Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Усё гэта скончыцца, а новае пачнецца. Так бывае заўсёды». Ганна Севярынец пра тое, як перажыць гэтыя цяжкія часы

«Гэты цяжкі час, безумоўна, міне, проста таму, што ўсё мінае. Перажываць яго няпроста: нас гэтаму не вучылі. Нейкія рэцэпты выпрацоўваюцца сам насам, для кожнага — свой, але ёсць і агульныя», — піша пісьменніца і педагог Ганна Севярынец.

Чытайце па спасылцы
Ад адвакацкай дзейнасці адхілілі Яўгена Пыльчанку. Віктар Бабарыка застаўся без сваіх адвакатаў

20 кастрычніка мінюст распачаў дысцыплінарную вытворчасць супраць памочніка па абароне Віктара Бабарыкі і Максіма Знака — адваката Яўгена Пыльчанкі. Гэтым жа загадам ён адхілены ад адвакацкай дзейнасці.

Нагадаем, што тыдзень таму ад працы адхілілі адвакатку Бабарыкі Наталлю Мацкевіч. А праз два дні пасля прысуду былому кіраўніку Белгазпрамбанка без адвакацкага статусу застаўся яшчэ адзін ягоны адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Летась тое ж здарылася з Аляксандрам Пыльчанкам, бацькам Яўгена.
У Расіі, дзе, як і ў Беларусі, фіксуюцца антырэкорды па кавідзе, абвясцілі цэлы непрацоўны тыдзень

Расіяне не будуць працаваць з 30 кастрычніка па 7 лістапада. Для рэгіёнаў з больш складаным становішчам «канікулы» пачнуцца з 23 кастрычніка. Заробак будзе захаваны.

За апошнія суткі ў Расіі зафіксавалі 34073 выпадкі захворванняў на каранавірус. Памерлі 1028 чалавек.
Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч будзе кіраваць Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў

Пра гэта паведаміў «Спутнік».

Раней Шуневіч быў гендырэктарам хакейнага «Дынама».
Наша Ніва
Перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі газеты «Новы Час» У прыватнасці, ад раніцы няма сувязі з галоўным рэдактарам Аксанай Колб, журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшай. UPD. Галоўную рэдактарку Аксану Колб забралі ў Следчы камітэт. Сутнасць…
Рэдактары «Новага часу» Аксана Колб і Сяргей Пульша пасля допыту былі адпушчаныя, у іх канфіскавалі тэхніку.

Сутнасць прэтэнзій невядомая, бо журналісты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Шайгу: будзе прынятая новая ваенная дактрына Расіі і Беларусі. Што гэта і чаму гэта важна?

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што новую ваенную дактрыну зацвердзяць на бліжэйшым пасяджэнні Рады саюзнай дзяржавы.

«Дакумент закліканы каардынаваць высілкі дзвюх краін не толькі ў адказ на ваенныя пагрозы, але і на палітычны і эканамічны ціск з боку «так званага калектыўнага Захаду», — кажа Шайгу.

Што адбываецца, «Нашай Ніве» растлумачыў ваенны эксперт Аляксандр Алесін.

Чытайце па спасылцы
Памятаеце ціктокера, які выбачаўся перад КДБ? Яго аштрафавалі

18-гадовы цікток-блогер Аляксандр Ф. вядомы кранальным ролікам, дзе ён са слязамі на вачах прасіў прабачэння ў КДБ. Цяпер стала вядома, што суд аштрафаваў хлопца, а пракуратура вынесла яму папярэджанне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Праўда, сам блогер кажа, што гэта адбылося недзе з месяц таму, яшчэ да публікацыі пра яго.

«Раней не казаў, бо не хацеў распаўсюду такога кшталту інфармацыі. Хацеў ціха пагасіць штраф і забыцца», — патлумачыў Аляксандр «Нашай Ніве».

Штраф далі па сённяшніх мерках невялікі — 15 базавых велічынь. Цяпер хлопец збірае грошы на яго пагашэнне.

Акрамя таго блогера выклікалі ў пракуратуру, дзе яму абвясцілі афіцыйнае папярэджанне і патлумачылі адміністрацыйныя і крымінальна-прававыя наступствы выкарыстання і распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Мяне ніхто не прымушаў». Ціктокер з Брэста выбачаецца перад КДБ са слязьмі на вачах — што гэта было?
У аэрапорце Браціславы па патрабаванні Інтэрпала затрымлівалі Яўгена Малахоўскага, адміна суполкі «Гэта Мінск, дзетка»

Малахоўскі збіраўся вылятаць у Кіеў. Пасля разбіральніцтва яго адпусцілі.

Пра Малахоўскага ў інтэрв’ю Маркаву згадваў Раман Пратасевіч. Нібыта ён быў датычны да тэлеграм-чата, у якім каардынавалі пратэсты.

Зімой 2020 года блогер заяўляў, што яго спрабавалі вербаваць у міліцыі.
Дармаедскія тарыфы? Кватарантам выставілі камуналку ў два разы большую, чым у папярэднім месяцы

Пра свой кейс распавяла пара, якая здымае кватэру ў Мінску. Жыроўка за верасень іх непрыемна здзівіла: камуналка вырасла ў два разы. «Хутчэй за ўсё, уласнік не заняты ў эканоміцы», — адказалі ў разлікова-даведачным цэнтры.

Чытайце далей па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Ноччу на трасе М1 у ДТЗ трапіў бензавоз з нафтабазы ў Крулеўшчыне.

Дакладныя абставіны здарэння невядомыя, мясцовыя распавядаюць, што машына зачапіла кагосьці, хто рухаўся па сустрэчцы. На маляўнічым відэа відаць, як з цыстэрны выцякае бензін. Пра чалавечыя ахвяры або пацярпелых не паведамляецца.
Латвія гарыць ад кавіду. А мясцовыя, каб не рабіць прышчэпку, гатовыя за грошы заражацца вірусам

Апошнім часам у Латвіі, дзе надзвычай цяжкая сітуацыя з каранавірусам, распаўсюдзілася незвычайная з’ява: мясцовыя жыхары гатовыя плаціць грошы людзям, якія хварэюць, каб заразіцца ад іх, атрымаць імунітэт і не рабіць прышчэпку.

Аб’явы з’яўляюцца проста ў прэсе. Паліцыя лічыць гэта парушэннем закону і мае намер змагацца.

Чытайце па спасылцы.
Пракуратура забрала ў мінскага ідэолага 25 тысяч рублёў

Намеснік дырэктара па ідэалогіі аднаго з камунальных прадпрыемстваў Мінска адначасова быў і старшынёй садовага таварыства. Амаль за 14 гадоў на гэтай пасадзе ён зарабіў больш за 25 500 рублёў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Па законе «Аб барацьбе з карупцыяй» кіраўнікі, іх намеснікі і галоўныя бухгалтары дзяржарганізацый не маюць права выконваць іншую аплатную працу. Калі выяўляецца парушэнне, трэба цягам 10 сутак вярнуць грошы ў бюджэт. Што вышэй згаданы чыноўнік і зрабіў.
У беларускіх рэанімацыях з COVID-19 вакцынаваных менш за 1%

У рэанімацыях з COVID-19 вакцынаваных людзей менш за 1%, паведаміў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай дзяржаўнай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч.

«Аб'ектыўна цяпер вакцынацыя абараняе ад цяжкага працякання захворвання. Калі паглядзім колькасць вакцынаваных, якія ляжаць у аддзяленнях рэанімацыі, яна складае менш за 1%. Калі быць дакладнымі, 0,2-0,5%. У сярэднім па краіне яна складае 0,47%», — сказаў Юрый Горбіч.
У Баранавічах невядомыя зладзілі разгром на стадыёне

Увечары 18 кастрычніка нехта трапіў на гарадскі стадыён у Баранавічах, дзе ідзе рэканструкцыя. У выніку невядомыя пабілі шкло ў катку, перакулілі пагрузчык, сапсавалі газон у рулонах, паламалі будаўнічыя лясы. Сума шкоды, па словах мясцовых чыноўнікаў, «каласальная».

У зробленым падазраюць школьнікаў, якіх затрымалі, калі яны палілі вянкі ля Вечнага агню. Цяпер правяраецца іх датычнасць да інцыдэнту на стадыёне.
ТЭСТ: Ці ведаеце вы беларускіх міністраў?

Беларусь — лідар па колькасці міністэрстваў сярод сваіх суседзяў. У нас іх ажно 24. Кадравыя змены ў іх адбываюцца досыць часта, вось нядаўна на пасаду прыйшоў новы міністр юстыцыі.

Ці ведаеце вы міністраў у твар і дакладна скажаце, хто на фота? «Наша Ніва» склала спецыяльны тэст-праверку.

Прайдзіце наш тэст
«У нас пазіцыя — не трэба масак, нічога, само пройдзе». Што думаюць медыкі пра рэзанаснае пасяджэнне па каранавірусе

19 кастрычніка Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную каранавірусу. На ёй прагучала некалькі нечаканых загадаў: штрафаў за парушэнне масачнага рэжыму не будзе, міліцыя не павінна кантраляваць нашэнне масак, нельга «напружваць людзей вакцынацыяй».

Галоўнае даручэнне Лукашэнкі міністру аховы здароўя Піневічу — «вяртайцеся да таго, што мы рабілі ў першую хвалю».

Дзяржпрапаганда адразу ж прынялася ўхваляць гэтыя рашэнні. А што ж пра ўсё гэта думаюць медыкі?

Чытайце па спасылцы.