Сіноптыкі паабяцалі пацяпленне ў канцы кастрычніка. Месцамі да +19
Пацяпленне абяцаюць з чацвярга, надвор'е будуць вызначаць цёплыя атмасферныя франты з Балтыйскага мора. А ў аўторак і сераду пакуль +8—14.
28 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём будзе ад плюс 9 па паўночным усходзе да +16 градусаў цяпла па Брэстчыне.
У пятніцу дажджоў амаль не чакаецца, днём +12-18.
А канец тыдня і месяца наогул будзе камфортным. Днём будзе +12-19. Такі тэмпературны фон у канцы кастрычніка на 4-7 градусаў перавысіць кліматычную норму, ён адпавядае паказчыкам надвор'я пачатку кастрычніка.

«Лукашэнка — красаўчык». Хто тыя эксперты, каго дзяржпрапаганда выкарыстоўвае як адвакатаў рэжыму
На беларускім тэлебачанні і на праўладных сайтах з’яўляецца ўсё больш адыёзных экспертаў, гатовых бараніць рэжым Лукашэнкі. Сваімі сіламі прапаганда ўжо не спраўляецца, таму ў сюжэтах з’явіўся дэсант замежных каментатараў з выключна прарасійскімі поглядамі.
Але што цікава: хваліць Лукашэнку яны гатовыя роўна да таго моманту, пакуль той не супярэчыць Крамлю і не паглядае ў бок Захаду. У адваротным выпадку — прадракаюць ягоны канец у Гаазе.
Напрыклад, 25-гадовы Альберт Санцін адрасціў вусы, паверыў у ідэі камунізму, паставіў у кабінеце бюст Сталіна і партрэт Лукашэнкі і заснаваў Асацыяцыю падтрымкі Беларусі. Санцін часты госць у Мінску, ён пазіруе на здымках з мясцовымі камуністамі, сілавікамі (ён падтрымлівае іх жорсткасць) і чыноўнікамі, а ў канцы года зарэгістраваў шлюб з беларускай.
Чытайце па спасылцы

У Расіі будуць даваць два выхадныя дні тым, хто вакцынуецца
Забаўляльныя мерапрыемствы, а таксама працу кафэ і рэстаранаў забароняць у Расіі з 23 да 6 гадзін раніцы.
Такое даручэнне Пуцін даў кіраўнікам устаноў па выніках нарады з членамі ўрада, піша РБК.
Таксама ў Расіі збіраюцца даваць два выходныя тым, хто будзе выкцынавацца.
Раней Пуцін падпісаў указ аб непрацоўных днях у Расіі з 30 кастрычніка па 7 лістапада з захаваннем заробку.
У Расіі амаль штодня абнаўляюцца рэкорды па заражэнню каранавірусам і смерцям.

Палітвязень Мікіта Емяльянаў 14 дзён трымае галадоўку
Як стала вядома @viasna96, палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў з 11 кастрычніка ўтрымліваецца ў карцары. Адміністрацыя магілёўскай турмы №4 двойчы пакарала яго 10 суткамі ў карцары за парушэнне правілаў унутранага распарадку.
Акрамя гэтага, з 11 кастрычніка Мікіта абвясціў галадоўку на знак пратэсту з тым, што адміністрацыя турмы дагэтуль не арганізавала спатканне са святаром, хоць заяву на наведанне святара хлопец напісаў яшчэ летам. Таксама ў турме палітвязню блакуюць ліставанне з іншымі людзьмі — яму наўпрост не перадаюць ад іх лісты.

«Як наш Аляксандр Рыгоравіч, не буду вакцынавацца». Што адбываецца ў манастыры ў Навінках, які ўлады закрывалі з-за кавіду
Свята-Елісавецінскі манастыр у Навінках — адзін з найбуйнейшых у Беларусі. У першую хвалю кавіду, калі сярод жыхароў манастыра было шмат хворых, санстанцыя прымусова закрыла манастыр на каранцін. Духаўнік Андрэй Лемяшонак прызнаваў, што тады ўпаў увесь даход манастыра, ён не падтрымліваў заклікаў маліцца дома.
На сённяшніх трансляцыях, як і летась, бачна, што вернікі прыходзяць на службу без масак, зрэшты як і духавенства, і не вытрымліваюць дыстанцыю.
Што адбываецца ў манастыры, чытайце па спасылцы.
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Як справы ў Віктара Бабарыкі? Ягоны штаб расказаў апошнія навіны
У палітвязня, які цяпер адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі, не засталося ніводнага адваката. З апошніх навін — узнікла праблема з камунікацыяй з роднымі.
«Былі запланаваныя некалькі званкоў. Але яны не адбыліся. Не ведаю чаму, — распавёў падчас брыфінгу экс-адвакат Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі. — Ёсць праблема з лістамі. Ён іх атрымлівае, але яму іх перадаюць толькі некалькі разоў на месяц.
Што тычыцца ўмоваў працы, была праблема з высокай тэмпературай у пякарні, дзе ён працаваў. Пасля звароту абароны прыехала камісія, якая абследавала памяшканне.
На сёння ёсць адказ прадпрыемства пры калоніі, што ўмовы патрабаванням адпавядаюць. Але мы не можам даведацца, якія мерапрыемствы былі праведзены».

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Лёзне гарыць ільнозавод
Плошча пажару складае каля 3 тысяч квадратных метраў. Для тушэння прыцягнутыя 14 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі.
У той час, як ратавальнікі тушаць адну частку памяшканняў, з другой вывозяць лён.

Чаму адвакатку Бабарыкі адхілілі ад працы?
У кастрычніку дваіх адвакатаў Віктара Бабарыкі — Наталлю Мацкевіч і Яўгена Пыльчанку — адхілі ад працы. Мінюст пачаў супраць іх дысцыплінарную вытворчасць.
«Абое раптоўна былі адхілены ад сваёй працы. Мацкевіч ставяць у віну, што яна неяк не так фармулявала пытанні да сведкі на судовым пасяджэнні», — расказаў на брыфінгу экс-адвакат Дзмітрый Лаеўскі.
Агулам ужо чатырох адвакатаў Бабарыкі адхілілі ад працы. Аляксандр Пыльчанка ў кастрычніку 2020-га быў пазбаўлены ліцэнзіі, Дзмітрыя Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў у ліпені. На гэты момант у Бабарыкі не засталося абаронцаў.
«Звязаць гэта з чымсьці, акрамя як з асобай самога падабароннага, вельмі цяжка», — каментуе Дзмітрый Лаеўскі.
На гэтым тыдні Мінская калегія адвакатаў разгледзіць пытанне адносна ліцэнзіі Наталлі Мацкевіч і Яўгена Пыльчанкі.

«Беларуская прапаганда б'е няўлад». Ці варта чакаць рэакцый на кпіны ў адрас Пуціна з дзяржТБ?
На СТБ патролілі Уладзіміра Пуціна: намякнулі, што ён хаваўся ад народа «па бункерах» і карыстаўся ботаксам. Вельмі хутка прапагандыст Яўген Пуставы пачаў апраўдвацца, што меў на ўвазе Байдэна і ўвогуле «топіць за сяброўства з Расіяй».
Папрасілі расійскага палітолага Івана Прэабражэнскага пракаментаваць, ці цягне гэта на медыяскандал і ці чакаць наступстваў.
▫️«Да 2020 года ў Расіі быў поўны дазвол на крытыку Лукашэнкі. Пасля таго, як на яго Пуцін канчаткова зрабіў стаўку, зноў была ўведзеная забарона на крытыку Лукашэнкі. Сітуацыя з закрыццём «Камсамолкі» зняла забарону нанова».
▫️«Беларуская прапаганда не разумее, адкуль ідзе ўдар. Яна пачынае адказваць, але б'е няўлад, занадта высока: «Калі вы сябе паводзіце дрэнна, мы пра Пуціна можам вось такія брыдоты сказаць!»
▫️«Жорсткай рэакцыі на дзеянні Лукашэнкі не будзе, пакуль нехта не патлумачыць Пуціну, чаму яны пагражаюць асабіста яму».

Наша Ніва
У Лёзне гарыць ільнозавод Плошча пажару складае каля 3 тысяч квадратных метраў. Для тушэння прыцягнутыя 14 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі. У той час, як ратавальнікі тушаць адну частку памяшканняў, з другой вывозяць лён.
Стала вядома, што на пажары ў Лёзне памёр намеснік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Мазоль.
Як піша сайт МНС, Мазоль адчуў сябе дрэнна падчас ліквідацыі пажару. Калегі спрабавалі аказаць дапамогу, але мужчына памёр.
UPD. Прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.

⚡️Крыніцы: затрымалі сына кіраўніка Віцебскай вобласці Шарснёва. Па чутках, увагу сілавікоў прыцягнуў пяцізначны заробак у дзяржаўнай арганізацыі
Уладзіміра Шарснёва затрымалі некалькі тыдняў таму. Пра гэта @nashaniva расказалі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы. Шарснёў-малодшы працаваў менеджарам дзяржаўнага «Гандлёвага дома «Віцебск». У чым прычына затрымання, пакуль невядома. Але ходзяць чуткі, што ўвагу сілавікоў прыцягнуў пяцізначны заробак сына чыноўніка.
У сацыяльных сетках Уладзімір Шарснёў не з'яўляецца з 7 кастрычніка. На рабоце кажуць, што ён «у адпачынку», але дату выхаду з яго назваць не могуць. Жонка Шарснёва-малодшага адмовілася гаварыць з журналістамі.
З чым можа быць звязана затрыманне?
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Уладзіміра Шарснёва затрымалі некалькі тыдняў таму. Пра гэта @nashaniva расказалі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы. Шарснёў-малодшы працаваў менеджарам дзяржаўнага «Гандлёвага дома «Віцебск». У чым прычына затрымання, пакуль невядома. Але ходзяць чуткі, што ўвагу сілавікоў прыцягнуў пяцізначны заробак сына чыноўніка.
У сацыяльных сетках Уладзімір Шарснёў не з'яўляецца з 7 кастрычніка. На рабоце кажуць, што ён «у адпачынку», але дату выхаду з яго назваць не могуць. Жонка Шарснёва-малодшага адмовілася гаварыць з журналістамі.
З чым можа быць звязана затрыманне?
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Кіраўнік беларускай ДАІ Дзмітрый Карзюк прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў.
Чытайце таксама: Кіраўнік ДАІ купіў таўнхаус у «Лебядзіным» за $290 тысяч. Іншы пакупнік аддаў за такое жыллё $450 тысяч

У Гомелі сёння затрымалі як мінімум 12 чалавек
Праваабаронцам @viasna96 вядомыя іх прозвішчы. Гэта Алег Бондараў, Артур Караткевіч, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно, Аляксей Валатоўскі, Андрэй Слесарэнка, Яўген Пархоменка, Валянцін Бяленка і Міхаіл Галай.
У некаторых прайшлі ператрусы, канфіскаваная тэхніка.

У Беларусі зафіксавалі новы штам кавіду «Дэльта лайт». Што пра яго вядома?
У свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду. Заходнія крыніцы называюць яго «Дэльта плюс», але беларускія медыкі далі яму назву «Дэльта лайт».
Сцвярджаецца, што ён хутчэй перадаецца ад чалавека да чалавека і інфіцыруе больш маладых людзей.
Што яшчэ вядома?

Чаму адвакатку Бабарыкі адхілілі ад працы? У кастрычніку дваіх адвакатаў Віктара Бабарыкі — Наталлю Мацкевіч і Яўгена Пыльчанку — адхілі ад працы. Мінюст пачаў супраць іх дысцыплінарную вытворчасць. «Абое раптоўна былі адхілены ад сваёй працы. Мацкевіч…
Наталлю Мацкевіч выключылі з калегіі адвакатаў. Пра гэта абаронца Бабарыкі і Ціханоўскага паведаміла ў твітары.
❓❗️У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што ў Мінску спускаюцца загады здымаць з гандлёвых аб’ектаў, транспарту і гэтак далей інфармацыю з заклікамі насіць маскі.
Калі вы штосьці ведаеце, атрымоўвалі такі загад, бачылі, як здымаюць інфармацыю ці самі здымалі, напішыце, калі ласка, у @nasa_niva_bot.

«Мы не будзем есці суп. Будзем лепш глядзець Ютуб!» Новы дзіцячы верш ад зняволенага Андрэя Скурко
Палітвязень, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» раней пісаў казкі, вершыкі і складаў сцэнары коміксаў для дзіцячых выданняў, але тыя, якія ён дасылае з турмы, — неперавышаныя. Ён піша іх для свайго паўтарагадовага сына. Вось яшчэ адзін.
Мы не будзем есці суп,
Будзем лепш глядзець Ютуб.
Тэлефон у мамы —
Ён чароўны самы!
Ціснем на іконку —
Што там за старонка?
Лопалка з шарамі,
Мульцік з трактарамі,
З камерай праграма
Ёсць для Інстаграма.
Трэба сфоткаць і змясціць,
Як прыгожа мама спіць!
Напісаць ліст ці зрабіць грашовы перавод нашым зняволеным калегам можна па адрасе:
СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030.
Марціновіч Ягор Аляксандравіч
Скурко Андрэй Генадзевіч

Сетка крам выпусціла лімітаваную калекцыю віна з выявай Барбары Радзівіл і Жыгімонта II Аўгуста
Сетка крам VINO & VINO прадставіла лімітаваную серыю партугальскага напою з унікальным дызайнам на бутэльках. Калекцыя распавядае пра легендарную гісторыю кахання Барбары Радзівіл і Жыгімонта II Аўгуста.
Калекцыя складаецца з трох бутэлек, этыкеткі якіх выкананыя ў стылі коміксаў: «Спатканне», «Прапанова» і «Каханне». Першая бутэлька з калекцыі распавядае пра сустрэчу герояў і нараджэнне іх пачуццяў, другая — аб пакутлівым расстанні і патаемнай жаніцьбе. Завяршае сюжэтную лінію трэцяя бутэлька, этыкетку якой упрыгожвае каранацыя Барбары.

Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў панядзелак, 25 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Самая дарагая пакупка — мае каты». Беларуска са спіса Forbes пра жыццё, грошы і патрыятызм
«Лукашэнка — красаўчык». Хто тыя эксперты, каго дзяржпрапаганда выкарыстоўвае як адвакатаў рэжыму
«Як наш Аляксандр Рыгоравіч, не буду вакцынавацца». Што адбываецца ў манастыры ў Навінках, які ўлады закрывалі з-за кавіду
«Не так фармулявала пытанні да сведкі на судзе». Чаму адвакатку Бабарыкі адхілілі ад працы?
«Беларуская прапаганда б'е няўлад». Ці варта чакаць рэакцый на кпіны ў адрас Пуціна з дзяржТБ?
Крыніцы: затрымалі сына кіраўніка Віцебскай вобласці Шарснёва. Па чутках, увагу сілавікоў прыцягнуў пяцізначны заробак у дзяржаўнай арганізацыі
У Беларусі зафіксавалі новы штам кавіду «Дэльта лайт». Што пра яго вядома?
«Мы не будзем есці суп. Будзем лепш глядзець Ютуб!» Новы дзіцячы верш ад зняволенага Андрэя Скурко
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot