🔥 З рысункамі — але па-новаму!
Ад сёння ў інстаграме «Нашай Нівы» з’явіцца стужка навін. Раней там былі пераважна фоты, а цяпер — усё важнае за дзень. Калі вам зручней сачыць за падзеямі ў інсце — падпісвайцеся.
«Першая беларуская газета з рысункамі» па-ранейшаму даступная ў тэлеграме. Дарэчы, @nashaniva — лідар па колькасці праглядаў сярод беларускамоўных каналаў.
А самая поўная, маштабная і аб’ёмная карціна дня — на Nashaniva.com, які з Беларусі даступны праз VPN. «Наша Ніва» застаецца самым папулярным сайтам на беларускай мове. Навіны, людзі, інсайды — шукайце на сайце і ў сацыяльных сетках.
Instagram: https://instagram.com/nashaniva/
YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCccyh2zRrLami79Ko5S3fxg
Facebook: https://facebook.com/nashaniva/
Vk: https://vk.com/nashaniva/
Ok: https://ok.ru/nashaniva/
Twitter: https://twitter.com/nashaniva/

Палітзняволеных мужа і жонку восьмы раз запар пакаралі суткамі
Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч павінны былі выйсці на волю пасля амаль 100 сутак на Акрэсціна. Сёння над імі прайшлі чарговыя суды па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). У Ленінскім РУУСе на мужа і жонку бесперапынна працягваюць складаць пратаколы за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі, піша @viasna96.
21 кастрычніка справы Сяргея і Анастасіі разглядзела суддзя Таццяна Шоцік. Не ўлічыўшы ўсе памылкі ў матэрыялах справы, суддзя зноў арыштавала Сяргея і Анастасію на 13 сутак кожнага. Муж і жонка агулам правядуць на Акрэсціна 112 і 111 сутак адпаведна.
Амаль 100 дзён у няволі — мужу і жонцы далі чарговыя суткі за рэпосты ў прыватнай перапісцы. Што адбываецца?

Наша Ніва
❗️Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву» Як стала вядома @nashaniva, звольнены з працы Сяргей Грыцук — пракурор Стаўбцоўскага раёна. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў пракуратуры раёна. Знік Грыцук…
Як стала вядома @nashaniva пасля выхаду публікацыі, звольнены пракурор Стаўбцоўскага раёна Сяргей Грыцук – пляменнік старшыні рэспубліканскай калегіі адвакатаў і члена Савета Рэспублікі Віктара Чайчыца. Маці Грыцука і Чайчыц – родныя брат і сястра.
Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву»
Сенатар Чайчыц: Некаторыя адвакаты ў сваіх публікацыях перайшлі мяжу дазволенага, а астатнія на гэта не рэагуюць
Кіраўнік калегіі адвакатаў пра зліў прыватнай размовы Ціханоўскага з адвакатам: Пакуль у мяне няма падставаў займацца гэтым пытаннем

Жыхар Бабруйска захацеў павялічыць свой імунітэт мухаморамі. Усё скончылася біццём галавой маршрутак
Раніцай 8 кастрычніка ў Бабруйску 20-гадовы малады чалавек, выскачыўшы на праезную частку, пашкодзіў галавой лабавое шкло маршруткі, якая спынілася на святлафоры, а ў іншай — фару. Кіроўцы выклікалі міліцыю.
Хлопец растлумачыў, што прачытаў у інтэрнэце матэрыял аб павышэнні імунітэту з дапамогай сушаных мухамораў і вырашыў праверыць гэта на практыцы. Сабраўшы ў найбліжэйшым лесе каля 5 кг атрутных грыбоў, бабруйчанін дома загрузіў імі сушылку для гародніны. Затым, як рэкамендавалі ў сетцы, незадоўга да здарэння стаў прымаць мухаморы ў малых дозах. Паколькі нічога не адчуў ад ужывання «грыбнога прэпарата», праз тры дні павялічыў дазіроўку.
Дзеянні хлопца кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 339 КК («Хуліганства»). Сваю віну ён прызнаў.
Увага! Няма ніводнага афіцыйнага клінічнага даследавання па ўжыванні мухамора ў якасці сродку для ўмацавання імунітэту. Не ешце атрутныя грыбы — гэта небяспечна для жыцця.

«Упершыню можаш прабегчыся не на месцы, а па-сапраўднаму — хаця б на 8-9 крокаў». Кранальнае з лістоў Ягора Марціновіча
Чалавек неверагоднай энергіі, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч быў затрыманы 8 ліпеня. Як і наш кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко, Ягор знаходзіцца ў ізалятары па абсурдным абвінавачванні нібыта за нясплату камунальных паслуг.
Лісты — гэта самае важнае, што ёсць сёння ў нас ад іх. І ў іх ад нас. Публікуем вытрымкі з лістоў Ягора калегам.
Чытайце па спасылцы
❗️Калі ласка, пішыце нашаніўцам:
СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, 220030, г. Мінск
Скурко Андрэю Генадзевічу
Марціновічу Ягору Аляксандравічу

«Раю не адчайвацца і не страчваць надзею!» Выбітны адвакат Максім Знак, асуджаны на 10 год, даў інтэрв'ю з-за кратаў
Адзін з найлепшых беларускіх адвакатаў быў асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У няволі ён прачытаў больш за 270 кніг, напісаў тысячы лістоў, безліч вершаў і кожны дзень працягвае рабіць планку і практыкаванні на прэс.
Напярэдадні этапу ў калонію Максім змог адказаць на некаторыя пытанні «Нашай Нівы» з СІЗА.
Вось толькі некаторыя цытаты:
▫️«Прысуд выклікаў стомленасць, расчараванне. Як пры абвінавачванні, так і пры вынясенні прысуду ніхто нават не спрабаваў прыбраць супярэчлівасці і дадаць крыху ахайнасці. Ніхто не спрабаваў зрабіць выгляд прыстойнасці прысуду».
▫️«Каб не згубіць веру ў справядлівасць, трэба разумець, што справядлівасць — спрадвечная каштоўнасць, якая дазволіла чалавецтву выжыць і развівацца. А любыя падзеі, сведкамі якіх мы сталі, — імгненні ў гісторыі. То чакайце».
▫️«Больш за ўсё з рэчаў і ежы ў няволі не хапае гітары і дранікаў».
Чытаць цалкам

Вакцынацыя супраць COVID-19 занесена ў нацыянальны каляндар прышчэпак
Пастанова Міністэрства аховы здароўя пашырае пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях. У яго ўнесеная вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 дарослых асоб ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых.
«Забеспячэнне бяспекі краіны, абароны здароўя насельніцтва, прадухілення распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі — прыярытэтная задача аховы здароўя», — падкрэслілі ў прэс-службе.
На сёння больш за 2 674 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 991 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Беларусь ізноў прапусціць «Еўрабачанне»
Еўрапейскі вяшчальны саюз апублікаваў спіс краін-удзельніц Еўрабачання-2022. Мяркуючы па ім, Беларусь зноў не будзе браць удзел у конкурсе.
У песенным конкурсе возьмуць удзел выканаўцы з 41 краіны свету.
Нагадаем, летась Беларусь не трапіла на Еўрабачанне. БТ вырашыла накіраваць на конкурс гурт «Галасы ЗМеста» з песняй «Я научу тебя». У песні быў палітычны змест, што супярэчыць правілам конкурсу. БТ выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Сяргей Міхалок ўдарыў гледача на канцэрце ў Палтаве Падчас канцэрту спявак паспрачаўся з адным з гледачоў, які, падобна, яго правакаваў, і паклікаў яго на сцэну. Там Міхалок ударыў яго галавой і хацеў разабрацца з другім гледачом, але быў спынены сваімі ж…
На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу пасля інцыдэнту ў Палтаве
20 кастрычніка беларускі музыкант падчас канцэрту ўдарыў гледача, які падышоў да сцэны і прад’яўляў яму прэтэнзіі.
Крымінальная вытворчасць распачатая па артыкуле «Хуліганства», Міхалку пагражае ад штрафу ў памеры 8500 грывень ($324) да 5 гадоў абмежавання волі.
Сяргей Міхалок з’яўляецца заслужаным артыстам Украіны.

Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў чацвер, 21 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Выпуск СМІ можа быць спынены». Набыў моц закон, які закліканы абараняць суверэнітэт. Што важна ведаць?
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў (далучайцеся!)
«Такой колькасці рэанімацыйных ложкаў у нас не было ніколі». Як Віцебск патанае ў кавідзе
ГУБАЗіК прапанаваў пазбаўляць грамадзянства апанентаў рэжыму. Што пра гэта кажа закон?
«Засумаваў па марозіве». Першае міні-інтэрв'ю на волі палітвязня Фурманава, які праходзіў па «справе Ціханоўскага»
«Вельмі шмат крадуць, вы не ўяўляеце!» У краме ў цэнтры Мінска сыр сталі прадаваць у скрынях на замку
Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву»
«Упершыню можаш прабегчыся не на месцы, а па-сапраўднаму ‒ хаця б на 8-9 крокаў». Кранальнае з лістоў Ягора Марціновіча
«Раю не адчайвацца і не страчваць надзею!» Выбітны адвакат Максім Знак, асуджаны на 10 год, даў інтэрв'ю з-за кратаў
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Пачаўся збор грошай для дзіцячага беларускамоўнага праекту
Знаёмцеся! Гэта Казік, Нілка і Юзік — героі новага праекту «Вясёлы садок», цыклу забаўляльных і адукацыйных праграм, створаных з мэтай выхавання разумнага і вольнага пакалення для будучай Беларусі.
Яго робіць каманда прафесіяналаў, вядомыя па «Калыханцы»: Алена Гіронак, Эмілія Пранскуце, Іна Ганчар, Вераніка Пляшкевіч і Сяргей Жбанкоў. Выходзіць праграма будзе на першым беларускамоўным ютуб-канале Бэйбус.
Падтрымаць гэты годны праект па спасылцы.
Сабраная сума пойдзе на пакрыццё выдаткаў на стварэнне лялек для праграмы, а таксама на рэкламу, прасоўванне і развіццё праекту. Чым болей будзе сабраная сума — тым болей беларусаў дазнаецца пра «Вясёлы садок»!

Пасля крытыкі Лукашэнкі Мінздароўя адмяніла абавязковы масачны рэжым
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Міністэрства аховы здароўя №111 ад 20 кастрычніка. З санітарных норм і правілаў, якія тычыліся супрацьдзеяння кавіду, выключаны пункт, што ўступіў у сілу з 9 кастрычніка, які абавязваў фізічных асоб пры наведванні аб'ектаў, арганізацый насіць маску і выконваць сацыяльную дыстанцыю. Тое ж тычылася пасажыраў грамадскага транспарту.
Нагадаем, што ў аўторак на нарадзе Лукашэнка раскрытыкаваў міністраў аховы здароўя і ўнутраных спраў за прымус і кантроль за абавязковым нашэннем масак. «Вам што, няма чым займацца? — спытаў ён у Кубракова. — Вы чаму закон парушаеце? У нас няма закону такога… Бачыце, людзей яны пачалі штрафаваць. Хто вам даў права на гэта?»
Аналагічнае рашэнне па адмене масачнага рэжыму было прынята і ў Мінску.

На здымках фільма акцёр Алек Болдуін выпадкова застрэліў аператара і параніў рэжысёра
Аператар Галіна Хатчынс загінула на здымках вестэрна «Раст» каля горада Санта-Фэ, у яе выпадкова стрэліў прадзюсар і выканаўца галоўнай ролі ў стужцы — папулярны галівудскі акцёр Алек Болдуін. Ад яго стрэлаў таксама пацярпеў рэжысёр фільма Джоэл Соўза, які знаходзіцца ў крытычным стане, піша Бі-бі-сі.
Інцыдэнт адбыўся падчас здымак сцэны, у якой Болдуін страляў халастымі патронамі. Зброя выкарыстоўвалася на пляцоўцы як прадмет рэквізіту.
Болдуіна апыталі паліцэйскія і адпусцілі. Ніхто на гэты момант не затрыманы.
Загінулая аператар — з Украіны. Яна скончыла Кіеўскі дзяржаўны універсітэт, пасля пераехала ў ЗША і зрабіла паспяховую кар'еру аператара.

Як Інтэрпал — арганізацыя, што спрыяе правасуддзю — стала дапамагаць таталітарным рэжымам
Некалі гэтае паліцэйскае агенцтва дапамагала шукаць зніклых злачынцаў. Але нядаўна ў яго спісе для міжнароднага вышуку з’явіліся ўцекачы і дысідэнты.
Эксперты лічаць, што расце колькасць выпадкаў, калі краіны-чальцы арганізацыі выкарыстоўваюць Інтэрпал у мэтах набыцця палітычнага капіталу ці помсты апанентам аўтарытарных рэжымаў.
Чытайце далей

«Сённяшняя візітоўка Беларусі — палітычны тэрор». Таццяна Марыніч пра рэлакейт, палітыку і ПВТ
Таццяна Марыніч — кіраўнік стартап-хаба «Імагуру», які выкінулі з памяшкання мінскія ўлады. Цяпер «Імагуру» не толькі адноўлены, але мае офісы ў Мадрыдзе і Вільні, а таксама «Гугл» у партнёрах.
Таццяна пагаварыла з «Нашай Нівай» пра бізнэс і палітыку, а таксама распавяла, ад чаго з Беларусі бягуць айцішнікі.
▫️«Частка людзей, якія працягваюць працаваць у гэтай сістэме, — проста закладнікі. Я абсалютна не адчуваю ў іх бок злосці, негатыву».
▫️«Калі дзяржава прымусіць EPAM закрыць бізнэс у Беларусі, гэта будзе вельмі добра. Бо гэта будзе апошні цвік у труну рэжыму».
▫️«Стаўлюся да Румаса з павагай, бо ён у межах той сістэмы спрабаваў рабіць рэчы, якія іншыя чалавек на яго пасадзе нават не пачынаў бы».
▫️«ПВТ сёння проста орган, якім кіруе чалавек ці каманда, якія набліжаныя да Лукашэнкі. Гэта не мае нічога агульнага ані з інавацыйным бізнэсам, ані з высокімі тэхналогіямі».
Чытайце цалкам па спасылцы

У Латвіі закрылі тэлекампанію, якая рэтранслявала расійскі Першы канал. У адной з праграм заявілі, што ад каранавіруса дапамагае селядзец
Гэта быў самы папулярны тэлеканал на рускай мове.
Нацыянальная рада па радыё і тэлебачанні Латвіі заявіла, што «Першы балтыйскі канал» дапусціў тры парушэнні, што дало магчымасць ануляваць ліцэнзію.
Трэцім парушэннем была пагроза грамадскаму здароўю: у адной з праграм было сказана, што каранавірус не вельмі заразны, а абараніць сябе можна ўжываннем у ежу селядца.
Вяшчанне павінна быць спынена 26 кастрычніка. Паводле інфармацыі кампаніі Kantar, у верасні 2021 года ПБК быў самым папулярным рускім каналам у Латвіі, а таксама трэцім па папулярнасці каналам у краіне (разам з каналамі на латышскай мове). Каля 40% жыхароў Латвіі — рускамоўныя.
Урад Латвіі зацвердзіў лакдаўн да 15 лістапада з каменданцкай гадзінай з 20:00: што забаронена і што дазволена
Латвія гарыць ад кавіду. А мясцовыя, каб не рабіць прышчэпкі, гатовыя за грошы заражацца вірусам

Апублікаваны першы празаічны твор Язэпа Драздовіча, які чакаў публікацыі больш за стагоддзе
Мы ведаем Драздовіча як аўтара містычных «Касмавізій», а ягоная літаратурная спадчына малавядомая. Магчыма, адкрыццё першага твору дапаможа расшыфраваць сюжэты і тэмы знакамітага беларуса.

«Пазбаўляюць магчымасці абараняцца. Ужо адразу б нас прыгаварылі. Навошта гэты фарс». Што піша Ціханоўскі маці з турмы
Маці Сяргея Ціханоўскага атрымала ліст ад сына з турмы, у якім ён піша пра адхіленне ягонай адвакаткі Наталлі Мацкевіч, што пазбаўляе яго магчымасці абараняцца ў судзе, піша @radiosvaboda.
«Прывітанне, мама! Як справы? Даўно тваіх лістоў ужо не бачыў. У мяне ўсё па-старому. Суд ужо хутка скончыцца. Ты ўжо, напэўна, ведаеш, што адхілілі майго адваката Наталлю Мацкевіч, якая ад самага пачатку займалася маёй справай (каля 500 дзён) і павінна была неўзабаве выступіць на спрэчках у судзе і заяўляць доказы ў маю абарону. Але гэта ўжо, напэўна, лічыцца злачынствам у нас у краіне. Акрамя таго, што суд закрыты і праходзіць у СІЗА, каб ніхто не змог даведацца праўду, то яшчэ і пазбаўляюць мяне магчымасці абараняцца, адхіляючы майго галоўнага абаронцу…
Дык ужо адразу б нас прыгаварылі. Навошта гэты фарс? Каму гэтая бачнасць патрэбна? Ніхто і так не верыць у гэтыя суды. Беражы здароўе».