Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Фэйкі, фэйкі. Амаль мільён водгукаў на сайце для падарожнікаў Tripadvisor аказаліся хлуслівымі

Гэта складае каля 3,6% ад усёй колькасці водгукаў.

Чытайце больш

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Ад каранавіруса памёр мастак Уладзімір Сытчанка

Вядомаму мастаку-графіку было 70 гадоў.

Уладзімір Сытчанка працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плакаце. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў». Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Уладзімір Сытчанка таксама быў кніжным ілюстратарам. Ён аздабляў і захапляльныя дзіцячыя кніжкі, як «Прыгоды Электроніка і яго сяброў», «Кар'ер» Васіля Быкава, кнігі Анатоля Вярцінскага. Таксама мастак супрацоўнічаў з вядучымі беларускімі выдавецтвамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як выглядае бус, на якім везлі 37 мігрантаў

Як паведамляе памежная служба Польшчы, у раёне Бельска-Падляскага патруль паліцыі звярнуў увагу на мікрааўтобус са значна зніжанай падвескай, які рухаўся на захад. Гэта выклікала падазрэнне, яго спынілі і праверылі. Унутры буса было 37 мігрантаў.

Мігранты паспрабавалі ўцячы, іх спынілі. Вёз нелегалаў 27-гадовы грамадзянін Польшчы, яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Валанцёрка «Вясны» Марыя Тарасенка перад абвяшчэннем прысуду з'ехала з Беларусі — ёй пагражала 2,5 года калоніі

Цяпер жанчына знаходзіцца ў бяспецы, піша @viasna96.

Праваабаронцу Леаніда Судаленку і валанцёрак «Вясны» Таццяну Ласіца і Марыю Тарасенка вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Марыя знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, а Леанід і Таццяна — пад вартай.
«Можна сказаць, што ў расійскага боку з’явіўся пэўны рычаг ціску на Лукашэнку». Што значыць інтэрв'ю Ціханоўскай «Эху Москвы»?

Інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай «Эху Москвы» яшчэ да выхаду нарабіла шуму. Што стаіць за гэтай увагай да беларускіх дэмакратычных сілаў? Разважаюць эксперты.

Вось некаторыя цытаты:

▫️«Гэта не ёсць змена стаўлення Масквы да беларускай апазіцыі — гэта проста каб нашкодзіць Лукашэнку, зачапіць яго».
▫️«Праз «Эхо Москвы» Крэмль злівае заявы, якія не хацеў бы рабіць наўпрост».
▫️«Кантакт Крамля з дэмакратычнымі сіламі Беларусі — гэта, сапраўды, тое, чаго Лукашэнка вельмі баіцца. Думаю, каб гэтага пазбегнуць, ён сапраўды гатовы будзе нават пайсці на нейкія саступкі Крамлю».

Цалкам чытайце па спасылцы
«Я дапамагала Аляксандру Рыгоравічу стаць прэзідэнтам». Як 72-гадовая жанчына з інваліднасцю 12 год чакае ў аварыйным доме сваю чаргу на кватэру

Случчанцы Ніне Сімак 72 гады. Яна жыве адна і мае інваліднасць, яе дом быў прызнаны аварыйным, і 12 гадоў жанчына чакае сваю чаргу на кватэру. Захоўваючы падзяку ад Лукашэнкі і спадзеючыся, што ён дапаможа.

Чытайце гісторыю па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Магілёве два маладзёны прыйшлі ў супермаркет і пачалі граміць мячом паліцы

Здарэнне адбылося 13 кастрычніка. 22-гадовы хлопец дэманстраваў футбольныя ўдары, а 24-гадовы ўсё здымаў на відэа.

Па выніках праверкі заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».
Міністр замежных спраў Ірана абмеркаваў з Макеем мігранцкі крызіс па тэлефоне, беларускі бок пра размову не паведаміў

Учора адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з іранскім калегам Хасейнам Амірам Абдалахіянам. Ні дзяржаўныя СМІ, ні сайт МЗС пра гэта не паведамілі. Пра размову напісала МЗС Ірана.

Абдалахіян заявіў, што Іран сур'ёзна занепакоены становішчам сваіх грамадзян на беларуска-літоўскай мяжы. Ён запатрабаваў, каб супрацоўнікі консульства Беларусі і памежнікі дапамаглі вызначыць месцазнаходжанне іранцаў на мяжы і аказалі ім медыцынскую дапамогу.

Міністр замежных спраў заклікаў урад Беларусі прадаставіць амбасадзе Ірана ў Мінску доступ да сваіх грамадзян, каб тыя маглі дапамагчы вярнуцца іранцам у сваю краіну.

Макей у размове пацвердзіў гатоўнасць Мінска аказаць максімальную дапамогу ў гэтых пытаннях і падтрымліваць цесныя кантакты з пасольствам Ірана ў Мінску.
У Гомелі мужчына ноччу пранік у краму, папіў вады, паглядзеў паштоўкі і сышоў. Цяпер яго шукае міліцыя

У тры гадзіны ночы ў нядзелю невядомы трапіў у краму «Суседзі» ў Гомелі. На кадрах з камер відэаназірання бачна, як мужчына п’е мінералку, курыць і разглядвае паштоўкі. Цяпер яго шукае міліцыя.

Ці было штосьці скрадзена, не паведамляецца.
Наша Ніва
Пенсіянерка знайшла 100 еўра ў штанах, якія купіла ў сэканд-хэндзе. Пайшла мяняць, аказалася — падробка. Цяпер ёй пагражае турма 61-гадовая маладзечанка прынесла ў банк на абмен купюру ў 100 еўра. Спецыяліст банка выявіў, што купюра несапраўдная. Міліцыянерам…
Раніцай мы апублікавалі навіну, як пенсіянерка хацела абмяняць фальшывыя 100 еўра, якія яна знайшла ў штанах, набытых у сэканд-хэндзе. Па матэрыяле першакрыніцы была зроблена выснова, што крымінальная справа была заведзена супраць 61-гадовай жанчыны і ёй пагражае турэмны тэрмін.

Як растлумачыў СК, жанчына праходзіць па справе толькі ў якасці сведкі. Адказнасць па крымінальнай справе наступае ў тым выпадку, калі чалавек свядома збывае фальшывыя купюры.

Прыносім прабачэнні за недакладнасць у нашай публікацыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці сапраўды ў Оршы такая вялікая смяротнасць праз кавід, што ў горадзе не хапае нават капачоў для могілак?

Відэа, дзе ў цемры мужчыны на могілках капаюць ямы, з’явілася днямі ў розных тэлеграм-каналах. Голас за кадрам удакладняе, што справа адбываецца ў Оршы і што брыгады па пахаванні вымушаныя капаць магілы ўначы, каб паспець да раніцы.

«Бывае, што дадому вяртаемся ноччу!» — гаворыць мужчына і дадае, што капачоў для могілак у горадзе не знайсці, маўляў, гэта сапраўдная праблема.

«Наша Ніва» вырашыла дазнацца, што адбываецца ў горадзе. Чытайце па спасылцы
📈Як колькасць выкананых тэстаў уплывае на сутачную колькасць захворванняў на кавід? Ніяк

У сваёй справаздачы Мінздароўя паведаміла, што за суткі было зроблена 59920 тэстаў на каранавірус. Гэта рэкорд, але афіцыйныя лічбы сутачных выпадкаў кавіду на гэтым тыдні не перавышаюць дзвюх тысяч.

@nashaniva зрабіла графік колькасці тэстаў і выпадкаў каранавіруса, якія дае афіцыйная статыстыка, за апошнія сем дзён. Як бачна, паміж колькасцю тэстаў і колькасцю хворых няма ніякай карэляцыі: рэкорд па хворых (2097) быў зафіксаваны пры 38789 тэстах, а рэкордная колькасць тэстаў (59920) дала 1998 выпадкаў захворванняў.
У Польшчы завялі 180 спраў супраць людзей, якія маюць дачыненне да кантрабанды мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Па іх праходзіць больш за 700 падазраваных.

Гэта не толькі кіроўцы аўто, у якіх бежанцаў перавозілі ў кірунку Германіі, але і так званыя «пілоты» — адмысловае суправаджэнне, якое дапамагае пазбягаць праверак на дарогах.

З пачатку года польскія памежнікі зарэгістравалі амаль 26 000 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, 14 200 з іх толькі ў кастрычніку.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Адна з васьмі старонак Воранаўскай раёнкі за 27 кастрычніка цалкам складаецца са спачуванняў.

Многія звязаныя са смерцю 43-гадовага намесніка кіраўніка раёна Віталя Мілюнца, але цэлая старонка з чорных рамак уражвае.

У Воранаўскім раёне на пачатак 2021 года пражываў 23 551 чалавек.
Салігорскі «Шахцёр» датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе

«Гарнякі» перамаглі сёння «Гомель» у перанесеным матчы 15 тура (3:2) і сталі недасягальнымі для канкурэнтаў.

Салігорскі клуб заваёўвае залатыя медалі другі год запар.
Меркаваны забойца сям'і маскоўскага банкіра Андрэй Скрыпкін быў затрыманы ў Беларусі

Гэта былы дзелавы партнёр забітага банкіра Яхантава, праз Беларусь ён збіраўся трапіць у Еўропу.

Па папярэдняй версіі следства, злачынца не чакаў, што ў кватэры, акрамя банкіра Яхантава, будуць яго сын і жонка.
Францыя абвінаваціла сям'ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі, але імёнаў не назвала

Сваякі Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, да яе межаў з краінамі Еўрапейскага саюза, заявіў дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон, не называючы канкрэтных імёнаў. Па яго словах, мэта беларускага боку — аслабіць і раз'яднаць ЕС.

Выступаючы перад камітэтам сената па еўрапейскіх справах, Бон патлумачыў, што «беларускі рэжым умела арганізуе сябе праз Турцыю і Дубай».

«Гэта невыносны гандаль, накіраваны на паслабленне і падзел Еўрапейскага саюза», — дадаў намеснік міністра замежных спраў Францыі.

Лукашэнка хоча завабіць Еўрасаюз у пастку, сцвярджаючы, што Еўропа парушае ўласныя прынцыпы, мяркуе Бон.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў сераду, 27 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Набыў нерухомасці на мільён рублёў і гуляў у хакей з Віктарам Лукашэнкам. Расказваем пра новага намесніка міністра ўнутраных спраў

«Шчаслівы, што жонцы ўдалося з'ехаць. А я вытрымаю». Андрэй Любецкі даў інтэрв'ю з СІЗА

«Можна сказаць, што ў расійскага боку з’явіўся пэўны рычаг ціску на Лукашэнку». Што значыць інтэрв'ю Ціханоўскай «Эху Москвы»?

Фэйкі, фэйкі. Амаль мільён водгукаў на сайце для падарожнікаў Tripadvisor аказаліся хлуслівымі

Ці сапраўды ў Оршы такая вялікая смяротнасць праз кавід, што ў горадзе не хапае нават капачоў для могілак?

У свеце ўзнік дэфіцыт камп’ютарных чыпаў. Як так здарылася і чаму ад гэтага цярпяць цэлыя індустрыі?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
У свеце ўзнік дэфіцыт камп’ютарных чыпаў. Як так здарылася і чаму ад гэтага цярпяць цэлыя індустрыі?

Камп’ютарныя чыпы — адно з найбольш значных вынаходніцтваў чалавецтва за апошнія дзесяцігоддзі. Чыпы ёсць не толькі там, яны сустракаюцца нават у самых нечаканых месцах: у пралцы, аўтамабілі, электрычнай зубной шчотцы і халадзільніку. Гэтыя малюсенькія дэталі цяпер знаходзяцца ў страшным дэфіцыце.

Некаторыя аўтавытворцы вымушаныя былі спыняць свае заводы, а на рынку смартфонаў, планшэтаў і гульнявых прыставак утварыўся дэфіцыт. Ён ставіць пад пагрозу існаванне цэлых галін эканомікі і крытычнай інфраструктуры.

Чаму так адбываецца і калі гэта можа скончыцца? Разбіраемся.

Чытайце па спасылцы
Амбіцыйны праект Джэфа Безаса: касмічная станцыя для турыстаў. Яна будзе параўнальная з МКС

Кампанія Blue Origin, што належыць амерыканскаму мільярдэру Джэфу Безасу, збіраецца да канца дзесяцігоддзя пабудаваць на арбіце Зямлі касмічную станцыю пад назвай Orbital Reef. Аб’ект можна будзе выкарыстоўваць для правядзення навуковых эксперыментаў і касмічнага турызму.

Orbital Reef зможа прыняць да 10 чалавек і будзе мець прыкладна такі ж унутраны аб'ём, што і МКС.

Пакуль няма гарантый, што планы Безаса будуць рэалізаваныя. Такія праекты пакуль што занадта дарагія і рызыкоўныя, тлумачыць CNN. Верагодна, што кошт станцыі складзе дзясяткі мільярдаў даляраў, а яе падрыхтоўка да эксплуатацыі будзе ўключаць шматлікія тэставыя палёты ў мэтах бяспекі.

Хутка заканчваецца тэрмін працы Міжнароднай касмічнай станцыі. Таму НАСА дужа зацікаўлена ў будаўніцтве прыватных аб’ектаў такога тыпу.