Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Еўра апусціўся да 2,80 рубля

Таргі ў аўторак 26 кастрычніка скончыліся далейшым зніжэннем курсаў еўра і даляра.

▫️Еўра сёння патаннеў на 1,62 капейкі, да 2,8032 беларускага рубля.
▫️Даляр знізіўся на 0,57 капейкі, да 2,4154 рубля.
▫️Расійскі рубель падаражэў на 2,4 капейкі. 100 расійскіх рублёў сёння каштуюць 3,4731 беларускага рубля.
Бульбу вараць, смажаць, параць. А шведы навучыліся рабіць з яе малако

У лютым брытанская сетка супермаркетаў Waitrose пачне прадаваць бульбяное малако. Напой называюць самым экалагічна бяспечным сярод усіх варыянтаў расліннага малака, піша Guardian. Напрыклад, калі параўнаць з міндалём, сыравінай для іншага віду расліннага малака, для росту бульбы трэба ў 56 разоў менш вады.

Нарэшце, прадстаўнікі Dug кажуць, што бульбяное малако мае добры і мяккі смак. Кампанія стварыла яго асобную версію для выкарыстання ў кававых напоях.
Яўгена Юшкевіча прызналі палітвязнем

Былы следчы, якога ў другі раз затрымалі ў красавіку, афіцыйна быў прызнаны праваабаронцамі палітычным зняволеным. Разам з ім палітвязнямі сёння былі прызнаныя яшчэ 11 чалавек, у тым ліку Ірына і Антон Мельхеры, Сяргей, Павел і Любоў Разановічы, Галіна Дзербыш, якіх абвінавачваюць па артыкуле «Акт тэрарызму».

Усяго праваабаронцы прызналі палітвязнямі ў Беларусі 833 чалавек.

«Усё робім правільна!» Топ-следчы Яўген Юшкевіч даў інтэрв'ю з СІЗА

Разам з Аўтуховічам затрымалі праваслаўнага святара, яго жонку і сына
Наша Ніва
На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу пасля інцыдэнту ў Палтаве 20 кастрычніка беларускі музыкант падчас канцэрту ўдарыў гледача, які падышоў да сцэны і прад’яўляў яму прэтэнзіі. Крымінальная вытворчасць распачатая па артыкуле «Хуліганства», Міхалку…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Юра застаўся на канцэрце, ніякіх прэтэнзій не меў», — Сяргей Міхалок распавёў пра інцыдэнт на канцэрце ў Палтаве.

20 кастрычніка беларускі музыкант падчас канцэрту ўдарыў гледача, які падышоў да сцэны і прад’яўляў яму прэтэнзіі. Пасля гэтага завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Цалкам відэа тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа з рубрыкі «No comment»: медыкі прымушаюць Лукашэнку апрануць маску.
Праўладныя каналы: журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Родныя: афіцыйнага пацверджання няма

41-гадовы журналіст быў затрыманы 12 сакавіка, прычынай стаў матэрыял пра былых супрацоўнікаў украінскага «Беркута», якія цяпер служаць у беларускіх сілавых структурах. Першапачаткова яго вінавацілі ва «ўмяшанні ў дзейнасць міліцыі», але 25 кастрычніка праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Івашыну перакваліфікавалі абвінавачванне.

Цяпер ён нібыта праходзіць па артыкуле «здрада дзяржаве». Пакаранне вельмі сур’ёзнае — ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Што яшчэ вядома, чытайце па спасылцы
Эканаміст Алесь Аляхновіч пра саюзныя праграмы: «А нас тым часам з году ў год тут прадаюць ураздроб і оптам»

Віцэ-прэзідэнт даследчага цэнтра CASE Belarus, эканаміст Алесь Аляхновіч разважае пра прыняцце інтэграцыйнай праграмы паміж Расіяй і Беларуссю.

Чытайце меркаванне па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
«На серабрыстай «джылі» супрацоўнікі вывезлі ў Расію». Палітвязень Данііл Чамаданаў расказаў пра сваю дэпартацыю

24-гадовы Данііл Чамаданаў атрымаў год калоніі па брэсцкай «карагоднай справе». Пасля выхаду на волю яго дэпартавалі з Беларусі: перавезлі праз мяжу і выкінулі ў Бранскай вобласці, бо ў юнака расійскі пашпарт. Цяпер яму два гады забаронена вяртацца ў Беларусь.

Чаму вучыць калонія і як ён будзе жыць далей, Данііл расказаў «Нашай Ніве».

▫️«Пра тое, што магу проста з’ехаць з Беларусі і мяне не выдадуць, я таксама не думаў: проста не верыў, што наступствы будуць настолькі сур’ёзнымі».
▫️«Мне персанальна не прапаноўвалі запісваць нейкія відэа, але адміністрацыя выпраўленчых устаноў перыядычна цікавілася, ці не хачу я неяк пакаяцца».
▫️«Віна ў тым, што я быў асуджаны, і ў тым, што адбылося, — на ўладзе, якая сёння існуе ў Беларусі».

Цалкам гутарка па спасылцы
‼️Ягор Марціновіч з СІЗА: у камеры — 19 чалавек, няма чым дыхаць

Пагоршыліся ўмовы ўтрымання галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», ужо чацвёрты месяц ён знаходзіцца ў СІЗА па абсурдным абвінавачванні. Па словах сваякоў, цяпер у камеры Ягора — 19 чалавек, камера — у падвальным памяшканні, акна няма, ёсць толькі невялікі праём пад столлю, — вось і ўся вентыляцыя. Сітуацыю ўскладняе сезон рэспіраторных захворванняў.

Ягор просіць родных перадаць парады па методыках, як дыхаць, калі не хапае паветра. І папярэджвае, што ў такіх умовах не мае сілаў падрабязна адказваць на лісты.

Адміністрацыі СІЗА вядома аб праблеме з вентыляцыяй у камеры, але яна не вырашаецца.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Я зайздрошчу тым краінам, дзе каранавірус наўпрост падпарадкоўваецца загадам прэзідэнта», — Іван Ургант у сваёй перадачы пажартаваў з адмены масачнага рэжыму ў Беларусі.
Падпісчыкі атрымалі новы нумар (9/2021) «Нашай гісторыі»!

У нумары: Эмілія Плятэр, залатая мара Янука Чарняўскага, «літоўская Ламбардыя», Герцагства Букавіна.

Яго таксама можна набыць у кнігарнях і гіпермаркетах. Рэкамендуем «Галіяфы» (метро Няміга), «Кніжная шафа» (метро Грушаўка), у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» (метро Кастрычніцкая і Купалаўская), этнакраме «Рагна» (метро Фрунзенская і Юбілейная плошча), інтэрнэт-крамах knihi.by, kniganosha.by, mmkut.by.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дольчэ віта па-беларуску: маладзён пасля сваркі з жонкай пайшоў па рэстаранах, пакінуў тысячу даляраў чаявых, пасля яго абакралі

У Полацку 21-гадовы мужчына пасварыўся з жонкай, сабраў рэчы з грашыма і пайшоў «у адрыў». За вечар ён наведаў некалькі забаўляльных устаноў, дзе пакінуў тысячу даляраў на чай і частаваў усіх алкаголем. Пасля маладзён паехаў у загарадную сядзібу, дзе не вытрымаў градусу вяселля і заснуў. Мінак заўважыў, што ў спячага тырчаць з кішэні грошы, і абакраў яго.

Праз суткі міліцыянеры знайшлі злодзея. За гэты час ён паспеў прагуляць каля $750, 4500 вярнуў уладальніку.
Памерла дзіцячы кардыёлаг Ірына Строгая: каранавірус. Яе муж: я таксама ў бальніцы, ледзь дыхаю

Ірына Валянцінаўна Строгая ўзначальвала педыятрычнае аддзяленне для кардыялагічных хворых у гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы №2 Мінска. Ёй быў 51 год.

Стала вядома, што Строгая памерла 22 кастрычніка. Па чутках, гэта было звязана з наступствамі каранавіруса. @nashaniva звязалася з мужам жанчыны. Ён пацвердзіў, што яе смерць звязана з кавідам, ад падрабязных каментароў адмовіўся.

«Я і сам у бальніцы, ледзь дыхаю», — сказаў мужчына.

Мінздароўя не паведамляе дакладныя лічбы, колькі медыкаў загінула ад каранавіруса. Таму статыстыку збіраюць валанцёры ці самі дактары. Па прыблізных падліках у лютым 2021 года, за першы год пандэміі ад кавіду загінулі каля 150 медыцынскіх работнікаў.
«Пакуль асцерагаюся ехаць у Расію» — Ціханоўская дала інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы»

Лідарка беларускай апазіцыі дала інтэрв'ю Аляксею Венядзіктаву. Галоўны рэдактар «Эха» задаваў пытанні пра Расію, пра магчымасць перамоваў з Лукашэнкам, пра мужа і шмат іншых. Гутарка заняла амаль гадзіну.

Па спасылцы прыводзім вытрымкі з інтэрв’ю

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Якія наступствы будзе мець апытанне, якое паказала, што рэйтынг Лукашэнкі меншы, чым у Ціханоўскай, Бабарыкі і Калеснікавай?

На днях праект «Дасье Чарнова» зліў у сеціва даныя апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі для Міністэрства замежных спраў Расіі.

Згодна з апытанкай, беларусы лепш за ўсё ставяцца да Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай, а вось у Лукашэнкі там вялікі антырэйтынг: 55% рэспандэнтаў ставяцца да яго персоны адмоўна.

На прамую просьбу «Нашай Нівы» пракаментаваць гэты зліў у цэнтры адрэагавалі коратка: «Мы не даём каментароў па гэтым пытанні».

Палітычныя аналітыкі сыходзяцца ў тым, што падстаў не давяраць рэальнасці праведзенага апытання няма.

«Апытанне абразлівае для Лукашэнкі. Ён успрыняў яго як атаку з боку Крамля», — лічыць палітолаг, эксперт iSANS Аляксандр Марозаў.

«Апытанне аслабляе пазіцыі беларускага рэжыму, агаляе ўразлівыя месцы», — кажа палітолаг, дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы.
Мінімальны рэкламны бюджэт — 2 мільёны еўра. Telegram прадставіў афіцыйную платформу для рэкламы

Telegram прадставіў уласную рэкламную платформу, яна працуе ў тэставым рэжыме і даступная па спасылцы promote.telegram.org.

Рэкламныя паведамленні будуць з'яўляцца ў буйных агульнадаступных каналах з колькасцю падпісчыкаў не менш за 1 тысячу. Іх памер будзе абмежаваны 160 сімваламі. Рэкламныя паведамленні ў каналах будуць публікавацца толькі па тэме, якой прысвечаны гэты канал.

Спачатку атрыманыя за рэкламу грошы будзе атрымліваць толькі сам месенджар. Гэтыя сродкі накіруюць на абслугоўванне працы Telegram — пакрыццё выдаткаў на абсталяванне і дата-цэнтры. Пасля таго як функцыя будзе запушчана ў поўным аб'ёме, частка рэкламных даходаў будзе перадавацца ўладальнікам каналаў, у якіх паказваецца рэклама.

Тэлеграм-канал «Код Дурава» паказаў кабінет платформы Telegram і адзначыў, што кошт рэкламы за тысячу паказаў складае 2 еўра, а мінімальны рэкламны бюджэт для запуску — 2 мільёны еўра.
Амбасадар ЕС у Беларусі паведаміў, супраць каго будзе накіраваны пяты пакет санкцый

Пяты пакет санкцый ЕC супраць Лукашэнкі засяродзіцца на тых, хто арганізоўвае міграцыю ў ЕC, распавёў амбасадар у Беларусі Дырк Шубель. Тым не менш галоўная для Бруселя тэма — правы чалавека ў Беларусі.

Дыпламат падкрэсліў, што заклікі ЕС да ўладаў Беларусі застаюцца нязменнымі: вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій і новыя выбары.

Амбасадар пацвердзіў, што ў Бруселі працягваюцца дыскусіі аб магчымых санкцыях у дачыненні да кампаніі «Белавія».

Чытайце па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украінцы ўпершыню нанеслі ўдар у Данбасе ўдарным дронам ВІДЭА

Узброеныя сілы Украіны ўпершыню ўжылі ўдарны дрон «Байрактар» (Bayraktar) на Данбасе. Беспілотнік купілі ў Турцыі.

Беспілотнік ударыў па батарэі сепаратыстаў, якіх падтрымлівае Расія, што сёння абстраляла сяло Гранітнае і разбурыла дамы мірных жыхароў.

У маі стала вядома, што ў Турцыі для Украіны рыхтуюць да перадачы новыя ўдарныя сярэдневысотныя беспілотныя лятальныя апараты Bayraktar TB2.

Апошнія гады дроны сталі зброяй, здольнай змяняць ход ваенных канфліктаў. У прыватнасці, турэцкія дроны сыгралі важную ролю ў Карабахскай вайне. Таксама дроны актыўна выкарыстоўваліся амерыканцамі падчас інтэрвенцый ў Афганістане і Сірыі.
У «Петли Пристрастия» выйшаў новы альбом

Адзін з найвядомейшых беларускіх гуртоў, якому цяпер не даюць выступаць на радзіме, выпусціў новы рэліз «Не тот человек». У яго ўвайшлі 9 песень.

«Галоўнай тэмай альбома з’яўляецца тэма развітання і вечнай разлукі з сабой ранейшым, са старым светам, са здароўем, у некаторым сэнсе, а таксама з усімі, для каго падарожжа скончылася. Мы запісалі гэта ў дастаткова складаных умовах і фізічнага, і псіхалагічнага характару, цяпер рады падзяліцца сваёй маленькай перамогай. Пачастуйцеся пладамі беларускай восені, якія забрадзілі», — піша група пра навінку.

Альбом можна праслухаць па спасылцы.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак, 26 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Праслухоўка» за грошы? За што знялі начальніка РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля

«Так, распараджэнне адміністрацыі прыйшло». У Мінску масава здымаюць аб'явы пра масачны рэжым

Праўладныя каналы: журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Родныя: афіцыйнага пацверджання няма

Эканаміст Алесь Аляхновіч пра саюзныя праграмы: «А нас тым часам з году ў год тут прадаюць ураздроб і оптам»

«На серабрыстай «джылі» супрацоўнікі вывезлі ў Расію». Палітвязень Данііл Чамаданаў расказаў пра сваю дэпартацыю

Ягор Марціновіч з СІЗА: у камеры — 19 чалавек, няма чым дыхаць

Памерла дзіцячы кардыёлаг Ірына Строгая: каранавірус. Яе муж: я таксама ў бальніцы, ледзь дыхаю

Якія наступствы будзе мець апытанне, якое паказала, што рэйтынг Лукашэнкі меншы, чым у Ціханоўскай, Бабарыкі і Калеснікавай?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot