Беларусь павінна адмяніць ліквідацыю экалагічнай арганізацыі, інакш краіну чакаюць чарговыя абмежаванні
Беларускія эколагі на міжнародным узроўні дабілася прызнання таго, што ліквідацыя арганізацыі «Экадом», якая шмат год займалася пытаннямі экалогіі ў Беларусі, з’яўляецца пераследам і прыцясненням. Такое рашэнне прынята ўпершыню ў гісторыі Орхускай канвенцыі.
Беларускім уладам рэкамендавана да 1 снежня аднавіць «Экадом», інакш краіну чакаюць чарговыя абмежаванні.
Чытайце больш

Кіраўнікі гаспадарак б'юць трывогу: угнаенні падаражэлі ў 1,6 разу, налета ўраджай можа быць яшчэ горшым
У рэдакцыю @nashaniva звярнуліся кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Па іх словах, «Гродна Азот» моцна павысіў цэны на ўгнаенні, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. За паўгода, кажуць нашы крыніцы, у некаторых катэгорыях цэны выраслі на 60%.
Нагадаем, сёлета ўраджайнасць зерня ў Беларусі адна з найніжэйшых за апошнія 8 гадоў.
Чытайце больш
Таксама па тэме: Беларусь пляцецца ў хвасце па зборы збожжа. Спецыялісты тлумачаць, чаму так адбылося

У Індыі два браты адкрылі салон, дзе займаюцца мастацкім галеннем патыліц
Бацька хацеў, каб хлопцы сталі кіроўцамі грузавіка, як і ён сам, але ў братоў іншыя планы на будучыню — яны адкрылі барбершоп.
Спачатку ў сваім салоне яны галілі патыліцы бясплатна, але цяпер кліенты прыязджаюць да іх самі. Браты плануюць удзельнічаць у міжнародных конкурсах цырульніцкага мастацтва і спадзяюцца, што Індыя зможа імі ганарыцца.

Што такое катастрофа паводле Лукашэнкі
19 кастрычніка, БелТА: «Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі не бачыць ніякай катастрофы».
22 кастрычніка: «Паглядзіце, што ў Гомелі дзеецца. Гэта ж катастрофа. Там ужо па начах рэжуць кароў і сплаўляюць у Расію».

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Краснай плошчы ў Маскве моцны вецер здзьмуў будаўнічыя рыштаванні і паламаў адзін з зубцоў крамлёўскай сцяны.
«Ніхто не ведае, што будзе заўтра»: прэзідэнт Літвы заклікаў змяніць міграцыйную палітыку ЕС з-за патоку нелегалаў з Беларусі
Гітанас Наўседа заявіў, што правілы ЕС у галіне міграцыі і прадастаўлення прытулку неабходна змяніць, а супольнасць павінна быць гатовая да магчымасці яшчэ большага наплыву нелегальных мігрантаў на знешняй мяжы з Беларуссю.
«Мы бачым працяг гібрыднай атакі Беларусі, якая становіцца ўсё больш агрэсіўнай, мы бачым спробы палегчыць выдачу віз, мы бачым спробы беларускага рэжыму знайсці новыя сувязі, новыя кірункі з краін Блізкага Усходу. Такім чынам, колькасць мігрантаў, патэнцыйна якія перасякаюць мяжу з ЕС, расце. Таму ў гэтых умовах нам неабходна змяніць заканадаўства, Шэнгенскі кодэкс, каб быць гатовымі да гэтых выклікаў з боку беларускага рэжыму», — заявіў ён.
Паводле яго слоў, Літва імкнецца абнавіць і перагледзець правілы міграцыі і прадастаўлення прытулку, а таксама прыняць меры, якія дазволілі б ЕС фінансаваць будаўніцтва фізічнага бар'ера на мяжы з Беларуссю.

❓Пасля крытыкі Лукашэнкі ў краіне адмянілі абавязковы масачны рэжым. Адбылося гэта насуперак вопыту замежных краін і парадаў Мінздароўя.
Дарагія чытачы, дасылайце, калі ласка, ў наш чат-бот @nasa_niva_bot фоты з крамаў, транспарту, прадпрыемстваў — ці носяць людзі маскі. Пазначце, дзе і калі быў зроблены здымак.

У камандзе Ціханоўскай новая прадстаўніца па адукацыі і навуцы. Што пра яе вядома і куды сышла яе папярэдніца?
У офісе Святланы Ціханоўскай кадравыя змены. Днямі была прызначана новая прадстаўніца па адукацыі і навуцы — прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяна Шчытцова. «Наша Ніва» пазнаёмілася з ёй бліжэй і даведалася, чым Таццяна будзе займацца найперш.
Чытайце па спасылцы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Еўрасаюз гатовы ўвесці персанальныя санкцыі супраць Беларусі з-за мігранцкага крызісу
Такое рашэнне прынята па выніках саміту.
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Такое рашэнне прынята па выніках саміту.
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Мінфін прызнаў цяжкасці з рэфінансаваннем дзяржаўнага доўгу. Грошы хочуць узяць у Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця
«У сувязі з увядзеннем заходніх санкцый мы сутыкнуліся са складанасцямі па рэфінансаванні свайго валютнага дзяржаўнага доўгу. З некаторымі міжнароднымі фінансавымі інстытутамі праца пастаўлена «на паўзу». У гэтай сувязі супрацоўніцтва з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця, нашым даўнім партнёрам, з'яўляецца абгрунтаваным і выгадным з фінансавага пункту гледжання. Дарэчы, цяпер прапрацоўваецца ўжо чацвёртая праграма з фондам», — адзначылі ў ведамстве Інтэрфаксу.
У Мінфіне абверглі публікацыі ў СМІ, што ўмовай праграмы была неабходнасць прывязкі нацыянальнай валюты да расійскага рубля альбо пераход на адзіную валюту ў рамках Саюзнай дзяржавы.
24 чэрвеня ЕС упершыню ўвёў сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, якія прадугледжваюць у тым ліку забарону на доступ Мінска на еўрапейскія рынкі запазычанняў.
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 жніўня 2021 года склаў $18,4 млрд, скараціўшыся за студзень-ліпень на $0,2 млрд, або на 1,1%.

Галоўны інфекцыяніст Мінска: Адзіны шлях спыніць пандэмію — вакцынацыя, іншага шляху няма
Спыніць пандэмію COVID-19 можна толькі шляхам фарміравання калектыўнага імунітэту. Такое меркаванне выказаў галоўны інфекцыяніст сталіцы Святаслаў Вельгін.
— З досведу іншых краін можна сказаць: з уводам жорсткіх антыкавідных абмежаванняў захворванне, натуральна, зніжалася, — адзначыў Вельгін. — Але лакдаўн не можа працягвацца бясконца. І як толькі аслабляюць лейцы, усё вяртаецца. Таму адзіны шлях спыніць пандэмію — гэта стварэнне імуннай праслойкі. Да прыходу «дэльта»-штама казалі пра тое, што пры вакцынацыі 60% насельніцтва мы будзем абаронены — сфарміруецца папуляцыйны імунітэт. Цяпер трэба ўжо 70-80% насельніцтва прышчапіць. Таму трэба гэтыя лічбы дасягаць. Іншага шляху няма.
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Спыніць пандэмію COVID-19 можна толькі шляхам фарміравання калектыўнага імунітэту. Такое меркаванне выказаў галоўны інфекцыяніст сталіцы Святаслаў Вельгін.
— З досведу іншых краін можна сказаць: з уводам жорсткіх антыкавідных абмежаванняў захворванне, натуральна, зніжалася, — адзначыў Вельгін. — Але лакдаўн не можа працягвацца бясконца. І як толькі аслабляюць лейцы, усё вяртаецца. Таму адзіны шлях спыніць пандэмію — гэта стварэнне імуннай праслойкі. Да прыходу «дэльта»-штама казалі пра тое, што пры вакцынацыі 60% насельніцтва мы будзем абаронены — сфарміруецца папуляцыйны імунітэт. Цяпер трэба ўжо 70-80% насельніцтва прышчапіць. Таму трэба гэтыя лічбы дасягаць. Іншага шляху няма.
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Саўміну зноў даручылі стрымліваць цэны і павысіць даходы людзей. Ці магчыма гэта?
На сённяшняй нарадзе з Саўмінам Лукашэнка зноў даручыў стрымліваць цэны. Нагадаем, што на асобныя катэгорыі прадуктаў цэны рэгулююцца яшчэ з канца лютага. Праўда, чамусьці ўсё адно хутка растуць. Наколькі рэальна стрымліваць цэны?
Чытайце тлумачэнне эксперта па спасылцы