Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Прызначэнне міністрам юстыцыі намесніка міністра ўнутраных спраў стала нечаканым для многіх. Чалавек без вышэйшай юрыдычнай адукацыі, абсалютна незнаёмы адвакацкім і юрыдычным колам Беларусі. Аднак ад яго ўжо чакаюць закручвання гаек.

Які ён, новы міністр? @nashaniva распытала ў тых, хто ведае Хаменку.

Чытайце па спасылцы
Чаму нават на вуліцы варта насіць маску, каб абараніцца ад кавіду — даследаванне

Вядома, што нашэнне маскі ў памяшканні зніжае рызыку захварэць на кавід. Але цяпер навукоўцы сцвярджаюць, што і на вуліцы, калі вакол шмат людзей, варта надзець на сябе маску.

Чытайце па спасылцы
«Усё гэта скончыцца, а новае пачнецца. Так бывае заўсёды». Ганна Севярынец пра тое, як перажыць гэтыя цяжкія часы

«Гэты цяжкі час, безумоўна, міне, проста таму, што ўсё мінае. Перажываць яго няпроста: нас гэтаму не вучылі. Нейкія рэцэпты выпрацоўваюцца сам насам, для кожнага — свой, але ёсць і агульныя», — піша пісьменніца і педагог Ганна Севярынец.

Чытайце па спасылцы
Ад адвакацкай дзейнасці адхілілі Яўгена Пыльчанку. Віктар Бабарыка застаўся без сваіх адвакатаў

20 кастрычніка мінюст распачаў дысцыплінарную вытворчасць супраць памочніка па абароне Віктара Бабарыкі і Максіма Знака — адваката Яўгена Пыльчанкі. Гэтым жа загадам ён адхілены ад адвакацкай дзейнасці.

Нагадаем, што тыдзень таму ад працы адхілілі адвакатку Бабарыкі Наталлю Мацкевіч. А праз два дні пасля прысуду былому кіраўніку Белгазпрамбанка без адвакацкага статусу застаўся яшчэ адзін ягоны адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Летась тое ж здарылася з Аляксандрам Пыльчанкам, бацькам Яўгена.
У Расіі, дзе, як і ў Беларусі, фіксуюцца антырэкорды па кавідзе, абвясцілі цэлы непрацоўны тыдзень

Расіяне не будуць працаваць з 30 кастрычніка па 7 лістапада. Для рэгіёнаў з больш складаным становішчам «канікулы» пачнуцца з 23 кастрычніка. Заробак будзе захаваны.

За апошнія суткі ў Расіі зафіксавалі 34073 выпадкі захворванняў на каранавірус. Памерлі 1028 чалавек.
Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч будзе кіраваць Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў

Пра гэта паведаміў «Спутнік».

Раней Шуневіч быў гендырэктарам хакейнага «Дынама».
Наша Ніва
Перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі газеты «Новы Час» У прыватнасці, ад раніцы няма сувязі з галоўным рэдактарам Аксанай Колб, журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшай. UPD. Галоўную рэдактарку Аксану Колб забралі ў Следчы камітэт. Сутнасць…
Рэдактары «Новага часу» Аксана Колб і Сяргей Пульша пасля допыту былі адпушчаныя, у іх канфіскавалі тэхніку.

Сутнасць прэтэнзій невядомая, бо журналісты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Шайгу: будзе прынятая новая ваенная дактрына Расіі і Беларусі. Што гэта і чаму гэта важна?

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што новую ваенную дактрыну зацвердзяць на бліжэйшым пасяджэнні Рады саюзнай дзяржавы.

«Дакумент закліканы каардынаваць высілкі дзвюх краін не толькі ў адказ на ваенныя пагрозы, але і на палітычны і эканамічны ціск з боку «так званага калектыўнага Захаду», — кажа Шайгу.

Што адбываецца, «Нашай Ніве» растлумачыў ваенны эксперт Аляксандр Алесін.

Чытайце па спасылцы
Памятаеце ціктокера, які выбачаўся перад КДБ? Яго аштрафавалі

18-гадовы цікток-блогер Аляксандр Ф. вядомы кранальным ролікам, дзе ён са слязамі на вачах прасіў прабачэння ў КДБ. Цяпер стала вядома, што суд аштрафаваў хлопца, а пракуратура вынесла яму папярэджанне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Праўда, сам блогер кажа, што гэта адбылося недзе з месяц таму, яшчэ да публікацыі пра яго.

«Раней не казаў, бо не хацеў распаўсюду такога кшталту інфармацыі. Хацеў ціха пагасіць штраф і забыцца», — патлумачыў Аляксандр «Нашай Ніве».

Штраф далі па сённяшніх мерках невялікі — 15 базавых велічынь. Цяпер хлопец збірае грошы на яго пагашэнне.

Акрамя таго блогера выклікалі ў пракуратуру, дзе яму абвясцілі афіцыйнае папярэджанне і патлумачылі адміністрацыйныя і крымінальна-прававыя наступствы выкарыстання і распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Мяне ніхто не прымушаў». Ціктокер з Брэста выбачаецца перад КДБ са слязьмі на вачах — што гэта было?
У аэрапорце Браціславы па патрабаванні Інтэрпала затрымлівалі Яўгена Малахоўскага, адміна суполкі «Гэта Мінск, дзетка»

Малахоўскі збіраўся вылятаць у Кіеў. Пасля разбіральніцтва яго адпусцілі.

Пра Малахоўскага ў інтэрв’ю Маркаву згадваў Раман Пратасевіч. Нібыта ён быў датычны да тэлеграм-чата, у якім каардынавалі пратэсты.

Зімой 2020 года блогер заяўляў, што яго спрабавалі вербаваць у міліцыі.
Дармаедскія тарыфы? Кватарантам выставілі камуналку ў два разы большую, чым у папярэднім месяцы

Пра свой кейс распавяла пара, якая здымае кватэру ў Мінску. Жыроўка за верасень іх непрыемна здзівіла: камуналка вырасла ў два разы. «Хутчэй за ўсё, уласнік не заняты ў эканоміцы», — адказалі ў разлікова-даведачным цэнтры.

Чытайце далей па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Ноччу на трасе М1 у ДТЗ трапіў бензавоз з нафтабазы ў Крулеўшчыне.

Дакладныя абставіны здарэння невядомыя, мясцовыя распавядаюць, што машына зачапіла кагосьці, хто рухаўся па сустрэчцы. На маляўнічым відэа відаць, як з цыстэрны выцякае бензін. Пра чалавечыя ахвяры або пацярпелых не паведамляецца.
Латвія гарыць ад кавіду. А мясцовыя, каб не рабіць прышчэпку, гатовыя за грошы заражацца вірусам

Апошнім часам у Латвіі, дзе надзвычай цяжкая сітуацыя з каранавірусам, распаўсюдзілася незвычайная з’ява: мясцовыя жыхары гатовыя плаціць грошы людзям, якія хварэюць, каб заразіцца ад іх, атрымаць імунітэт і не рабіць прышчэпку.

Аб’явы з’яўляюцца проста ў прэсе. Паліцыя лічыць гэта парушэннем закону і мае намер змагацца.

Чытайце па спасылцы.
Пракуратура забрала ў мінскага ідэолага 25 тысяч рублёў

Намеснік дырэктара па ідэалогіі аднаго з камунальных прадпрыемстваў Мінска адначасова быў і старшынёй садовага таварыства. Амаль за 14 гадоў на гэтай пасадзе ён зарабіў больш за 25 500 рублёў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Па законе «Аб барацьбе з карупцыяй» кіраўнікі, іх намеснікі і галоўныя бухгалтары дзяржарганізацый не маюць права выконваць іншую аплатную працу. Калі выяўляецца парушэнне, трэба цягам 10 сутак вярнуць грошы ў бюджэт. Што вышэй згаданы чыноўнік і зрабіў.
У беларускіх рэанімацыях з COVID-19 вакцынаваных менш за 1%

У рэанімацыях з COVID-19 вакцынаваных людзей менш за 1%, паведаміў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай дзяржаўнай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч.

«Аб'ектыўна цяпер вакцынацыя абараняе ад цяжкага працякання захворвання. Калі паглядзім колькасць вакцынаваных, якія ляжаць у аддзяленнях рэанімацыі, яна складае менш за 1%. Калі быць дакладнымі, 0,2-0,5%. У сярэднім па краіне яна складае 0,47%», — сказаў Юрый Горбіч.
У Баранавічах невядомыя зладзілі разгром на стадыёне

Увечары 18 кастрычніка нехта трапіў на гарадскі стадыён у Баранавічах, дзе ідзе рэканструкцыя. У выніку невядомыя пабілі шкло ў катку, перакулілі пагрузчык, сапсавалі газон у рулонах, паламалі будаўнічыя лясы. Сума шкоды, па словах мясцовых чыноўнікаў, «каласальная».

У зробленым падазраюць школьнікаў, якіх затрымалі, калі яны палілі вянкі ля Вечнага агню. Цяпер правяраецца іх датычнасць да інцыдэнту на стадыёне.