чаму так адбываецца і калі гэта можа скончыцца? Разбіраемся.

Чытайце па спасылцы
Амбіцыйны праект Джэфа Безаса: касмічная станцыя для турыстаў. Яна будзе параўнальная з МКС

Кампанія Blue Origin, што належыць амерыканскаму мільярдэру Джэфу Безасу, збіраецца да канца дзесяцігоддзя пабудаваць на арбіце Зямлі касмічную станцыю пад назвай Orbital Reef. Аб’ект можна будзе выкарыстоўваць для правядзення навуковых эксперыментаў і касмічнага турызму.

Orbital Reef зможа прыняць да 10 чалавек і будзе мець прыкладна такі ж унутраны аб'ём, што і МКС.

Пакуль няма гарантый, што планы Безаса будуць рэалізаваныя. Такія праекты пакуль што занадта дарагія і рызыкоўныя, тлумачыць CNN. Верагодна, што кошт станцыі складзе дзясяткі мільярдаў даляраў, а яе падрыхтоўка да эксплуатацыі будзе ўключаць шматлікія тэставыя палёты ў мэтах бяспекі.

Хутка заканчваецца тэрмін працы Міжнароднай касмічнай станцыі. Таму НАСА дужа зацікаўлена ў будаўніцтве прыватных аб’ектаў такога тыпу.
«Юрыст да мозга касцей». Расказваем пра Вольгу Чупрыс, адказную за тое, каб ідэі Лукашэнкі сталі законам

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс — вядомая ў колах юрыстаў асоба. Усё жыццё яна займалася навукай, працавала ва ўніверсітэце. Але ў канцы 2019 года яна заняла крэсла ў Адміністрацыі Лукашэнкі.

Жанчыны на такіх высокіх пасадах усё яшчэ рэдкасць для Беларусі. Многія з іх дэманструюць суперадданасць. Мы гэта бачылі на прыкладзе Ярмошынай, Ермаковай, Шчоткінай і Качанавай. Чупрыс не стала выключэннем. Гэта яна дапамагае аформіць у закон любую спрэчную ідэю.

Чытайце па спасылцы
«Белпошта» адсудзіла ў «Народнай волі» больш за 100 тысяч рублёў

«Белпошта» налічыла такую «кампенсацыю» за непрададзеныя наклады, паведаміў «Ежедневник». Прыватнае выданне, якое не здолела надрукаваць газеты і адпаведна даставіць наклады на «Белпошту», абавязана выплаціць заяўніку больш як 108 тысяч рублёў.

«Народную волю» адмовіліся ў жніўні 2020 года друкаваць спачатку ў Доме друку ў Мінску і беларускіх друкарнях, а потым і ў друкарнях Расіі. На працягу гэтага года прайшлі тры судовыя пасяджэнні, у якіх былі задаволеныя ўсе грашовыя патрабаванні «Белпошты» — у лютым Эканамічны суд Мінска абавязаў «Народную волю» выплаціць 9576 рублёў 98 капеек, у сакавіку — 84665 рублёў 06 капеек, у кастрычніку — 14189 рублёў 61 капейку, а таксама панесеныя судовыя выдаткі на выплату дзяржаўнай пошліны ў памеры 725 рублёў.
Наша Ніва
Меркаваны забойца сям'і маскоўскага банкіра Андрэй Скрыпкін быў затрыманы ў Беларусі Гэта былы дзелавы партнёр забітага банкіра Яхантава, праз Беларусь ён збіраўся трапіць у Еўропу. Па папярэдняй версіі следства, злачынца не чакаў, што ў кватэры, акрамя…
Меркаваны забойца расійскага банкіра Яхантава скончыў жыццё самагубствам у беларускім СІЗА

Пра гэта піша ТАСС.

Учора паведамлялася, што былога дзелавога партнёра затрымалі ў Беларусі. Яго падазравалі ў забойстве банкіра, яго жонкі і сына.
Кітай забараніў крыптавалюты. Чаму ён на гэта пайшоў і што гэта азначае для свету?

У 2019 годзе ў Кітаі здабывалася тры чвэрці ўсіх біткойнаў планеты. Але апошнія некалькі месяцаў кітайскія ўлады ўводзілі ўсё новыя і новыя забароны супраць крыптавалюты. Апошнім цвіком у дамавіну кітайскага рынку біткойна (і яго аналагаў) сталі вераснёвыя абмежаванні, пасля якіх стала відавочна, што кітайскія ўлады не дапусцяць на сваёй тэрыторыі незалежных дэцэнтралізаваных крыптавалют.

Чаму Кітай, які раней быў адным з лідараў на рынку біткойнаў, знішчыў гэту індустрыю, а таксама што гэта азначае для свету?

Разбіраемся па спасылцы
Віцэ-прэм’ер Назараў: Страты беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў ад санкцый ужо склалі $80 мільёнаў

Пра гэта ён заявіў падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

«На жаль, мы разумеем, што санкцыйная сітуацыя — гэта надоўга, і яна ў далейшым можа быць адчувальнай для эканомікі нашай краіны», — сказаў Назараў.
Абвінавачаных у тэрарызме прызналі палітвязнямі. Праваабаронцы перагледзелі крытэрыі?

На днях сем чалавек, абвінавачаных у акце тэрарызму, прызналі палітвязнямі. Гэта былы следчы Яўген Юшкевіч і фігуранты справы Аўтуховіча — Галіна Дзербыш, Ірына і Антон Мельхеры, Сяргей, Любоў і Павел Разановічы.

Звычайна па артыкулах, звязаных з гвалтам, праваабаронцы чакаюць суду, каб праясніць карціну. Але тут статус палітвязня людзі атрымалі да суда. Чаму?

Чытайце па спасылцы
У Гомелі загарэліся чатыры аўто, падазраюць падпал

Учора ўвечары ў МНС паведамілі, што гараць чатыры аўтамабілі на вуліцах Дзімітрава, Ільіча і Радзішчава.

Пацярпелых няма, паведамляе МНС.

Прычыны пажараў высвятляюцца. Разглядаецца версія падпалу.
Павел Вінаградаў распавёў феерычную гісторыю пра тое, як міліцыянеры яму вярталі самагон

Публікуем са скарачэннямі. Цалкам можна прачытаць у фэйсбуку.

«Памятаеце, я пісаў, што падчас ператрусу ў мяне самагон забралі? 15 літраў. А яшчэ ў Юрыя Вінаградава [НН — бацькі Паўла] таксама канфіскавалі 10 літраў. Пасля экспертызы яму патэлефанавалі: «Ідзі забірай». Ён адмовіўся. Мне не тэлефанавалі, але я б таксама адмовіўся.

Фішка ў тым, што самагонку можна толькі захоўваць, а перавозіць нельга. Пакуль будзем везці яго дадому з РУУС, мы будзем парушаць закон, за што можна атрымаць штраф. Мы вырашылі, што не станем правяраць.

Але ім жа справу закрыць трэба, таму сёння здагадайцеся што? Дзынь-дзынь! Дастаўка самагону.

Беларусікі, пераязджайце ў Беразіно, я вам кажу. Тут міліцыя прывязе табе алкаголь проста да брамы, нават калі ты адмаўляешся яго забіраць, і ўсё гэта ў масках і на патрульнай машыне. Такое нават «Еўраопт» не робіць».
Наша Ніва
Меркаваны забойца расійскага банкіра Яхантава скончыў жыццё самагубствам у беларускім СІЗА Пра гэта піша ТАСС. Учора паведамлялася, што былога дзелавога партнёра затрымалі ў Беларусі. Яго падазравалі ў забойстве банкіра, яго жонкі і сына.
СК Беларусі пацвердзіў смерць Андрэя Скрыпкіна, якога падазравалі ў забойстве сям’і банкіра

«Следча-аператыўная група праводзіць агляд у ізалятары. Атрыманыя звесткі ўказваюць на тое, што мела месца самагубства», — заявіла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.