Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Пазбаўляюць магчымасці абараняцца. Ужо адразу б нас прыгаварылі. Навошта гэты фарс». Што піша Ціханоўскі маці з турмы

Маці Сяргея Ціханоўскага атрымала ліст ад сына з турмы, у якім ён піша пра адхіленне ягонай адвакаткі Наталлі Мацкевіч, што пазбаўляе яго магчымасці абараняцца ў судзе, піша @radiosvaboda.

«Прывітанне, мама! Як справы? Даўно тваіх лістоў ужо не бачыў. У мяне ўсё па-старому. Суд ужо хутка скончыцца. Ты ўжо, напэўна, ведаеш, што адхілілі майго адваката Наталлю Мацкевіч, якая ад самага пачатку займалася маёй справай (каля 500 дзён) і павінна была неўзабаве выступіць на спрэчках у судзе і заяўляць доказы ў маю абарону. Але гэта ўжо, напэўна, лічыцца злачынствам у нас у краіне. Акрамя таго, што суд закрыты і праходзіць у СІЗА, каб ніхто не змог даведацца праўду, то яшчэ і пазбаўляюць мяне магчымасці абараняцца, адхіляючы майго галоўнага абаронцу…

Дык ужо адразу б нас прыгаварылі. Навошта гэты фарс? Каму гэтая бачнасць патрэбна? Ніхто і так не верыць у гэтыя суды. Беражы здароўе».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як 74-гадовая бабуля з Ліды ездзіць на электраскутары

У Дануты Сільвановіч — сямёра дзяцей, 18 унукаў і трое праўнукаў. У свае 74 гады яна выдатна дае рады сучаснаму транспартнаму сродку — электраскутару, піша лідская раёнка.

Жанчына аднойчы ўбачыла, як па вуліцы на такім скутары ездзіць сусед. «Вось тое, што мне трэба!» — падумала Данута Іванаўна. Унукі і дзеці спачатку былі супраць, але пераканаць не змаглі. На электраскутары пенсіянерка ездзіць у краму, аптэку, а таксама на імшы ў касцёл.
Наша Ніва
У Бабруйску забаранілі курыць кальяны і хадзіць без прышчэпкі ці тэста ў начны клуб па начах Гэта вынікае з комплекснага плану па супрацьдзеянні каранавірусу. З 23:00 да 8:00 трапіць у начны клуб, казіно, рэстараны, бары, більярдныя і іншыя падобныя забаўляльныя…
У Бабруйску адмянілі забарону на наведванне начных клубаў невакцынаваным і курэнне кальяну

Нагадаем, што згодна з комплексным планам мер, распрацаваным Бабруйскім гарвыканкамам, непрышчэпленым ці без адмоўнага ПЛР-тэсту забаранялася ў начны час наведваць начныя клубы, казіно, рэстараны і падобныя забаўляльныя ўстановы. Таксама дакумент забараняў курэнне кальянаў.

Сёння стала вядома пра адмену гэтых пунктаў, а таксама абавязковага масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах і транспарце.
Прэзідэнта Бразіліі, які адмаўляў каранавірус, сенат абвінаваціў у парушэнні санітарных мер і фальсіфікацыях

Спецыяльная камісія сената Бразіліі лічыць прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару вінаватым у здзяйсненні дзевяці злачынстваў падчас пандэміі, паведамляе навінавы партал G1.

Раней сенат сфарміраваў спецыяльную камісію па расследаванні злачынстваў у сферы барацьбы з COVID-19. У справаздачы камісіі — 68 абвінавачванняў супраць фізічных асоб і кампаній, сярод іх — прэзідэнт Жаір Балсанару.

Балсанару абвінавачваюць у «эпідэміі са смяротным вынікам, парушэнні санітарных мер, шарлатанстве, падбухторванні да злачынства, фальсіфікацыі дакументаў, нерацыянальным выкарыстанні дзяржсродкаў, службовым злачынстве, злачынстве супраць чалавечнасці і парушэнні сацыяльных правоў».

Балсанару падчас пандэміі неаднаразова выступаў супраць вакцынацыі і ізаляцыйных мер.
«Службовым асобам прыйдзецца адказваць і перад законам, і перад людзьмі» — доктар Мікіта Салавей пра адмену масачнага рэжыму

Вядомы інфекцыяніст пракаментаваў адмену Мінздароўя абавязковага масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах.

«Колькі яшчэ трэба сотняў смерцяў пацыентаў у дзень, каб вы дасталі свае языкі з аднаго месца і нарэшце пачалі рабіць усё магчымае для спынення вар'яцтва, якое робіцца з кавідам?»

Чытайце цалкам па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Беларусь павінна адмяніць ліквідацыю экалагічнай арганізацыі, інакш краіну чакаюць чарговыя абмежаванні

Беларускія эколагі на міжнародным узроўні дабілася прызнання таго, што ліквідацыя арганізацыі «Экадом», якая шмат год займалася пытаннямі экалогіі ў Беларусі, з’яўляецца пераследам і прыцясненням. Такое рашэнне прынята ўпершыню ў гісторыі Орхускай канвенцыі.

Беларускім уладам рэкамендавана да 1 снежня аднавіць «Экадом», інакш краіну чакаюць чарговыя абмежаванні. 

Чытайце больш
Кіраўнікі гаспадарак б'юць трывогу: угнаенні падаражэлі ў 1,6 разу, налета ўраджай можа быць яшчэ горшым

У рэдакцыю @nashaniva звярнуліся кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Па іх словах, «Гродна Азот» моцна павысіў цэны на ўгнаенні, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. За паўгода, кажуць нашы крыніцы, у некаторых катэгорыях цэны выраслі на 60%.

Нагадаем, сёлета ўраджайнасць зерня ў Беларусі адна з найніжэйшых за апошнія 8 гадоў.

Чытайце больш

Таксама па тэме: Беларусь пляцецца ў хвасце па зборы збожжа. Спецыялісты тлумачаць, чаму так адбылося
У Індыі два браты адкрылі салон, дзе займаюцца мастацкім галеннем патыліц

Бацька хацеў, каб хлопцы сталі кіроўцамі грузавіка, як і ён сам, але ў братоў іншыя планы на будучыню — яны адкрылі барбершоп.

Спачатку ў сваім салоне яны галілі патыліцы бясплатна, але цяпер кліенты прыязджаюць да іх самі. Браты плануюць удзельнічаць у міжнародных конкурсах цырульніцкага мастацтва і спадзяюцца, што Індыя зможа імі ганарыцца.
Што такое катастрофа паводле Лукашэнкі

19 кастрычніка, БелТА: «Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі не бачыць ніякай катастрофы».

22 кастрычніка: «Паглядзіце, што ў Гомелі дзеецца. Гэта ж катастрофа. Там ужо па начах рэжуць кароў і сплаўляюць у Расію».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Краснай плошчы ў Маскве моцны вецер здзьмуў будаўнічыя рыштаванні і паламаў адзін з зубцоў крамлёўскай сцяны.
Васкрасенскаму забаранілі ўезд ва Украіну да 2024 года

Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале. Васкрасенскага не пусцілі ноччу, калі ён ехаў у Кіеў. Што ён збіраўся там рабіць, невядома.

Кіраўнік «Круглага стала дэмакратычных сіл» сцвярджае, што прычына адмовы — пагроза нацбяспецы Украіны.
«Ніхто не ведае, што будзе заўтра»: прэзідэнт Літвы заклікаў змяніць міграцыйную палітыку ЕС з-за патоку нелегалаў з Беларусі

Гітанас Наўседа заявіў, што правілы ЕС у галіне міграцыі і прадастаўлення прытулку неабходна змяніць, а супольнасць павінна быць гатовая да магчымасці яшчэ большага наплыву нелегальных мігрантаў на знешняй мяжы з Беларуссю.

«Мы бачым працяг гібрыднай атакі Беларусі, якая становіцца ўсё больш агрэсіўнай, мы бачым спробы палегчыць выдачу віз, мы бачым спробы беларускага рэжыму знайсці новыя сувязі, новыя кірункі з краін Блізкага Усходу. Такім чынам, колькасць мігрантаў, патэнцыйна якія перасякаюць мяжу з ЕС, расце. Таму ў гэтых умовах нам неабходна змяніць заканадаўства, Шэнгенскі кодэкс, каб быць гатовымі да гэтых выклікаў з боку беларускага рэжыму», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, Літва імкнецца абнавіць і перагледзець правілы міграцыі і прадастаўлення прытулку, а таксама прыняць меры, якія дазволілі б ЕС фінансаваць будаўніцтва фізічнага бар'ера на мяжы з Беларуссю.
Пасля крытыкі Лукашэнкі ў краіне адмянілі абавязковы масачны рэжым. Адбылося гэта насуперак вопыту замежных краін і парадаў Мінздароўя.

Дарагія чытачы, дасылайце, калі ласка, ў наш чат-бот @nasa_niva_bot фоты з крамаў, транспарту, прадпрыемстваў
ці носяць людзі маскі. Пазначце, дзе і калі быў зроблены здымак.
У камандзе Ціханоўскай новая прадстаўніца па адукацыі і навуцы. Што пра яе вядома і куды сышла яе папярэдніца?

У офісе Святланы Ціханоўскай кадравыя змены. Днямі была прызначана новая прадстаўніца па адукацыі і навуцы — прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяна Шчытцова. «Наша Ніва» пазнаёмілася з ёй бліжэй і даведалася, чым Таццяна будзе займацца найперш.

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Міністэрства аховы здароўя рассылае SMS з запрашэннем на вакцынацыю

Раніцай з'явілася навіна, што Мінздароўя адмяніла абавязковы масачны рэжым у Беларусі.

Потым ведамства ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што людзей за адсутнасць масак не будуць штрафаваць, але ўсё ж рэкамендавала іх насіць.