Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Хлопец з Мінска так хацеў у космас, што адправіў у стратасферу сваю фігурку, а цяпер прадае яе на дабрачынным аўкцыёне

Мінчук Алесь Шупо запусціў паменшаную копію сябе аўтарства Стася Нікановіча ў космас, ператварыў усю гісторыю палёту ў NFT-токен (гэта такі ўнікальны лічбавы аб’ект, копій якога не існуе), каб выставіць яго на дабрачынны аўкцыён.

Як такая ідэя прыйшла хлопцам у галаву і што з яе выйшла — чытайце па спасылцы.
Супрацоўніка транспартнай інспекцыі з Віцебска затрымалі на 72 гадзіны за «пратэсную» налепку на аўто

Сам інспектар сцвярджае, што гэта маглі зрабіць нядобразычліўцы-дальнабойшчыкі, якія яго недалюбліваюць, бо выпісвае шмат штрафаў, або зайдрослівы калега.

Што вырашыў суд — чытайце па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння раніцай у Гомелі страшная аварыя трапіла на відэарэгістратар.

Па паласе сустрэчнага руху кальцавой аўтадарогі ехаў малады чалавек на электрасамакаце. Калі матацыкліст спыніўся, каб зрабіць яму заўвагу, грузавік, які ехаў за ім, не паспеў зрэагаваць і збіў электрасамакатчыка. Хлопец у рэанімацыі.

‼️Увага, жорсткае відэа
Учора рэдактару «Віртуальнага Брэста» Андрэю Кухарчыку прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі» за каментар пад фота дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Брыча.

А сёння сайт выдання заблакавалі.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Наша Ніва
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў (далучайцеся!) У мінулым годзе ў былога палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка, што ў Баранавіцкім раёне, з'явіліся новыя гаспадары. Яго выкупіла сям’я …
Атрымалася: на праектныя работы ў палацы Радзівілаў у Паланечцы назбіралі нават больш, чым трэба было — 17 тысяч. Дзякуй усім 1509 удзельнікам акцыі #мяняюкавунапалац!

А сетка кавярняў Lavazza для ўсіх спонсараў падрыхтавала сюрпрыз: пакажыце на экране рахунак вашага плацяжу барыста — і ён пачастуе вас смачнай кавай!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пакуль нават афіцыйная статыстыка б'е рэкорды па захворваннях на кавід, суседнія краіны ўводзяць лакдаўны, «Мінск-Арэна» сустракае гасцей:
паўнюткая зала на канцэрце расійскай поп-спявачкі Паліны Гагарынай сёння ўвечары. Відэа з інстаграма.
Хто тая ўкраінка, якую забіў Болдуін, і як ёй удалося зрабіць ашаламляльную кар’еру ў Галівудзе

Галіна Гатчынз стала зоркай у прафесіі, якая да яе лічылася мужчынскай, — аператара-пастаноўшчыка, хоць прыйшла ў яе позна па галівудскіх мерках.

Пра амерыканскую мару дзяўчыны з Жытомірскай вобласці Украіны — чытайце па спасылцы.
Што ўратавала Беларусь ад самай вялікай хваробы ў XIV стагоддзі?

XIV стагоддзе трывала ўвайшло ў аналы еўрапейскай гісторыі як стагоддзе катастроф. Перадусім у гэтым вінаватыя Вялікі голад 1315—1322 гадоў і Чорная смерць 1346—1353 гадоў. 

Вялікі голад ахапіў многія краіны Еўропы, землі Паўночна-Усходняй Русі (Вялікі Ноўгарад, Пскоў), а таксама, падобна, ускраіны Літвы і Беларусі. Шмат жыхароў названых рэгіёнаў тады памерла, а многія з тых, хто выжыў, мелі зусім слабы імунітэт.

Дзеці, што нарадзіліся падчас голаду, праз некалькі дзесяцігоддзяў сталі першымі ахвярамі эпідэміі чумы, якая ўвайшла ў гісторыю як Чорная смерць. 

Чытайце па спасылцы (з Беларусі праз VPN)
З наступнага года ў Беларусі плануюць вакцынаваць ад кавіду падлеткаў ад 12 гадоў

Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка на Беларусь-1.

«Пакуль з 18 гадоў (прышчапляюць), але на наступны год мы ўжо запланавалі з улікам перспектывы пастаўкі вакцыны для дзяцей (вакцынацыю) ад 12 гадоў. Гэта значыць дзяцей ад 12 да 17 гадоў мы таксама плануем налета вакцынаваць пры паступленні вакцыны», — сказаў ён.
У Полацкім раёне выкралі лесавоз — і вывезлі ў Расію

Раніцай 23 кастрычніка ў міліцыю заявілі пра крадзеж лесавоза з тэрыторыі склада.

Выкрадальнікі перарэзалі драты камер назірання на складзе. Аднак гэта не перашкодзіла аператыўна ўстанавіць месцазнаходжанне лесавоза.

Транспартны сродак знайшлі на тэрыторыі Расіі. Мясцовая паліцыя яго канфіскавала, паведамляе Следчы камітэт.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У Беларусі зарэгістравалі новы штам каранавіруса — дэльта-лайт

«У асноўным цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам, але з верасня мы пачалі фіксаваць хаджэнне штаму дэльта-лайт. Пакуль адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя», расказаў Беларусь-1 намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка.

Вірус дэльта-штама здольны хутчэй пераходзіць ад чалавека да чалавека. «Можна знаходзіцца побач з хворым літаральна хвіліну-дзве», — сказаў ён.

Больш за тое, усё часцей захворваюць людзі 30-39 гадоў і 40-49 гадоў. «Мы адзначаем, што па Мінску, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, у асноўным задзейнічана насельніцтва ад 18 да 29 гадоў», — заўважыў Аляксандр Тарасенка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі выпаў першы снег

24 кастрычніка ў Віцебску выпаў першы снег, паведамляе «Еўрарадыё».

Год таму першы снег у Віцебску выпаў 18 кастрычніка, на тыдзень раней, чым сёлета.
У Мінску аднушку можна зняць за 250 даляраў, у Кіеве за 400. Параўноўваем кошты арэнды ў нас і ў суседзяў

Досыць часта беларусы скардзяцца на высокія кошты і нізкія заробкі.

Але ці насамрэч усё так? Мы запускаем рубрыку «Дзе танней?», у якой будзем параўноваць кошты, заробкі, падаткі і іншыя фінансавыя ўмовы жыцця беларусаў і нашых суседзяў.

Сёння простыя беларусы, што жывуць у Мінску і суседніх сталіцах, расказваюць, колькі плацяць за арэнду і камуналку.

Чытайце падрабязней па спасылцы
Беларускія вайскоўцы сталі дастаўляць медыцынскі кісларод у бальніцы

Беларускія вайскоўцы дастаўляюць кісларод з авіяцыйных баз ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА, дзе ёсць адпаведнае абсталяванне. Пры неабходнасці дадатковыя крыніцы дапамогуць забяспечыць бесперабойную працу бальніц, паведамляе СТБ.

«За адну рабочую кампанію мы здабываем каля 25 тысяч літраў вадкага кіслароду. Працэс насамрэч даволі працаёмкі, цяжкі за кошт таго, што ў атмасферным паветры ўтрыманне кіслароду вельмі маленькае, а тэмпература яго кіпення павінна быць -183°C. Мы здабываем выключна медыцынскі кісларод, то-бок гэта высокае працэнтнае ўтрыманне (не ніжэй за 99,5%, згодна са стандартам)», — кажа начальнік тэхнічнага разліку газазабеспячэння авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Уладзімір Лазоўскі.
Новая хваля нелегальных мігрантаў на мяжы Літвы з Беларуссю: такога не было са жніўня

Субота была няпростай для літоўскіх памежнікаў, піша Delfi.

З суботу па нядзелю памежнікі не прапусцілі 183 мігрантаў з Беларусі. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў сёлета з 2 жніўня.

76 замежнікаў не прапусцілі ў пятніцу, 57 — у чацвер, 79 — у сераду, 55 — у аўторак, 149 — у панядзелак і 49 — у мінулую нядзелю. З пачатку кастрычніка — 1558, за 2021 года (у пераважнай большасці з пачатку лета— каля 4200).

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада

Гэта Гродна, 1861 год. Аўтар — аўстрыец Антон Рорбах.

Французскі інжынер Эрнэст Сезан папрасіў Рорбаха прыехаць у Расію, каб задакументаваць будаўніцтва мастоў на чыгунцы з Пецярбурга ў Варшаву. Будаўніцтва вялося з 1850-­х.

Рорбах праехаў па большай частцы яшчэ не адчыненай чыгункі і зрабіў серыю панарамных здымкаў мастоў цераз Дзвіну ў Дзвінску і цераз Нёман у Коўне ды Гродне. Таксама ён здымаў у Рэжыцы, Вільні, іншых мясцінах. Гэтыя здымкі лічацца першымі фотавыявамі Дзвінска, Коўна, Гродна.

Гродна Рорбаха — гэта размешчаны на наднёманскіх пагорках горад барочных святыняў, куды паступова ўваходзіць індустрыяльная эпоха.

Неўзабаве грымнула паўстанне 1863 года, і ўлады на доўгі час узялі пад кантроль друк фотаздымкаў, бо часта канфіскоўвалі растыражаваныя здымкі герояў або ахвяр паўстання, якія жыхары захоўвалі як рэліквіі.

Пра гэта і іншае можна дазнацца з «Нашай гісторыя», свежы нумар якой выйшаў днямі. Падрабязней тут.
«Як можна пісаць пра туфлі, калі жанчыны сядзяць у турмах?» Беларуска сышла з фэшн-індустрыі і запускае новае медыя — расказваем падрабязнасці

Настасся Карасёва яшчэ падчас навучання на журфаку БДУ прыйшла ў фэшн-журналістыку: працавала ў часопісе «ЭШ», апошнім часам з’яўлялася рэдактаркай Fashion Collection. «Але як можна пісаць пра туфлі, калі жанчыны сядзяць у турмах?» — задаецца пытаннем Настасся.

Так яна паспрабавала свае сілы ў іншых рэдакцыях, але цяпер вырашыла стварыць выданне для жанчын.

Пагутарылі з Настассяй пра планы на новае медыя, сыход з моднай індустрыі, эміграцыю і адчуванне сябе беларускай упершыню за 28 гадоў.

Чытайце падрабязней па спасылцы
Алек Болдуін выпадкова застрэліў чалавека на здымках фільма. Як такое магчыма?

На здымках фільма «Раст» акцёр Алек Болдуін выпадкова застрэліў з бутафорскай зброі аператарку Галіну Хатчынс і раніў рэжысёра карціны Джоэла Соўзу.

Інцыдэнт на здымках «Раста» — з’ява зусім экстраардынарная. Раней было ўсяго некалькі аналагічных выпадкаў.

З бутафорскай зброяй, што выкарыстоўваецца на здымках, абавязкова працуе каманда экспертаў, каб гарантаваць, што небяспечны рэквізіт нікому не пашкодзіць. У гэты раз нешта пайшло не так.

Тлумачым, як на сцэнічнай пляцоўцы працуюць са зброяй.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Брамнік адзначыўся голам у матчы першай лігі

Брамнік «Баранавічаў» Антон Шунто выратаваў нічыю для сваёй каманды ў гульні першай лігі супраць «Шахцёра» з Петрыкава. Учорашні матч скончыўся з лікам 3:3.

Забіты галкіперам мяч — з’ява надзвычай рэдкая ў футболе.
⚡️⚡️⚡️Новы «Ток» — з эканамісткай Кацярынай Барнуковай: ці чакаць абвалу заробкаў, што будзе з рублём і калі санкцыі ўдараць па Беларусі

Гутарым пра тое, ці сапраўды ўсё так кепска з эканомікай Беларусі: ці стануць заводы, ці будуць грошы на заробкі бюджэтнікам, на пенсіі? Што адбываецца з «Беларуськаліем» і «Нафтанам» і як яны будуць абыходзіць санкцыі? Ці стане дапамагаць у гэтым Расія і што папросіць Пуцін у Лукашэнкі ў абмен на сваю падтрымку?

У вялікім інтэрв'ю Кацярына кажа, чаму мы столькі гадоў ходзім вакол «па пяцьсот» і чаму ва Украіне і Малдове зарплаты як у Беларусі. Тлумачыць, колькі інвестыцый краіна страціла з-за рэпрэсій. А таксама разважае пра тое, ці дапаможа беларускім уладам разгром грамадзянскай супольнасці і знішчэнне незалежнай сацыялогіі.

👉 Глядзіце на нашым ютуб-канале: https://youtu.be/kTCSDK1MxTI
Каля Гродна алень ужо тыдзень выходзіць на дарогу да людзей

Каля аграгарадка Парэчча на дарогу проста пад аўтамабілі выходзіць прыгожы алень.

Ён зусім не баіцца людзей і аўтамабіляў, піша «АўтаГродна».

«Ён выходзіць да людзей на дарогу паміж Рыбніцай і Багушоўкай. Ужо як тыдзень заўважаем яго тут. Ён абсалютна не баіцца людзей. Пазіруе на камеру. І выходзіць да машын. Калі ласка, не збіце гэтага прыгажуна», — напісаў у рэдакцыю чытач.