Як будуць выглядаць новыя станцыі метро, якія плануюць запусціць праз 8 гадоў
«Мінскметропраект» прадставіў праектныя рашэнні для чатырох станцый зялёнай лініі. Гэта станцыі «Праспект Пераможцаў», «Пярэспа», «Камароўская» і «Плошча Бангалор».
Іх плануюць пабудаваць да 2028-2029 года.

🔥«Засумаваў па марозіве». Першае міні-інтэрв'ю на волі палітвязня Фурманава, які праходзіў па «справе Ціханоўскага»
Сёння на волю выйшаў палітвязень Зміцер Фурманаў, які праходзіў па «справе Ціханоўскага». Па дарозе дадому з калоніі «Віцьба», дзе яго сустракалі родныя, мы задалі яму пару пытанняў пра яго стан і планы на будучыню.
Год і тры месяцы Зміцер прабыў у СІЗА, потым яго перавялі ў калонію, дзе пасля адбыцця каранціну ён амаль адразу трапіў у штрафны ізалятар і прабыў у ім да дня вызвалення (каля 1,5 месяца). Прычыны былі нібыта ў невыкананні рэжыму і ў няветлівым дыялогу з супрацоўнікамі.
Чытайце па спасылцы

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Вельмі шмат крадуць, вы не ўяўляеце!» У краме ў цэнтры Мінска сыр сталі прадаваць у скрынях на замку
У адной з мінскіх крам пакупнікі заўважылі ноу-хау — сыр на прылаўках ляжыць у пластыкавых скрынях на замку. У кантэйнеры некалькі ўпаковак, калі хочаце купіць адну, трэба несці ўсё на касу — прадавец адамкне замок.
«Наша Ніва» пазваніла ў краму. Аказалася, што цяпер у скрынях на прылаўках не толькі сыр, але і дарагія рыбныя кансервы.
Чытайце больш па спасылцы

Сяргей Міхалок ўдарыў гледача на канцэрце ў Палтаве
Падчас канцэрту спявак паспрачаўся з адным з гледачоў, які, падобна, яго правакаваў, і паклікаў яго на сцэну. Там Міхалок ударыў яго галавой і хацеў разабрацца з другім гледачом, але быў спынены сваімі ж музыкантамі.
Пасля артыст патлумачыў са сцэны, што гэта быў вулічны музыка, які прыйшоў на канцэрт з гітарай без квітка і прад’яўляў яму прэтэнзіі. Яму прапанавалі падняцца на сцэну і сыграць штосьці, але музыкант нічога не змог, тады Міхалок яму паказаў, «хто на сцэне галоўны» і сказаў, што гэта быў «штучны канфлікт, без якога немагчымая ніводная п’еса».
Асцярожна: на відэа нецэнзурная лаянка.

Reuters: «Спутнік V» не ўхваляць у Еўропе як мінімум да першага квартала 2022 года
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інфармаваную крыніцу.
Як сцвярджае суразмоўца агенцтва, рашэнне аб адабрэнні вакцыны «абсалютна немагчыма» да канца 2021 года з-за адсутнасці часткі даных, неабходных для разгляду заяўкі. Каб завяршыць працэс сертыфікацыі ў пачатку наступнага года, патрабаваныя даныя павінны быць прадастаўлены да канца лістапада.
Пры гэтым крыніца дадала, што прычын сумнявацца ў эфектыўнасці і бяспекі расійскай вакцыны ў рэгулятара няма.
Пасля публікацыі Reuters памочнік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя РФ Аляксей Кузняцоў паведаміў, што падрыхтоўка дакументаў, дадаткова запытаных EMA, ужо завяршаецца. Ён таксама выказаў надзею, што прадстаўнікі еўрапейскага рэгулятара наведаюць Расею з інспекцыяй да канца года.

❗️Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву»
Як стала вядома @nashaniva, звольнены з працы Сяргей Грыцук — пракурор Стаўбцоўскага раёна. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў пракуратуры раёна. Знік Грыцук і з расклада прыёма насельніцтва на сайце Генпракуратуры.
«Грыцук страціў пасаду праз тое, што нядаўна, пасля аднаго з рэстаранных банкетаў, адмовіўся плаціць па рахунку, непрыемна ўразіўшыся выніковымі лічбамі, — расказваюць суразмоўцы «Нашай Нівы». — У выніку атрымаўся скандал з выклікам міліцыі, які Грыцук паспрабаваў вырашыць, дастаўшы пасведчанне».
Начальства метады Грыцука не ацаніла — больш ён не працуе. Новы пракурор яшчэ не прызначаны.
Пра самаго Грыцука асаблівай інфармацыі ў адкрытым доступе няма. Вядома, што раней ён працаваў у Смалявіцкай пракуратуры.

🔥 З рысункамі — але па-новаму!
Ад сёння ў інстаграме «Нашай Нівы» з’явіцца стужка навін. Раней там былі пераважна фоты, а цяпер — усё важнае за дзень. Калі вам зручней сачыць за падзеямі ў інсце — падпісвайцеся.
«Першая беларуская газета з рысункамі» па-ранейшаму даступная ў тэлеграме. Дарэчы, @nashaniva — лідар па колькасці праглядаў сярод беларускамоўных каналаў.
А самая поўная, маштабная і аб’ёмная карціна дня — на Nashaniva.com, які з Беларусі даступны праз VPN. «Наша Ніва» застаецца самым папулярным сайтам на беларускай мове. Навіны, людзі, інсайды — шукайце на сайце і ў сацыяльных сетках.
Instagram: https://instagram.com/nashaniva/
YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCccyh2zRrLami79Ko5S3fxg
Facebook: https://facebook.com/nashaniva/
Vk: https://vk.com/nashaniva/
Ok: https://ok.ru/nashaniva/
Twitter: https://twitter.com/nashaniva/

Палітзняволеных мужа і жонку восьмы раз запар пакаралі суткамі
Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч павінны былі выйсці на волю пасля амаль 100 сутак на Акрэсціна. Сёння над імі прайшлі чарговыя суды па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). У Ленінскім РУУСе на мужа і жонку бесперапынна працягваюць складаць пратаколы за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі, піша @viasna96.
21 кастрычніка справы Сяргея і Анастасіі разглядзела суддзя Таццяна Шоцік. Не ўлічыўшы ўсе памылкі ў матэрыялах справы, суддзя зноў арыштавала Сяргея і Анастасію на 13 сутак кожнага. Муж і жонка агулам правядуць на Акрэсціна 112 і 111 сутак адпаведна.
Амаль 100 дзён у няволі — мужу і жонцы далі чарговыя суткі за рэпосты ў прыватнай перапісцы. Што адбываецца?

Наша Ніва
❗️Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву» Як стала вядома @nashaniva, звольнены з працы Сяргей Грыцук — пракурор Стаўбцоўскага раёна. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў пракуратуры раёна. Знік Грыцук…
Як стала вядома @nashaniva пасля выхаду публікацыі, звольнены пракурор Стаўбцоўскага раёна Сяргей Грыцук – пляменнік старшыні рэспубліканскай калегіі адвакатаў і члена Савета Рэспублікі Віктара Чайчыца. Маці Грыцука і Чайчыц – родныя брат і сястра.
Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву»
Сенатар Чайчыц: Некаторыя адвакаты ў сваіх публікацыях перайшлі мяжу дазволенага, а астатнія на гэта не рэагуюць
Кіраўнік калегіі адвакатаў пра зліў прыватнай размовы Ціханоўскага з адвакатам: Пакуль у мяне няма падставаў займацца гэтым пытаннем

Жыхар Бабруйска захацеў павялічыць свой імунітэт мухаморамі. Усё скончылася біццём галавой маршрутак
Раніцай 8 кастрычніка ў Бабруйску 20-гадовы малады чалавек, выскачыўшы на праезную частку, пашкодзіў галавой лабавое шкло маршруткі, якая спынілася на святлафоры, а ў іншай — фару. Кіроўцы выклікалі міліцыю.
Хлопец растлумачыў, што прачытаў у інтэрнэце матэрыял аб павышэнні імунітэту з дапамогай сушаных мухамораў і вырашыў праверыць гэта на практыцы. Сабраўшы ў найбліжэйшым лесе каля 5 кг атрутных грыбоў, бабруйчанін дома загрузіў імі сушылку для гародніны. Затым, як рэкамендавалі ў сетцы, незадоўга да здарэння стаў прымаць мухаморы ў малых дозах. Паколькі нічога не адчуў ад ужывання «грыбнога прэпарата», праз тры дні павялічыў дазіроўку.
Дзеянні хлопца кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 339 КК («Хуліганства»). Сваю віну ён прызнаў.
Увага! Няма ніводнага афіцыйнага клінічнага даследавання па ўжыванні мухамора ў якасці сродку для ўмацавання імунітэту. Не ешце атрутныя грыбы — гэта небяспечна для жыцця.

«Упершыню можаш прабегчыся не на месцы, а па-сапраўднаму — хаця б на 8-9 крокаў». Кранальнае з лістоў Ягора Марціновіча
Чалавек неверагоднай энергіі, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч быў затрыманы 8 ліпеня. Як і наш кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко, Ягор знаходзіцца ў ізалятары па абсурдным абвінавачванні нібыта за нясплату камунальных паслуг.
Лісты — гэта самае важнае, што ёсць сёння ў нас ад іх. І ў іх ад нас. Публікуем вытрымкі з лістоў Ягора калегам.
Чытайце па спасылцы
❗️Калі ласка, пішыце нашаніўцам:
СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, 220030, г. Мінск
Скурко Андрэю Генадзевічу
Марціновічу Ягору Аляксандравічу

«Раю не адчайвацца і не страчваць надзею!» Выбітны адвакат Максім Знак, асуджаны на 10 год, даў інтэрв'ю з-за кратаў
Адзін з найлепшых беларускіх адвакатаў быў асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У няволі ён прачытаў больш за 270 кніг, напісаў тысячы лістоў, безліч вершаў і кожны дзень працягвае рабіць планку і практыкаванні на прэс.
Напярэдадні этапу ў калонію Максім змог адказаць на некаторыя пытанні «Нашай Нівы» з СІЗА.
Вось толькі некаторыя цытаты:
▫️«Прысуд выклікаў стомленасць, расчараванне. Як пры абвінавачванні, так і пры вынясенні прысуду ніхто нават не спрабаваў прыбраць супярэчлівасці і дадаць крыху ахайнасці. Ніхто не спрабаваў зрабіць выгляд прыстойнасці прысуду».
▫️«Каб не згубіць веру ў справядлівасць, трэба разумець, што справядлівасць — спрадвечная каштоўнасць, якая дазволіла чалавецтву выжыць і развівацца. А любыя падзеі, сведкамі якіх мы сталі, — імгненні ў гісторыі. То чакайце».
▫️«Больш за ўсё з рэчаў і ежы ў няволі не хапае гітары і дранікаў».
Чытаць цалкам

Вакцынацыя супраць COVID-19 занесена ў нацыянальны каляндар прышчэпак
Пастанова Міністэрства аховы здароўя пашырае пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях. У яго ўнесеная вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 дарослых асоб ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых.
«Забеспячэнне бяспекі краіны, абароны здароўя насельніцтва, прадухілення распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі — прыярытэтная задача аховы здароўя», — падкрэслілі ў прэс-службе.
На сёння больш за 2 674 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 991 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Беларусь ізноў прапусціць «Еўрабачанне»
Еўрапейскі вяшчальны саюз апублікаваў спіс краін-удзельніц Еўрабачання-2022. Мяркуючы па ім, Беларусь зноў не будзе браць удзел у конкурсе.
У песенным конкурсе возьмуць удзел выканаўцы з 41 краіны свету.
Нагадаем, летась Беларусь не трапіла на Еўрабачанне. БТ вырашыла накіраваць на конкурс гурт «Галасы ЗМеста» з песняй «Я научу тебя». У песні быў палітычны змест, што супярэчыць правілам конкурсу. БТ выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Сяргей Міхалок ўдарыў гледача на канцэрце ў Палтаве Падчас канцэрту спявак паспрачаўся з адным з гледачоў, які, падобна, яго правакаваў, і паклікаў яго на сцэну. Там Міхалок ударыў яго галавой і хацеў разабрацца з другім гледачом, але быў спынены сваімі ж…
На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу пасля інцыдэнту ў Палтаве
20 кастрычніка беларускі музыкант падчас канцэрту ўдарыў гледача, які падышоў да сцэны і прад’яўляў яму прэтэнзіі.
Крымінальная вытворчасць распачатая па артыкуле «Хуліганства», Міхалку пагражае ад штрафу ў памеры 8500 грывень ($324) да 5 гадоў абмежавання волі.
Сяргей Міхалок з’яўляецца заслужаным артыстам Украіны.

Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў чацвер, 21 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Выпуск СМІ можа быць спынены». Набыў моц закон, які закліканы абараняць суверэнітэт. Што важна ведаць?
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў (далучайцеся!)
«Такой колькасці рэанімацыйных ложкаў у нас не было ніколі». Як Віцебск патанае ў кавідзе
ГУБАЗіК прапанаваў пазбаўляць грамадзянства апанентаў рэжыму. Што пра гэта кажа закон?
«Засумаваў па марозіве». Першае міні-інтэрв'ю на волі палітвязня Фурманава, які праходзіў па «справе Ціханоўскага»
«Вельмі шмат крадуць, вы не ўяўляеце!» У краме ў цэнтры Мінска сыр сталі прадаваць у скрынях на замку
Крыніцы: пракурор Стоўбцаў адмовіўся плаціць у рэстаране, а калі выклікалі міліцыю — дастаў «ксіву»
«Упершыню можаш прабегчыся не на месцы, а па-сапраўднаму ‒ хаця б на 8-9 крокаў». Кранальнае з лістоў Ягора Марціновіча
«Раю не адчайвацца і не страчваць надзею!» Выбітны адвакат Максім Знак, асуджаны на 10 год, даў інтэрв'ю з-за кратаў
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot